Сочинение

Сочинение на тему Жанр твора В.Дунiна-Марцiнкевiча Пiнская шляхта. Характарыстыка дзеючых асоб песы. Мова персанажау

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-26

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 22.11.2024


Увагу В.Д.-М. прыцягваюць паблемы, звязаныя з падзеямi пачатку 60-х гг. -- рэформа 1861г., паустанне 1863г. У камедыi "Пiнская шляхта” пiсьменiк выступае з рэзкай крiтыкай царскага чыноунiцтва i шляхты. Тэму камедыi падказала жыцце. Пасля паражэння паустня 1863г. чыноунiцтва стала паунауладным гаспадаром на Беларусi, яно ажыццяуляла уладу жорсткiм i бессаромным чынам.

Пiсьменнiк вызначыу жнр "П. ш.“ – “фарсвадэвiль у адной дзеi”. Фарс i вадэвiль -- разнавiднасцi камедыi. Фарс -- невялiкая п'еса з прыемамi грубага камiзму, з моцнымi перавялiчваннямi. Такi характар маюць сцены суда, дзеяннi Кручкова. Вобраз Крчкова пададзены у сатырычным плане. У вобразе Кручкова пiсьменнiк паказау усё характэрнае для царскага чыноунiцтва: свавольства, грубасць, п'янства. У "П. ш.” ёсць адзнакi вадэвiля -- легкай камедыi, пабудаванай на займальным сюжэце, любоунай iнтрызе з песнямi-куплетамi. Такi характар мае сцена кахання Грышы i Марысi, смешнае заляцанне да Марысi 60-гадовага кавалера Куторгi. У сцэнах пераважае гумар, нярэдка адчуваецца вострая iронiя. Пiсьменнiк паказвае пустую фанабэрлiвасць, абмежаванасць ваколiчнай шляхты.

У п'есе не даецца прамой характарыстыкi герояу. Але яна выразна выяуляецца праз паводзiны i размовы дзеючых асоб. Героi камедыi учэпiста трымаюцца за свае "дваранскае” званне, адстойваюць яго, нават кулакамi, дапускаючы знявагу над сабой, аддаючы чыноунiкам-кручкатворам усе незапашанае дабро.

Цiхан Пратасаiцкi i Iван Лiпскi -- людзi духоуна аблiнава ныя. Яны нецiкавыя i як чалавечыя iндывiдуальнасцi. У iх характарыстыках падкрэслена адно: яны упарта трымаюцца за шляхецтва, нават ставяць пад пагрозу шчасце сваiх дзяцей Грышкi i Марысi. Больш разнабакова паказаны Харытон Куторга. Гэта бывалы, нават "пiсьменны чалавек". Ён не паузбалены пачуцця гумару, досцiпу. Куторга выдае сябе за чалавека свецкага з далiкатнымi манерамi. Ён пры сустрэчы з жанчынамi цалуе iм ручкi, умее спяваць любоуныя рамансы, хiтрэйшы за астатнiх. Маючы 60-i гадовы, ён сватаецца да 17-гадовай Марысi, згаджаецца нават "крыва прысягнуць” супраць Лiпскага, каб Пратасавiцкiя аддалi за яго дачку. Але стары залетнiк трапляе у недарэчнае становiшча. Яго заляцаннi з пагардай адхiляе Марыся.

У пiсьменнiка адносiны да прадстаунiкоу пiнскай шляхты не адназначны: ён кпiць i пацяшаецца з iх недарэчнай прэтэнзii да дварянства, але ён бачыць у iх сялян-хлебаробау, якiя самi працуюць на зямлi, самi здабываюць сабе хлеб, ён малюе iх у гумарыстычным плане, паказвае, што гэтыя людзi не паузбаулены жыццевай мудрасцi.

Кручкоу, якi прыязджае на разгляд справы Лiпскага i Пратасавiцкага, паводзiць сабе нахабным чынам, дзейнiчае ад iмя "найяснейшай кароны", увесь час спасылаючыся на "усемiлайсцiвейшыя царскiя указы". Паводзiны Кручкова сярод шляхты -- з'едлiвая пародыя на правасуддзе. Не паспеу ён пачаць "разбiрацельства", а ужо гучыць яго загад, каб шляхта несла хабар. Кручкоу добра ведае натуру цемнай шляхты i упэунены, што кожны вытрасе кашалёк, каб не быць бiтым лазой. Нахабству i цынiзму Кручкова няма межау. Ён так вольна адчувае сябе сярод цемнай, запалоханай яго прыгаворамi i штрафамi шляхты што не лiчыць патрэбным захоуваць нават знешнюю форму правасуддзя. Ён аб'яуляе вiнаватым тых, хто нi якiх адносiн да справы не мае. 

У знешнiм аблiччы Кручкова вiдаць камiчнае завастрэнне. Аутар звяртае увагу на яго доугiя вусы. Кручкоу -- вобраз гратэскавы . У iм сабрана самае характэрнае для царскага чыноунiцтва. Марцiнкевiч сiмпатызуе асобным прадстаунiкам шляхты -- якiя менш "хварэюць на шляхецтва". Гэта Грышка i Марыся. Вышэй за усе яны ставяць свае шчасце, свае пачуццi. Грышка i Марыся – станоучыя героi камедыi. Яны пратэстуюць супраць устарэлых поглядау i звычаяу. Маладыя людзi успрымаюць недарэчнасць старых саслоуных традыцый не столькi разумам колькi сэрцам. Яны яшчэ не узнiмаюцца да усвядомленага пратэсту супраць аджыушых форм жыцця. Свае шчасце хочуць уладзiць з дапамогай станавого прыстава якога задобрываюць хабарам.

Мова персанажа п'есы вельмi разнастайная. Напрыклад, мова Кручкрва не звычайная таму, што ён карыстаецца выразамi, запазычанымi з судовых дакументау: "лiчнасць падвергнецца апаснасцi", "гэта угалоунае прыступленне, Сiбiрам пахне” i г. д. У мове Куторгi нямала трапных выказванняу, ён часта ужывае народныя прыказкi i прымаукi: "не цяпер, то у чацвер", "як чорта з балота", "даганяючы не нацалуешся". Цiхан Пратасавiцкi, дык той зусiм грубым чалавекам здаецца, калi гаворыць свае любiмыя словы: "хрэн табе у вочы", "чортау сына” (пра Грiшку), "сабака” (пра Лiпскага). Разам з тым, мова шляхты вельмi багатая на вострыя i дасцiпныя народныя вобразы: "здаровы, як рыжыкi баровы". Праз мову драматург перадае iх характары i настрой. Калi узлаваны i занiжаны прыездам Кручкова Пратасавiцкi пачынае гаварыць са сваёй жонкай цi дачкой, то мова яго становiцца грубай i рэзкай, але яна становiцца лаготнай i льсцiвай, калi яму даводзiцца гаварыць з "найяснейшай каронай” Кручковым. А з такiмi "далiкатнымi людзьмi", як Куторга, Пратасавiцкi стараецца гаварыць шляхецкай далiкатнай мовай, якой, на яго думку, належыць гаварыць людзям шляхетскага стану.


1. Реферат на тему Creativity In Dreams Essay Research Paper creativity
2. Реферат Зарождение Крестовых походов
3. Реферат на тему First Confession By OConnor Essay Research Paper
4. Сочинение на тему Об одном мотиве в повести ИШмелева Неупиваемая чаша
5. Реферат на тему Клинические проявления и диагностика центральной и периферической форм бронхогенного рака
6. Реферат Татары Поволжья
7. Реферат Деревій цілолйстий
8. Реферат Эффективность ранитидина зантака в лечении рефлюкс -эзофагита и язвенной болезни
9. Реферат на тему Duty And Philosophy A Study Of Kant
10. Реферат на тему Legalize Essay Research Paper From the beginnings