Курсовая

Курсовая на тему Беларускія польскія і рускія фразеалагізмы з мэтэаралагічным кампа

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-28

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 26.12.2024


Змест
Уводзіны
Глава І. Узаемадзеянне беларускай, рускай і польскай моў на ўзроўні фразеалогіі
1.1 Падабенства і адрозненне фразеалагічнага складу беларускай і іншых славянскіх моў
Глава ІІ. Фразеалагізмы з метэаралагічным кампанентам у беларускай, польскай, рускай мовах
2.1 Тэматычная характарыстыка фразеалагізмаў у залежнасці ад частотнасці іх ужывання
2.2 Паходжанне фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам
2.3 Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў
2.4 Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам
Заключэнне
Спіс літаратуры

Уводзіны
Фразеалагізаваныя структуры той ці іншай мовы адлюстроўваюць асаблівасці нацыянальнага менталітэту, характару ўсведамлення рэальнага свету носьбітам менавіта гэтай мовы. Параўнальная фразеалогія спрыяе вывучэнню нацыянальна-моўных малюнкаў свету. Супастаўляльнае апісанне фразеалагічных адзінак у межах некалькіх моў паказвае, што нават роднасныя, блізкія мовы, якімі з’яўляюцца беларуская, руская і польская дэманструюць значныя разыходжанні у фрагментах моўных малюнкаў свету. Цяжкасці іх перакладу, усталявання адпаведнасці ў іншай мове звязаны, па-першае, з магчымасцю некалькіх варыянтаў перакладу, па-другое, з наяўнасцю ў мове безэквівалентных фразеалагізмаў
Апісанне фразеалагічнай сітэмы некалькіх моў адлюстроўвае нацыянальную спецыфіку гэтых моў і ўяўляецца перспектыўным. Менавіта з гэтым звязаны выбар тэмы нашай курсавой работы.
Аб’ектам даследавання з’яўляюцца фразеалагізмы з метэаралагічным кампанентам у рускай, беларускай і польскай мовах.
Мэтай курсавой работы з’яўляецца вывучэнне фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам у беларускай, польскай, рускай мовах.
У сувязі з мэтай мэтазгодным з’яўляецца вылучэнне і задач работы:
1. Прааналізваць падабенства і адрозненне фразеалагічнага складу беларускай і іншых славянскіх моў;
2. Прасачыць адметнасці ўзаемадзеяння беларускай, рускай і польскай моў на ўзроўні фразеалогіі;
3. Даць тэматычнуюхарактарыстыку груп фразеалагізмаў у залежнасці ад частотнасці іх ужывання;
4. Прааналізаваць паходжанне фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам у трох мовах.
5. Класіфікаваць фразеалагізмы з кампанентамі метэаралагічнага характару з пункту погляду марфалогіі;
6. Даць сінтаксічную характарыстыка фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам.
Да праблемы параўнальнай фразеалогіі звяртаўся А.Груца у сваёй працы "Пра ўзаемадзеянне беларускай і польскай моў на ўзроўні фразеалогіі". Аўтар у згаданай працы разглядае фразеалагізмы на ўзроўні марфалогіі, лексікі. Аналіз і інтэрпрэтацыя прыведзенага ў працы матэрыялу дазваляе аўтару прыйсці да высновы аб прыкметным уплыве польскай мовы на беларускую, асабліва ў перыяд позняга Сярэднявечча, не толькі ў галіне лексікі, але і на ўзроўні фразеалогіі, што было непазбежна пры кантактаванні, узаемадзеянні іх як сродкаў зносін у межах аднаго дзяржаўнага аб’яднання.
На некаторыя моманты ўзаемаўплыву беларускай і польскай моў звярталася ўвага пры распрацоўцы слоўнікавых артыкулаў для "Гістарычнага слоўніка беларускай мовы" (на сённяшні дзень – 17 выпускаў па 20 друкаваных аркушаў кожны). На аснове гэтых распрацовак у розных, пераважна беларускіх, выданнях на беларускай і рускай мовах было апублікавана больш за 30 артыкулаў, прысвечаных высвятленню ў параўнальна-супастаўляльным плане пытанняў развіцця структуры і семантыкі паасобных лексем, словаўтваральных гнёздаў і розных тыпаў фразеалагічных адзінак у беларускай, рускай і часткова польскай мовах.
Падабенства і разыходжанні ў структурна-сінтаксічным, марфалагічным і лексічным планах фразеалагізмаў беларускай і польскай моў даследаваў Міхайлаў С.І. у працы "Беларускія і польскія фразеалагізмы з арніталагічным кампанентам: супастаўляльны аспект".
Дзеля таго, каб вызначыць тыя лексемы, якія ўваходзяць у склад фразеалагізмаў і стануць пасля прадметам разгледжання нашай курсавой работы, трэба вызначыць межы паняцця "метэаралогія".
Такім чынам, зыходзячы з азначэння, пададзенага ў "Энцыклапедыі прыроды Беларусі", метэаралогія – навука пра фізічныя працэсы і з’явы, якія адбываюцца ў атмасферы і ствараюць надвор’і і клімаце.
Беручы пад увагу пададзенае вышэй азначэнне, мы вызначылі прадметам даследавання наступныя лексемы, якія маюць характар метэаралагічных: дождж, снег, іней, гром, туман, мароз, град, вецер, раса, аблокі (тучы). Акрамя пералічаных, у слоўніках адшуквалі фразеалагізмы, што маюць у сваім складзе лексемы тэмпературнага характару: горача, спякотна, холад. Таксама цікавасць выклікалі самі назвы тэрмінаў: надвор’е, пагода, калі яны з’яўляліся часткай таго ці іншага фразеалагізма.
Агульная колькасць зафіксаваных на базе слоўнікаў фразем з метэаралагічным кампанентам: 96 адзінак.

Глава І. Узаемадзеянне беларускай, рускай і польскай моў на ўзроўні фразеалогіі
1.1 Падабенства і адрозненне фразеалагічнага складу беларускай і іншых славянскіх моў
Кантактаванне і ўзаемадзеянне моў суседніх народаў, асабліва ў межах адной дзяржавы не магло не спрыяць узбагачэнню кожнай з іх перш за ўсё на ўзроўні лексікі і фразеалогіі. Уплыў і перавага польскай мовы над беларускай тлумачыцца не ўнутрымоўнымі, а экстралінгвістычнымі фактарамі. Беларуская мова праз пасрэдніцтва старажытнарускай і стараславянскай моў увабрала ў сябе лексічнае і фразеалагічнае багацці такіх міжнародных моў старажытнай культуры, якімі былі грэцкая і лацінская мовы, а таму яна характарызавалася дасканалым граматычным ладам за разгалінаванай сістэмай скланенняў імёнаў і спражэнняў дзеясловаў, багатай і разнастайнай сістэмай словаўтварэння і словазлучэння на ўзроўні як простага, так і складанага сказа. Менавіта таму, калі беларуская мова была дзяржаўнай у межах Вялікага Княства Літоўскага, яна доўгі час з поспехам абслугоўвала ўсе сферы жыцця, культурна-побытавыя запатрабаванні беларускага народа як яе носьбіта. Аднак нельга не ўлічваць таго, што ў сувязі з прымусовым апалячваннем і акаталічваннем беларускага народа ў адносінах да беларускай мовы кіраўніцтвам Рэчы Паспалітай пасля Люблінскай 1569 і Брэстскай 1596 года уній праводзілася палітыка дэскрэдытацыі і дэскрымінацыі. Гэта ў канчатковым выніку прывяло да забароны пастановай польскага сейма ў 1696 годзе карыстання беларускай мовай у афіцыйнай перапісцы, а потым канчатковага выцяснення з судова-адміністрацыйнай практыкі і іншых сфер грамадскага жыцця. У гэтай сітуацыі шматлікія фразеалагічныя адзінкі, паланізмы па паходжанні, нейкі час працягвалі развівацца і ўжываліся пераважна ў гутарковай мове, а пасля далучэння беларускіх зямель да Расеі, страты непасрэдных кантактаў з польскай мовай, за рэдкім выключэннем, былі канчаткова выцеснены адпаведнымі па семантыцы ўсходнеславянскімі эквівалентамі. Трэба таксама адзначыць, што працэс папаўнення беларускай фразеалогіі за кошт запазычанняў з польскай мовы працягваецца і ў наш час [4; 68].
Асаблівасці выяўлення агульных і спецыфічных адметнасцяў фразем некалькіх моў непасрэдна звязаны з агульнасцю і спецыфічнасцю іх семантычнай матывацыі, унутранай формы, вобразнай асновы. Не гледзячы на тое, што значная колькасць беларускіх, рускіх і польскіх фразеалагізмаў узыходзяць да адных і тых жа вытокаў, многія фраземы значна адрозніваюцца па матывацыйных якасцях.
Фразеалагічны фонд, які аб’ядноўвае беларускую мову з іншымі славянскімі мовамі, грунтуецца, па-першае, на фармальным і семантычным падабенстве пэўнай сукупнасці ўстойлівых звышслоўных адзінак (параўнаем: бел. бабіна лета, рус. бабье лето, укр. бабине літо, србх. бабино лето, пол. babie lato, слв. babie lеto); па-другое, у беларускай мове шматлікія фразеалагізмы будуюцца па тых жа структурных схемах, што і ў іншых славянскіх мовах (параўнаем: лье як з луба, рус. льет как из ведра, укр. лити як з ведра, бал. вали като ръкав, србх. пада као из кабла, пол. lije jak z zebra); па-трэцяе, агульнасць многіх фразеалагічных значэнняў узнаўляльных зваротаў беларускай і іншых славянскіх моў засноўваецца на рознай, але празрстай матывацыі (параўнаем: голы як бізун, рус. гол как сокол, укр. голий як бубен, бол. гол като пушка, србх. го као прост, пол. goly jako bicz); па-чацвертае, беларускія фразеалагізмы падаобныя на фразеалагізмы іншых славянскіх моў тым, што ў складзе дадзеных устойлівых адзінак ёсць агульныя кампаненты, часта дэсемантызаванія. Напрыклад, у фразеалогіі ўсіх славянскіх моў даволі часта выкарыстоўваюцца словы тыпу даць, мець, галава, рука, сэрца (параўнаем: бел. даць пытлю, рус. дать оплеуху, укр. дати пити, бал. давам ритник, србх. дати по глави).
Тым не менш індывідуальная сістэма фразеалагічных адзінак уяўляе адну з найбольш спецыфічных уласцівасцяў кожнай славянскай мовы, дзе адзначаецца мноства выразаў, якім няма эквівалентных адпаведнікаў у суседніх роднасных мовах (параўнаем: бел. на ласкавым хлебе быць выскачыць як піліп з канапель, дацца ў знакі і іншыя, рус. сидеть на шее, сказать невпопад, сидеть в печенках). Пэўная частка беларускіх фразеалагізмаў мае ў сваім складзе лексічныя кампаненты з забытай, выветранай семантыкай, такія кампанеты называюцца некрацізмамі, і як самастойныя адзінкі не выкарыстоўваюцца не толькі ў іншых славянскіх мовах, але і ў самой беларускай мове. Дзеля прыкладу можна прывесці такія фразеалагічныя кампаненты: бібікі, лахі, лухта, панталык, ходырам, лясы, байды. Згаданыя кампаненты на сённяшні дзень выкарыстоўваюцца толькі ў складзе фразеалагізмаў: біць бібікі, лахі пад пахі, плесці лухту, збіць з панталыку, хадзіць ходырам, тачыць лясы, біць байды. Такая акалічнасць робіць фразеалагізмы з адзначанымі кампанентамі даслоўна неперакладальнымі на іншыя славянскія мовы і складае адметнасць беларускай фразеалогіі. Калі дадаць да гэтага непаўторную нацыянальную вобразнасць многіх фразеалагізмаў (напрыклад: як пугаю па вадзе, раскажаш пра вераб’я, а перакажуць пра жураўля, выскваркі не варты, на лапату ды за хату), асаблівасці іх ужывання ў маўленні, спецыфічную экспрэсію, своеасаблівы каларыт, то ёсць падставы лічыць беларускія ідыёмы самацветамі нашай мовы, без засваення і выкарыстання якіх немагчыма пазнаць і вывучыць яе прыроду і характар.
Частка рускіх, беларускіх і польскіх фразеалагізмаў утварылася на базе прыказак і прымавак, іншых разгорнутых выказванняў. Пры гэтым пакладзены ў аснову прататып быў больш ці менш значна зменены з пункту погляду структуры і семантыкі. Згаданыя працэсы, якія праходзяць у мовах носяць, у асноўным, аналагічны характар, у той жа час іх канкрэтнае праяўленне ў фраземах можа збліжацца або разыходзіцца ў залежнасці іх першапачатковага кампанента.

Глава ІІ. Фразеалагізмы з метэаралагічным кампанентам у беларускай, польскай, рускай мовах
2.1 Тэматычная характарыстыка фразеалагізмаў у залежнасці ад частотнасці іх ужывання
Найбольш значную групу ў колькасным плане складаюць фразеалагізмы, што маюць у сваім складзе такія лексічныя адзінкі: дождж, снег, іней, гром, туман, град, вецер, мароз, раса, аблокі (тучы).
Так, у беларускамоўных слоўніках намі зафіксавана 16 фразеалагічных адзінак з названымі кампанентамі, якія з’яўляюцца ўласнабеларускімі. У рускіх жа слоўніках фразеалагізмаў у аналагічных умовах 20. Яшчэ 9 фразеалагічных адзінак сустракаюцца і выкарыстоўваюцца ў рускай і беларускай мовах.
Калі гаварыць пра колькасны склад фразеалагізмаў у названай вышэй групе, то найбольшае месца сярод разгледжаных адзінак належыць фраземам, што маюць у сваім складзе лексему вецер. Так, у беларускай і рускай мовах такіх лексем адзначана 22, што складае 48,9% колькасці ўсіх фразеалагізмаў згаданай групы. Дадзеную тэматычную групу ілюструюць наступныя прыклады:
Вецер у спіну; як у полі вецер (как ветер в поле); адкуль (куды) вецер дзьме (какой ветер дует), на взвей ветер, иной ветер подул, ветер свистит в ушах, ветер в голове, с ветерком, с попутным ветерком, попутного ветра, с ветра, до ветру, не с ветру, на вецер (на ветер), які вецер загнаў (занёс), кідаць на вецер (бросать на ветер), лаві вецер у полі ( ищи ветра в поле), на сямі вятрах, вецер нясе, вятры яго (іх, яе, цябе) ведаюць, вецер гуляе (свішча) у кішэнях, куды вецер дзьме.
Да названай вышэй группы належаць і фразеалагізмы з лексемай дождж.
Так, у слоўніках рускай і беларускай мовы такіх фразем 6:
Залаты дождж (золотой дождь), дождж за карак (за шыю) не лье, як грыбы пасля дажджу, звёздный дождь, свинцовый дождь, пасля дожджыку ў чацвер (после дождичка в четверг).
У адрозненні ад лексемы дождж, якая ўваходзіць у склад фразеалагізмаў, снег, хоць і таксама з’яўляецца назвай віду ападкаў, выкарыстоўваецца значна радзей. Так, у беларускай фразеалогіі зафіксавана толькі два выпадкі ўжавання названай фраземы: снегу леташняга не дапросішся, як снег на галаву.Што да рускай мовы, то фразеалагізмаў, якія б утрымлівалі такі лексічны элемент, не зафіксавана.
Аднолькавымі ў колькасным плане аказаліся групы фразеалагізмаў з лексемамі гром (навальніца) і туман (па 4 фраземы ў кожнай з названай груп):
Метать громы и молнии, гроза собирается, грянет гром, как гром среди ясного неба; туманіць вочы, туманіць галаву, напускаць туману, як у тумане (как в тумане).
Цікавым з’яўляецца той факт, што фразеалагізмы з лексічным элементам гром зафіксаваны толькі ў рускай мове. У гэты ж час, элемент туман амаль не сустракаецца ў рускай і з’яўляецца даволі частотным для беларускай мовы.
Адзінкавымі з’яўляюцца фразеалагізмы, якія ўтрымліваюць такія метэаралагічныя кампаненты, як раса (2 адзінкі), мароз (1 адзінка). Названы факт можна праілюстраваць такімі прыкладамі: мароз па скуры (спіне, целе) прабягае (ходзіць, дзярэ, прабег, хадзіў, прайшоў), мороз по коже, раса вочы выядае, макавай расінкі ў роце не было. Трэба таксама зазначыць, што амаль усе фразеалагізмы зафіксаваны, зыходзячы з беларускамоўных слоўнікаў.
Як і папярэднія фраземы, адзінкавымі можна назваць тыя, у склад якіх уваходзяць кампанент аблокі (тучы). Такіх фразеалагізмаў зафіксавана 2. Абодва фразеалагізма належаць да рускай мовы: как с облаков, тучи сгущаются над головой.
Не зафіксаваны ў рускай і беларускай мовах фразеалагізмы з кампанентамі метэаралагічнага характару: іней, лёд.
Сярод тэматычных груп фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам вылучаюцца таксама тыя, што ўтрымліваюць лексемы тэмпературнага характару: горача, халодна, спякотна. Намі зафіксавана 21 адзінка фразем з адзначаным кампанентам (на базе рускай і беларускай фразеалогіі):
Ні горача ні халодна (ни холодно ни жарко), повеяло холодком, усыпаць гарачых, па гарачых слядах (по горячим следам), папасціся пад гарачую руку, пад гарачую руку, астудзіць гарачую галаву, гарачая галава, пароць гарачку, як уюн на гарачай патэльні, як халодны самавар, халодная вайна (холодная война), кідае ў халодны пот, з халадком, у гарачай вадзе купаны, куй железо, пока горячо, на гарачым (злавіць), як на гарачым вуголлі, небу горача было, жар костей не ломит, заячий холодок.
Для польскай фразеалагічнай сістэмы характэрна ўжыванне лексемы wiatr:
- Szukaj wiatru w polu
- (patrzec) skad wiatr wieje
- miec wiatr w glowie
- (mowic) na wiatr
У польскай мове (у адрозненні ад беларускай) даволі часта сустракаюцца фразеалагізмы, што ўтрымліваюць у сваім складзе лексему "лёд":
- lody ruszyly
- przelamac pierwsze lody
- jak lodu
Калi гаварыць пра тое, якім чынам зазначаныя фразеалагізмы размеркаваны ў залежнасці ад таго, у якой мове яны сустракаюцца, то трэба адзначыць, што 14 фразем (што складае 67% ад агульнай колькасці ў групе) выкарыстоўваюцца выключна ў беларускай мове. Яшчэ 3 фразеалагізмы – двухмоўныя. Акрамя гэтага, былі зафіксаваны 4 фраземы, якія ўжываюцца толькі ў рускай мове. Яшчэ 9 польскіх фразем не знайшлі адпаведнікаў у рускай і беларускай мовах.
Пры збіранні матэрыялу звярталася ўвага на фразеалагізмы, што маюць у сваім складзе кампаненты, якія непасрэдна называюць тэрміны метэаралагічнага характару: пагода, надвор’е.
Такіх фразеалагізмаў зафіксавана 5 адзінак: чакаць з мора пагоды, ні пры якой пагодзе, за пагодай (выбірацца), рабіць пагоду, за добрае надвор’е.
Трэба адзначыць, што ўсе названыя ў дадзенай групе фразеалагізмы зафіксваваны на базе слоўнікаў беларускай мовы.
2.2 Паходжанне фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам
Сабраны на аснове фразеалагічных слоўнікаў матэрыял сведчыць пра тое, што толькі невялікая колькасць фразем (5) – падобныя па гучанні і значэнні для трох моў:
Даваць перуноў – метать громы и молнии –miotac gromy (pioruny);
Як у полі вецер – как ветер в поле – jako wiatr w polu = легкадумны, пусты, ветраны;
Адкуль вецер дзьме – какой ветер дует –(wiedziec) skad wiatr wieje – ведаць на каго, або на што трэба арыентавацца ва ўчынках.
На вецер – на ветер – na wiatr – рабіць што-небудзь дарэмна, упустую, безвынікова;
Кідаць на вецер – бросать на ветер – rzucac pieniadze na wiatr – дарэмна траціць, няшчадна расходаваць.
Зафіксаваны фразеалагізмы (12 адзінак) з метэаралагічным кампанентам, якія ўжываюцца і ў рускай, і ў беларускай мовах. Значэнне большасці з адзначаных фразем супадае ў дзвюх мовах:
Лаві вецер у полі (ищи ветра в поле) – немагчымасць вярнуць назад, знайсці каго, што-небудзь; кідаць на вецер (бросать на ветер) – дарэмна траціць, няшчадна расходаваць; на вецер (на ветер) – дарэмна, упустую, безвынікова; мароз па скуры прабягае (мороз по коже) – у каго-небудзь узнікае непрыемнае адчуванне ад раптоўнага страху, хвалявання; ні горача ні холадна (ни холодно ни жарко) – што-небудзь зусім абыякава, ніколькі не хвалюе; халодная вайна (холодная война) – непрыязныя, варожыя адносіны паміж кім-небудзь; па гарачых слядах (по горячим следам) – адразу ж, непасрэдна пасля якой-небудзь падзеі; пасля дожджычку ў чацвер (после дождичка в четверг) – невядома калі, ніколі; залаты дождж (золотой дождь) – вялікія сумы, прыбытак.
Сустракаюцца фразеалагізмы, значэнні якіх у двух мовах разыходзяцца. Так, напрыклад, у беларускай мове фразеалагічная адзінка адкуль (куды) вецер дзьме мае значэнне ведаць, на каго, або на што трэба арыентавацца ва ўчынках. У рускай жа мове фразеалагізм, які мае амаль такі ж кампанентны склад – какой ветер дует мае значэнне как идут события.
Розняцца таксама значэнні фразеалагізма як у полі вецер (как ветер в поле). Так, рускі варыянт гэтага фразеалагізма мае значэнне совершенно один, без близких, у беларускім жа варыянце такі ж па кампанентным складзе фразеалагізм мае значэнне легкадумны, пусты, ветраны.
Зафіксаваны фразеалагізм, які ў беларускай мове з’яўляецца мнагазнычным, а ў рускай ён адназначны. Такім чынам названы фразеалагізм супадае ў дзвюх мовах толькі ў адным са значэнняў: як у тумане – 1. Не зусім выразна, цьмяна; 2. Ужываецца пры дзейніку са значэннем асобы: у стане глыбокай задуменнасці. У той жа час у рускай мове назіраем: как в тумане – смутно (слышать, видеть).
Зафіксаваны 22 адзінкі фразеалагізмаў, якія ўжываюцца выключна ў рускай мове. Так, можна дадзены факт праілюстраваць наступнымі прыкладамі, фіксуючы таксама значэнні:
·                   Куй железо пока горячо – торопись выполнить какое-либо дело, осуществить задуманное, пока есть благоприятные условия;
·                   Заячий холодок – название некоторых видов кустистых растений;
·                   Жар костей не ломит – избыток тепла не вредит человеку;
·                   Повеяло холодком – о состоянии равнодушия, отчужденности;
·                   Как с облаков – о внезапном, неожиданном появлении;
·                   Тучи сгущаются над головой – угрожает опасность;
·                   На взвей ветер – не вдумываясь в сущность дела, легкомысленно;
·                   Иной ветер подул – изменились обстоятельства, настроения;
·                   Ветер свистит в ушах – о быстром беге, езде;
·                   Ветер в голове – о легкомысленном, пустом человеке;
·                   С ветерком – быстро;
·                   Попутного ветра – пожелание удачи;
·                   С попутным ветерком – при первом удобном случае;
·                   С ветра – пришлый, чужой;
·                   До ветру- для оправления естественных потребностей;
·                   Не с ветру – не напрасно;
·                   Звёздный дождь – (спец.) – обильное падение метеоритов;
·                   Свинцовый дождь – о выпущенных из ружья дроби, картечи;
·                   Метать громы и молнии – выражать негодование, гнев, обрушиваться на кого-либо с упреками, обвинениями;
·                   Гроза собирается – кому-либо угрожает опасность,беда, неприятность;
·                   Грянет гром – случится, последует тяжелое наказание, что-либо произойдет;
·                   Как гром среди ясного неба – 1. О неожиданном, внезапном происшествии, известии, внезапно случившейся беде; 2. Совершенно неожиданно появиться.
Можна зрабіць вывад пра тое, што большасць фразеалагізмаў, характэрных толькі для рускай мовы звязана з кампанентам вецер, а таксама навальніца (гром). У параўнанні: фразеалагізмы з названымі лексемамі амаль не зафіксаваны ў беларускай мове.
Што да ўласнабеларускіх фразеалагізмаў з кампанентамі метэаралагічнага характару, то іх зафіксавана 35. Мэтазгодным лічым прывесці прыклады беларускамоўных фразеалагізмаў з адзначанымі вышэй асаблівасцямі разам са значэннямі:
·                   Напускаць туману – уносіць няпэўнасць у якую-небудзь справу, заблытваць каго-небудзь;
·                   Туманіць галаву – уводзіць у зман, падманваць каго-небудзь;
·                   Туманіць вочы – знарок уводзіць у зман;
·                   Снегу леташняга не дапросішся – хто-небудзь страшэнна скупы;
·                   Як снег на галаву – зусім нечакана, раптоўны ход, візіт, навіна;
·                   Як грыбы пасля дажджу – вельмі хутка, у вялікай колькасці;
·                   Додждж за карак не лье – няма прычын спяшацца;
·                   Куды вецер дзьме – няма цвёрдых перакананняў, прынцыпаў;
·                   Вецер гуляе ў кішэнях – у каго-небудзь няма грошай;
·                   Вятры яго ведаюць – невядома;
·                   Вецер нясе – ужываецца ў пытальным склоне – куды хто-небудзь ідзе;’
·                   На сямі вятрах – 1. Адзінока; 2. На адкрытай, нічым не заслоненай мясцовасці; 3. Па нічым не заслоненай прасторы;
·                   Які вецер загнаў – як, пры якіх абставінах аказаўся хто-небудзь дзе-небудзь;
·                   Вецер у спіну- 1. Пажаданне шчаслівай дарогі; 2. Пажаданне пазбавіцца ад каго-небудзь;
·                   Макавай расінкі ў роце не было – хто-небудзь нічога не еў;
·                   Раса вочы выядае – хто-небудзь нешчаслівы, жыве ў горы, нядолі;
·                   Усыпаць гарачых – сурова правучыць каго-небудзь, жорстка расправіцца з кім-небудзь;
·                   Папасціся пад гарачую руку – у хвіліну злосці, раздражнення, у самы непрыдатны момант;
·                   Пад гарачую руку – у стане ўсхваляванасці, раздражнення, запальчывасці;
·                   Астудзіць гарачую галаву – угаманіць, суцішыць каго-небудзь залішне нястрыманага, запальчывага, неразважлівага;
·                   Гарачая галава – хто-небудзь залішне паспешны, неразважлівы, нястрыманы;
·                   Пароць гарачку – ужыв. пры дзейніку – дзейнічаць з залішней паспешлівасцю, раздражненнем;
·                   Як уюн на гарачай патэльні (круціцца) – бесперастанку і не знаходзячы выйсця з цяжкіх абставін;
·                   Як халодны самавар – вельмі моцна;
·                   Кідае ў халодны пот – непрыязныя, варожыя адносіны паміж кім-небудзь;
·                   З халадком – не спяшаючыся, без руплівасці рабіць што-небудзь;
·                   У гарачай вадзе купаны – вельмі завальчывы, нястрыманы, занадта гарачы;
·                   На гарачым злавіць – пры яўных доказах, у момант учынення чаго-небудзь заганнага;
·                   Як на гарачым вуголлі – у стане крайнягя хвалявання, неспакою, трывогі;
·                   Небу горача было – мацней, актыўней, лепш і быць не магло. Пра самую высокую ступень інтенсіўнасці чаго-небудзь;
·                   За добрае надвор’е выбірацца – пакуль не позна, пакуль спрыяюць абставіны, умовы;
·                   Рабіць пагоду – мець рашаючае значэнне, самую істотную ролю у чым-небудзь;
·                   За пагодай выбірацца- пакуль спрыяюць абставінны;
·                   Ні пры якой пагодзе – ніколі і ні пры якіх умовах, абставінах не рабіць чаго-небудзь;
·                   Чакаць з мора пагоды – заставацца ў пасіўным, вымушаным, няпэўна-доўгім чаканні каго ці чаго-небудзь.
Такім чынам, можна зрабіць вывад пра тое, што ўласнабеларускіх фразеалагізмаў зафіксавана дастаткова вялікая колькасць. У той жа час група фразеалагізмаў, якія сустракаюцца адначасова ў польскай, беларускай і рускай мовах, альбо беларускай і рускай мовах нязначная. Асобна трэба выдзеліць групу фразеалагізмаў, што маюць кампанент тэмпературнага характару – горача, халодна і г.д. Фразеалагізмаў з названымі кампанентамі амаль не сустракаецца ў рускамоўных слоўніках. Таксама асаблівасцю беларускай фразеалогіі можна назваць наяўнасць у ёй фразем, што маюць у сваім складзе лексемы тэрміналагічнага характару (надвор’е, пагода).
2.3 Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў
У залежнасці ад таго, якой часцінай мовы з’яўляецца метэаралагічны кампанент у складзе фрезеалагізма, увесь сабраны матэрыял можна размеркаваць на групы. Самай вялікай па колькасці групай фразеалагізмаў з’яўляюцца тыя, метэаралагічны кампанент у якіх выражаны назоўнікам. Такіх фразеалагізмаў 52, што складае 66 % ад агульнай колькасці сабраных адзінак. Калі называць прыклады назоўнікаў, што ўваходзяць у склад фразеалагізмаў, то трэба адзначыць іх разнастайнасць. Так, вылучаюцца назоўнікі: мароз (мароз па скуры прабягае); вецер (на вецер, лаві вецер у полі, не с ветру, до ветру, с попутным ветерком, ветер в голове, на взвей ветер, вецер у спіну, які вецер загнаў, на сямі вятрах, вецер гуляе ў кішэнях), гром (как гром среди ясного неба, метать громы и молнии), тучи (тучи сгущаются над головой, как с облаков), холад (повеяло холодком, заячий холодок, з халадком), жар (жар костей не ломит), дождж (дождж за карак не лье, як грыбы пасля дажджу), снег (як снег на галаву, снегу леташняга не дапросішся, залаты дождж), туман (напускаць туману, як у тумане), раса (раса вочы выядае, макавай расінкі ў роце не было), пагода (рабіць пагоду, за пагодай выбірацца, ні пры якой пагодзе, чакаць з мора пагоды).
Акрамя таго, можна адзначыць выпадкі, калі метэаралагічны кампанент, што ўваходзіць у склад фразеалагізмаў, з’яўляецца адвербіяльным назоўнікам: усыпаць гарачых, пароць гарачку.
Другой у колькасных адносінах з’яўляецца група фразеалагізмаў, дзе кампанент метэаралагічнага характару з’яўляецца прыметнікам:
·        Кідае ў халодны пот;
·        Як халодны самавар;
·        У гарачай вадзе купаны;
·        Па гарачых слядах (по горячим следам);
·        Халодная вайна (холодная война);
·        Як уюн на гарачай патэльні круціцца;
·        Гарачая галава;
·        Астудзіць гарачую галаву;
·        Пад гарачую руку;
·        Злавіць на гарачым;
·        Як на гарачым вуголлі.
Колькасць названых фразеалагізмаў – 11 адзінак. Натуральна, што метэаралагічны элемент, што ўваходзіць у склад фразеалагізмаў і з’яўляецца прыметнікам, абазначае паняцці тэмпературных характарыстык таго ці іншага прадмета ці з’явы.
Зафіксаваны тры выпадкі, калі метэаралагічны кампанент у фразеалагізмах з’яўляецца прыслоўем:
·                   Небу горача было;
·                   Куй железо, пока горячо;
·                   Ні горача ні халодна.
Таксама існуюць адзінкавыя выпадкі існавання і ўжывання фразеалагізмаў, у якіх кампанент метэаралагічнага характару выражаны дзеясловам:
·                   Туманіць галаву;
·                   Туманіць вочы.
Можна адзначыць такую асаблівасць ужывання названых фразеалагізмаў: па-першае, яны з’яўляюцца ўласнабеларускімі, а па-другое, выкарыстоўваецца як дзеяслоў толькі адзін кампанент метэаралагічнага характару (туманіць).
2.4 Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам
З пункту погляду сінтаксісу ўсе зафіксаваныя намі фразеалагізмы можна падзяліць на тры часткі: фразеалагізмы пабудаваныя па схеме сказа, словазлучэння, ці якія маюць форму слова.
Так, у першай групе вылучаюць фразеалагізмы, якія маюць форму простага двусастаўнага сказа:
·                   Тучи сгущаются над головой;
·                   Дождж за карак не лье;
·                   Lecec jak wiatr;
·                   Вецер гуляе ў кішэнях;
·                   Вятры яго ведаюць;
·                   Макавай расінкі ў роце не было;
·                   Раса вочы выядае;
·                   (patrzec) skad wiatr wiaje;
·                   Жар костей не ломит;
·                   Мароз па скуры прабягае;
·                   Ветер свистит в ушах;
·                   Иной ветер подул.
Трэба звярнуць увагу на тое, што названыя вышэй фраземы маюць форму простага развітага сказа. Але зафіксаваны таксама прыклады, калі сказы маюць структуру неразвітых:
·        Вецер нясе;
·        Lody ruszyly
·        Гроза собирается;
·        Ветер дует.
Акрамя двусастаўных, былі зафіксаваны прыклады і аднасастаўных сказаў:
·                   Лаві вецер ў полі;
·                   Снегу леташняга не дапросішся;
·                   Кідае ў халодны пот;
·                   Куй железо, пока горячо;
Па форме словазлучэння пабудаваны наступныя віды фразем:
·                    На сямі вятрах;
·                    Як у полі вецер;
·                    Як у тумане;
·                    Залаты дождж;
·                    Як снег на галаву;
·                    Як грыбы пасля дажджу;
·                    С попутным ветерком;
·                    Zeszlorocrny snieg;
·                    Заячий холодок;
·                    Повеяло холодом;
·                    Jak lodu;
·                    Рабіць пагоду;
·                    Ветер в голове;
·                    Свинцовый дождь;
·                    Вецер у спіну;
·                    Усыпаць гарачых;
·                    Пароць гарачку.
Зафіксаваны таксама фразеалагізмы, якія маюць форму слова. У асноўным гэта спалучэнні назаўнікаў і прыназоўнікаў. Так, можна прывесці наступныя прыклады:
·                   З халадком;
·                   Ні горача, ні халодна;
·                   С ветра;
·                   До ветру;
·                   На вецер;
·                   С ветерком.
Такім чынам, большасць зафіксаваных на базе беларускай, польскай і рускай моў фразеалагізмаў мае форму словазлучэння (53,6%). Значна менш фразеалагізмаў, якія пабудаваны па схеме простага (развітага – неразвітага; двусастаўнага – аднасастаўнага) сказа (36,2%). Толькі 10,1% фразеалагізмаў уяўляюць сабой слова (назоўнік з прыназоўнікам).

Заключэнне
У выніку аналізу літаратуры, а таксама працы з фразеалагічным матэрыялам можна зрабіць наступныя вынікі:
Фразеалагічны фонд, які аб’ядноўвае беларускую мову з іншымі славянскімі мовамі, грунтуецца, па-першае, на фармальным і семантычным падабенстве пэўнай сукупнасці ўстойлівых звышслоўных; па-другое, у беларускай мове шматлікія фразеалагізмы будуюцца па тых жа структурных схемах, што і ў іншых славянскіх мовах; па-трэцяе, агульнасць многіх фразеалагічных значэнняў узнаўляльных зваротаў беларускай і іншых славянскіх моў засноўваецца на рознай, але празрстай матывацыі; па-чацвертае, беларускія фразеалагізмы падаобныя на фразеалагізмы іншых славянскіх моў тым, што ў складзе дадзеных устойлівых адзінак ёсць агульныя кампаненты, часта дэсемантызаванія.
Частка рускіх, беларускіх і польскіх фразеалагізмаў утварылася на базе прыказак і прымавак, іншых разгорнутых выказванняў. Пры гэтым пакладзены ў аснову прататып быў больш ці менш значна зменены з пункту погляду структуры і семантыкі. Згаданыя працэсы, якія праходзяць у мовах носяць, у асноўным, аналагічны характар, у той жа час іх канкрэтнае праяўленне ў фраземах можа збліжацца або разыходзіцца ў залежнасці іх першапачатковага кампанента.
Калі даваць тэматычную характарыстыку фразеалагізмам з метэаралагічным кампанентам, то найбольшае месца сярод разгледжаных адзінак належыць фраземам, што маюць у сваім складзе лексему вецер. Наогул жа, найбольш значную па тэматыцы групу ў колькасным плане складаюць фразеалагізмы, што маюць у сваім складзе такія лексічныя адзінкі: дождж, снег, іней, гром, туман, град, вецер, мароз, раса, аблокі (тучы).
З пункту погляду паходжання фразем, можна зрабіць вывад пра тое, што ўласнабеларускіх фразеалагізмаў зафіксавана дастаткова вялікая колькасць. У той жа час група фразеалагізмаў, якія сустракаюцца адначасова ў польскай, беларускай і рускай мовах, альбо беларускай і рускай мовах нязначная.
З пазіцыі марфалогіі можна зазначыць, што самай вялікай па колькасці групай фразеалагізмаў з’яўляюцца тыя, метэаралагічны кампанент у якіх выражаны назоўнікам. Такіх фразеалагізмаў 52, што складае 66 % ад агульнай колькасці сабраных адзінак.
Разгледзеўшы фразеалагізмы з метэаралагічным кампанентам з пункту погляду сінтаксісу, трэба зазначыць, што большасць зафіксаваных на базе беларускай, польскай і рускай моў фразеалагізмаў мае форму словазлучэння (53,6%). Значна менш фразеалагізмаў, якія пабудаваны па схеме простага (развітага – неразвітага; двусастаўнага – аднасастаўнага) сказа (36,2%). Толькі 10,1% фразеалагізмаў уяўляюць сабой слова (назоўнік з прыназоўнікам).

Спіс літаратуры
1.                 Аксамітаў А.С. Беларуская фразеалогія. Мн.: Вышэйшая школа, - 1971, - 112 с.
2.                 Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі, - 1994, - 654 с.
3.                 Герасімчык І.А.Фразеалагічныя паронімы сучаснай беларускай літаратурнай мовы: Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вуч. Ступені канд. Філалагічных навук. Ін-т ім. Я.Коласа НАН Беларусі. – Мн., 2003. – 20 с.
4.                 Даніловіч М.А. Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў. Мн.: Навука і тэхніка, - 1991, - 110 с.
5.                 Киселев И.А. Русско-белорусский фразеологический словарь. Для средней школы. Мн.: Народная асвета, - 1991, - 193 с.
6.                 Копыленко М.М., Попова З.Д. Очерки по общей фразеологии. Воронеж, - 1972, -191 с.
7.                 Лепешаў І.Я., З народнай фразеалогіі. Дыферэнцыяльны слоўнік. Мн.: Вышэйшая школа, - 1991, - 110 с.
8.                 Лепешаў І.Я., Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, - 1993. Т.1., - 590 с., Т.2. 607 с.
9.                 Маршэўская В.В. Фразеалагізмы са структурай сказа. Манаграфія/ В.В. Марашэўская, УА "Гродзенскі дзяржаўны ун-т ім. Я.Купалы. – Гродна: ГрДУ ім. Я.Купалы, 2003, - 115 с.
10.            Мокиенко В.М. Славянская фразеология. М.: Высшая школа, 1989 – 287 с.
11.            Мяцельская Е.С., Камароўскі Я.М. Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі. Мн.: Выдавецтва БДУ, 1972. – 320 с.
12.            Садоўская А.С. Фразеалагізмы – словазлучэнні ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.: Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вуч. Ступені канд. Філалагічных навук./ А.С. Садоўская. Ін-т ім. Я.Коласа НАН Беларусі. – Мн., 2002. – 21 с.
13.            Слова і фразеалагізм у літаратурным і дыялектным кантэксце: манаграфія/ Г.М. Малажай. УА "БрДУ імя А.С.Пушкіна". – Брэст: Выдавецтва УА "БрДУ імя А.С.Пушкіна"., 2004. – 123 с.
14.            Телия В.Н. Русская фразеология. Семантический, прагматический и культурологический аспекты. М.: Школа "Языки русской культуры", - 1996, - 288 с.
15.            Фразеологический словарь русского языка. М.: Русский язык, - 1986, - 543 с.
16.            Хлусевіч І.М. Варыянтнасць фразеалагізмаў у сучаснай беларускай літаратурнай мове: Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вуч. Ступені канд. Філалагічных навук/ І.М.Хлусевіч; НАН Беларусі. – Мн.: 2001. – 21 с.
17.            Slownik frazeologiczny jezyka polskiego. Stanislaw Skorupka. – 1974, - Warszawa.

1. Контрольная работа Механизм государственной власти в системе антикризисного управления
2. Отчет_по_практике на тему Учет анализ и аудит финансовых вложений
3. Курсовая на тему Державне регулювання економіки 2
4. Лекция на тему Власне сполучні тканини
5. Реферат Технология оборудования для установки ПМ-компонентов на печатные платы
6. Сочинение на тему Горький м. - Образ фомы гордеева в одноименной повести м. горького.
7. Контрольная работа на тему Переходный период экономики России
8. Реферат Користування гуртожитками, виселення з гуртожитків
9. Реферат Стратегия развития предприятия 2
10. Реферат на тему Dean Maccannell