Курсовая

Курсовая Гісторыя камерцыйнай прэсы на Беларусі інфармацыйна-рэкламныя выданні з савецкіх часоў да сучаснасці

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-10-25

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 26.12.2024


Беларускі дзяржаўны універсітэт

Інстытут журналістыкі

Факультэт журналістыкі

Кафедра гісторыі журналістыкі і літаратуры

Гісторыя камерцыйнай прэсы на Беларусі:

інфармацыйна-рэкламныя выданні з савецкіх часоў да сучаснасці

Курсавая праца

студэнткі 2 групы 3 курса

Занько Настассі Леанідаўны

Навуковы кіраўнік:

доктар гістарычных навук, прафесар

Слука Алег Рыгоравіч

Мінск 2009

Змест

Уводзіны

ГЛАВА 1. Агульная характарыстыка выданняў

§ 1 Азначэнне паняцця камерцыйнай і рэкламна-інфармацыйнай прэсы

§ 2 Ад СССР да сучаснасці: гісторыя развіцця, тэндэнцыі і накірункі

ГЛАВА 2. Інфармацыйна-рэкламныя выданні як люстэрка гістарычных падзей

§ 1 “Ва-банкъ” як паказальнік сацыяльна-палітычнай сітуацы ў краіне

§ 2 Асаблівасці адлюстравання гістарычных падзей на старонках газеты “Недвижимость Белоруссии”

Заключэнне

Лiтаратура

Дадатак 1

Дадатак 2

Дадатак 3

Дадатак 4

Уводзіны

У той час, калі амерыканская і еўрапейская прэса развіваліся цалкам ва ўмовах рынку, беларускай прыйшлося прайсці праз 70-гадовы вакуум прыватнай уласнасці. Пасля распаду СССР магчымасць заснавання прыватных сродкаў масавай інфармацыі зрабіла прывабным інфармацыйны рынак краіны. Газета пераўтварылася з партыйна-ідэалагічнага органа ў самастойнае прадпрыемства, здольнае атрымоўваць прыбытак. Такім чынам напрыканцы 90-х гадоў на беларускім газетным рынку назіраецца новая з’ява пад назвай “камерцыйная прэса”.

Маладосць камерцыйнага рынку СМІ ў незалежнай Беларусі абумовіла невялікую колькасць яго навуковых даследаванняў. Як паказвае аналіз літаратуры, адсутнічаюць статыстычныя дадзеныя па колькасці выданняў, іх сістэмнае апісанне, аналіз месца на рынку і г.д. Адсутнічаюць даследаванні ў гістарычным аспекце, якія б змаглі дапамагчы вызначыць заканамернасці развіцця такога тыпу выданняў. Менавіта таму саспела неабходнасць у даследаваннях такога кшталту.

Мэты дадзенай курсавой працы:

- даследаванне гісторыі інфармацыйна-рэкламных газет Беларусі;

- вызначэнне асноўных тэндэнцый і накірункаў ад БССР да сучаснасці;

- разгляд спосабаў адлюстравання гістарычных падзей.

Задачы:

  • Аналіз інфармацыйна-рэкламных газет з 1988 па 2008 год;

  • Збор статыстычных дадзеных па колькасці газет, рэгіёнах распаўсюджвання;

  • Аналіз адлюстравання гістарычных падзей на старонках газеты “Ва-банкъ” і “Недвижимость Белоруссии”.

ГЛАВА 1

Агульная характарыстыка інфармацыйна-рэкламных выданняў

§ 1 Азначэнне паняцця “камерцыйная прэса”

Для таго, каб характарызаваць камерцыйную прэсу, трэба спачатку даць тэарэтычнае азначэнне паняццю. Прывяду дэфініцыі, якія даюць С. Дубовік у кнізе “Даведнік журналіста” [1] і В. Вараб’ёў у выданні “Информационное пространство Беларуси” [2].

Спадар Дубовік дае азначэнне толькі паняццю “камерцыйнае тэлебачанне”. Гэта “тэлеканал, тэлестудыя, якія фінансуюцца за кошт прыбыткаў, атрыманых ад продажу рэкламнага часу рэкламадаўцам”1. Па аналогіі робім выснову, што камерцыйная прэса – гэта прэса, якая фінансуецца за кошт прыбыткаў ад продажу рэкламнай плошчы рэкламадаўцам.

Спадар Вараб’ёў вызначае наступныя тыпы СМІ Беларусі [2]:

1) Бюджэтнафінансуемыя СМІ, заснавальнікамі і выдаўцамі якіх з’яўляюцца органы ўлады;

2) Камерцыйныя СМІ, што выдаюцца на сродкі прыватніка ці бізнес-групы, падуладныя мэце атрымання фінансавага прыбытку;

3) СМІ грамадзянскіх супольнасцей.

З гэтай класіфікацыі вынікае, што камерцыйная прэса – прэса, заснаваная прыватнікам, асноўнай мэтай якой з’яўляецца атрыманне фінансавага прыбытку ад сваёй дзейнасці.

Камерцыйныя выданні маюць сваю класіфікацыю [3]:

1. Дзелавая прэса, разлічаная на аўдыторыю бізнэсоўцаў і дзелавых людзей. Лепшую яе частку скадае якасны друк, прэса меркаванняў, якая глыбока аналізуе і аператыўна інфармуе пра сітуацыі ў сферы прадпрымальніцтва.

2. Бульварныя выданні атрымоўваюць прыбытак ад продажу нумароў,напоўненых разанастайнай “лёгкай” інфармацыяй, разлічанай на шырокія колы чытачоў, незалежна ад іх узросту і прафесіі. Яшчэ да рэвалюцыі існавалі так называемыя “газеты-капейкі”.

3. Рэкламна-інфармацыйныя выданні, разлічаны на ўсе катэгорыі чытачоў.

Аб’ектам даследавання дадзенай курсавой выбраны менавіта рэкламна-інфармацыйныя выданні. Гэта выданні камерцыйнага характару, якія складаюцца з рэкламнай інфармацыі і маюць за мэту атрыманне прыбытку ад продажу рэкламнага месца.

§2 Гісторыя станаўлення і тэндэнцыі развіцця

Асноўны гістарычны перыяд, які я буду разглядаць, 1988 – 2008. Выбар можна аргументаваць тым, што ў гэты час адбываліся асноўныя працэсы па фарміраванні той камерцыйнай прэсы, азначэнне якой было дадзена вышэй.

Згодна электроннаму каталогу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі камерцыйныя выданні на прасторах СССР з’явіліся яшчэ ў 1948 годзе, а на тэрыторыі Беларусі – у 1973 годзе. Таму я выршыла ўключыць перыяд 1948-1988 для параўнання.

Такім чынам, для зручнасці агляду і аналіза інфармацыйна-рэкламных выданняў можна выдзеліць некалькі гістарычных перыядаў :

  1. 1948 -1988 – перыяд “савецкай” камерцыйнай прэсы;

  2. 1988 – 1993 – перыяд стварэння самастойных камерцыйнх выданняў;

  3. 1994 -1998 – першыя інфармацыйна-рэкламныя выданні заходняга тыпу;

  4. 1999 - 2008 – перыяд сучасных камерцыйных выданняў.

Перш чым праводзіць аналіз па перыядах, прывяду агулныя статыстычныя дадзеныя згодна электроннага архіва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

За прамежак ад 1988 да 2008 года ў Беларусі выходзіла 203 рэкламна-інфармацыйных выданні (дыяграму з'яўлення новых выданняў гл. у Дадатку 1). Лідарам па колькасці новых выданняў можна лічыць 1994-1995 гг. Але многія з гэтых выданняў існавалі па году-два, а потым бясследна знікалі. Найбольшая колькасць выданяў выходзіла ў Мінску. Найменш інфармацыйна-рэкламных выданняў гэтага перыяду было ў Магілёўскай вобласці (гл. Дадатак 2).

Перыяд савецкіх камерцыйных газет (1948 -1988)

Першае камерцыйнае выданне на савецкай прасторы, якое знаходзіцца ў электронным каталозе Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь – гэта “Бюллетень иностранной коммерческой информации” – БИКИ. Газету выпускаў Усерасійскі навукова-даследчы кан’юнктурны інстытут у Маскве. Бюллетэнь даваў інфармацыю для кіраўнікоў заводаў, фабрык, а таксама для працаўнікоў міністэрстваў і г. д. Рассылалўся па ўсіх рэспубліках. Першы нумар БИКИ выйшаў фарматам А2 на чатырох палосах 26 красавіка 1948 года. Перыядычнасць выхаду – тры разы на тыдзень. Рэдактар - В.П. Глушакоў.

БИКИ змяшчала інфармацыю пра кошты на метал і абсталяванне, угнаенні, сыравіну, каціроўкі валют, індэксы аптовых цэн, навіны замежных вытворчых кампаній і г. д. Уся інфармацыя размяшчалася у трох рубрыках: “Інфармацыя па краінах”, “Таварныя рынкі”, “Цэны”. Інфармацыю са спасылкай можна было выкарыстоўваць і іншым выданням. У БИКИ не было фотаздымкаў, затое актыўна выкарыстоўваліся графікі, схемы і дыяграмы. Асноўным жанрам з’яўлялася заметка. Матэрыялы, як правіла, не падпісваліся.

У нумары за 26 красавіка 1948 года, напрыклад, быў размешчаны наступны артыкул:

Расширение химических заводов в Австралии

Компания “ Империан Кемикал Индастриз оф Острэлиа энд Нью Зиланд, Лтд” приступила к расширению своего щелочного завода в Осборне (шт. Южная Австралия). В результате расширения, на которое будет затрачено свыше 1 млн. австралийских фунтов стерлингов, производительная мощность завода удвоится и дойдёт до 10 тыс. тонн в год. В программу производства завода входят углекислый натрий, каустическая и двууглекислая сода и хлористый кальций. БИКИ праіснавала да 1989 года.

На Беларусі першае савецкае інфармацыйна-рэкламнае выданне з’явілася ў 1973 годзе. Гэта быў дадатак да газеты “Вечерний Минск”.

Вечерний Минск” – выданне гаркома КПБ і Мінгарсавету. Выходзіла пад лозунгам “Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!”. Рэкламны дадатак друкаваўся на чатыры паласы фарматам А3 і не дастаўляўся падпісчыкам “Вечернего Минска”.

Внимание наших читателей! Ежнедельник будет выходить по средах и продаваться в розницу в киосках и магазинах “Союзпечати”. Объявления от граждан принимаются с 14.00 до 17.00 (иметь при себе паспорт). Выходные дни – суббота и воскресенье”. Такую аб’яву можна было прачытаць на трэцяй паласе выдання.

Газета першая на прасторы БССР стала змяшчаць рэкламныя матэрыялы, а таксама аб’явы ад грамадзян. І калі на пачатку 1973 пад прыватныя аб’явы аддавалася толькі адна паласа, то ў сакавіку раздзел “Обо всём” займаў ужо дзве. Аб’явы дзяліліся падрубрыкамі “Обмен квартир”, “Жилплощадь”, “Продётся”, “Разное”. Іншыя раздзелы (“От среды до среды”, “Внимание – новинка”) змяшчалі рэкламу ад дзяржаўных прадпрыемстваў, такіх як Мінмедпром, Белбакалея, Цэнтральная аптова-збытавая кантора і інш. А таксама - анонсы фільмаў, спектакляў, канцэртаў і выстаў і г.д.

Кожны рэкламны тэкст падпісваўся імем рэкламадаўца. Напрыклад, тэкст такога кшталту: “Мы просим вас не упускать из виду, что сам Нептун на завтрак ест тавриду” – быў падпісаны Мінскі халадзільнік № 3. Найбольш актыўным рэкламадаўцам па аналізу за 1973 год стала Белторгрэклама.

Дадатак актыўна рэкламаваў і сам сябе:

Пожалуй, каждый согласится с нами: любой товар нуждается в рекламе” (№ 25 1973).

Есть аксиомы разные и вот из них одна: расходы на рекламу окупятся сполна”(№ 3 1973).

Говорят, хороший товар в рекламе не нуждается, но если вы не знаете, ГДЕ продаётся товар, СКОЛЬКО он стоит и ПОЧЕМУ считается хорошим – даже самая дефицитная вещь не сразу найдёт покупателя”(№ 8 1973).

Дадатак дазваляў нармальна ўспрымаць рэкламаванне прадукцыі як элементу продажу, але не як элементу рынка, што і зразумела: 1973 год не з’яўляўся годам развіцця рыНкавых адносін.

Досвед газеты “Вечерний Минск” быў пераняты і абласнымі выданнямі: у 1984 годзе рэкламны дадатак з’яўляецца ў газеце “Віцебскі рабочы”, праз год – у газеце “Гродзенская праўда”, яшчэ праз год брэсцкая газета “Заря” стварае свой рэкламны дадатак.

Рэкламны дадатак да газеты “Вечерний Минск” карыстаўся попытам да 2002 года. Гэта было абумоўлена размяшчэннем прыватных аб’яваў на яго старонках. Сведкі кажуць, што для таго, каб даць платную аб’яву на старонках газеты, трэба было займаць чаргу з самага ранку. У 2002 годзе дадатак быў зачынены з прычыны неканкурэнтаздольнасці ў адносінах да газет бясплатных аб’яваў, якія прыйшлі на рынак Беларусі.

У перыяд з 1948 (з’яўленне першых камерцыйных выданняў у СССР) да 1988 (пачатак актыўнага стварэння рэкламных газет) існавала 5 камерцыйных беларускіх выданняў: вышэйназваныя “Вечерний Минск” і “Рэкламны лісток”, а таксама тры дадаткі да абласных выданняў Гродна, Віцебска і Брэста.

Для гэтых газет характэрна, па-першае, несамастойнасць рэдакцыі. Як правіла, рэкламныя савецкія газеты ствараюцца пры пэўных выданнях. Па-другое, мэта іх стварэння – не атрыманне датковага прыбытку, а інфармаванне чытачоў пра пэўны тавары і паслугі. Газета стала дадатковым інструментам выканання дзяржплану.

Савецкія рэкламныя выданні камерцыйныя толькі па змесце, бо інфармацыя змяшчаецца такая ж, як і ў стандартных камерцыйных выданнях, азначэнне якіх было прыведзена вышэй. Аднак цалкам камерцыйнымі іх пакуль лічыць нельга, бо за мэту выдання такіх газет не ставілася атрымання прыбытку. Гэта не было ў прынцыпе магчыма з існаванне планавай эканомікі СССР.

Перыяд стварэння самастойных камерцыйнх выданняў

(1988 – 1993)

Канец 1980-х пачатку 1990-х азнаменаваўся ўзрушэннямі для эканомікі былых рэспублік СССР. Газеты атрымалі адносную фінансавую незалежнасць. Ідзе актыўнае стварэнне рэкламных дадаткаў да раённых газет. У 1989 інфармацыйна-рэкламныя ўкладшы з’явіліся ў газет “Ленінскі прызыў” (Орша), “Камуніст Палесся” (Мазыр), “Сцяг працы” (Мар’іна горка) і г.д. Пачынаюць узнікаць і камерцыйныя выданні кааператываў (“Аист” газета кааператыва “Вестник” Мінск, 1989), а таксама рэкламныя выпускі фірмаў (камерцыйны веснік “Несси” – рэкламны выпуск фірмы “Несси”, 1990) і таварыстваў (“Забота” – газета таварыства абароны правоў спажыўцоў РБ, 1990). Рэдакцыя становіцца бізнес-прадпрыемствам і пра гэта сведчыць з’яўленне самастойных камерцыйных выданняў кшталту “Мелочи жизни” – сямейная рэкламна-інфармацыйная газета, “Инфобиржа” – гродзенская рэкламна-інфармацыйная газета бяплатных прыватных аб’яў, “Автокурьер” – інфармацыйна-рэкламная газета для аўтааматараў і г.д.

У асноўным, у гэты перыяд газеты як дадатковы спосаб атрыманя прыбытку выкарыстоўваюць розныя камерцыйныя фірмы. Самастойныя камерцыйны выданні з’яўляюцца бліжэй да 1994 года. Гэта звязана з недасканаласцю рынкавых адносін, невялікім досведам працы СМІ ў іх умовах і слабаразвітасцю газетнага рынку

Узнікненне інфармацыйна-рэкламных выданняў заходняга тыпу

(1994 -1998)

У 1994-1995 гг. назіраецца рост колькасці новых інфармацыйна-рэкламных выданняў (гл. Дадатак 1). Гэта звязана з развіццём рынкавых адносін, адаптацыяй людзей да новых умоў жыцця і працы. Калі ў 1988 годзе ў Беларусі налічвалася 6 інфармацыйна-рэкламных выданняў2, то ў 1995 іх колькасць павялічылася да 43. Некаторыя газеты не вытрымліваюць канкурэнцыі, банкруцяцца і перастаюць выходзіць (напрыклад, газета “Беларусь-информ сервис” была заснавана ў 1991 годзе, а ўжо ў 1994-м перастала існаваць).

У гэты час утвараюцца асноўныя камерцыйныя выданні, некаторыя з якіх існуюць і па сённяшні дзень. Гэта газеты “Туризм и отдых”, Ва-банкъ”, “Из рук в руки”, “Недвижимость в Белоруссии” (да 1996 існуе пад назвай “Нерухомасць”), “Ва-банкъ і інш. Больш падрабязна апошнія два выданні я буду разглядаць у другой главе.

Из рук в руки” з’явілася ў 1994 годзе і стала новым паспяховым праектам газеты бясплатных аб’яваў. Выданне выходзіла ў фармаце А3 адзін раз на тыдзень Паступова колькасць палос павялічылася да 100. Газета стала карыстацца вялікім попытам і зараз мае каля 200 рубрык (напрыклад,“Квартиры”, “Мобильные телефоны”, “Компьютеры”, “Автомобили”, “Мебель”, “Животные”, “Растения” і г.д.). Некаторыя рубрыкі - “Недвижимость”, “Автомобили”, “Работа” - перараслі ў самастойныя выданні (“Вся Недвижимость. Из рук в руки”, “Из рук в руки. АВТО”, “Работа сегодня”). Газета з’явілася ў той час і ў тым месцы, змагла выцясніць у 2002 годзе папулярны дадатак да газеты “Вечерний Минск”. Тыраж газеты па Мінску і Мінскай вобласці сёння складае 70 000 экземпляраў.

У тым жа 1994 годзе з’явіліся газета “Туризм и отдых”. Першае выданне турыстычнай тэматыкі. Яе нараджэнне стала магчымым са спрашчэннем візавага рэжыму пры выездзе за мяжу. Цяпер не патрэбны былі рэкамендацыі ад партыі, зніклі і іншыя савецкія перашкоды. Людзі пачалі актыўна наведваць бліжэйшае і далейшае замежжа. На попыт знайшлася і прапанова: з’явіліся разнастайныя турыстычны фірмы. Рэкламаваць свае паслугі яны маглі ў спецыялізаванай рэкламнай газеце.

Актывізуюцца і рэгіёны. Рэкламныя газеты з’яўляюцца ў Лепелі (“Впрок”), Смаргоні (“Новая газета Сморгони”), Барысаве (“Новая газета Борисова”) і г.д.

Чаму менавіта выданні заходняга тыпу? Таму што газеты становяцца таварам, які нараўне з астатнімі можна паспяхова прадаць. Пераважная большасць выданняў выступае як камерцыйныя прадпрыемствы (розныя ТАА, ААА, ЗАТ і г.д.). Газеты чуйна рэагуюць на чытацкі і спажывецкі попыт, хутка адлюстроўваючы ў сваіх рэкламных аб’явах рынак пэўнай тэрыторыі.

Асаблівасцю тэматыкі такіх газет стала тое, што на іх старонках можна было знайсці рэкламу тавараў, якіх па-першае, не было ў Саюзе, а калі б і былі, то рэкламу іх на старонкі газет ніхто б дазволіў. А зараз гэта стала магчымым: знік татальны ідэалагічны кантроль.

Гэта, напрыклад, сродкі для павелічэння памеру грудзі, павышэння сэксуальнай атыўнасці і г.д. Рэклама гэтых тавараў распаўсюдзілася на старонкі камерцыйных выданняў.

Яшчэ адна асаблівасць інфармацыйна-рэкамных выданняў, у якіх прысутнічаюць журналісцкія тэксты, – інтэрв'ю з бізнесоўцамі. З тымі, хто ў савецкія часы лічыўся “спекулянтам”.

У дадатак, на 1994-1995 гады прыйшоўся пік па колькасці ўтварэння інфармацыйна-рэкламнай прэсы. З'ява стала адказам на імклівае развіццё рынку.

Перыяд сучасных камерцыйных выданняў (1998-2008)

За гэтыя гады ў нашай краіне было заснавана каля паловы ўсіх камерцыйных выданняў ( 99 газет). Заснавальнікамі выступалі як камерцыйныя аб’яднанні, так і грамадзяне. Напрыклад, мінская газета бясплатных аб’яў “Рекламный экспресс” была заснавана ў 2000 Ю.С. Бандарэнка, а заснавальнікам газеты “Требуются” выступіла ТДА “Профигрупп”.

Зараз на беларускім рынку прысутнічае 136 выданняў інфармацыйна-рэкламнай тэматыкі.

У рэспубліцы па колькасці інфармацыйна-рэкламных газет на канец 2008 года лідзіруе Мінск і Мінская вобласць. Тут знаходзіцца 49,3% усіх камерцыйных газет Беларусі. На другім месцы – Віцебск і Віцебская вобласць і 15,4% усёй камерцыйнай прэсы, Гомель і Гомельская вобласць займае трэцяе месца з 10,3% ад агульнай колькасці камерцыйных газет РБ, чацвёртае месца падзяляюць Магілёў і Магілёўская вобласць разам з Брэстам і Брэсцкай вобласцю, у якіх знаходзіцца па 8,8% камерцыйных газет рэспублікі. На апошнім месцы Гродна і Гродзенская вобласць і 7,4% камерцыйнай прэсы адпаведна.

Найбольш моцныя пазіцыі спецыялізаваных камерцыйных газет у галіне нерухомасці (10 газет), другое месца падзялілі паміж сабой спецыялізаваныя газеты сфераў турызму (6 газет) і будоўлі (5 выданняў). Выданні па найму на працу (3 газеты) займаюць трэцяе месца. Кампутарныя, аўтамабільныя газеты, газеты знаёмстваў і сферы мабільнай сувязі размясціліся на чацвёртай пазіцыі. На апошніх месцах знаходзяцца газеты медыцынскага, касметычнага, арэнднага, спартыўнага і аграрнага бізнесу і інш.

Асноўнай асаблівасцю гэтага перыяду ў гісторыі інфармацыйна-рэкламнай прэсы стала тое, што выданні пачалі спецыялізавацца і знаходзіць больш вузкія колы чытачоў. З’явіліся выданні, цалкам запоўненыя б’явамі аб пошуку працы, ці продажы аўтамабіляў. У той жа час назіраецца манапалізацыя універсальнымі рэкламнымі выданнямі камерцыйнага рынку СМІ, стварэнне імі тэматычных дадаткаў (напрыклад, “Из рук в руки. Авто”, “Из рук в руки. Вся недвижимость”).

Паступова журналістыка саступае месца маркетынгу, і выданні арыентуюцца толькі на тыя матэрыялы, якія будуць стоадсоткава купляцца: здароўе, сацыяльныя гарантыі і г.д. Гэта абумоўлена спажывецкай задачай – атрыманне як мага большага прыбытку. Такімі выданнямі, напрыклад, сталі газета “Приглашаем на работу”, “Ва-банкъ”.

На цяперашні час колькасць газет у сувязі з крызісам скарачаецца, праўда, наколькі, сказаць цяжка: сайт Міністэрства інфармацыі такой статыстыкі не дае. Але гэты працэс ідзе, ёсць і вынікі. Ацэньваць іх можна будзе толькі праз некалькі год.

Такім чынам інфармацыйна-рэкламныя выданні за паскораны тэрмін прайшлі шлях развіцця, які еўрапейская прэса здзяйсняла ў разы два павольней. Першыя інфармацыйна-рэкламныя газеты паступова прыстасаваліся да новых умоў рынку і пачалі актыўна заваёўваць чытацкую аўдыторыю.

ГЛАВА 2

Інфармацыйна-рэкламныя выданні як люстэрка гістарычных падзей Беларусі

Для аналізу я выбрала газеты “Ва-банкъ” і “Недвижимость Белоруссии”. Для параўнання ўзяла выданні за 1995 (газеты нядаўна ўтварыліся) і 2008 (бліжэй да сучасных рэалій) гады. Мэта аналізу - прасачыць тэндэнцыі адлюстравання інфармацыйнымі выданнямі гістарычных падзей. Адразу патрэбна зрабіць невялікае ўдакладненне. Інфармацыйна-рэкламная прэса не ставіць за мэту аналіз усіх значных сацыяльных і палітычных падзей на сваіх старонках. Мэта яе – зарабіць грошы, аднак для таго, каб заставацца цікавымі чытачам, некаторыя рэдакцыі змяшчаюць журналісцкія тэксты, каб “разбавіць” сухую атмасферу рэкламных аб’яў і такім чынам прыцягнуць большую колькасць чытачоў. Менавіта тыя інфармацыйа-рэкламныя выданні, якія “разбаўляюць” атмасферу на сваіх старонках, я і выбрала для аналізу.

§ 1 “Ва-банкъ” як паказальнік сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў краіне

Выданне“Ва-банкъ” першапачаткова было створана як бясплатны інфармацыйна-рэкламны дадатак да газеты “Комсомольская правда”. Заснавальнікамі ў нумары за 1.01.1995 значацца ЗАТ “Комсомольская правда” і ТОО “Группа “Сегодня”.

Мы будем стараться быть аполитичным изданием хотя бы потому, что наша жизнь – это отнюдь не борьба за власть и не выяснение отношений между той или иной партией. Мы уверены, что жизнь – это вера в Добро, надежда на Счастье и Любовь к человеку”, - менавіта такім зваротам пачынае новы 1995-ты год галоўны рэдактар выдання С. Барысенка. У чым прычына такога выказвання, чаму рэдактар не выступае з пафасам ці са сцёбам? А таму што яго чытачы адчуваюць разгубленасць і апатыю да пераваротаў, пераломаў, незразумеласці і няўпэўненасці. (“Даже праздники стали тусклее, улыбки грустнее, взгляды растеряннее”) Некалькі год таму адны верылі ў ідэю камунізма, якая лопнула нібы мыльная бурбалка, другія верылі ў тое, што пасля развалу СССР будзе нешта іншае, будзе Свабода. А тут усё апынулася тым жа, брудным, ілжывым і здрадніцкім. Зарплаты не плацяць, партыйныя лідары з грашыма па замежжах параз’язджалі, жыць далей невядома як, а тут яшчэ і палітыкі між сабой за ўладу грызуцца, Прэзідэнт пакуль нейкі незразумелы. Ці зможа? Ці наладзіцца ўсё? З прыходам новага людзі не сталі больш чэснымі і добрымі, свет у сваёй агульнай масе не перамяніўся.

І рэдакцыя ўлавіла тое, чым можна схіліць і прыцягнуць чытача да сябе. Паказаць яму, што мы – такія ж. “Ты не адзін, давай разам”, - асноўны лейтматыў выступлення Барысенка.

Что принёс нам очередной год времяисчисления? Пока нет ответа на этот вопрос. И до тех пор не будет, пока у политиков наших не поснёться разум и осознание, что они - для народа, а не народ для них. Не будет ответа, пока у нас с вами не проснётся чувство собственного достоинства, уважения к себе, терпимости к другому, любви к людям, миру, к своей земле”.

Гэтым газета паказвае, што ёй можна давяраць. Далей яна клапоціцца пра чытача, даючы яму парады па тым, як выбраць сваю палову для шлюбу (“О браке”), анансуе кінафільмы, выставы і культурныя мерапрыемствы (рыхтуюць журналісты Ігар Аўдзееў і Уладзімір Самусенка), а таксама друкуе праграму тэлеперадач. Не забывае і на рэкламу, якая паступова займае ўсё больш і больш месца.

Газета сцвярджае, што яна апалітычная, аднак цалкам адарвацца ад палітыкі, відаць, рэдакцыйны калектыў не можа. Таму і надараецца ўбачыць на старонках такія матэрыялы, як наступны.

У № 2 за 1995 год быў надрукаваны артыкул “Беларусь вопреки очевидности” – вытрымкі з часопіса “Культурная политика”, падрыхтаваныя Наталляй Цімашонак.

Существование белорусов в истории дискретно, то они существуют, то нет”.

Платон придумал Атлантиду, Томас Мор – утопию, Шелягович – Палісьсе, Бисмарк придумал Германию, Сталин – Советский Союз <…>

Всякое бывает в этом мире. И Беларусь – член ООН с 1945 года.

Всякое может быть в этом мире.

Может быть Черноморско-Балтийская Федерация, о которой мечтает Белоруский народный фронт «Адраджэнне», может быть Славянский Соборный Союз белорусских-русских, великорусских-русских, украинских-русских и русинских-русских по чаяниям Славянского Собора «Белая Русь».

Беларусь была? Беларусь есть? Беларусь будет?

Нужно думать Беларусь, что она есть. Думать, как она есть, как и какой ей быть (артыкул цалкам гл. у Дадатку 3).

Аўтарка артыкула ставіць перад чытачамі глабальныя пытанні, пытанні да ўсёй нацыі. Гэта крытыка і заўвагі да тых, хто пры ўладзе. Папрокі выбраным “дэмакратычнымі” выбарамі. Аўтарка са свайго пункту гледжання адрэагавала на праблему самавызначанасці (а дакладней, саманевызначанасці) беларусаў і, галоўнае (!) прапанавала свой шлях вырашэння гэтай праблемы – “думаць Беларусь”.

І разам з такімі артыкуламі на старонках выдання з’яўляюцца адукацыйныя матэрыялы для тых чытачоў, хто хоча больш даведацца пра новыя рынкавыя ўмовы (“Немного о рекламе для её читателей и рекламодателей” № 20 1995, “Пролетарияям нечего терять, кроме своих огородов” пра чэкi “Имущество”, нумар за 24 кастрычніка 1995), матэрыялы пра клопат аб сваім здароўі (“10 полезных привычек” № 35 1995 і інш.), псіхалагічныя тэсты, ці шчаслівы ваш шлюб, ці ўмееце вы сябраваць; гараскопы і г.д., а таксама рэкламныя артыкулы (“Как похудеть не голодая?” № 7 1995), якія не пазначаліся такімі.

У газеце час ад часу друкуюцца інтэрв’ю з бізнесоўцамі (“Я уверен, что беларусы – это нация святых”, інтэрв’ю з Андрэем Клімавым, старшынёй праўлення АТ “Андрэй Клімаў і К” № 6 1995). А таксама артыкулы з “Комсомольской правды” (“Окно в природу” В. Пескова № 10 1995 год). Рэдакцыя рэагуе на падзеі, што ўскалыхнулі ўсё грамадства. Напрыклад, смерць Уладзіслава Лісцьева (нумар за 8 сакавіка 1995 года).

15 жніўня 1995 года газеце спаўняецца год. Яна патанела ўдвая, у ёй амаль не змяшчаюцца журналісцкія тэксты: усё запоўнена рэкламай.

Мы лишь временно вынуждены (под неимоверным прессом финансовой политики государства) сократить себя вдвое”, - просіць прабачэння ў сваіх чытачоў “Ва-банкъ”.

З нумара 36 на старонках выдання зноў з’яўляюцца журналісцкія матэрыялы. Гэта рубрыка “ТетиВА”. “Обещаем только ласковые новости”, - папярэджвае рэдакцыя. І да канца 1995 года пераважна з гэтай рубрыкі можна даведацца пра падзеі ў краіне:

Пенсионеры, милиционеры и военные обижены на президентские указы об отмене льгот” (№ 36);

В Овальном зале Дома правительства продолжает работать очередная сессия Верховного Совета Республики Беларусь 12-го созыва”. (№ 37).

Лукашенко обещал повысить зарплату педагогам, врачам и научным сотрудникам ”. (№ 38).

На предприятиях введены старые добрые политдни. Долготерпения нам”. (№ 39).

Не забудьте до первого ноября избавиться от “белок”, “зайчиков”, “бобров”, “рысей” и “лосей” в своём кошельке". (№ 39).

Близятся повторные выборы в Верховный и местные советы”. (№ 44 1995).

Новый Верховный Совет. “Забудет – не забудет?” – гадаем мы”. (№ 44 1995).

У гэты ж час выходзіць артыкул Вадзіма Доўнара “Ляпсус – оружие депутата”. Праз тры нумары “ТетиВА” паведамляе, што “Наконец-то годовые усилия политиков и властей завершились избранием 198 парламентёров в Верховный Совет Беларуси, а вот выборы в местные советы првалились”.

Пісала газета і пра забастоўку ў Мінскім метро (“Люди андеграунда” Татьяна Докучаева), а таксама пра ўстаноўку лічыльнікаў на газ (“А у нас в квартире газ? А у вас?” Вольга Бацяноўская).

У розныя часы ў выданні працавалі Таццяна Дакучаева, Валянціна Шапавалава, Вольга Бацяноўская, Ігар Лазараў, Уладзімір Самусенка, Марыя Жэўлюк, Марына Ульянава і Аксана Пекарт, а таксама В. Пяскоў і інш.

Такім чынам газета ў 1995 годзе спрабавала сумясціць рэкламу і якасныя арыкулы, на гэты час яна змагла заваяваць давер чытачоў. Тыя артыкулы, якія змяшчаюцца на старонках "Ва-банка", робяць гонар газеце. Тым больш рэкламнай, што заўжды імкнецца забаўляць і цешыць сваіх чытачоў. Тут жа рэдакцыя паспрабавала сумясціць дзве задачы – рэкламны заробак і пры гэтым прыцягненне ўвагі чытачоў да грамадска значных праблем. У гэтым і іх адметнасць.

1995 – стаў годам сапраўднай свабоды слова для журналістаў “Ва-банка”. Яны маглі не баючыся выказваць сваё меркаванне па дзейнасці ўладаў, крытыкаваць, папярэджваць, даваць свае аргументаваныя і не вельмі ацэнкі, выказвацца “на злобу дня”. Выданне стала ўсё больш і больш папулярным.

Ва-банкъ” узора 2008 года – гэта цалкам іншае выданне. Па-першае, газета перастала быць дадаткам да “Комсомольской правды” па-другое, змяніла фармат на А4. Зараз выданне мае аб’ём у 60-80 палос, выходзіць 2 разы на тыдзень тыражом 211 231 экземпляраў. Журналісцкія тэксты займаюць 1-2 паласы агульнага аб’ёму. І ў асноўным, гэта інфармацыйныя матэрыялы, якія не перавышаюць па аб’ёму 1000 радкоў (гл. Дадатак 4):

Аквапарк зимой и летом

Градостроительный коммитет прорабатывает вопрос о строительстве в районе пр. Победителей аквапарка европейского уровня. Проектное предложение крупнейшей английской фирмы, являющейся одной из законодательниц мод в индустрии отдыха, предусматривает для парка современное оформление (около 15 тыс. квадратных метров под стеклянной крышей) и разнообразное наполнение (открытый бассейн, возможные горки и многое другое). Пользоваться аквапарком можно будет круглый год.

Людмила Асташкевич

Навіны падрабнелі, сталі разглядацца больш мясцовыя падзеі, няма такой глабальнай азадачанасці, якая была ў 1995 годзе. Для параўнання, у той час калі газета 1995 года піша пра самавызначэнне беларусаў, выданне 2008 года ў нумары за 7 студзеня друкуе артыкул пра тое, як многа карыснай інфармацыі аб працы тэлефонных служб, цырульняў, могілак і г.д. яны далі свайму чытачу. Напрыклад, наступным тэмам было аддадзена па паласе ў 2008 годзе:

  1. Адмена льгот (Аксана Аспішчава “Льготы и их отмена. Продолжение следует”, № 2 2008). У матэрыяле аўтарка дае інфармацыю, без абмеркаванняў і каментароў, так бы мовіць, “для даведкі”.

  2. Камунальныя паслугі: хто і колькі павінен плаціць (“Почему опоздал перерасчёт за электричество?”, па матэрыялах друку падрыхтавала Аксана Аспішчава № 37 2008).

  3. Сацыяльнае сіроцтва (“Пожалете ребятишек!” падрыхтавала Лідзія Грыгаровіч № 28 2008).

І так далей, і да таго падобна. Парламенцкія выбары прайшлі незаўважанымі для выдання 2008, у той час, як газета за 1995 паведаміла пра выбары ў Вярхоўны Савет 5 разоў. Аднак рэдакцыя мае зваротную сувязь з чытачамі, якія тэлефануюць, задаюць пытанні, з якіх пасля і вырастаюць артыкулы. Асноўныя рубрыкі: “Городская молВа”, “ПогоВаривают, что”, “СпрашиВаете – отвечаем”, “Издержки производстВа”, “Экологическая Вахта” і інш. Асаблівую цікавасць выклікае праект “Городская молВа”, у якім самі чытачы могуць пабыць журналістамі. Кожны панядзелак і чацвер з 17 да 19 гадзін або на форуме http://www.vabank.by/forum чытачы могуць паведаміць навіны, найцікавейшыя з якіх ідуць у друк. Гэта звычайна гарадскія навіны пра рамонт дарог, будоўлі “не ў тых” месцах і г.д.

Такім чынам розніца ў асвятленні сацыяльна-палітычных падзей паміж нумармі газеты “Ва-банкъ” за 1995 і 2008 вельмі вялікая.У першым выпадку газета імкнулася да якасных артыкулаў, старалася не даваць станавіцца апатычнымі да ўсяго сваім чытачам. Яе можна вызначыць як газету-настаўніка.

У 2008 годзе газета стала служыць патрэбам чытача. Стала на адзін узровень з ім, пераклала сабе на плечы вырашэнне многіх яго праблем, аднак не прымушала задумацца самому. Адбылася трансфармацыя выдання ў бок “спажывецкай газеты”, чаго пра нумары 1995 года сказаць нельга. У сувязі з чым гэта адбылося? Хутчэй за ўсё, справа, па-першае ў аддзяленні ад “Комсомольской правды”, па-другое, у паступовым абмежаванні свабод слова (журналісты проста вырашылі не “вылазіць”). Прычына канкурэнтаздольнасці таксама важная, аднак на мой погляд, калі б выданне было бясплатным рэкламным са злабадзённымі тэкстамі, то яно цалкам было б канкурэнтаздольным. Справа тут, відаць, не ў канкурэнцыі.

§ 2 Асаблівасці адлюстравання гістарычных падзей на старонках газеты “Недвижимость Белоруссии”

Першы нумар газеты выйшаў 1 красавіка 1995 года. Першапачаткова выданне пазіцыянавала сябе як інфармацыйна-аналітычны штотыднёвік. Палову месца на яго старонках займалі рэкламныя аб'явы. Таму з № 5 1995 года газета стала інфармацыйна-рэкламнай. Першым рэдактарам была Ніна Грынюк. У 1995 годзе“Нерухомасць” выходзіць накладам 20 000 асобнікаў на 8-мі палосах, палову з якіх займаюць прыватныя і камерцыйныя аб'явы.

У першым нумары газета прадставіла сваім чытачам Прэзідэнта Беларускай асацыяцыі "Нерухомасць" Васілія Хрола.

"Родился 12 января 1957 года в деревне Малые Гридюшки Витебской области . Белорус.”

Василь Хрол скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, ваеннае званне - капітан. І тут жа прадстаўлена Дэкларацыя членаў Беларускай асацыяцыі "Нерухомасць".

"Основная цель Белорусской ассоциации "Нерухомасць" - формирование цивилизованного рынка недвижимости в Республике Беларусь. Сегодня этот рынок только начинает зарождаться".

Галоўнымі задачамі для рэдакцыі газеты з’яўляецца інфармаванне чытачоў аб рынку нерухомасці, аб яго заканадаўчай базе, стварэнне адукаванага і крытычна думаючага грамадзяніна.

Асноўныя тэмы, якія закранае выданне, наступныя:

  1. Дыскрэдытацыя рыэлтарскай дзейнасці.

"Некоторые не удосуживают себя зарегистрироваться даже в качестве юридических лиц", -кажа Василь Хрол у звароце да чытачоў (№ 1, красавик 1995 года).

  1. Вырашэнне жыллёвага пытання

"В законодательстве нашей бывшей страны понятие "недвижимость" не существовало вовсе".

"Сегодня обеспеченность жильём в Беларуси в три-пять раз ниже, чем в развитых странах. Более того, 2 миллиона человек не имеют жилья вообще".

"Однако в нашей стране всегда преобладало стремление к своим собственным "самобытным" законам развития, а потому то, что годится для всех, не всегда подходит нам". (№1, 1995год).

  1. Непадпарадкаванасць законам

"Из готовых сегодня продать, обменять, купить или сдать квартиру фирм, грамотно и с соблюдением коенфиденциальности это могут сделать только 2-3"

У траўні 1995 года асацыяцыя правяла семінар "Опыт и проблемы формирования рынка недвижимости " сумесна з Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва. "Участники семинара отмечают исключительную актуальность и высокую эффективносить организованного семинара и считают необходимым проводить такие встречи не реже одного раза в полугодие".

Газета размяркоўвае матэрыялы па рубрыках : "Мнение эксперта", "Жильё моё", "Движимо-недвижимо", "Актуально!", "Шаги приватизации", "У наших соседей" і інш.

"Шаги приватизации"

"Брест является лидером белорусских городов в малой приватизации. количество аукционов по продаже собственности здесь перевалило за десятки. "Люди обретают предпринимательские навыки и учатся вести своё собственное дело", - заметил чрезвычайный и полномоченный посол США в Беларуси господин К. Яловитц" (№ 8, 1995)

Навіны размяшчаюцца ў рубрыцы "Движимо-Недвижимо". З першага нумара мы даведваемся, што адкрыецца будаўніцтва газапровада "Ямал - Заходняя Еўропа" , рыхтуюцца вынікі працы экалагічнай камісіі па экспертызе расійскай ваеннай базы пад Баранавічамі і г.д. Асноўны жанр у рубрыцы – кароткая інфармацыйная нататка.

Галоўная праблема, якая хвалюе чытачоў № 10 - заканадаўства ў сферы прыватызацыі. "Ці змяніўся парадак ацэнкі кошту прыватызуемага жылля?", "Ці ўстаноўлены канкрэтныя тэрміны завяршэння прыватызацыі жыллёвага фонда, афармлення і выдачы імянных прыватызацыйных чэкаў "Жыллё"? і г.д. Менавіта з на гэтыя пытанні ім адказваюць спецыялісты асацыяцыі “Нерухомасць”.

Выданне таксама змяшчае адукацыйныя матэрыялы кшталту "Десять советов начинающему инвестору" (нумар за 1.04.1995), "Три источника и три составных части бизнеса" (нумар за 1.04.1995), на працягу трох нумароў друкуецца рубрыка "Азбука риэлтера", якая дае тлумачыць асноўныя рыэлтарскія паняцці.

Такім чынам першапачаткова выданне знаёміла чытачоў з дзейнасцю аб'яднання "Нерухомасць". Аднак акрамя гэтай тэмы, яно рэдка сыходзіла да асвятлення іншых. А калі інфармацыя пра падзеі прысутнічала, то толькі ў рубрыцы "Движимо-Недвижимо". Нават пра выбары газета напісала толькі таму, што дэпутатам стаў прэзідэнт асацыяцыі “Нерухомасць”.

З 1996 года газета выходзіць пад назвай "Недвижимость Белоруссии", яе заснавальнікам становіцца Інфармацыйная служба агенцтваў нерухомасці. Галоўным рэдактарам абнаўлённага выдання прызначаецца Зміцер Хоміч.

2008 год. Выданне выходзіць на 72 палосах фармату А3, з якіх 3-4 займаюць журналісцкія матэрыялы. У асноўным, гэта вузкаспецыялізаваныя артыкулы, кшталту "Столичный рынок жилья: итоги первого поугодия" (аўтар Алена Маслоўская (№ 28 (644) 14.07.2008) ці "Новое в порядке предоставления гражданам жилых помещений" (той жа нумар, аўтар Вольга Зінкевіч).

Хоць у нумары за 14 жніўня 2008 года можна знайсці інфармацыю пра новую рэдакцыю закона аб абароне правоў спажыўцоў, льготныя крэдыты на жыллё (аўтар Алена Маслоўская, № 29 ад 21.07.2008).

За тры месяцы (ліпень-верасень 2008) я знайшла толькі адзін артыкул на сацыяльна значную тэму, не звязаную з нерухомасцю.

Гэта "Слово о будущей АЭС" Марыны Сіротка (№ 36 ад 08.09.2008).

"К сожалению, я должен отметиь , что у нас информация, которая доходит до населения от СМИ, особенно тут телевидение отличается великолепно,- носит спонтанный характер, - отметил А. михалевич, член НАН Республики Беларусь".

"То есть, со слов В. Семашко, всего через четыре месяца начнётся строительство АЭС. Хотя из информации, которая прозвучала на заседании "круглого стола", следует, что ни площадка ещё не выбрана ни подрядчик не определён."

Увогуле, газета 2008 года адрозніваецца сегментаваным падыходам да адбору тэм. Падзеі, якія адбываюцца ў краіне, праходзяць праз "сіта" адной тэматыкі - нерухомасць. Такім чынам чытач заўжды ўпэўнены ў тым, што атрымаўшы "Недвижимость Белоруссии", ён даведаецца менавіта пра нерухомасць, а не пра сад і агарод. Гістарычныя падзеі журналісты выдання асвятляюць рознабакова, на прафесійным узроўні, такім чынам спрыяючы фарміраванню свайго погляда ў чытачоў. Газета захавала традыцыі выдання "Нерухомасць". Яна змагла застацца аналітычнай у сваёй сферы. Але гэта паўплывала на наклад выдання, ён зменшыўся з 20 000 у 1995 годзе да 5140 у 2008.

Падсумоўваючы, можна сказаць, што рэдакцыя газеты "Недвижимость Белоруссии" змянілася, у параўнанні з “Нерухомасцю” толькі колерам, назвай і колькасцю палос. Як і рэдакцыя газеты “Ва-банкъ”, яна зменшыла ці ўвогуле выключыла аўтарскія меркаванні, крытыку ў адрас дзеючай улады. Газета і раней не была “кусучай”, а зараз гэта сышло амаль да нуля. Такім чынам можна, параўноўваючы два гады, 1995 і 2008, сказаць, што па-сапраўднаму, па журналісцку, асвятляліся падзеі, няхай і не так шмат і не так аператыўна, як у грамадска-палітычным выданні, менавіта ў 1995 годзе. Гэта сведчыць пра тое, што больш свабоды слова было 14 год таму.

Заключэнне

У дадзенай курсавой працы разглядаўся такі тып выданняў, як інфармацыйна-рэкламныя газеты. Быў зроблены агляд газет у перыяд з 1988 па 2008 гады. За гэты перыяд у Беларусі пакінулі след 203 інфармацыйна-рэкламныя газеты, першае месца па колькасці займае Мінск (56%) ад усіх створаных за гэты перыяд інфармацыйна-рэкламных газет.

Для гісторыі інфармацыйна-рэкламных газет характэрна наступная перыядызацыя:

  • 1948-1988. Многія камерцыйныя газеты, створаныя ў СССР аказаліся недзеяздольнымі ў новых рынкавых умовах;

  • 1988-1993. Перыяд існавання інфармацыйна-рэкламных выданняў як дадатковага спосабу атрыманя прыбытку;

  • 1994-1995. Гады актыўнага заснавання новых выданняў і найбольшага асвятлення гістарычных падзей;

  • 1998-2008. Перыяд спецыялізацыі і манапалізацыі выданняў. З інфармацыйна-рэкламных выданняў знікаюць аналітычныя і разважлівыя артыкулы. Газеты становяцца больш спажывецкімі.

Беларускія інфармацыйна-камерцыйныя выданні аказаліся пад уплывам гістарычных падзей: глабалізацыі рынку, фінансавых узрушэнняў, развалу палітычных сістэм. Магчыма, яны не так ярка рэагавалі на палітычныя і эканамічныя падзеі пэўных перыядаў, затое па іх наяўнасці ці не наяўнасці, а таксама тыражу можна было рабіць высновы пра здароўе палітычнай сістэмы. Гэта як пра чысціню вадаёма мяркуюць па наяўнасці ў ім ракаў. Так і пра дэмакратычныя і развітыя рынкавыя адносіны, а таксама пра мікраклімат у краіне можна меркаваць па развітасці камерцыйнай прэсы. На Беларусі па аналізе газет “Ва-банкъ” і Недвижимость Белоруссии” сітуацыя найбольш яркага адлюстравання гістарычных падзей у інфармацыйна-рэкламных газетах была ў 1994-1995 гадах.

Лiтаратура

  1. Дубовік, С.В. Даведнік журналіста / С.В. Дубовік. – Мінск: выд. цэнтр БДУ, 2006.

  2. Ананич, Л.С., Воробьёв В.П. Информационное пространство Беларуси / Л.С. Ананич, В.П. Воробьёв. – Минск: МФЦП, 2003.

  3. Сейтжанова, Ж., Типология современной прессы // Ж. Сетжанова. - http://www.unesco.kz/massmedia/pages/3_1.htm

  4. Дроздов, Д.Н. Экономическая информация в СМИ как фактор поступательного развития переходного общества / Д.Н. Дроздов. -

  5. Ворошилов, В.В. Журналистика и рынок / В. В. Ворошилов. - Санкт-Петербург, 1997.

  6. Грабельников А.А. Русская журналистика на рубеже тысячелетий: итоги и перспективы / А.А. Грабельников. - Москва, 2001

  7. Вартанова Е. Медиаэкономика зарубежных стран / Е. Вартанова. - Москва: Аспект Пресс, 2003.

  8. Дубовік С.В. СМІ постсацыялістычнай Беларусі: пошук новай рацыянальнасці / С.В. Дубовік. - Мінск: Выд. Цэнтр БДУ, 2003.

1 С.В. Дубовік, “Даведнік журналіста”, Мінск, выдавецкі цэнтр БДУ, 2006 г. c. 45

2 Згодна электроннаму архіву Нацыянальнай бібліятэкі РБ


1. Реферат на тему Понятие и состав лесного фонда
2. Реферат Ушатый, Константин Фёдорович
3. Курсовая Проблемы эффективности в банковской деятельности
4. Реферат Динозавры, факты и теории
5. Курсовая на тему Ярмарки и выставки в системе маркетинговых коммуникаций
6. Реферат на тему The Man Who Made Ireland Essay Research
7. Реферат на тему JMW Turner And The Sublime Essay Research
8. Реферат Инновационный подход к туристическому бизнесу
9. Реферат на тему John Lennon
10. Реферат Язык - важнейшее средство человеческого общения