Курсовая

Курсовая на тему Семантыка і функцыянальнасць міфалагем Сонца і Месяца традыцыйнай

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-31

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 22.11.2024


Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна
Філалагічны факультэт
Кафедра беларускага літаратуразнаўства
Семантыка і функцыянальнасць міфалагем Сонца і Месяца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету беларусаў
Брэст 2010

План
Уводзіны
1.                Міфалогія і міфалагемы. Сучасны стан распрацоўкі праблемы
2.                Праявы салярнага культу ў традыцыях розных народаў
3.                Міфалагема Сонца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету славян
4.                Семантыка і функцыянальнасць міфалагемы Сонца ў традыцыйнай беларускай літаратуры
4.1 Астранамічныя вобразы ў беларускіх замовах з касмалагічнымі матывамі
4.2 Семантыка міфалагемы Сонца ў каляндарнай абраднасці
4.3 Семантыка міфалагемы Сонца ў сямейнай абраднасці
5.                 Семантыка і функцыянальнасць міфалагемы Поўні ў беларускім фальклоры (у агульнаславянскім кантэксце)
6.                Значэнне міфалагем Сонца і Месяца ў неабрадавай паэзіі як знакавай сістэме народнага мастацтва беларусаў
Заключэнне

Уводзіны
Важнасць вывучэння спецыфікі міфалагічнай свядомасці, якая адлюстроўвалася ў народнай паэтычнай творчасці ў мінулым і на сучасным этапе даследвання самай старажытнай часткі фальклору, відавочная. Існуючы ў новых умовах, фальклор, міфалогія міфалогія ўступаюць у кантакт з параўнальна нядаўна ўзнікшымі каштоўнасцямі, узбагачае іншыя формы культуры, выяўляюць этнічную псіхалогію, уздзейнічаюць на мастацкае і маральна-каштоўнаснае асваенне свету, станаўленне новых культурных сэнсаў, на вобраз жыцця сучаснага чалавека, фаріраванне яго індывідуальнай культуры і спосабы творчай рэалізацыі. Нездарма многія сацыяльныя з’явы становяцца зразумелымі дзякуючы ўсебаковаму аналізу фальклорна-міфалагічных тэкстаў і адпаведных міфалагем.
У міфалогіі многіх народаў свету асноўнымі момантамі, на якіх акцэнтуецца увага, з’яўляюцца: стварэнне свету (міфалагемы Зямлі, Сонца, Поўні); зараджэнне жыцця і ўзаемасувязі ўсяго жывога (міфалагемы Зямлі і Жанчыны; імкненне да гармоніі і прыгажосці (міфалагемы Жанчыны і Прыгажосці); залежнасць лёсу ад чалавека ад навакольнага свету (міфалагемы Зямлі, Сонца, Поўні); шлюбныя стасункі касмічных аб’ектаў і людзей, імкненне разнаполых істот да яднання для працягу жыцця (Зямля, Сонца, Поўня (Месяц), Жанчына, Эротыка, (Страсць)); непарыўнасць жыцця ( нараджэнне, жыццё і смерць, праз якую — да новага нараджэння ў больш высокай якасці), сувязь макракосмасу і ммікракосмасу (Прыгажосць, Жанчына, Страсць, Доля, Зямля, Поўня, Сонца). Усе гэтыя міфалагемы знайшлі сваё адлюстраванне ў каляндарных і сямейных абрадах і абрадавай паэзіі беларусаў, а таксама ў іх пазаабрадавай творчасці (песнях, казках, легендах, былінах і інш.).
Актуальнасць даследванняміфолага-фальклорнай спецыфікі традыцыйнай культуры, дамінантных міфалагем тлумачацца надзвычайнай жывучасцю міфалагічнай свядомасці, што выразна адбілася ў творах розных жанраў і відаў фальклору. Гістарычны лёс народаў звычайна складаецца з пэўных этапаў іх фарміравання, кансалідацыі, развіцця, часам заняпаду ці трансфармацыі і зноў адраджэння. Кожны з гэтых этапаў захоўваецца ў народным жыцці, у народнай культуры. Фальклор у сваіх адносна развітых жанрах быў і застаецца гістарычна першай формай выяўлення народнай свядомасці і чалавечай духоўнасці наогул. Менавіта міфалогія, абрады, фальклор фарміравалі культурную традыцыю, архетыпы этнічнай свядомасці і этнапсіхалогіі. Міфалогія, як першы светапогляд чалавецтва, міфалагічная свядомасць, як першапачатковы спосаб асваення свету, як асаблівая сімвалічная сістэма, у тэрмінах якой нашы продкі тлумачылі свет, праяўляецца менавіта ў фальклоры, асабліва ў абрадавай дзейнасці. Даследчыкі сцвярджаюць, што міфалагічнае мысленне жыве і сёння ў нашай падсвядомасці, рэлігіі, мастацтве і нават у навейшых дасягненнях навукі.
Даследванне міфолага-фальклорнай спецыфікі беларускай традыцыйнай культуры прадугледжвае зварот у шырокае кола праблем, актуальных і важных для фалькларыстыкі, культуралогіі, для разумення асаблівасцей нацыянальнай культурнай спадчыны беларусаў, яе месца ў кантэксце сусветнай культуры чалавецтва.
Мэты і задачы даследвання
Мэта курсавой работы — вызначэнне генезісу і семантыкі міфалагемаў Сонца і Месяца, прадстаўленых у міфалагічна-фальклорных тэкстах беларускай традыцыі. Мая праца з’яўляецца сістэмным даследваннем семантыкі і сімволікі абазначаных міфалагем як структурнаўтваральных элементаў беларускай міфалогіі.
Мэта дасягаецца пры вырашэнні нгаступных задач:
1) ажыццявіць крытычны гістарыяграфічны аналіз важнейшых тэарытычных даследванняў спецыфікі міфалагічных уяўленняў беларусаў і іншых славянскіх народаў, салярнага культу ў розных народных традыцыях
2) даследаваць семантыку міфалагемаў Сонца і Месяца, прадстаўленых у абрадах і каляндарна-абрадавай, а таксама сямейна-абрадавай вусна-паэтычнай творчасці беларусаў
3) ахарактарызаваць астранамічныя вобразы ў беларускіх замовах з касмалагічнымі матывамі
4) вызначыць сімволіку міфалагемаў Сонца і Месяца ў знакавай сістэме народнага мастацтва беларусаў
Аб’ектам даследвання з’яўляецца беларуская традыцыйная духоўная культура як складанаарганізаваная цэласнасць духоўных і матэрыяльных каштоўнасцей этнасу.
Для аналізу міфалагем Сонца і Месяца выкарыстаны характэрныя для даследванняў апошняга часу тыпалагічна-семантычныя і параўнальна-гістарычныя метады, якія з поспехам прымяняліся такімі аўтарытэтнымі даследчыкамі розных з’яваў народнай культуры, як В. Жырмунскі, Ул. Проп, А. Лосеў, С. Токараў і іншыя.

1. Міфалогія і міфалагемы.Сучасны стан распрацоўкі праблемы
У апошнія гады праблемы міфалогіі прыцягваюць усё большую увагу даследчыкаў . Абумоўлена гэта перш за ўсё іх нераспрацаванасцю , наяўнасцю вялікага аб’ёму крыніц, добрай захаванасцю многіх міфалагем,асабліва ў беларускай народнай творчасці . Актуальнасць і важнасць іх даследавання тлумачыцца і надзвычайнай жывучасцю міфалагічнай свядомасці , што выразна адбілася ў творах розных жанраў і відаў фальклору.
Складанасць даследавання пэўных міфалагем заключаецца ў тым , што славянскія міфалагічныя творы ў час іх бытавання не фіксаваліся і ў цэласным выглядзе зараз не захаваліся: былі разбураны хрысціянствам. З рудыментаў міфалогіі, яе элементаў, матываў і вобразаў у народнай творчасці неабходна вычленіць , сістэматызаваць і асэнсаваць самае істотнае , што пралівае свет на пэўныя праблемы міфалогіі , архаізм крыніцаў якіх вымушае абавязковае даследаванне старажытных язычніцкіх вераванняў. Аналіз і тэарэтычнае асэнсаванне матэрыялаў , лепш за усё ажыццяўляюць шляхам выкарыстання параўнальна – гістарычнага і тыпалагічна – семантычнага метадаў. Паводле азначэння А.Л.Тапаркова, міфалагема – ,,адзінка міфалагічнай сістэмы , якая мае самастойную семантыку. З адной міфалагемай можа звязвацца нейкі пэўны міф , і у гэтых выпадках паняцце міфалагемы сінанімічна паняццю ,,міф’’, або шэрагу міфалагічных уяўленняў (напр. м[іфалагема] сонца у народных вераваннях і ў літаратурнай царкоўнай і апакрыфічнай традыцыях усходніх славян уключае ўяўленні аб сонцы як аб коле і агні , чалавеку і анёлу, ліку Бога і водбліску божага ззяння)” [23, с.362].
Калі ж пагадзіцца з думкай, што ў асобных выпадках паняцце міфалагемы сінанімічна паняццю ,,міф’’ , то вельмі важна даць азначэнне міфа, адзінай думкі аб якім у навуцы няма. А.Ф. Лосеў сцвярджаў : ,,Міф не есць выдумка або фікцыя, не есць фантастычны вымысел… Зразумела, міфалогія ёсць выдумка, калі скарыстаць да яе пункт гледжання навукі… А з пункту погляду самой міфічнай свядомасці не ў якім выпадку нельга сказаць, што міф ёсць фікцыя і гульня фантазіі’’. Далей ён адмаўляў таксама: ,,Міф не ёсць быццё ідэальнае. Міф не ёсць навуковае і , у прыватнасці, прымітыўна-навуковае збудаванне… Міф не ёсць метафізічнае збудаванне… Міф не ёсць ні схема , ні алегорыя… Міф не ёсць паэтычны твор. Міф не ёсць спецыяльна рэлігійнае стварэнне” і інш. Такім чынам , паняцце міфа ў Лосева надзвычай шырокае, грунтуецца на чыста філісофскіх разважаннях і таму не можа быць намі прынята.
Надзвычай шырокае азначэнне міфа дае і Ю. Бораў: ,, Міф (грэч. mythos- паданне) – старажытная гісторыя або легенда, якая тлумачыць рэлігійныя або звышнатуральныя з’явы, такія, як багі, героі, магутныя сілы прыроды; вобразнае выражэнне калектыўнага бессвядомага; першая спроба тлумачэння натуральных і сацыяльных з’яў, сакральная гісторыя, якая апавядае аб падзеі, што адбывалася у памятныя часы “пачатку усіх пачаткаў” (міф не выдумка, не ілюзія, а рэальная сакральная падзея – прыклад для пераймання). Міф — ,,успамін ‘’ пра далёкае мінулае , пра падзеі, якія адбываліся да пачатку гістарычнага часу.’’
Заслугоувае ўвагі і адабрэння думка Ю. Борава пра суадносіны фальклору і міфа: ён сцвярджае, што ў старажытным фальклоры міф з’яўляўся яго галоўнай састаўной часткай, формай глабальнага асэнсавання свету. ,,Міф тлумачыць і падтрымлівае існуючы сацыяльны і касмічны парадак быцця. Маштабы міфа касмічныя. Міф апавядае пра калектыўны лёс племені. Прырода міфа двухадзіная: ён адначасова і пэўная сістэма уяўленняў аб свеце, і сукупнасць сюжэтаў, у якіх дзейнічаюць фантастычныя персанажы.
Міфалогія – гэта асаблівая сімвалічная сістэма, у тэрмінах якой нашы продкі тлумачылі свет. Даследаванне міфалагем як асноўных тэрмінаў гэтай першай рэлігійна-філасофскай сістэмы чалавецтва будзе садзейнічаць сучаснаму рэтраспектыўнаму стварэнню агульнай цэласнай выявы свету з аднаго боку , а з другога дапаможна правільна зразумець касмічнасць светаўспрымання нашых продкаў, вытокі і бяздоннае багацце нацыянальнай культуры , асаблівасцей беларускага нацыянальнага характару, спецыфікі этнічнай свядомасці і этнапсіхалогіі. Міфалогія – гэта перш за ўсё светапогляд. Першапачатковы светапогляд чалавецтва касмічны па існасці сваёй , але з улікам нацыянальных асаблівасцей. ,,Для міфалагічнай свядомасці ўсё касмалагізавана, паколькі ўсё ўваходзіць у склад космасу , належыць яму. Міфалагічнае мысленне – гэта татальны, дамінуючы тып мыслення ў архаічных культурах. У міфе своеасабліва злучыліся элементы сапраўдных ведаў, мастацкія вобразы, маральныя нормы і рэлігійныя ўяўленні.
Спроба рэканструкцыі асноўных міфалагем і міфічных поглядаў робіцца на падставе фальклору менавіта таму , што раней фальклор быў тым стрыжнем, вакол якога аб’ядноўвалася ўся духоўная культура чалавецтва.
Міфалагічная свядомасць у больш натуральным, першапачатковым выглядзе захавалася менавіта ў фальклоры, які або ствараўся непасрэдна на яе грунце , або ўзаемадзейнічаў з міфалогіяй.
Міфалогія – асаблівая сімвалічная сістэма тлумачэння свету. Сістэмнасць, цэласнасць міфалагічнага спосабу мышлення праяўляецца ў фальклорным абрадзе , бо сам абрад сінкрэтычны па сваёй прыродзе, уся паэтыка фальклору грунтуецца на вобразнасці, але ідзе ад міфалогіі. Без глыбокага даследавання фальклорнай спадчыны і рэканструкцыі на яе падставе міфалагічнай свядомасці мы не зможам зразумець касмічнага светаўспрымання старажытных людзей, не зможам ні аднавіць сувязь часоў , ні растлумачыць сучасныя духоўныя працэсы. У курсавой працы даследуецца семантыка і функцыянальнасць адной з найважнейшых міфалагем – міфалагемы Сонца і Месяца.

2. Праявы салярнага культу ў традыцыях розных народаў
На ранейшых этапах развіцця чалавек уяўляў “звышнатуральнае” у рэальных вобразах – жывёл, раслін і г. д. у тым ліку і нябесных свяціл, папаўняючы гэтыя вобразы чалавечымі эмоцыямі, учынкамі, прыпадабняючы іх чалавеку. Наяўнасць такіх “ачалавечаных” вобразаў у этнаграфічным і фальклорным фондзе сучасных народаў паказвае на надзвычайную жывучасць традыцый.[21, с.105]
У народаў, паміж сабой ніколі не маючых зносін, узніклі падобныя ўяўленні пра стан сонца ў дні сонцаварота: яно тры дні знаходзіцца ў сваім гняздзе, тройчы падскоквае, тройчы акунаецца ў мора, танцуе, варочаецца. У абрадах еўрапейскіх народаў можна знайсці шмат прыкладаў рэлігійных адносін да сонца як такавога, не апасродкаванага вобразам сонечнага бога ў чалавечым абліччы.
Выразнымі ўзорамі рэмінісцэнцый салярнага культу могуць паслужыць некаторыя традыцыі албанцаў, захаваныя яшчэ ў пачатку 20 стагоддзя: маліцца на ўсход з ранку пры ўсходзе сонца і на захад – пры ўсходзе свяціла.Усе справы,усе важныя гаспадарчыя работы, абрады сватаўства і г. д. стараліся пачынаць у сонечны дзень ранкам з усходам сонца,нябожчыка і дома і на могілках у час аплаквання размяшчалі тварам да сонца, у раннім сярэдневякоўі нябожчыкаў у магілах размяшчалі тварам на ўсход.
Назіранне за сонцам, і іншымі нябеснымі свяціламі, служыла развіццю пазітыўных ведаў,у прыватнасці астранамічных. Вядомае мегалітычнае збудаванне ў Англіі Стоунхендж служыла абсерваторыяй: яго вялікія каменныя стаўпы і аркі прызначаліся для фіксавання важнейшых кропак усхода і захода сонца і месяца ў розных стадыях перамяшчэння. Іншыя прыстасаванні дапамагалі весці лік гадам і прадказваць зацменні.
Адначасова Стоунхендж быў друідычным храмам, дзе рабіліся ўрачыстыя маленні, магчыма суправаджаючыся ахвярапрынашэннямі пры першых промнях узыходзячага сонца.
Стоунхендж – славуты, але не адзіны храм-абсерваторыя як у сусвеце, так і на еўрапейскім кантыненце. На тэрыторыі сучаснай Румыніі знойдзены аналагічныя збудаванні – свяцілішчы-календары, якія належылі дака-гецкаму насельніцтву. [22, с. 25].
Салярныя міфы атрымалі найбольш яркае афармленне ў грамадстве, якое мела развіты апарат улады. Сонца было уключана ў пантэон у якасці галоўнага боства(ці аднаго з галоўных, часцей за ўсё гэта былі боствы сонца і навальніцы). Зямнога цара лічылі сонечным боствам ці сынам бога сонца. Згодна з міфамі,узыходзячымі да індаеўрапейскай традыцыі і да традыцыі Пярэдняй Азіі, а таксама Старажытнага Егіпта, Сонца выязджала на калясніцы і аб’язджала чатыры бакі свету. Гэты міфічны вобраз археалагічна датуецца даволі познім часам, калі людзі ўжо апрацоўвалі металы, карысталіся колавымі павозкамі, запрэжанымі коньмі. “Але ляжачае ў яго аснове міфа-паэтычнае прыпадабненн сонца да кола ўзводзіцца да ранейшай эпохі”.
У бронзавы перыяд склаўся старажытнагрэчаскі міф аб Геліасе: юнак у залатой калясніцы праязджае на працягу светавога дня з усхода на захад па нябеснай цвердзі, а ўначы праплывае адваротны шлях у ладдзі па сусветнай рацы, пад назвай Акіян. Пачынаючы з 5 стагоддзя да нашай эры з Геліясам атаясамлівалі Апалона, на якога былі перанесены функцыі Геліяса і яго атрыбуты.
“Жыхары вострава Радоса, лічылі сонца першым сярод сваіх багоў, прысвячалі яму кожны год калясніцу з чатырма коньмі, якіх скідвалі ў мора для таго,каб бажаство імі пакарысталіся…Лакедаманяне умярцвялі коней на вяршыні высокага Тайгецкага храбта, за якім кожны вечар на іх вачах знікала вячэрняе свяціла… У абоіх выпадках моцныя хутканогія коні аддаваліся на службу стомленаму богу на канцавым этапе кожнадзённага падарожжа. ” Падобны вобраз прысутнічае у эддычных міфах: па небе скачуць коні, запрэжаныя ў калясніцу сонца.
У міфах народаў Еўразіі сонечны бог часта звязаны з коньмі. Па ўсёй магчымасці, гэта адбывалася з наіўнага ўяўлення, што сонца “едзе” па небе. На чым? На тым жа, на чым ездзяць людзі – на конях, на калясніцах, акалі яно плыве, то, канешне, у лодцы. “Да бронзавага стагоддзя адносіцца большы лік стварэння вобразаў сонечных калясніц і сонечных людзей,– паведамляе Б. А. Рыбакоў адносна язычніцкіх культаў рускага сярэдневякоўя, – яны таксама адлюстроўваюць… дваістасць чалавечых уяўленняў пра сонца: дзённае свяціла коні вязуць у калясніцы, а ў начы яно плыве ў ладдзі.” У фальклоры індаеўрапейскіх народаў устойліва захоўваецца сувязь з канём міфалагічных герояў, блізкіх да сонца па сваіх функцыях [21, с. 106].
На старажытных помніках выяўленчага мастацтва многіх народаў, у тым ліку і індаеўрапейскіх, ёсць асобныя выяўленні ці нават цэлыя сцэнкі, у якіх адлюстравана ўяўленне пра рух Сонца: пра яго ўсход, дзённы шлях, заход , начны спакой, ахоўваемы Зорамі, і нараджэнне новага Сонца.
У археалогіі і этнаграфіі вядомы знакі, якія абазначалі сонца, пачынаючы са стагоддзя неаліту і да нашых дзён: кола, крыж, кола з крыжам у сярэдзіне, некалькі канцэнтрычных колаў таксама з крыжам у сярэдзіне, разеткай, уключанай у кола, касы крыж, свастыка, кола з разыходзячыміся промнямі.
Такія знакі ёсць на манетах ілірыйскага стагоддзя ( I тысячагоддзе да н. э.) на тэрыторыі сучаснай Албаніі, у наш час гэтыя ж знакі размяшчаюцца на жаночым традыцыйным адзенні албанцаў, на камянях, абрамляючых дзвярныя праёмы жылых дамоў, на старажытных могілкавых крыжах.
А ў іншай вобласці кантынента этнаграфіяй зафіксаваны ўсё той жа салярны знак зусім у іншым выкананні: аўстрыйцы лічаць сімвалам сонца кветку рамонка. У рэлігійнай літаратуры прынята лічыць, што кола — знак сонца. Таму рытуальныя вогнішчы, над якімі ўмацоўвалася кола (напрыклад на масленічных гуляннях), звязваюцца даследчыкамі з салярным культам.
Калі ўзнік культ Бога Сонца і гэты Бог набыў чалавечае аблічча, на яго галаве ці каля яе з’явіўся атрыбут – сонечны дыск з прамянямі і крыжам. Крыж размяшчалі на галаве ахвярнага агнца: гэта была старажытная выява Хрыста, пазней змененае выявай чалавека на перакрыжаванні крыжа. Вобраз Хрыста вельмі складаны: ён увабраў у сябе элементы разнастайных вераванняў народаў Усходняга Сяродземнамор’я, у асблівасці і элементы салярнага культу — сонечны дыск над галавой і крыж як галоўны сімвалічны знак.
Несумненна, у аснове сезоннай цыклічнасці каляндарных абрадаў ляжыць паварот Зямлі вакол Сонца, змена пор года.
Паўтаральнасць гадавога цыкла была заўважана чалавекам на ранніх стадыях вытворчай гаспадаркі. Нельга не згадзіцца з прынцыпам, які прапанаваў В. І. Чыгараў, які пры вывучэнні аграрных абрадаў браў за аснову не поры года самі па сабе, а гаспадарчае жыццё селяніна, якое працякала ў акрэсленых гістарычных і геаграфічных абставінах.
Само ж канкрэтнае ўспрыманне сезонаў залежыла ад кліматычных паясоў і таму мела сваю спецыфіку ў разнастайных абласцях Еўропы. Б. А. Рыбакоў знаходзіць сляды члянення года на чатыры часткі ў помніках земляробскай культуры неаліту і энеаліту усходняй Еўропы. Вельмі важны для нашай тэмы той факт: сонца адлюстравана на сасудах для захоўвання зерня. Разглядаючы сляды сонечнага культу ў каляндарнай абраднасці народаў Еўропы, мы ўвесь час бачым гэтую сувязь: сонца — і культурных раслін, сонца — і працы земляроба. Сонца становіцца ўжо з тых часоў абавязковым элементам салярнага культу [цыт. па 21, с. 107].
Прымаючы тэзіс пра важнасць працоўнай дзейнасці неабходна ўлічваць і іншыя элементы, якія складаюць аснову свята. Пераломныя моманты сонечнага цыклу — дні зімовага і летняга сонцавароту, веснавога і асенняга раўнадзенства — выклікалі асаблівыя адносіны людзей: адчуванне перамен у прыродзе, наступленне новага перыяду іх жыцця.
У гадавым цыкле святаў у народаў Еўропы можна ўбачыць парнасць святаў, два дні як бы адкрываюць і завяршаюць азначаны каляндарны адрэзак, напоўнены як магічным, рэлігійным, так і грамадзянскім ці гаспадарчым значэннем. Такіх “парных” дзён можна назваць некалькі: зімні сонцаварот — летні сонцаварот, веснавое раўнадзенства — асенняе раўнадзенства.
Хрысціянская рэлігія паступова ўвайшла не толькі ў ідэалогію народаў Еўропы, але і ў іх побыт. Хрысціянская міфалогія патрошкі замясціла ранейшыя дахрысціянскія ўяўленні і вобразы. Шматлікая раць хрысціянскіх святых з іх разнастайнымі “функцыямі” стала на месца язычніцкіх багоў. “Каб стаць рэлігіяй, — пісаў Ф. Энгельс, — монатэізм з даўніх часоў павінен быў рабіць уступкі політэізму…Хрысціянства … магло выціснуць у народных мас культ старых багоў толькі праз культ святых” [21, с. 108].
Хрысціянізацыя народаў Еўропы паслужыла прычынай новага вытлумачэння многіх традыцыйных абрадаў, у тым ліку і салярных. Зімовы святочны цыкл пачынаецца з Каляд, 25 снежня, заканчваецца днём Хрышчэння, ці днём “трох каралёў” — 6 студзеня. Гэты перыяд, так называемае “дванаццацідзёнства”, увесь насычаны рытуальнымі дзеяннямі, абрадамі, павер’ямі. У гэты перыяд з царства цемры выходзіць на свет — у свет людзей усякая нечысць, гэта час яе разгулу [21, с. 109].
Летняе свята царква прымеркавала да дня Іаана Прадцечы — 24 чэрвеня. У гэтым выпадку парнасць святаў захоўваецца: зімовы і летні адстаюць адзін ад аднаго роўна на 6 месяцаў. Канчатковая дата летняга сонечнага святочнага цыкла не так выразна выражана, як зімовага. Часцей за ўсё ёю лічаць дзень Святога Пятра і паўла — 29 чэрвеня (напрыклад немцы, аўстрыйцы, галандцы, французы, некаторыя паўднёваславянскія народы). Калі Іванаў дзень звязаны з шанаваннем сонца, то Святы Пётр аказаўся “панам надвор’я”, громавержцам, гэта значыць уладальнікам нябеснага агню. Гэты перыяд таксама лічыцца часам разгулу нячыстай сілы. У цэлым жа абрады Пятрова дня, у параўнанні з Іванавым, не так выражаны, не столькі разнастайныя па змесце і маляўнічыя паводле выканання.
Такім чынам, летні святочны перыяд апынуўся карацейшы за зімні. Зрэшты, маюцца звесткі, што гэты перыяд доўжыўся ўсё-такі 12 дзён — да 4 ліпеня. На жаль, нам вядомыя звесткі гэтага роду — з этнаграфіі аўстрыйцаў: у іх указаны перыяд доўжыўся да дня Святога Ульрыха, які лічыўся заступнікам ад маланак, гэта значыць быў функцыянальна вельмі блізкі да Святога Пятра.
Сучаснае свята Каляды — найбольш яркае салярнае свята, таму што яно з’яўляецца вельмі празрыстым пераасэнсаваннем свята нараджэння бога Сонца. Менавіта на 25 снежня выпадае дата нараджэння Мітры — аднаго з інда-іранскіх багоў, дабразычлівага да людзей бога дзённага святла, падаўцы жыцця. У ІІ тысячагоддзі да н. э. ён маляваўся побач з сонцам, пазней у некаторых іранскіх народаў быў атаясамлены з сонцам. Яго звычайна малявалі з промнявым вянком на галаве і ў руцэ. У ліку многіх матываў усходніх рэлігій Мітра быў успрыняты грэка-рымскай культурай: яму прысвячаліся храмы, у 3 — 2 стагоддзях да н. ч. ён кантамініраваўся з вобразам Геракла, на Усходзе — з вобразам Апалона. У 1 стагоддзі н. э. вядомы аб’яднаны вобраз Мітры — Геліяса.
Святкаванне Каляд, вядомае з сярэдзіны 4 стагоддзя і ўзаконенае ў 431 годзе, афіцыйна замясціла мітраісцкае свята.Ранейшыя вераванні і абрады, рытуалы і гульні, складзеныя ў народзе вакол даты нараджэння бога сонца, аказаліся ўключанымі ў калядную абраднасць, у некаторых выпадках будучы пераробленымі ў духу царкоўнай літургіі, у іншых — засталіся практычна без зменаў.Тое ж трэба сказаць і пра Новы Год — дата афіцыйнага календара, якая нераз падвяргалася змене. Навагоднія цэрыманіяльныя абыходы вакол хаты, ачага, па ходу сонца павінны былі прынесці хаце дабро, а абыход супраць руху сонца — зло.
Калядна — навагодняе дванаццацідзёнства трэба разглядаць як цэнтральны перыяд, аб’яднаны агульным сэнсам напаўняючых яго абрадаў і святочных забавак,сярод якіх — відавочныя рэмінісцэнцыі рэлігійных адносін да сонца. З упэўненасцю можна меркаваць, што амаль паўсюдны звычай запальваць вогнішчы ў гэты перыяд на ўзвышаных месцах, размешчаных бліжэй да неба, да сонца, з’яўляецца рытуальным выражэннем салярнага культа.
Ёсць меркаванне, што карнавальныя вогнішчы і іншыя шматлікія віды вогнішчаў рытуальнага і забаўляльнага характару маюць у сваім генезісе салярную аснову [21, с.109].
Да элементаў салярнай абраднасці трэба аднесці таксама качанне палаючых колаў са склонаў гор і ўзвышшаў, кіданне ў паветра палаючых шайб. Рэлігійна-магічная скіраванасць гэтых дзеянняў выражаецца ў тым, што яны суправаджаюцца зычэннямі дабрабыту. Да гэтага ж кола салярных звычаяў, мабыць, патрэбна аднесці шэсці з запаленымі факеламі, якія здзяйснялі разам з запальваннем вогнішчаў.
Салярныя элементы у калядна-навагодняй абраднасці не адасоблены ад іншых, а складаюць з імі неразрыўны комплекс. Большасць абрадаў гэтага перыяду накіраваны на дасягненне поспехаў у земляробстве, захоўванне здароўя людзей, усякага дабрабыту, прадказванне будучага. Тут жа прадстаўлена тэма шлюбу, працягу чалавечага роду. У спецыяльнай літартуры ўсталявалася меркаванне, што гэтыя дзеянні — выражэнне актыўных адносін чалавека да прыроды, супрацьпастаўленне жыццёсцвярджальнага пачатку зімняму стану зямлі, паміранню сонца [21, с.109].
У непасрэднай сувязі з навагодне-каляднай абраднасцю і яе салярнымі элементамі стаіць тэрмін “крачун”, “карачун”, вядомы ў балкана-карпацкім арэале. У ўсходне-раманскіх мовах гэтае слова абазначае зімовае свята, каляды, час яго ўшаноўвання, абрадавы навагодні і калядны хлеб. У палякаў таксама адна з назваў абрадавага хлеба — крачун. Па-балгарскі “крачун, крачунец” абазначае “калядны дзень”. На славацкай мове крачун — гэта каляды, а ў сербска-харвацкай гэта імя ўласнае. На рускай мове словам “корочун” называлі зімовы сонцаварот, 12 снежня ст. ст. , а таксама смерць. У сэнсе “раптоўная смерць у маладым узросце” гэта слова выкарыстоўвалася беларусамі.
Прапанавана нямала тлумачэнняў гэтага тэрміна: А. В. Дзясніцкая ўслед за албанскім вучоным Э. Чабеем выводзіць яго з старажытнаалбанскага кораня са значэннем “пень” (каляднае палена). С. А. Токараў падтрымлівае старое меркаванне К. Эрбена аб сувязі слова карачун з старажытнаславянскім іменем крт, да якога некаторыя даследчыкі ўзвадзілі імя “чорт” і супастаўлялі з імёнамі хатняга духа у грэкаў, палякаў і латышоў. Магчыма, што “Крачун, Карачун уяўляў сабой у нейкай частцы славянскіх плямёнаў боства зімы і смерці, у гонар якога спраўлялі свята каля зімовага сонцастаяння”. Малдаўскі вучоны Ю. В. Паповіч прыйшоў да высновы, што “…галоўная асаблівасць свята заключаецца ў шанаванні сонца, яго зямнога намесніка — полымя і памёршых бацькоў”. Самую ж назву свята Ю. В. Паповіч лічыць старажытнаславянскай, якая належыць славянам карпацкага арэалу, адкуль яна распаўсюдзілась больш шырока ў славянскія мовы, а таксама была запазычана усходнераманскімі народамі і венграмі [21, с.110].
Да кола салярных вераванняў належаць абрады, вядомыя ў Паўднёва-Усходняй Еўропе пад зборнай назвай русалі. Гэтыя абрады, дакладней драматызаваныя дзеянні, гульні, выконваюцца групай мужчын зімою ў калядна-навагодяе дванаццацідзёнства і летам на працягу тыдня (“русальная нядзеля”, у час царкоўнага свята Троіцы ці на на ступным за ім тыдні). Усходнім сербам яны вядомы пад імем “русалиjе” і інш.
Цікавы таксама тыя падрабязнасці абрада, якія звязваюць яго з салярным культам: распальванне вогнішчаў, чырвоны колер русалійскага рэквізіту, прыкметна таксама сімволіка крыжа і сімволіка кола.
Русаліі маюць складанае паходжанне. Многія лічаць іх спецыфічна славянскімі; выказвалася меркаванне пра ўплыў рымскіх разалій.
Калядна-навагодні цыкл святаў — складаны абрадавы комплекс. Салярнае паходжанне і сэнс адзначаных намі абрадаў не даказаны безумоўна, але з’яўляецца магчымымі меркаваннямі. Магчыма, што абрадавы агонь быў элементам сонечнай сімволікі, але ён мае і шмат іншых значэнняў: ачышчальнае, лекавае, ахоўваючае і многія іншыя [21, с.110].
Многія даследчыкі схільны адносіць да праяў сонечнага культу каляднае палена. Паводле нашых уяўленняў, рытуалы, якія групуюцца ваол каляднага палена, прынцыпова адрозніваюцца ад рытуальных вогнішчаў. Палена больш звязана з культам хатняга ачагу, сямейнай абраднасці і павінна быць разгледзена у плане рэлігійных адносін да агню, чым да сонца.
Важнае салярнае свята – летні сонцаварот – дзень Святога Іаана.
Сляды салярнага культу адлюстраваны ў звычаях падымацца на вяршыні гор і іншыя ўзвышанныя мясціны для сустрэчы ўзыходзячага сонца. У Іспаніі санхуасцкія вогнішчы распальвалі на вяршынях халмоў і ўзгоркаў. Палякі сцвярджалі, што сонца ў гэтую раніцу скача, грае.
У святкаванні Іванава дня паўсюдна ў Еўропе сляды салярнага культу ўпляталіся ў адзіны комплекс першабытных рэлігійных прадстаўленняў і дзеянняў. Асноўныя з іх – запальванне вогнішчаў, але нараду з гэтым заўважаны звязаныя з рытуальнымі вогнішчамі ачышчальныя абрады, вера ў прадуцыруючыя ўласцівасці агню.
Дзень веснавога раўнадзенства амаль паўсюдна ўспрымаецца як свята вясны. Вельмі часта ён зрушаны з астранамічнай даты раўнадзенства на 25 сакавіка – дзень Благавешчання. Гэтае свята вельмі папулярна ў грэкаў, а таксама ў паўднёвых славян, румынаў і албанцаў. Яно лічылася пачаткам новага года і таму было адзначана шматвобразнымі магічнымі прыёмамі, у тым ліку і распальванне вогнішчаў. Знамянальны і чырвоны колер у рэквізіце святочнай абстаноўкі. Сярод народаў Цэнтральнай і Заходняй Еўропы свята Благавешчанне не мае падобнага значэння, у гэты дзень толькі прыкмячалі і прадказвалі на будучае надвор’е.
Дзень асенняга раўнадзенства – натуральная мяжа паміж летнім і зімовым сезонамі. У народным святочным календары фактычна пагранічнай датай стала бліжайшае да яго хрысціянскае свята – дзень Святога Міхаіла(29 верасня). Непасрэдных салярных матываў у святкаванні асенняга раўнадзенства не наглядаецца.
Акрамя дат астранамічнага календара, абрады, якія носяць сляды салярнага культу, спраўляюцца ў дні, ад якіх некалі адлічваўся пачатак года.
Да 16 стагоддзя новы год пачынаўся ў Еўропе з Вялікадня. У розных дзяржавах у велікодныя абрады ўключаецца сустрэча ўзыходзячага сонца. Амаль паўсюдна ў Еўропе ў страсную суботу распальвалі вогнішчы: першапачаткова на ўзвышаных месцах ці на беразе ракі, пазней – каля царквы. Вакол вогнішчаў танцавалі, спявалі, пераскаквалі праз агонь, праганялі жывёл скрозь дым. Яшчэ пазней сталі абмяжоўвацца благаслаўленнем агню ў царкве. У гэтым звычаі яўна прасочваецца салярная сімволіка агню [6, с.461].
Сярод сакавіцкіх звычаяў балгар, албанцаў,грэкаў звяртае на сябе ўвагу развешванне на стрэхах чырвоных платкоў, палатна. Дзеці і маладыя людзі насілі на руках і нагах, на шыі і ў валасах скручаныя разам чырвоныя і белыя ніткі – амулеты. Чырвоны колер – колер сонца,яго прысутнасць у святочным рэквізіце дае падставы меркаваць, што ў дзень афіцыйнага пачатку года былі здубліраваны звычаі веснавога раўнадзенства.
Дмітраў дзень 26 кастрычніка як канец летняга сезону і пачатак зімовага адзначалі, акрамя албанцаў, сербы, чарнагорцы, македонцы і іншыя. Ён лічыцца знакавым у грэкаў.
Тэарэтычных абгрунтаванняў салярных культаў у спецыяльнай літаратуры было прапанавана шмат. Вядома міфалагічная школа, прыхільнікі якой спрабавалі растлумачыць узнікненне і развіццё абрадаў, абапіраючыся на міфалагічныя вобразы.
У сучасных каляндарных абрадах народаў Еўропы няма такіх рытуалаў, якія б змяшчалі толькі салярныя матывы. Як правіла, пры адпраўленні абрада гэтыя матывы цесна пераплятаюцца з іншымі – з матывамі агню, вады і многім іншым у адзіны комплекс. Салярныя элементы ў ім – неабавязковыя, але далёка не адзіныя і нават не галоўныя.
Больш выразна сонечныя міфалагічныя вобразы зафіксаваны ў паўднёва-усходніх абласцях Еўропы.
Такім чынам, навуковыя інтэрпэтацыі розных аспектаў праяўленняў салярнага культу часам супадаюць паміж сабой, часам аказваюцца цалкам супрацьлеглымі.

3. Міфалагема Сонца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету славян
У старажытных славян сонца ўяўлялася ў антрапаморфным выглядзе, персаніфікавалася (як і месяц). М. І. Талстой адзначыў таксама наяўнасць у славянскай міфалогіі ўспрыняцця сонца і месяца ў зааморфных абліччах. “Сонца можа ўяўляцца буйвалам, валом, цялём, пеўнем, а месяц (луна) каровай, радзей — казлом, бараном,” — пісаў ён. Разам з тым вучоны адмаўляў пакланенне старажытных славян сонцу як галоўнаму боству, у чым разыходзіўся з многімі віднымі вучонымі. “Старажытныя славяне, відаць, не ведалі салярнай рэлігіі, гэта значыць не пакланяліся сонцу, як некаторыя старажытнаіранскія плямёны, не прымалі дзённае свяціла ў якасці галоўнага боства. Яны таксама не былі вогнепаклоннікамі, хаця шанаванне агню нябеснага (маланкі) і агню зямнога (сакральнага вогнішча) займала важнае месца ў іх светаўспрыманні і рылігійных паводзінах” [7, с.10].
Праблема спрэчная і складаная, не ўсе даследчыкі прытрымліваюцца такой думкі. М. Ф. Сумцоў лічыў, што нябесныя свяцілы ўдзельнічаюць ў арганізацыі і стварэнні шлюбаў. Адзін з раздзелаў яго працы “Пра вясельныя абрады, пераважна рускія” (Харкаў, 1881) называецца “Участие небесных светил в устроении человеческих браков”. Больш таго, у другой працы ён не толькі гаворыць аб кульце сонца, але і лічыць, што сонца, як і іншым міфічным боствам (зямлі, дамавому духу і інш.), прыносіўся ў ахвяру хлеб. А. М. Афанасьеў спасылаўся на розныя крыніцы, сярод якіх і Іпацьеўскі летапіс, і сцвярджаў, што ў славян быў вярхоўным уладаром сусвету прабог Сварог, роданачальнік іншых светлых багоў. Ад яго нарадзіўся Дажджбог — Сонца-цар, сын Сварога. Дажджбог упамінаўся Нестарам і ў “Слове пра паход Ігаравы”, на падставе гэтага А. М. Афанасьеў прыйшоў да высновы, што “в числе славянских богов, есть, следовательно, солнце, сын неба” [цыт. па 8, с.11].
Несумненна, што сонца ўшаноўвалася ў старажытнасці многімі народамі, у тым ліку і славянамі, аб чым сведчаць розныя крыніцы, сярод якіх не апошняе месца займае вусная паэзія. У беларускім фальклоры нямала бытавала легендаў пра тое, як Бог хадзіў па зямлі, павучаў людзей. Паляшук Л. Лебедзік расказаў А. Сержпутоўскаму легенду, як сонца разам з марозам і ветрам хадзіла па зямлі; яны сустрэліся з чалавекам, які сеяў на полі збожжа. У спрэчцы, хто дужэйшы, сонца перамагае. Сонца паўстае ў легендзе ў абліччы чалавека, як у іншых творах Бог. Персаніфікуюцца таксама вецер і мароз. Яны размаўляюць з чалавекам, спрачаюцца паміж сабой. Адным з самых старажытных язычніцкіх культаў з’яўляецца салярны культ. Сонца датэрмінавалася з пачаткам жыцця. Сонца займае адно з цэнтральных месцаў у міфалогіі розных народаў свету. Асабліва дасканала былі распрацаваны салярныя міфы ў егіпцян, дзе вялікае значэнне меў бог Сонца Ра (а пазней Гор). Ноччу, па егіпецкіх уяўленнях, Сонца праходзіла праз царства цемры, у падзем’і. Яно сустракала на сваім шляху розныя перашкоды, нават магло і зусім загінуць. Але ў сярэдзіне ночы адбывалася таемнае адраджэнне сонца, і раніцай яно зноў з’яўляецца на небе. Сонца выязджае на Залатой калясніцы, у якую запрэжаны вогненыя коні, аб’язджае свет днём па небе, а ноччу па падземнай рацэ на чаўне.
У мастацтве розных народаў свету, асабліва ў мастацтве егіпцян усіх эпохаў, прысутнічаюць шматлікія і разнастайныя выявы сонца: чырвоны ці залаты дыск, вялікае вока, дыск з доўгімі промнямі з далонькамі па канцах, існуюць старажытныя выявы калясніцы, якая пераводзіць дыск, што супастаўляецца з міфам пра сонечную калясніцу. Выявы разетак самых разнастайных відаў у прыкладным мастацтве Дагестана, грузіі і іншых народаў Каўказа, па думцы А. Голана, таксама з’яўляюцца хутчэй за ўсё выявамі сонца.
Існавалі выявы Сонца, падобныя на форму вока, у выглядзе кола з кропкай па сярэдзіне. У Рыгведзе сонца называецца боскім вокам, у міфалогіі старажытных грэкаў сонца называецца боскім вокам, у старажытных германцаў як вока Одына, у старажытных рымлян — як вочы Юпітэра.
Аб старажытным кульце сонца на Беларусі сведчаць народныя звычаі і абрады. Нашым продкам уласціва ўзвышанае, рэлігійнае, сакральнае стаўленне да сонца. Даследчык гісторыі рэлігій С. Токараў падкрэсліваў, што ў дачыненні шанавання сонца ў старажытных славян “абсалютна несумненна, што гэта быў менавіта народны земляробчы культ, што сонца шанавалася як апладніцель зямлі і падацель ураджаю” [21, с.111].
Па думцы А. Голана, культ сонца — гэта значыць пакланенне сонцу як вышэйшаму боству — існаваў толькі ў імперыі інкаў, Старажытным Перу. Сонца як боства шанавалася таксама ў старажытных цывілізацыях Месаамерыкі. Даследчык падкрэслівае, што элементы пакланення сонцу назіраюцца ў народаў, якія гавораць на індаеўрапейскіх мовах, але не ва ўсіх і не ў розных відах і жанрах народнай творчасці. Археалагічныя знаходкі таксама падцвярджаюць захаванне рэшткаў салярнага культу. Напрыклад, у Балгарыі каля Варны быў знойдзены некропаль, якому 8 тысяч гадоў. Усе рэчы, раскапаныя там выключна залатыя, прычым многія звязаны з салярным культам. Знаходжанне іх у месцы захавання памёршых яшчэ раз падцвярджае, што старажытныя людзі абсалютна верылі ў сваё адраджэнне пасля смерці, так як і ў адраджэнне сонца кожную раніцу.
Старажытнагрэчаскі бог сонца Геліас з’яўляецца фактычна не больш чым міфалагізаванай персаніфікацыяй адпаведнай з’явы прыроды, ён не выконвае істотнай ролі ў рэлігійнай канцэпцыі грэкаў і іх культавых абрадах. У класічную эпоху з ім стаў атаясамлівацца Апалон, які паступова зусім выцесніў яго. А. М. Афанасьеў сцвярджаў, што Апалон — гэта вобраз неіндаеўрапейскага паходжання і першапачаткова з’яўляўся боствам сонца [цыт. па 8, с.12].
Старажытныя рымляне па сутнасці не мелі развітага салярнага культу. У старажытнарымскіх крыніцах упамінаецца боства па імені Сол, што значыць “сонца”, але значнай ролі ў рымскай міфалогіі яно не адыгрывала. Некаторыя факты падцвярджаюць рэшткі шанавання сонца і рымлянамі. Напрыклад, у Старажытным Рыме пастановы сената мелі сілу толькі тады, калі яны былі вынесены пры сонечным святле. На думку некаторых даследчыкаў, пакланенне сонцу ў Старажытным Рыме ўзмацнілася ў эпоху Імперыі пад уплывам культаў у іншых народаў, якія ўвайшлі ў склад Рымскай дзяржавы. Істотны ўплыў быў і з Ірана, адкуль у Рымскай імперыі распаўсюдзілася шанаванне Мітры, якога ў тыя часы называлі “непераможным сонцам”.
Больш поўнымі з’яўляюцца сведчанні пра сонечныя боствы народаў старажытнага Усходу. У шумераў бог сонца Уту займаў як бы другаснае становішча і быў больш блізкі да людзей, чым да звышнатуральных сіл. У старажытных семітаў сонца ўвасаблялася багіняй Шамшу. У канцы 4 тысячагоддзя да н. э. семіты з’явіліся ў Месапатаміі, і тут гэтая багіня была ідэнтыфікавана з шумерскім богам сонца Уту, што прывяло да ўзнікнення асіра-вавілонскага бога сонца па імені Шамаш. У кожным вялікім горадзе Месапатаміі быў ягоны храм.
Акадэмік Б.А. Рыбакоў прыводзіць шэраг прыкладаў, якія паказваюць этымалагічную сувязь імені славянскага боства Хорс, сугучнага з імем Гора, з грэчаскімі і славянскімі словамі, якія абазначаюць кола (“круг”), а кола – гэта сімвал неба. Звычайны сімвал бога гора – выява птушкі Сокало, над галавою якога абазначалі авал. Згодна пісьмовым тэкстам 3 тысячагоддзя да н. э., крылы Гора – гэта неба, вочы яго – сонца і месяц, і звычайны тытул Гора — “гаспадар неба”. У больш познія часы Гора таксама працягвалі выяўляць у выглядзе птушкі. Паводле старажытных уяўленняў егіпцян днём Сонца падарожнічае па небе на калясніцы, у якую запрэжаны белыя ці залатыя коні, а ноччу яно плавае на чаўне па падземнай рацэ Ніл у царстве Цемры і Холаду. Цяжкае начное падарожжа адымае яго сілы і энергію, але існуе чароўны таямнічы выток, які садзейнічае новаму адраджэнню Сонца — гэта Сонечная маці, якую завуць Фенікс. На гэтае імя было накладзена табу, яго нельга было называць, каб не пашкодзіць сонцу. Таму, магчыма, і забыліся пра яго жаночую сутнасць. Але засталася прыгожая легенда пра птушку Фенікс, якая памірае і адраджаецца зноў і ніколі не можа канчаткова памерці, гэта і сімвалізуе вечнае адраджэнне сонца. Птушка Фенікс увасабляе сонца, і, згодна з міфам Бліжняга Усхода, пра гэта ж пісаў і Герадот. Этымалогія імені Фенікс таксама ўказвае на салярнае паходжанне гэтага вобраза [8, с.12].
 У рускага народа ёсць казка “Фініст — ясны сокал”, дзе вельмі своеасабліва злучыліся ў адно бог Сонца Гор у выглядзе сокала і птушка Фенікс, якая ў іншых казках можа выступаць і пад імем Жар-птушкі. Увасабляюць у славян сонца таксама і птушка Рарог (якая стала эмблемай князя Рурыка) і залаты Пеўнік у народных казках і загадках.
Певень у народных уяўленнях наогул замяняе сабой сонца ўночы, сваім крыкам ён адводзіць злыя сілы і абвяшчае новы ўзыход сонца. Певень увасабляў жыццёвыя сілы і ўрадлівасць. У беларусаў на першую шлюбную ноч маладым даюць белага пеўня, каб абараняў іх і адводзіў злыя сілы. У паўднёвых славян жаніх на вяселлі абавязкова нёс жывога пеўня. Вельмі часта вобраз пеўня сустракаецца ў вымаўках, разьбе па дрэву і інш. У многіх міфалогіях свету певень звязаны з сонцам, нябесным агнём. У Рыгведзе расказваецца пра сонца, якое вязуць коні, конь выступае там у якосці вобраза сонца, само сонца называецца канём. Семантычная сувязь паняццяў “конь” і “Сонца” існавала ў старажытных грэкаў і гнрманцаў, нярэдка ў іх само сонца называлася канём. Сонца персаніфікавалася ў вобразе каня ў скандынаваў. У кельтаў конь лічыўся сімвалам сонца. Б. Рыбакоў сцвярджае, што ў старажытных славян “конь звязаны з сонцам, як бы замяняе яго”. Конь ва ўсходніх славян — сімвал усяго добрага і самага важнага. Гэта звязана з велізарнай роляй каня ў жыцці і рассяленні ўсіх старажытных індаеўрапейцаў, якія каня і прыручылі. Конь быў незаменны ў сельскай гаспадарцы [8, с.13].
Звернемся зноў да падарожжа Сонца. Уначы яно знаходзіцца ў падзем’і, дзе плыве па незвычайнай падземнай рацэ. Па старажытных вераваннях, заходзячае сонца апускалася ў зямлю ці ў ваду. У абоіх выпадках яно як бы трапляла ў іншы свет, у свет валадара падзем’я і вады. Уваход у гэты свет знаходзіцца недзе на захадзе, за морам. У славян ёсць звычай хавць нябожчыкаў да заходу сонца, каб заходзячае сонца дапамагло трапіць душам памёршых у іншы свет.
Адбіткі культу сонца ў дахрысціянскай рэлігіі славян і, ў прыватнасці, у беларусаў, прасочваюцца ў народных звычаях, абрадах, вусных жанрах фальклору. Але дакладных уяўленняў непасрэдна пра Сонца, яго існаванне, функцыі і месца ў язычніцкім пантэоне славян вельмі мала. Рускія і заходнееўрапейскія сярэдневяковыя пісьмовыя крыніцы называюць у якасці першасных і галоўных багоў славянскага язычніцтва іншыя імёны. Вядомы даследчык дахрысціянскіх рэлігій С. А. Токараў пісаў, што “вельмі цяжка знайсці сляды старажытнага ўяўлення аб бостве сонца. Мы навт дакладна не ведаем, якое з імён старажытнаславянскіх багоў, што захаваліся ў помніках, звязвалася з сонцам”. Сярэдневяковы рускі летапіс упамінае боства Дажджбог з эпітытам “соца-цар”. Пра Дажджбога гаворыцца ў “Хроніцы” Малалы, “Слове пра паход Ігаравы”. Разглядаючы шэраг славянскіх багоў, які прыводзіцца ў вытоках XI-XII ст., Б. А. Рыбакоў падзяляе іх на некалькі груп. Адну групу складаюць Сварог і сварожычы (сюды ж уваходзіць і Дажджбог разам са Сварожычам і Светавітам), у другую — боствы ўрадлівасці: Род, Вялес, Яравіт, Ярыла. І асобна, не ўваходзячы ні ў адну з груп, выдзяляецца Пярун. Даследчык адзначае іранскі ўплыў на назвы некаторых багоў, у тым ліку Дажджбога, Стрыбога, Хорса і Сімаргла. Славянскае імя бога сонца — Хорс — можа быць пастаўлена ў шэраг і са славянскімі, і з грэчаскімі словамі, якія абазначаюць “круг”, “акружнасць”, “акругу” і г. д. [8, с.14].
Б. А. Рыбакоў прыводзіць наступную схему праяў сонечнага культу старажытных славян:
1) Хорс (“круглы”) — божаства сонца, як свяціла… Культ сонца-свяціла ярка праявіўся ў земляробаў неаліту, а ўжо ў бронзавым веку з’явіліся ўяўленні аб начным сонцы, якое здзяйсняе свой падземны шлях па “мору змрока”…
2) Калаксай – міфічны цар сколатаў-праславян. Інтэрпрэтуецца як Сонца-Цар (ад “кола” – круг , сонца).
3) Сколаты – прыдняпроўскія праславянскія аратаі, названыя па імені свайго цара Калаксая… Запісаная Герадотам легенда… дазваляе перакласці слова “сколаты” як “нашчадкі сонца”.
4) Дажджбог – боскі міфічны цар, называемы часам Сонцам. Бог – падавец дабра (благ). У змяненні імені адлюстравалася пашырэнне ўяўленняў пра сонечнае боства.
5)“Дажджбожым унукам”, гэта значыць “унукам Сонца”, названы рускі князь з Прыдняпроўя, што дазваляе наблізіць водгулле язычніцкіх міфаў, якія захаваліся да XII ст. н. э., да старажытных міфаў пра нашчадкаў сонца, існуючых на гэтых жа месцах ў V ст. да н. э.
6) Апошнім водгуллем старажытных міфалагічных уяўленняў пра “ўнукаў Сонца”, якія дайшлі да нас, з’яўляецца раздзел рускіх багатырскіх казак”тры царствы” або “Залатое царства”.
Б. А. Рыбакоў называе таксама і Сімаргла — боства ніжэйшага парадку. Адзначае сувязь культу Сімаргла Пераплута з русальнымі святамі, з клопатамі пра добры ўраджай.
Такім чынам, можна яшчэ раз акрэсліць галоўных бостваў славян, звязаных з салярным культам. Гэта Дажджбог, сын Сварога, бог сонечнага свету (святла), і Хорс — боства сонечнага свяціла (але не святла). Яго можна разумець як дадатак вобраза Дажджбога — Сонца. Салярныя знакі маглі ў роўнай ступені абазначыць і Хорса, як канкрэтнае дзённае свяціла (вока святла”), і быць сімваламі Дажджбога [8, с.14].
Б. А. Рыбакоў разглядае выяву Дажджбога на старажытнай рускай вышыўцы. Вышыўка складаецца з двух ярусаў. Верхні ярус, які сімвалізуе нябесны звод, займае незвычайны велізарны вершнік. Галава яго падаецца ў выглядзе скоса пастаўленага квадрата, запоўненага крыжамі, і сонцападобнай фігуры з васьмю промнямі. Рукі яго ўзняты ўверх. Вакол вяршыні выявы трох жанчын з сонечнымі дыскамі, якія знаходзяцца па два (два кругі — сонца з крыжамі ўнутры) з бакоў кожнай жанчыны. На думку даследчыка, два дыскі, якія праходзяць як бы скрозь жанчыну, сімвалізуюць рух сонца. Тры жанчыны могуць сімвалізаваць раніцу, поўдзень і вечар ці інш. Апагей сонца — поўдзень — увасабляецца самім Дажджбогам, а дзве жаночыя фігуры будуць адпавядаць Ранічнай Зары і Вячэрняй Зары, а ніжняя фігура можа ўвасабляць ідэю “падземнага сонца”. Узнятыя ж уверх рукі вершніка паказваюць як бы зварот Дажджбога да свайго бацькі Сварога, да галоўнага Бога неба і ўсяго белага свету.
Рэшткі салярнага культу славян можна ўбачыць у народных звычаях, абрадах, рытуалах, творах вуснай народнай паэзіі. Здаўна на Беларусі існаваў звычай маліцца кожную раніцу на ўсход пры ўзыходжанні сонца. Вобраз Сонечнага Бога і іншыя матывы, звязаныя з салярным культам, адбіліся ў старажытных міфах, паданнях, легендах, казках. Б. А. Рыбакоў выдзяляе тры эры нябесных боскіх цароў у адпаведнасці з развіццём чалавечага жыцця:
1) Дасварогава эра. Першабытнасць (каменны век, адсутнасць сям’і) ;
2) эра Сварога (азнаямленне з металам, устанаўленне монагамнай сям’і);
3) эра Дажджбога, сына Сварога. Дажджбог — цар і Сонца (узнікненне дзяржаўнасці, царская ўлада падтрымлівае закон адзінай монагамнай сям’і, устанаўленне сонечнага календара).
Салярныя матывы даследчык разглядае таксама аналізуючы казкі і паданні пра волатаў. На Беларусі і Паўночнай Украіне было распаўсюджана імя Івана Сучыча. Пры тлумачэнні сабачага імені асілка Б. А. Рыбакоў апіраецца на герадотаўскі матэрыял пра неўраў, якія на некалькі дзён у год могуць прымаць аблічча ваўка. Час зімовага сонцастаяння вызначаецца, па народных уяўленнях, і як “ваўчыныя святы”. У гэты час пераапранаюцца ў ваўчыныя скуры. З ваўкамі звязаны павер’і пра тое, што міфічны нябесны воўк заглатвае сонца (зацменне). Штогадовыя воўчыя святы былі звязаны з штогадовымі сонечнымі фазамі, а сонечныя зацменні расцэньваліся як злосныя дзеянні чараўнікоў-валхвоў, якіх называлі ваўкалакамі [8, с.15].
На думку Э. Тайлара, Арфей, які спускаўся ў Аід па Эўрыдыку, — гэта само сонца, якое заходзіць і зноў выходзіць з Падзем’я. Э. Тайлар прыводзіць цікавыя сюжэты палінезійскіх і паўночнаамерыканскіх легендаў, якія аб’ядноўваюцца тым жа матывам: знікненне сонца на заходзе і вяртанне яго на світанні. Напрыклад, вельмі прыгожы міф паўночнаамерыканскіх індзейцаў пра Чырвоную Лебедзь. Гэты сімвал таксама звязаны з сонечным закатам. Ёсць у старажытных міфах і казках і іншыя шукальнікі іншасвету, якія ідуць да Сонца ў незвычайную сонечную краіну, дзе магчымы розныя цуды і дзе жыццё прымае іншыя, незвычайныя формы. Даследчык Я. Трубяцкой выказаў цікавую думку пра тое, што ёсць адно неўміручае, характэрнае ва ўсе часы і для ўсіх народаў, перажыанне містычнага вопыту, якое выклікана ў нас заходам і ўзыходам сонца. Пачатак і заканчэнне дня на нашым небасхіле ёсць натуральны напамін пра “вечны дзень” на ўскрайку зямлі…
Для язычніцкай свядомасці тое месца, дзе начуе сонца, ёсць краіна сапраўднага і, бясспрэчна, шчаслівага жыцця. “Гэта адвечны ўзбуджальнік урачыстага настрою, духоўнага і асабліва казачнага пад’ёму”.

4. Семантыка і функцыянальнасць міфалагемы Сонца ў традыцыйнай беларускай народнай культуры
Захаваліся разнастайныя выявы і ўзоры сонца ў беларускім народным арнаменце. У свядомасці беларусаў сонца непасрэдна звязана з іншымі прыроднымі з’явамі. У народнай творчасці раскрываюцца адносіны паміж паветрам, дажджом, громам, маланкай, і ўсё гэта адлюстравана ў дэкоры розных вырабаў.
Многія кампазіцыі беларускай вышыўкі змяшчаюць ідэю звяртання да Вялікага Сонца з просьбай, каб яно не паліла моцна зямлю і дало б дождж. М. С. Кацар у сваёй кнізе “Беларускі арнамент” прыводзіць прыклады тлумачэнняў сэнсу беларускага арнаменту, які давалі самі ткачыхі і вышывальшчыцы. Напрыклад, А. Маркава (1892 г. н., Магілёўская вобл.) сказала: “Каб зразумець ўзор Складанага Сонца, трэба ведаць замовы варажбітак-шаптух аб ураджаі, супраць хваробы гавяды і людзей. У вышыўках узораў Складанага Сонца і ў замовах — адны і тыя ж думкі і клопаты”. Гэты прыклад яшчэ раз сцвярджае, што ў старажытнай міфалагічнай свядомасці ўсё знаходзілася ва ўзаемасувязі, нішто не існавала асобна само па сабе. Сувязь існавання мікракосмасу (чалавека) была непарыўнай з існаваннем макракосмасу (сусвету), дзе адно з галоўных месцаў належыла і Сонцу, ад якога, па славянскіх павер’ях, залежыў дождж, значыць, і ўраджай, а значыць, і далейшы працяг жыцця. На беларускіх вышыўках часта можна ўбачыць узор, які складаецца са спалучэння сонца і дажджу, што служыць зарукай добрага ўраджаю [19, с. 645].
Выявы сонца, вырабленыя шляхам вышыўкі, ткацтва, разьбы па дрэву на франтонах жыллёвых пабудоў, мелі першапачаткова не эстэтычную, а магічную мэту: выклікаць дождж, вылечыць хваробу і г. д. напрыклад, 80-гадовая сялянка А. Васільева з Сянна расказала пра тое, што ў яе захварэў сын і ніхто не мог яму дапамагчы, але як толькі яна вышыла ўзор сонца — сын ачуняў.
Найбольш распаўсюджаная выява сонца ў беларускім арнаменце — гэта ромб з промнямі. Існаваў таксама і іншы старажытны язычніцкі сімвал сонца: крыж у крузе, яго можна ўбачыць у дэкоры ганчарных, кавальскіх, разьбяных вырабаў і, безумоўна, у ткацтве і вышыўцы.
У народным арнаменце Сонца, як галоўнае боства ў многіх народаў старажытнасці, у тым ліку і ў беларусаў, здаўна з’яўляецца асноўным элементам у арнаментыцы вырабаў побытавага, абрадавага, мастацкага прызначэння. На тэрыторыі Беларусі матыў сонца (Салярная сімволіка) вядомы з часоў неаліту; тагачасная кераміка, вырабы з дрэва і косці аздабляліся кружочкамі з кропкай у цэнтры. У разьбе па дрэве матыў Сонца набыў выгляд шматпроменнага круга-разеткі, якім аздаблялі побытавыя рэчы.
Асабліва папулярны матыў Сонца ў тэкстыльным арнаменце. Тэхналагічныя асаблівасці ткацтва і вышыўкі выклікалі асаблівую інтэрпрытацыю яго ў выглядзе ромба з промнямі ці адросткамі-кручкамі. Такі матыў аздабляў ручнікі, паясы, навалачкі, абрусы, кампаненты адзення і іншыя вырабы ўтылітарна-дэкаратыўнага і абрадавага прызначэння.
Сімвалічнае значэнне рамбічнаму арнаменту як сімвалу Сонца на Беларусі надавалася яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя; сёння ён з’яўляецца проста адным з найбольш пашыраных і традыцыйных элементаў дэкору вырабаў утылітарна-мастацкага прызначэння.
4.1 Астранамічныя вобразы ў беларускіх замовах з касмалагічнымі матывамі
Палессе, як адна з найбольш архаічных славянскіх зонаў, здаўна прыцягвала ўвагу даследчыкаў традыцыйнай народнай культуры. Тэксты замоў (старажытнейшага па паходжанню фальклорнага жанру), запісаныя на тэрыторыі Палескага рэгіёна, ў некаторых выпадках здольны раскрыць прынцыпова важныя элементы архаічных узроўняў традыцыйнай карціны свету.
Адна з фундаментальных ідэй міфалагічнай свядомасці, згодна з якой сусвет ёсць не што іншае, як касмічна велізарнае цела чалавека, знайшла праяўленне ў некалькіх замоўных тэкстах, запісаных на тэрыторыі Брагінскага і Светлагорскага раёнаў. Замова “Ад дзіцячых хвароб”: “У вочы — сонейка, у патылічку — месячка, а ручкі — грабелькі, а ножкі — вілачкі. Сонейкам асвяціся, месячкам агарадзіся,, паганаму зносу не дапускайся, паганы знос — кукіш пад нос.” [14, с. 12].
Унутраная абгрунтаванасць выкарыстаных вобразных паралеляў — “вочы — сонейка”, “патылічка — месячык”; “сонейка ў вачах”, “месяц у плячах”, зоры на рабрах” — абумоўлена ўплывам касмаганічнай суаднесенасці космасу целу чалавека, асобныя часткі якога маюць пэўныя праекцыі ў навакольным свеце. “Міфапаэтычны светапогляд касмалагічнага перыяду зыходзіць у тоеснасці макракосмаса і мікракосмаса, прыроды і чалавека” абагаўляючы прыроду і яе магутныя сілы, чалавек не проста надзяляў іх розумам і іншымі ўласцівымі яму здольнасцямі, але і знешне надаваў ім падобнасць з самім сабою.
У старажытнарускай літаратуры прыпадабленне частак цела чалавека прыродным з’явам і наадварот з’яўлялася распаўсюджаным прыёмам, які дазваляе даследчыкам лічыць, што да таго, як стаць паэтычнымі вобразамі, гэтыя прыпадабленні адлюстроўвалі рэальныя ўяўленні нашых продкаў аб прыродзе.
Згодна канцэпцыі тоеснасці светабудовы чалавечаму целу, нябесныя свяцілы — сонца, месяц, зоркі — звязваліся міфапаэтычнай свядомасцю з верхняй часткай цела — галавой і, у першую чаргу, з вачыма. У старажытным Егіпце сонца і месяц лічыліся вачыма ўсемагутнага боства Ра, а індыйцы ўспрымалі сонца і месяц як вочы бога Нараяны. Паводле кітайскай міфалогіі, сонца і месяц утварыліся з вачэй вялікага Паньчу, цела якога адпавядала сусвету. У прыведзеных вышэй прыкладах, не звяртаючы ўвагі на іх прыналежнасць да самых розных культур, прасочваецца тэндэнцыя ўпадаблення сонца і месяца вачам чалавека і надзяленне іх зрокавай функцыяй. У духоўнай культуры беларусаў падобныя міфалагічныя ўяўленні трансфармаваліся і знайшлі праяўленне ў сістэме народных вераванняў, павер’яў і прыкмет, у вобразнай сістэме фальклорных тэкстаў, у шматлікіх паэтычных метафарах і фразеалагічных адзінках мовы [12, с. 255].
На прыкладзе архетыпу сонца прасочым, як у культурна-моўнай сістэме ўсходніх славян праяўляецца семіятычны статус гэтага нябеснага аб’екта ў традыцыйнай каціне свету. “Сонца — крыніца жыцця на зямлі — і па сённяшні дзень называецца ў Карпатах “тварам Божым”, а ў іншых месцах “вокам Божым”. А. М. Афанасьеў лічыў, што каляндарнае абазначэнне сонца і месяца чалавечымі тварамі караніцца ў паданнях найглыбейшай старажытнасці. “Міфалагема галавы — “сонца” лягла ў аснову такіх фразеалагічных адзінак, як “галава ідзе кругам”, “галава гарыць”, галава закружылася”; хоць абазначаюць яны стан чалавека ў цяжкай сітуацыі. Большасць фразеалагізмаў з кампанентам “галава” маюць пазітыўную каннатацыю, што вытлумачваецца наяўнасцю ў менталітэце рускіх архетыпа “галава=сонца, боства”.
Тэндэнцыя ўпадаблення сонца вачам чалавека іпрысваення яму зрокавай функцыі аўтаматычна вызначае семіятычныя і каштоўнасныя характарыстыкі вобраза сонца ў традыцыйнай народнай культуры. Пасылаючы цяпло і святло, адорваючы не толькі зямлю, але і яе нетры, сонца ў свядомасці чалавека было справядлівым боствам, усяправедным і усемагутным, якое аб усім ведае, усё бачыць. “Сляды салярнага культу захаваліся ў шматлікіх апакрыфічных расказах. У іх гаворыцца пра тое, што Сонца з’яўляецца тварам Госпада Бога. Па іншых расказах, Сонца — гэта акно, праз якое Бог глядзіць на Зямлю, а да людзей праз яго даходзіць райскі свет”. Сонца, якое ўсё бачыць, можа ашчаслівіць ці абяздоліць чалавека, выступае ў якасці дабрадзея ці суддзі- карніка. Амбівалентнасць міфалагемы сонца непарыўна звязана з разуменнем у культурнай традыцыі славян стыхіі агню. У міфалагічным светаадчуванні гарачыя сонечныя прамяні сканцэнтроўвалі ў сабе знішчальную сілу нябеснага агню і ўспрымаліся як увасабленне кары нябесных сіл.
4.2 Семантыка міфалагемы сонца ў каляндарнай абраднасці
Безумоўна, з сонцам звязаны абрады каляндарнага цыклу. Для нашых продкаў быў самым галоўным менавіта сонечны каляндар. Самая значная частка жыцця Сонца заключана ў межах першых шасці месяцаў — гэта час узвышэння : ад зімовага сонцавароту да летняга сонцастаяння. Астатнія шэсць месяцаў — час захавання, зберажэння дабытага за актыўны перыяд. Сонца нараджаецца ў пару зімовага сонцавароту (25 снежня), пасля самага кароткага дня. Напачатку сонца вельмі слабае, першы час яго жыцця поўны небяспекі, бо царства цемры пераважае над царствам святла, таму і ноч даўжэй за дзень. Калядныя святы і суправаджаючыя іх абрады накіраваны на захаванне кволага сонца, яго падтрымку і ўпэўненасць, што яно сваёй энергіяй, сваёй сілай узгадуе будучы добры ўраджай і жыццё будзе зноў працягвацца.
Сонечны бог, народжаны ў дзень зімовага сонцавароту, у дзень веснавога раўнадзенства памірае і зноў уваскрасае і ўзносіцца на неба, каб даць сваю моц і новую сілу будучым пладам зямлі. На першы дзень Вялікдня хадзілі глядзець “ігру сонца” на небе, назіраючы за ім з узгорку, стрэх, званіц. Паводле народных уяўленняў, з’яленне сонца на чыстым небе і яго ігра прадказвалі добры ўраджай, новыя вяселлі.
Багаццем зместу, дасканаласцю мастацкай формы, займальнасцю абрадаў вылучаецца з летняга цыкла народнага календара Купалле — свята, прысвечанае летняму сонцастаянню, росквіту прыроды. Гэта найбольш значнае свята ўшанавання Сонца, пэўны апафеоз удзячнасці людзей Сонцу і клопатам пра яго. Купалле адзначалася ў ноч на 24 чэрвеня ст. ст. у час летняга сонцастаяння. Гэта была ўрачыстасць у гонар Сонца, жыватворных сіл прыроды, зямнога плёну. Разглядаючы старажытныя святы на Русі, Б. А. Рыбакоў адзначае, што “сонечная абраднасць дакладна выдзяляе летняе сонцастаянне як асобую, падвоеную фазу гадавога цыкла: зімовая і веснавая сонечныя фазы адзначаны на старажытных календарах знакам аднаго крыжа, а русальскі чэрвень, месяц летняга сонцастаяння, “макушка лета” — абавязкова двумя крыжамі. На масленіцу, свята веснавой сонечнай фазы, калі сонца толькі пачынае разгарацца, з гор і ўзгоркаў скатваюць у раку адно гарашчае кола. На Купалу ж наладжваюць рытуальнае шэсце з “сонечнай калясніцай” на двух колах” [8, с. 16].
Многія даследчыкі звязваюць Купалле не толькі з салярным культам, але і культам вады і культам расліннасці. Асноўным усё ж такі застаецца Сонца, бо росквіт расліннасці і ўсіх сіл зямлі напрамую залежыць ад Сонца. Тыя ж вянкі, якія дзяўчаты пускаюць у ваду, — гэта таксама сімвалы сонца.
Паходжанне свята Купалле і яго назвы большасць сучасных даследчыкаў звязваюць з ачышчальным агнём і салярнымі ўяўленнямі старажытных людзей. Купальскія вогнішчы мелі сакральнае значэнне. Як адзначыў А. А. Патабня, яны здольныя былі “даваць ураджай, выганяць смерць не самі па сабе, а таму што ўвасабляюць сонца. Менавіта да Сонца і звяртаецца купальская песня:
Сягодня й Купала, заўтра Ян,
Ды зайграй, сонейка, зайграй нам,
Каб зялёны лугі шумелі,
Каб сырая зямля стагнала.
Каб сырая зямля стагнала
Да й ад дзявоцкага гуляння,
Да й ад жаноцкага спявання [9, с. 350].

У калядных і валачобных песнях Сонца ўвасабляе ідэальную гаспадыню, Месяц — ідэальнага гаспадара. Зоркі — іх дзеткі. Вось калядная песня “Пасярод двара”:Пасярод двара
Залата гара,
А на той гарэ
Церамок стаіць,
А ў тым церамку
Тры ваконечкі.
Адно ваконца —
Яснае сонца,
Другое ваконца —
Дробныя звёзды,
Трэцяе ваконца —
Ясны месяц.
Ясны месячык —
Сам пан гаспадар,
Яснае сонейка —
То яго жана,
Дробныя зорачкі —
То яго дзеткі.
Дзе ж мы ні былі,
Дзе ж мы ні хадзілі,
Такога дзіва
Зроду не бачылі,
Як у цябе,
пане гаспадар,
Пасярод двара
Залата гара.

У жніўных песнях стомленая доўгай нялёгкай працай жняя звяртаецца да сонца як да жывой істоты з папрокам, што яно “неспагадлівае”: рана ўзыходзіць, не спагадае жнеям, а ў іх “сталяны сярпочкі прытупіліся, … белыя ручкі прытаміліся, … ды прыганятыя прыбракаліся”. Жняя заклікае вецер як міфалагічную істоту, каб ён не ляжаў у полі “паміж горачак у разоры”, а ўстаў “памаленьку”, павеяў “паціхеньку”, развеяў “хмарачку цямненьку”… Жнейка просіцца адпусціць яе дадому: у яе “дзетак многа: што куточак, то сыночак, на пакуцці дзевяць дочак”:
Да пара дамоў, пара,
Пагубіла ключы зара.
Сонца ўзышло, ключы знайшло.
 — Сонейка маё яснае,
Трэба неба адамкнуць,
Поле расой апусціці,
Бо іх хаткі халодны,
Бо іх дзеткі галодны… [7, с. 460].
Часам сонца размаўляе са жнейкай, якая скардзіцца, што яно не спагадае ёй: раненька ўсходзіць — яе на полі знаходзіць, позненька заходзіць — яе на полі пакідае. Сонейка адказвае:
 — Чым жа я таму вінавата,
Што твая гаспадынька
Цябе рана пабуджаіць
І на поле высалаіць?
(песня “Дзеванька-сіротанька”) [17, с. 94].
Агульнавядома, што культ Сонца адыграў немалаважную ролю ў фарміраванні веснавой і летняй абраднасці. Абрад “гукання вясны” мае выразныя аграрна-магічныя рысы. Паколькі асноўнай прыроднай сілай, якая адлюстроўвала жыватворны пачатак, было сонца, менавіта яму і адводзіцца вядучае месца ў песнях веснавога цыклу. На першым месцы ў веснавым цыкле знаходзіцца земляробчы культ. Сонца толькі “дапамагала” або “запрашалася на дапамогу” нашымі продкамі. Надыход вясны суправаджаўся адпаведна традыцыйнымі песнямі і абрадамі, якія мелі пэўны магічны падтэкст у адносінах да будучага ўраджаю. Можна меркаваць, што звычай выпякаць вясной з цеста фігуркі жаўрукоў або буслоў і з’ядаць іх ёcць не што іншае, як амаль забытая мадыфікацыя ахвярнай птушкі, якая існавала ў старажытнасці і заключалася ў тым, што вясну ў вобразе птушкі лавілі і прыносілі ў ахвяру богу сонца, а пазней гэткія паднашэнні рабілі і самому сонцу, у хрысціянскі перыяд злоўленых птушак выпускалі на волю.
Валачобныя песні віншавальна-велічальныя творы веснавога цыкла каляндарна-абрадавай паэзіі — каштоўны помнік духоўнай спадчыны беларускага народа, яскравая і характэрная яе адметнасць. Вяліклдзень — гэта вялікае свята канчатковай перамогі дабра і хараства над злом, сцюжай, велічнага бога сонца над богам цемры і холаду. Вялікдзень заўсёды прымеркаваны да першай поўні, якая надыходзіла пасля веснавога раўнадзенства. Да гэтага часу ажывала прырода, пачыналіся першыя палявыя работы. Таму ў валачобных песнях ухваляецца будучы ўраджай, звязаная з ім сельскагаспадарчая праца і сонца, ад якога залежыць жыццё і дабрабыт людзей. А адбітак салярнага культу ў светапоглядзе селяніна ўзмацняе гэты гуманістычны пачатак і, дапасаваўшыся да земляробчага культу, дапаўняе старажытныя ўяўленні аб навакольным свеце, прадметы і з’явы якога характарызуюцца па аналогіі з жыццём чалавека. Так, сонца ў валачобных песнях паўстае як трыдзіная крыніца жыцця, ураджаю і дабрабыту, яно параўноўваецца з вялікай матэрыяльнай каштоўнасцю — золатам, якое падобна з ім па колеру.

4.3 Семантыка міфалагемы сонца ў сямейнай абраднасці
Значную ролю адыгрываюць рытуалы, звязаныя з сонцам і ў сямейных абрадах беларусаў. Вялікае значэнне мае сонца ў вясельным і радзінным абрадзе, бо сонца ў нашых продкаў лічылася пачаткам жыцця, і таму вельмі значнай была яго роля пры з’яўленні на свет новага чалавека і стварэнні новай сям’і, новага мікракосмасу ў Сусвеце. Калі навароджанага першы раз выносілі з хаты, яго як бы паказвалі першы раз усяму Сусвету, усім сусветным сілам. І спачатку яго прадстаўлялі менавіта Сонцу.
Нявеста (як будучая маці) і жанчына-парадзіха вельмі блізкія Сонцу, якое дае жыццё, свет і цяпло. І нявесцін вянок, і шлюбны пярсцёнак прысвячаліся сонцу (мелі круглую форму).
Нявеста раніцай сустракала Сонца неапранутая, з расплеценай касой, кветкамі медуніцы ў руках і прасіла ў Сонца шчасця і благаславення. Нявеста прасіла ў Сонца дараваць ёй памылкі і грахі, благаславіць яе на шчаслівае жыццё, паслаць здаровых дзяцей (часцей трох: двух сыноў і дачку), абавязвалася быць вернай свайму мужу, шанаваць яго бацькоў, быць добрай гаспадыняй, уставаць разам з сонцам, не насіць дзявочага ўбору, пакінуць толькі чырвоную спадніцу (або сарафан) для будучай дачкі і інш. Адным з галоўных сімвалаў усіх трох сямейна-абрадавых цыклаў з’яўляўся ўрачысты каравай [15, с. 75].
Святочны хлеб (каравай) быў прысвечаны Сонцу. Каравай выпякаўся такой жа самай, як і Сонца, круглай формы. У час вясельных рытуалаў да Сонца звярталіся з просьбай, каб яно благаславіла каравай.
Пасля жанчыны-каравайніцы неслі каравай на ручніку на ўзгорак і прасілі сонца благаславіць яго. Каравай на некалькі хвілін пакідалі на ручніку, а самі спускаліся з узгорка. Пасля благаславення каравая Сонцам ён станавіўся свяшчэнным. Вельмі дрэннай прыкметай лічілі, калі не было сонца ў дзень выпечкі вясельнага каравая. Нявесцін вянок і шлюбны пярсцёнак таксама маюць форму круга, як і сонца. На думку А. М. Афанасьева, “круглавідная форма сонца прымушала чалавека бачыць у ім вогненнае кола, кольца або шчыт. Круглая форма, як вядома, сімвалізуе кола жыцця (а таксама пэўную незалежнасць, вольнае жыццё). Тут бачна сувязь з Сонцам, якое таксама мае форму круга. Па старажытных уяўленнях, сонца дае жыццё і мае пэўную ўладу.
Уся сямейная абраднасць таксама прасякнута салярным культам. Дзённае свяціла паўстае як адвечная крыніца жыцця, пладароддзя, сонечнай энергіі. Ва ўрачыстыя моманты жыцця чалавека-працаўніка сонца радуецца разам з ім, як і ў вялікія святы, паводзіць сябе даволі незвычайна.
Сонца — нябеснае свяціла, якое славяне шанавалі як крыніцу жыцця, цяпла і святла. Народныя ўяўленні аб Сонцы і свеце адчувалі ўплыў царкоўна-кніжнай традыцыі.
У фальклоры Сонца называлі ясным і чырвоным, божым і праведным, добрым і чыстым. У многіх славянскіх традыцыях Сонцу кляліся і ўпаміналі яго ў праклёнах. Яно прадстае ў павер’ях як разумная і дасканалая істота, якая ці сама з’яўляецца боствам, ці выконвае боскую волю. У народных уяўленнях Сонца — гэта твар, вока ці слова Бога, ці ваконца, праз якое Бог глядзіць на зямлю.
У славянскіх павер’ях Сонца сочыць з неба за справамі людзей і вечарам расказвае аб іх Богу. У поўдзень і перад тым, як апусціцца за гарызонт, яно трошкі запавольвае сваю хаду і адпачывае. Па легендзе, пасля распяцця Хрыста сонца ад гора спынілася на небе і не заходзіла тры дні. На ўсходзе на Вялікдзень Сонца “грае” (пераліваецца рознымі колерамі), радуючыся ўваскрашэнню Хрыста, а на Купалле — купацца ў вадзе[10, с. 47].
У славянскім фальклоры Сонца можа персаніфіцыравалася як у жаночым, так і ў мужчынскім вобразе. У казках яно жыве там, дзе зямля сходзіцца з небам, мае маці і сястру, выкрадае сабе жонку ў людзей; да Сонца адпраўляецца чалавек, каб даведацца, чаму яно ўсходзіць вясёлае, а вечарам садзіцца маркотнае і цёмнае (сюжэт выкарыстаны П. П. Яршовым у казцы “Канёк-гарбунок”).
Шанаваннем Сонца абумоўлена шматлікасць правіл і забаронаў; не станавіся да Сонца спіною нават у час працы на полі, не спраўляй свае патрэбы так, каб гэта магло бачыць Сонца, не плюй у яго бок, інакш запануе цемра, не паказвай на яго пальцам, бо выкалеш яму вока і інш. Пасля заходу Сонца не давалі нічога з дому ў доўг, асабліва агонь, каб шчасце і дастатак не пакінулі сям’ю, не выкідвалі смецце на вуліцу, не пачыналі новы акраец хлеба.
У абрадах і народнай харэаграфіі рух па коле адбываецца, як правіла, па Сонцу, г.зн. злева направа, хоць у царкоўнай практыцы пасля Сабора 1666г. правільным прызнаецца адваротны напрамак: справа налева.
У абрадах, фальклоры і народным мастацтве Сонца могуць сімвалізаваць кола, золата, вогнішча, сокал, конь або алень, вока чалавека і інш. Салярныя матывы звычайны ў арнаменце народнай вопраткі і тканінах, у разьбе на разнастайных частках сялянскіх хат, мэблі, прыладах для ткацтва і якасці.

5. Семантыка і функцыянальнасць міфалагемы Поўні (Месяца) ў беларускім фальклоры (у агульнаславянскім кантэксце)
Месяц — начное нябеснае свяціла, элемент астранамічнага коду традыцыйнай беларускай мадэлі свету, з якім звязана мноства разнастайных павер’яў і прыкмет. Яны з’яўляюцца па сутнасці рэшткамі некалі, відаць, вельмі развітага культу гэтага свяціла. Лічыцца, што пакланенне Месяцу значна больш старажытнае, чым пакланенне Сонцу, і сягае, прынамсі, часоў так званага “індаеўрапейскага адзінства”, пра што сведчыць агульная для ўсіх індаеўрапейскіх моў назва свяціла. Асаблівасці руху Месяца па небе спарадзілі саму ідэю каляндарнасці.
Сярод розных народаў свету былі распаўсюджаны вераванні, што цыкл жыцця і смерці на зямлі — нараджэнне і ўвяданне раслін, жывёл і людзей — звязаны з ростам і ўбываннем Поўні, з яе бясконцым цыклам нараджэння і смерці на небе. Назва Поўня замацавалася за Месяцам у беларускай мове параўнальна нядаўна. Пэўна назва начнога свяціла жаночага роду дапамагае больш звучна вытлумачваць менавіта жаночы характар гэтага міфалагічнага вобраза, што адлюстравана ў міфалогіі розных народаў свту. Легенды народаў Усходу адлюстроўваюць уяўленне, што Зямля з’яўляецца як бы спараджэннем Поўні, іншымі словамі, Поўня з’яўляецца мацер’ю Зямлі.
Розныя ўяўленні аб светабудове адбіліся ў беларускім фальклоры. У народнай фантазіі спалучыліся матывы язычніцкіх і хрысціянскіх міфаў. Галоўнымі персанажамі такіх твораў з’яўляецца Бог і яго антыпод.
У некаторых народных творах хтанічныя істоты імкнуцца пераўтварыць хораша збудаваны Богам свет. Цікава тлумачацца змены месяца: “сонейка пахукае на месяц, нагрэе яго сваім бляскам, і той памаленьку пачне ачуняць да абрастаць целам да ісці на сваё мейсцо, каб свяціць у ночы. Так заўжды месяц дзьве нядзелькі расьце ды набіраецца сілы, а дзьве нядзелькі барукаецца з чортам”, — сцвярджае лявон Лябедзік з вёскі Чудзін.
У грэкаў серп маладога месяца з’яўляецца сімвалам Артэміды, г. зн. Нябеснай Царыцы, якая лічылася маці ўсяго існага, а Сонца — бацькам. Як адзначае даследчык М. Ф. Сумцоў, у старажытных вераваннях існавала два пункты погляду на тое, што з’яўляецца ў прыродзе жаночым пачаткам, а што мужчынскім; у некаторых выпадках Сонца ўвасабляла мужчынскі пачатак, а Поўня — жаночы, а ў некаторых — наадварот. Сонца і месяц у славян атрымалі значэнне апекуноў чалавечага шлюбу. А. П. Блавацкая выказала думку, што Сонца (Бацька), Поўня (Маці) і Меркуры (Сын) былі самай ранняй Тройцай у старажытных егіпцянаў [4, с. 9].
У славянскіх песнях Месяц — мужчына, Сонца — жанчына. У беларускіх народных песнях малады хлапец часта параўноўваецца з месяцам, а дзяўчына з сонейкам.
Месяц і сонца ўшаноўваліся ў паўночнай Расіі, прычым іх вяселле святкавалася на Купалле. У літоўцаў існуе міф пра тое, што Месяц, маючы за жонку Сонца, заляцаўся да ранішняй зоркі Аўшрыне. Сонца раззлавалася і мячом (промнем) рассекла Месяцу твар напалову.
У старажытнаіранскай і старажытнаіндыйскай традыцыях вобразам бажаства Поўні з’яўляецца бык. Тэксты іншых старажытных народаў сведчаць пра тое, што поўня была сімвалам пекла. Такое ж значэнне яна мае зараз і ў сібірскіх шаманаў. У народных уяўленнях паўдневых славян поўня таксама звязана з іншасветам.
Беларускія інфарматары паведамляюць, што выраб амулетаў і талісманаў-абярэгаў заўсёды залежаў ад становішча Поўні, кожнаму выпадку выраблення талісмана адпавядаў свій дзень па календару Поўні. Рускія хрысціліся на Поўню.
Як адзначае А. Голан, шанаванне Поўні індаеўрапейцамі ўяўляецца як спадчына раннеземляробчых вераванняў. Такія ж вытокі шанавання Поўні і ў неіндаеўрапейцаў.
Паводле Р. Грэйвса, культ поўні быў пашыраны таму, што яна ўнушала большы страх, чым сонца, яна не губляла сваёй яркасці да канца года і ад яе залежыў узровень вады. У міфах антычнасці, як і ва ўсходніх рэлігіях, багігн Поўні звязвалі сабою свет жывых і іншасвет, жыццё і смерць, адказвалі за дзетанараджэнне, панавалі ў царстве памёршых [8, с. 22].
Нашы продкі вызначалі шчаслівыя і нешчаслівыя дні па плыні Поўні. Верылі, напрыклад, у тое, што дзеці, якія нарадзіліся ў першы, шосты, сёмы, дзевяты, адзінаццаты, шаснаццаты дзень Поўні, жывуць вельмі доўга, а тыя, хто нарадзіўся ў трэці, пяты, трынаццаты, дваццаць дзевяты, — наадварот. Добра таксама, калі дзіця нараджаецца ў чатырнаццаты дзень Поўні, яно будзе дасканалым ва ўсіх адносінах. Магі, знахары, чарадзеі заўсёды лічылі, што ў час маладзіка ўся прырода абнаўляецца і людзі таксама атрымліваюць новыя сілы. Ад маладзіка Поўня растрачвае свае сілы, разам з гэтым змяншаюцца і сілы чалавецтва. Той, хто займаецца магіяй, заўсёды прысвячае сябе Поўні.
Цыкл Поўні складаецца з чатырох фаз, кожная з якіх цягнецца сем дзён. Шумеры заснавалі на гэтым цыкле свій каляндар. Адсюль і ўзнік каляндарны месяц, які складаецца з чатырох тыдняў па сем дзён кожны: плюс дадатковыя дні ў канцы кожнага цыкла, каб папоўніць тыя дні, калі Поўня на небе не бачна [8, с. 15].
Старажытныя людзі лічілі, што менавіта Поўня кіруе жыццём на зямлі, а паколькі цыклы яе складаюцца з сямі дзён, то і на зямлі жыццё павінна дзяліцца на сямідзенныя перыяды. Згодна магічнаму мысленню, так яно і ёсць. Чалавечае цела абнаўляецца кожныя сем гадоў. Знахары і магі лічаць, што хваробы развіваюцца згодна сямідзённаму цыклу. Кожная стадыя чалавечага росту завяршаецца на працягу сямі гадоў, кожная фаза Поўні — на працягу сямі дзён. Вялікі класічны астролаг Пталемей гаварыў: «Луна так же, как небесное тело, ближайшее к Земле, обильно оказывает своё влияние на обыденные вещи, ибо большинство из них, как одушевлённых, так и неодушевлённых, связано с ней и меняется вместе с ней.»
Нашы продкі вельмі многае звязвалі ў сваім жыцці з месяцам. Існавалі розныя прыкметы і павер’і, якія мелі сувязь з Поўняй. Напрыклад, зеллі лепш за ўсё збіраць у купальскую ноч, а калі ў іншы час, то ў апошняй фазе Поўні, пачынаючы з 23-га дня. Верылі, што чалавек, які нарадзіўся ў час навамесяца, будзе жыць доўга і ўсё жыццё будзе здаровым і вясёлым, а той, хто нарадзіўся па сходні, будзе жыць нядоўга і будзе сумным, непрыветлівым, з дрэнным характарам. Роды жанчын лягчэй праходзяць у перыяд Поўні, у гэты ж час хутчэй загойваюцца раны. У рускіх існуе павер’е, што, убачыўшы маладзік, неабходна трымацца за грошы, каб цэлы месяц быў прыбытак. Украінцы верылі ў тое, што нельга паказваць пальцам на Поўню, бо палец можа адсохнуць. У беларусаў існавалі прыкметы па месяцу да перамены надвор’я: кола вакол месяца — да ветру, калі месяц акружаны ясным колам, якое становіцца ўсё больш шырокім, то будзе яснае надвор’е. цмяны месяц — да мокрага надвор’я. калі поўні нябачна да чацвёртага дня па маладзіку пры паўднёвым ветры, то надвор’е будзе бурнае ўвесь той месяц. Цяжарнай жанчыне непажадана было глядзець на Поўню, бо лічылі, што дзіця тады можа нарадзіцца з якім-небудзь псіхічным захворваннем ці памесяўнікам. Менавіта пад ісход месяца ведзьмы і чараўнікі збіраюцца на шабашы. У час поўнай Поўні адбываюцца розныя незвычайныя рэчы. Асабліва небяспечныя ў гэты час сустрэчы з пярэватнямі.
У розных відах варажбы таксама выкарыстоўваюцца сімвалы Поўні. Верылі, што калі дзяўчыне ці жанчыне прысніцца поўня, гэта азначае, што ў хуткім часе яна стане цяжарнай.
Як начное свяціла Месяц супрацьпастаўлены Сонцу як дзённаму свяцілу.
Супрацьпастаўленасць Месяца и Сонца выказваецца і ў такой апазіцыі, як зменлівасць/нязменнасць. Месяц зменлівы “паводле вызначэння”. Зменлівасць жа сонца ўспрымаецца як нешта незвычайнае, цудоўнае — “гранне” ў пэўныя каляндарныя моманты ў перыяд паміж веснавым і восеньскім раўнадзеннем. Зменлівасць Месяца знаходзіць сваё вытлумачэнне ў этыялагічных паданнях. Так, у адным з іх апавядаецца, што “месяцу Бог вялеў свяціць уночы, покуль сонейка спачывае, толькі месяц вельмі гультаяваты, ён кепска свеціць, за тое Бог вялеў, каб ён кожныя чатыры нядзелі перараджаўся”. Паводле іншай версіі, “Бог, калі месяц састарае, крышыць яго на зоры. Адзін кавалачак кладзе ў дзяжу, на закваску. Зоры ападаюць туды, з іх пачынае рабіцца рошчына, цеста падыходзіць і пераліваецца цераз край. Гэтак і нараджаецца Месяц.” У апошнім выпадку прасочваецца асацыяцыя Месяца і хлеба, але як бы “несапраўднага” ці “няцэлага”, бо ў адным выпадку ён не выпечаны, а ў другім (у загадках) ён найчасцей ужо губляе сваю цэльнасць. Але ў абодвух прыведзеных паданнях яўна абазначаецца тэма “пакарання Месяца” праз пазбаўленне яго пачатковай цэльнасці.
Такім чынам, у сістэме касмалагічных прэцэдэнтаў Месяц аказваецца “першым пакараннем” і тэма пакарання становіцца “скразной” у паданнях, якія тлумачаць некаторыя асаблівасці яго выгляду. Так, у мностве варыянтаў вядомае паданне пра забойства братам брата (Каінам Авеля), якіх Бог змясціў на Месяц як вечны напамін пра гэтае злачынства. І цяпер, калі ў поўню прыгледзецца на Месяц, то можна ўбачыць, як брат стаіць з вілкамі над забітым братам у выглядзе цёмных плямінаў. Чырвоны ж колер Месяца ў поўню нізка над небакраем тлумачыцца тым, што Месяц, які свяціў падчас забойства, прыняў кроў першага пакутніка.
У шэрагу купальскіх тэкстаў Месяц адыгрывае ініцыяльную ролю: ён раскладае купальскае вогнішча, сігналізуючы пра пачатак святкавання.
Адметныя асаблівасці прыпісваліся месяцаваму святлу. Так, пры святле Месяца гушкаюцца на дрэвах, плешчуцца на паверхні вады або бегаюць па палях, заманьваючы прахожых, русалкі. Засцерагаліся таго, каб святло Месяца падала на калыску з немаўлём. Некаторыя дзіцячыя хваробы тлумачылі тым, што “месяц засвяціў”. Святло Месяца было неспрыяльным для гуркоў, гарбузоў, гароху, бобу і маку, бо выклікала ў гэтых раслін пустацвет.
Зацьменне Месяца тлумачылі тым, што складкі белага адзення Чумы, развіваючыся ў паветры, затуляюць ззянне Месяца. Зацьменне Месяца выклікала страх у людзей, бо лічылася прадказваннем паморку жывёлы, з-за чаго адразу зачынялі калодзежы. Вера ў тое, што пасля смерці душы праведнікаў адыходзяць спачатку на Месяц, каб потым узняцца ў яшчэ больш высокія сферы, дазволіла людзям успрымаць гэтае свяціла як сімвал несмяротнасці, шчасця, аховы ад злых духаў. Таму такое пашырэнне набылі ўпрыгожванні, амулеты ў выглядзе Месяца. Сонца і Месяц выступаюць у бінарнай апазіцыі. Яны ходзяць па небе і не могуць дагнаць адно аднаго. У калядных песнях абодва свяцілы могуць сімвалізаваць мужчынскі і жаночы пачатак. Дзякуючы свайму зменліваму вобліку, Месяц вызначае рытмы жыцця на зямлі, надвор’е, прылівы і адлівы, развіццё вегетацыі, рост жывёл. Продкі былі перекананыя, што ад уздзеяння Месяца залежыць плоднасць жаночага арганізма. Пэўныя квадры месяца выклікалі ў людзей розныя, часам неадназначныя ўяўленні. У квадрах бачыліся перыяды жыцця: дзяцінства, сталасць, старасць, смерць, а затым уваскрасенне і нараджэнне ізноў. Маладзік мог лічыцца спрыяльным перыядам для распачынання справы, якая пойдзе на рост, на прыбытак; з другога ж боку, маладзік — увасабленне кволасці і нясталасці; поўня асацыіравалася з багаццем. Месяц на сходзе быў выразнікам старэння, хуткага знікнення. Таму дзецям, народжаным у канкрэтную квадру, прадказваўся адпаведны лёс: хто нарадзіўся ў маладзік, той будзе доўгавечны, маладжавы, а часам нават бяздзетны; хто прыйшоў у гэты свет у поўню, будзе мець вялікую сям’ю і вызначацца сталасцю, розумам; дзіця, якое маці нарадзіла ў 3-ю квадру будзе недаўгавечнае, хутка састарэе; у 4-ю — слабое, хударлявае. Жанчына, народжаная на мяжы старога і новага месяца можа быць бясплоднаю. Смерць гаспадара ў залежнасці ад квадры Месяца, магла пацягнуць пэўныя вынікі: калі чалавек паміраў у поўню — у сям’і па-ранейшаму застаецца лад; калі ў маладзік — пачнецца ў хаце бязладдзе [19, с. 492].
З Месяцам, нібыта апекуном закаханых, у прыватнасці, з маладзіком, звязвалася варажба. У яго пыталіся пра каханага; прасілі, каб сасніўся будучы жаніх; звярталіся да яго з замовамі і малітвамі. Калі бачылі першы раз маладзік, хрысціліся, спусціўшы рукаў на руку, ці трэслі манетамі ў кішэні або дакраналіся да золата, серабра — каб вадзіліся грошы.
На Месяц арыентаваліся чараўнікі, у маладзік збіралі зёлкі, а на поўню зачэрпвалі ваду з ракі апоўначы ці стралялі на скрыжаванні дарог са стрэльбы ў Месяц, каб стаць чараўніком ці паляўнічым. Месяц мог справакаваць розныя хваробы. Разам з тым Месяц успрымаўся і як аб’ект, ад якога залежыць пазбаўленне ад хваробы. Ад месячнага святла ў дзяцей маглі пачацца “крыксы”, і дзеля пазбаўлення ад іх выкідалі на двор пернік у палюшцы, каб Месяц свяціў на яго, а не на дзіця. Да маладзіка ў замовах звярталіся, каб балелі зубы. Пры маладзіку трэба было пашмараваць зямлёю бародаўкі і хапацца за галаву, каб яны сышлі. Каб пазбегнуць лунатызму ў дзіцяці, жанчына яшчэ падчас цяжарнасці павінна была асцерагацца ўначы месячных промняў. На поўню абводзілі крэйдаю па падлозе месячнае святло і клалі на тое месца дзіця-лунаціка. Трактоўкі месяца ў народных тлумачэннях сноў блізкія да сімвалічных уяўленняў у традыцыйна-песенных жанрах. Саснёны месяц абяцаў дзяўчыне жаніха, цяжарнай — сына, сямейным — удаўство, усход месяца — добрае, заход — смерць, сустрэча маладзіка з ветакам — хваробу і смерць у святле народных прыкмет Месяц успрымаўся як надзейны прадказальнік будучага надвор’я ў залежнасці ад квадры, колеру, ад павернутасці ўгору ці ўніз рожкамі, ад наяўнасці ці адсутнасці вакол сябе арэолу. Негледзячы на разнастайныя, часам супрацьлеглыя, парады на пачатак сяўбы ў залежнасці ад квадраў Месяца, народная мудрасць прыходзіла да высновы, што выкананне палявых работ не залежыць ад іх. Разам з тым сцвярджалі, что месячнае святло неаднолькава спрыяе пры сяўбе розных культур. Сяўба пры Месяцы дасць рэдкія ўсходы, а гарох, грэчка, каноплі будуць цвісці да восені, затое ўродзіць белая капуста.
Верылі, што маладзік мае ўплыў на вылежванне лёну, і таму яго высцілалі кругам ці паўкругам і звалі “Месяцам”. У адрозненне ад Сонца, якое было звязана з агнём, Месяц з’яўляўся увасабленнем вадзяной стыхіі.

6. Значэнне міфалагем Сонца і Месяца ў неабрадавай паэзіі як знакавай сістэме народнага мастацтва беларусаў
У далёкім мінулым народ успрымаў сонца як божаства. Міфалагема Сонца шырока адлюстравана ў песнях і казках. У прыказках і прымаўках адлюстравалася сувязь сонца і месяца з гаспадарчай дзейнасцю чалавека, у прыватнасці з яго аграрнымі клопатамі:
“Колас добра не грэе”
“Усякаму чалавеку адно тое самае сонца свеціць”
“Чым сонца яснее, тым месяц смутнее”
“Маладзік родзі задраў — на пагоду” [11, с. 158]
Ёсць такія прыказкі, якія сёння ўжо не ўжываюцца ў прамым, літаральным значэнні:
“Свяціў бы мне свяцёл Месяц, а звёзды і колам правяду”
“Каму месяц свеціць, таму і зоры ўсміхаюцца”
“І да мышкі сонца загляне”
Значэнне такіх прыказак абсалютна не вынікае з сумы сэнсаў кампанентаў, што складаюць яе. Гэта алегарычныя выразы, змест якіх фармуецца на аснове выкліканых асацыяцый [5, с. 31].
Прыказкі, што прадстаўлены ўстойлівымі выразамі, ужываюцца толькі ў прамым значэнні:
“Сонца ўстане, так і дзень настане”
“Сонца нізка — вечар блізка”
“Кветкам патрэбна сонца, а людзям — мір”
“Ля сонца цёпла, лямамкі добра”
“Як сэрца чалавеку патрэбна, так патрэбна і зямлі сонца”
Счапленне і ўзаемадзеянне кантраставых або нечакана атаясамленых настроем і сэнсам кадраў-вобразаў робіць іх у такой пары гаваркімі: сонца — мір, сонца — мамка, сонца — сэрца і інш. [2, с. 232].
Раздзел загадак “Прырода і чалавек” пачынаецца з загадак пра неба, нябесныя свяцілы:
“Сіняя дружка ўвесь свет накрыла” (Неба)
Змест загадак характарызуецца шматлікай тэматычнай разнастайнасцб’ю, што абумоўліваецца іх сувяззю з жыццём і працай селяніна, яго гаспадаркай і бытам:
“Кругленька, беленька ўсяму свету міленька”
“Маленька, залаценька ўсё поле асвеціць”
“Бегла ліска каля лесу блізка: ні следу спазнаць, ні ліску дагнаць”
У шэрагу загадак сонца паўстае ў вобразах “краснай дзявіцы”, “пціцы-верацяніцы”, “пцічкі-веранічкі” і інш. Напрыклад:
“Стаіць дуб-верадуб, на тым дубе-верадубе сядіць пціца-вертаціца, ніхто не дастане: ні цар, ні царыца, ні пракрасна дзявіца”.
Такія загадкі часам уваходзяць у замовы як іх састаўныя часткі [16, с. 96].
А вось загадкі пра Месяц:
“Лысы конь цераз вароты глядзіць” (месяц)
“Вісіць на небе акрайчык хлеба” (маладзік)
“Прыйшла белая карова, увесь свет пабарола” (поўня)
У замовах часта гучыць зварот да Месяца, каб ён дапамог вылечыць хваробы:
“Месяц месяцовы, забяры ад раба Божага (імя хворага) злую ліхаманку-трасуху. Адвядзі яе на той свет, за тры сотні дарог, за тры сотні марэй, за высокія горы, за шумныя буры, каб яна дарогі не знайшла ды назад не вярнулася. Цьфу, цьфу, цьфу.” [1, с. 320].
У тэкстах падобных замоў часта падкрэсліваецца, што месяц бывае і на тым, і на гэтым свеце, як бы звязвае іх паміж сабой.
Згодна беларускай замове ад змяінага ўкусу, на востраве Буяне ў моры-акіяне стаіць явар, пад ім бел-камень — прастае вужачы, а на камні залатое гняздо: “На тым гняздзе на чорным руне ляжыць вужышчэ — Залатыя рогі: Сонцэ смоктае, Зоркі глытае, Месяцу рогі ў нядзелю сымае”. Уяўленне аб враждзе Сонца і гадаў-змей ці гадзюк звязана з міфалагічным асмысленнем прычыны сонечных зацменняў: хтанічная істота праглынае сонца.
Міфічныя ўяўленні старажытных людзей аб сонцы адбіліся і ў беларускай казцы “Агонь у сэрцы, а розум у галаве”, герой якой вельмі цікаўны чалавек: хацеў усё ведаць і таму пайшоў да сонца (“яно ўсюды свеціць, усё бачыць, дак усё знае”). У казцы не толькі само сонца паўстае ў астрапаморфным выглядзе, але і зорка. Чалавек дайшоў да таго месца, дзе сонца ўсходзіць на неба, “зірнуў праз лес, дак аж вочы зажмурыў, такі там бляск… падышоў ён бліжэй, аж гэто сонейка палацы блішчаць у золаце, бы вагонь гарыць”. У палацы ён сустрэў матку сонейка, якая сказала чалавеку, што сонейка паднялося на неба аглядаць зямлю, трэба пачакаць. Пасля яды чалавек захацеў піць і пайшоў да ракі, як раптам адтуль “выплыла вельмі гожая паненка”, у якую ён адразу ж так закахаўся, што “стаў бы ўкопаны” і вачэй “не мажэ атарваць ад яе”. Дзяўчыне ён таксама спадабаўся, і яна засцерагла яго ад гібелі: напаіла крынічнай вадою. Дзяўчына “ўзнялася ўгору ды заблішчэла адтуль гожаю зоркаю”, адразу ж, як толькі сонейка (яе бацька) спксцілася ў палацы. Персаніфікаванае сонейка злуецца, незадаволенае, што селянін адважыўся “прыці да яго, да як пачне смаліць яго, да пякці, дак мур кругом трашчыць, а ён як напіўся халоднае вады, дак і ні панкі…” Чалавек вытрымаў усё і не пабаяўся пагрозы сонейка: “як будзеш усё знаць, та хутко памрэш”; “…Бліснуло яму сонейка ў голаў. То і пачуў ён, што много знае, ала галава гарыць, а ў сэрцы холадно бы лёд”. Выратоўвае яго ад хуткай смерці матка сонейка, якая раіць яму сагрэць сэрца. Паклікаў ён тую паненку-зорку, “яна хутко пакацілася з неба яснаю зоркаю да й стала кала яго тою гожаю паненкаю. От і загарэласо ў яго ў сэрцы… пабраліся яны ды пашлі ў яго край…” [3, с. 237].
Сонца лічылася пачаткам жыцця. Ад яго залежыў далейшы працяг чалавечага жыцця і пладароддзя зямлі. У фальклорных творах самыя галоўныя істоты і лепшыя героі маюць пэўныя сонечныя адзнакі: напрыклад, залатыя валасы (або нават сонца ўва лбе) казачных прыгажунь. На Беларусі распаўсюджана шмат легендаў і паданняў, галоўным удзельнікам якіх з’яўляецца Сонца, менавіта яно выступае як крыніца ўсяго жывога на зямлі. У многіх народных творах расказваецца пра каханне і шлюб Сонца і Зямлі. Нашы продкі верылі, што жыццё — гэта вечны кругазварот пераўтварэнняў, яно не можа спыніцца, перарвацца. Сустракаючы кожную раніцу Сонца і вітаючы яго малітвай, старажытны чалавек быў упэўнены ў перамозе света над цемрай, дабра над злом, еднасці сябе з сусветам.
У народным арнаменце Сонца як галоўнае боства ў многіх народаў старажытнасці, у тым ліку і ў беларусаў, здаўна з’яўляецца асноўным элементам у аздобе вырабаў побытавага, абрадавага, мастацкага прызначэння. Тагачасная кераміка, вырабы з дрэва і косці аздабляліся кружочкамі з кропкай у цэнтры. Тэхналагічныя асаблівасці ткацтва і вышыўкі выклікалі своеасаблівую інтэрпрэтацыю яго ў выглядзе ромба з промнямі ці адросткамі-кружочкамі.

Заключэнне
Аналіз салярнай сістэмы, звязанай з чалавечым быццём (Космасам), складае важную частку ў вывучэнні традыцыйнай народнай культуры. Разважанні пра беларускую міфалогію былі б, гэтаксама, няпоўнымі без даследвання элементаў салярных міфалагічных першавобразаў.
Фарміраванне і функцыянаванне даследуемага архетыпа звязана з агульнымі ведамі пра свет, у якім роля сонца была выключнай: яно займала першае месца ў светапоглядзе старажытнага чалавека. Свяціла ў беларускай міфалогіі выступае як нейкая ўсемагутная, галоўная істота, якая дасылае на зямлю цяпло і святло, як адвечная трыадзіная крыніца жыцця, ураджаю і дабрабыту, што дае падставы суаднесці яго з жаночым пачаткам. Менавіта з ім атаясамліваецца жыццё ўвогуле, а яго адсутнасць разглядаецца як час, калі адбываецца ўсё неспрыяльнае для чалавека.
У свядомасці нашых продкаў трывала зафіксаваўся фальклорна-этнаграфічны кантэкст “выязду” сонца на неба, які нельга разглядаць толькі як вынік простай метафарызацыі. У выніку гэтага сонца надзяляецца магчымасцямі жывой істоты: яно здольна адчуваць, усміхацца, радавацца і нават размаўляць, як чалавек.
Прычыны абагаўлення сонца трэба шукаць у тым, што далёкія продкі не маглі растлумачыць сам факт узнікнення жыцця на зямлі. Таму сонца, якое, па іх уяўленню,сімвалізавала жыццядзейны пачатак, займала адметнае месца ў філасофскай мадэлі Сусвету.
Семантыка міфалагемы Месяца больш складаная, чым іншых нябесных свяціл. Антрапаморфны месяц здольны прыносіцт людзям дабро і шкоду, пасылаць хваробу і вылечваць яе, садзейнічаць у пэўныя часы эфектыўнасці лекавых траў, забяспечваць месцамі памершыя душы, уплываць на рост раслін, жывёл і людзей, прадказваць лёс, падзеі і здарэнні і г. д.
Старажытная міфалогія беларусаў уваходзіла ва ўсе сферы жыцця грамадства, утвараючы сінкрэтычнае цэлае. Элементы старажытнай міфалогіі захоўваліся ў традыцыйнай культуры беларускага сялянства пачатку ХХ стагоддзя, таму ў эпічных жанрах вуснапаэтычнай творчасці архетып сонца і месяца атрымлівае новае семантычнае папаўненне: асацыіруе сабою сапраўднае міфічнае свяціла, якое дапамагае людзям, выступае ў якасці сацыяльнага “медыятара” ў адносінах паміж багатымі і беднымі, у маральна-этычным аспекце з’яўляецца сімвалам дабра, шчасця, што дае магчымасць зрабіць выснову аб складаным і адметным поглядзе першапродкаў на прыродныя і сацыяльныя з’явы.
У народнай творчасці раскрываюцца міфапаэтычныя ўяўленні пра адносіны паміж сонцам, дажджом, маланкай, і ўсё гэта адлюстравана ў дэкоры розных вырабаў. У народным арнаменце Сонца як галоўнае боства ў многіх народаў старажытнасці, у тым ліку і ў беларусаў, здаўна з’яўляецца асноўным элементам у арнаментыцы вырабаў побытавага, мастацкага прызначэння. У разьбе па дрэве матыў сонца набыў выгляд шматпраменнага кола-разеткі, якім аздаблялі побытавыя рэчы.

Спіс літаратуры
1.                Аксамітаў, А. М. Прыказкі і прымаўкі: тлумачальны слоўнік беларускіх прыказак і прымавак / А. М. Аксамітаў. — Мінск: Бел. навука, 2000, — С. 320
2.                Грынблат, М. Я. Загадкі / М.Я. Грынблат, А. І. Гурскі. — Мінск: Бел. навука, 2004. — 363с.
3.                Грынблат, М. Я. Казкі / М.Я. Грынблат, А. І. Гурскі. — Мінск: Бел. навука, 2004. — 423с.
4.                Духовная культура Полесья на общеславянском фоне / состав С. А. Токарев. — М.: Наука, 1986. — с.8-11
5.                Жорава, Н. У. Загляне сонца і ў наша аконца / Н. У. Жорава //Роднае слова. — 2005. — №3. — С.8-11
6.                Иванов, В. В. Солярные мифы: мифы народов мира / В. В. Иванов. — М.: Наука, 1992. — С.461-462
7.                Кабашнікаў, К. П. Беларуская вуснапаэтычная творчасць / К. П. Кабашнікаў, А. С. Фядосік, А. С. Ліс. — Мінск: Навука і тэхніка, 1988. — 950с
8.                Казакова, І. В. Беларускі фальклор: вучэбны дапаможнік/ І. В. Казакова. — Мінск: выдав. Цэнтр БДУ, 2007. — С.10-25
9.                Купальскія і пятроўскія песні / уклад. А. С. Ліс, С. Т. Асташэвіч. — Мінск: Навука і тэхніка, 1985. — 631.с
10.            Лак, Э. Славянская мифология: энциклопедический словарь / Э. Лак. — М.: Наука, 1997. — С.47
11.            Лепешаў, І. М. Слоўнік беларускіх прыказак: Даведнік / І. М. Лепешаў, М.І. Якалцэвіч. — Мінск: Вышэйшая школа, 1974, — 511с
12.            Ліцьвінка, В. Комплекснае даследванне фальклору і этнакультуры палесся: матэрыялы II Міжнароднай навуковай канферэнцыі 14-15 красавіка 2005 / В. Ліцьвінка — Мінск: выдав. Цэнтр БДУ, 2005. — 338с
13.            Малашук, І. М. Адлюстраванне міфалагічных уяўленняў у каляднай абраднасці беларусаў / І. М. Малашук. — Віцебск: Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава, 2002. — С. 212-215
14.            Малашук, І. М. Архетып сонца ў беларускім фальклоры / І. М. Малашук — Мінск: Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі, 2003, — С.10-14
15.            Малашук, І. М. Канцэпт салярнасці ў беларускім вяселлі / І. М. Малашук // веснік БрГТу. — 2002. — № 6. — С. 75-79
16.            Малашук, І. М. Малыя жанры ў сістэме традыцыйнай культуры беларусаў: праблема архетыпа сонца ў загадках / І. М. Малашук // Народныя традыцыі і нацыянальная культура: Матэрыялы Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі. — Мінск: Беларускі педагагічны універсітэт імя М. Танка, 2001. — Кн. 1. — С. 95-98
17.            Малашук, І. М. Сонца ў жніўных песнях беларусаў /І. М. Малашук. — Магілёў: Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А. Куляшова, 2001. — С. 92-96
18.            Малашук, І. М. Сонца ў эпічных жанрах вуснапаэтычнай творчасці / І. М. Малашук // Гістарычны альманах. — 2002. — № 8. — С. 25-39
19.            Пашкоў, Г. П. Беларускі фальклор: Энцыклапедыя. Т. 2 /Г. П. Пашкоў. — Мінск: БелЭн, 2006. — 832 с
20.            Санько, С. Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько, І. Клімовіч. — Мінск: Беларусь, 2006. — 599 с
21.            Токарев, С. А. Календарные обычаи и обряды в странах зарубежной Европы. Исторические корни и развитие обычаев / С. А. Токарев, И. Н. Гроздова, Ю. В. Иванова, С. Я. Серов. — М.: Наука, 1983. — С. 105-114
22.            Толстая, С. М. Солнце играет: Славянский и балканский фольклор / С. М. Толстая. – М.: Наука, 1986, — С. 25
23.            Топорков, А. Л. Солнце: славянская мифология / А. Л. Топорков. — М.: Наука, 1995. — С. 361-363

1. Курсовая на тему Сущность и функции денег денежное обращение
2. Курсовая Становление и развитие коммерческих банков в России
3. Реферат на тему Рабдология
4. Реферат Флора Карпат
5. Реферат на тему The Will To Power Essay Research Paper
6. Реферат на тему What Is In A Name Essay Research
7. Контрольная работа Пенитенциарная психология
8. Реферат Бизнес-план ООО Аполлон - фитнес клуб
9. Курсовая Методы прямого измерения интеллектуального капитала
10. Реферат Уксусная кислота