Сочинение

Сочинение на тему Знак бяды - вобразы Петрака і Сцепаніды.

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-26

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 15.3.2025


Я лічу, што Васіль Быкаў — вельмі шчыры і навіты беларускі пісьменнік. Яго творы адлюстроўва-юць прыгожасць і магутнасць нашай роднай мовы. Гэтаму пісьменніку давялося зведаць усе жахі Вялі-кай Айчыннай вайны. Васіль Быкаў змагаўся супраць фашыстаў, быў двойчы паранены, ляжаў у шпіталях. Ён бачыў, як паміраюць людзі. Васіль Быкаў піша пра вайну, паказвае яе такой, якой яна была на самай спра-ве: жорсткай, бязлітаснай. Яго творы перакладзены больш чым на пяцьдзесят моў свету. У 1982 годзе пабачыла свет аповесць «Знак бяды». Галоўнымі героямі сталі Сцепаніда і Пятрок Багацькі. Я лічу, што яны тыповыя прадстаўнікі таго часу. Іх лёс закранула рэвалюцыя, калектывізацыя, вайна. Усё жыццё героі працавалі, але так і не пабудавалі свайго шчасця. Сцепаніда і Пятрок на пражыццё зарабляюць потам і крывёй. Калі яны былі маладыя, то марылі мець сваю зямлю. Пасля рэвалюцыі ім дастаецца не-вялікі надзел. Раней гэта зямля належала пану Яхі-моўскаму. I Сцепанідзе неяк няёмка браць тое, што належала другому, бо «на чужым і дармовым шчасця не будзе». Сумленне не дае Петраку і Сцепанідзе спа-кою. Яны працуюць ад ранку да позняга вечара, але лёс не мае літасці. Сцепаніда і Пятрок маюць розныя характары, на аднолькавыя падзеі яны рэагуюць па-рознаму. Сцепаніда — звычайная беларуская сялянка. Яна вельмі актыўны чалавек. Пасля рэвалюцыі стала чле-нам камітэта беднаты. Сцепаніда прагне ведаў, пава-жае адукаваных людзей, лічыць, што яны дапамага-юць яе вёсцы. Жанчына мае чулае сэрца і душу. Яна заўсёды дапаможа чалавеку ў бядзе. Калі раскулач-валі Лявона Багацьку, Сцепаніда збірала подпісы ў яго абарону, паслала мужа ў Мінск да Чарвякова, каб той дапамог. Але старшыня ЦВК Беларусі памёр. Яна выступае супраць насілля. Калі пачалася вайна, Сце-паніда адразу вырашыла змагацца з фашыстамі і па-ліцаямі. Яна не вельмі здзівілася, калі даведалася, што некаторыя з яе аднавяскоўцаў перайшлі на бок нем-цаў. Сцепаніда крадзе ў фашыстаў вінтоўку, не дае ім малака. Хаця яе могуць забіць, яна чым можа пера-шкаджае ворагу. У адрозненне ад сваёй жонкі, Пятрок — ціхі і на-божны чалавек. Ён ніколі не зробіць дрэннага друго-му. У час вайны Пятрок спрабуе прыстасавацца да немцаў і паліцаяў. Ён гоніць самагон для сваіх «адна-вяскоўцаў», дагаджае фашыстам. Не, Пятрок не сўп-рацоўнічае з ворагам, гэта не здрада Радзіме. Ён хоча выжыць. Але ў выніку герой не вытрымаў. Ён гаво-рыць паліцаям усё, што думае пра іх. Хоць Пятрок слабахарактарны, але ў апошнюю хвіліну знаходзіць у сабе сілы выказаць свае пачуцці, крыўду, гонар. На прыкладзе жыцця Петрака і Сцепаніды Васіль Быкаў адлюстраваў лёс цэлага пакалення беларусаў. Кожны чацвёрты беларус загінуў у час Вялікай Айчын-най вайны... Шмат было гераічнага... Але ў сваёй апо-весці пісьменнік паказаў нам звычайных сялян без зброі ў руках.

1. Доклад на тему Кому достанутся клиенты фармацевты
2. Реферат на тему Hand Guns Must Go Essay Research Paper
3. Реферат на тему Producing Marisol Essay Research Paper Producing
4. Реферат на тему Liz Claiborne Internal Force Paper Essay Research
5. Реферат на тему Meat Jacket Essay Research Paper englishcreative writingMEAT
6. Реферат на тему Declaration Of Independence Essay Research Paper Analyzing
7. Реферат Полное наглядное пособие по политологии
8. Статья на тему Фазовая групповая и сверхсветовая скорости
9. Диплом Возникновение содержание и прекращение лизинговых правоотношений
10. Реферат Мировая торговля 4