Сочинение

Сочинение на тему Браму скарбаў сваіх адчыняю творчасць Максіма Гарэцкага.

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-26

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 22.11.2024


Доўгі час творчая спадчына аднаго з пачынальнікаў нацыянальнай прозы Максіма Гарэцкага была невядомай шырокаму колу чытачоў. Лічылася, што аўтар паддаўся нацыянальна-буржуазным тэндэнцыям і ў сваіх творах не змог "правільна" адлюстраваць тагачасную рэчаіснасць, стаў на пазіцыі антысавецкай, контррэвалюцыйнай дзейнасці. Сёння спадчына выдатнага беларускага пісьменніка становіцца часткай класічнага фонду беларускай літаратуры. У 1986 г. выйшаў Збор твораў М. Гарэцкага ў 4 тамах, а ў 1993 г. па рашэнні ЮНЕСКА шырока адзначаўся стогадовы юбілей таленавітага мастака слова. Творы М. Гарэцкага (першае апавяданне "У лазні" надрукавана ў 1913 г.) характарызуюцца складанай грамадска-сацыяльнай і філасофскай праблематыкай, глыбокім псіхалагізмам, вялікай духоўнай змястоўнасцю, дасканаласцю мастацка-выяўленчых сродкаў. М. Гарэцкі з'яўляецца аўтарам вядомых раманаў "Віленскія камунары" (напісаны ў 30-я гг., надрукаваны ў 1965 г.), "Камароўская хроніка" (надрукаваны ў 1966 г.), аповесцей "Дзве душы", "У чым яго крыўда", "На імперыялістычнай вайне" (1926), "Ціхая плынь" (1930), зборнікаў апавяданняў "Рунь", "Досвіткі", першай "Гісторыі беларускай літаратуры", шэрагу цікавых драматычных абразкоў, шматлікіх літаратурна-крытычных прац. Трагедыя беларускага народа ў гады першай сусветнай вайны раскрываецца ў аповесці "На імперыялістычнай вайне", апавяданнях "Літоўскі хутарок", "Рускі", "Генерал", "На этапе". Усе яны напісаны на аснове дзённікавых запісаў і заметак, якія вёў М. Гарэцкі ў кароткіх перапынках паміж баямі, і адкрываюць новую для тагачаснай беларускай літаратуры тэму — тэму вайны. М. Гарэцкага заўсёды цікавіла не вайна сама па сабе, а яе ўспрыняцце асобным чалавекам. Так, дакументальна-мастацкія запіскі "На імперыялістыянай вайне" аб'яднаны не толькі асобай галоўнага героя — салдата Лявона Задумы, — але гуманным стаўленнем аўтара да чалавечай асобы, антываенным пафасам. Вайна ў аповесці паказана праз прызму яе ўспрымання радавым салдатам. Праз душу і сэрца салдата-байца прайшла цэлая гама чалавечых пачуццяў, ад самых высакародных да самых ганебных. Ён бачыў забітых, параненых, смерць батарэйцаў, чуў лозунгі ўра-патрыётаў і шавіністаў, шкадаваў безабаронных пехацінцаў і ездавых бежанцаў, спачуваў немаладым немцам, што шукалі свайго 15-гадовага сына, якога павезлі з сабой рускія салдаты, адчуваў агіду ад рабавання і амаральных паводзін Шалапутава, ганарыўся высакароднасцю, высокім маральным узроўнем рускага афіцэра... Прайшоўшы цяжкімі ваеннымі дарогамі і добра ведаючы цану вайне і міру, Лявон выступае супраць братазабойстваў, марыць пра вызваленне свайго народа. У апавяданні "Літоўскі хутарок" пісьменнік паказаў, што вайна прыносіць толькі гора, разбурэнні, смерць. Ад некалі квітнеючага хутара, дзе жыў Ян Шымкунас са сваёй сям'ёй, засталася толькі палова будоўлі з прабітай страхой, абгарэлымі сценамі, выбітымі вокнамі. Вайна прынесла невымерныя пакуты людзям (самому Яну, яго дочкам Монці і Ядвісі), бо іх дом аказаўся ў цэнтры баявых дзеянняў, на перадавой. Імперыялістычная бойня ў гэтым апавяданні страсна асуджаецца з пункту гледжання простых людзей, гаспадароў хутарка. Асобае месца ў творчасці М. Гарэцкага займае аповесць "Ціхая плынь". У цэнтры твора — гісторыя жыцця хлопчыка Хомкі Шпака ад яго нараджэння да заўчаснай гібелі на фронце. Аўтар даволі падрабязна апісвае сцэны ранняга дзяцінства Хомкі, вучобы ў школе, парабкоўства. Падлетка, якога поп памылкова запісаў у царкоўную кнігу на два гады старэйшым, мабілізавалі ў армію. Хомка, не паспеўшы налюбавацца задужай для яго вайсковай формай, гіне ў першым баі з ворагам. Безумоўна, ён не змог разабрацца ў дзяржаўнай палітыцы і зразумець сваю роль у гэтай бойні. Ён памёр сярод грымотаў і салдацкіх стогнаў з застылым на вуснах пытаннем: "За што?". Частковым адказам на яго могуць служыць словы Янкі Купалы, змешчаныя ў якасці эпіграфа да фінальнага раздзела аповесці:

Выйшлі роднай вёскі дзеці
Паміраць на белым свеце,
Рассяваць па свеце косці
Праз кагосьці, за кагосьці.

У вобразе Хомкі (яго знешнім абліччы, унутраным свеце) М. Гарэцкі ўвасобіў нацыянальныя рысы характару беларусаў. Смерцю героя твора аўтар выказаў грозны прысуд імперыялістычным войнам і іх пачынальнікам. Аповесць "Дзве душы", напісаная па гарачых слядах вызначальных для Беларусі падзей 1918—1919 гг., адносіцца да філасофскіх твораў. Галоўны герой аповесці Ігнат Абдзіраловіч — армейскі афіцэр, у мінулым студэнт з дэмакратычнымі поглядамі. Ён жыве ў рэвалюцыйную эпоху, і неакрэсленасць яго пазіцый у многім вытлумачваецца неакрэсленасцю палітычнай сітуацыі ў краіне. Яго душэўны стан адлюстроўвае адпаведнае становішча беларускага народа на канкрэтным этапе яго развіцця. Адной з прычын душэўнай раздвоенасці Ігната з'яўляецца і блытаніна з паходжаннем. У 27-гадовым узросце герой твора даведаўся ад маці Маланні, што ён ад нараджэння — Васіль — селянін па паходжанні. Малання, узятая калісьці ў двор памешчыка Абдзіраловіча да нечакана асірацелага дзіцяці, падмяніла панскага сына сваім. Такім учынкам яна спадзявалася забяспечыць багатае і шчаслівае жыццё свайму роднаму сыну. Дзве душы (сялянская і панская) не маглі ўжыцца разам: "Душа дваілася. Адна палова несказанна плакала і жалілася на другую, нашто яна мучыць яе падманкамі. І калі ён троху выстагнаўся, казала: "Уцячы... уцячы...". Супярэчлівымі з'яўляюцца не толькі думкі, душэўныя разважанні Абдзіраловіча, але і яго паводзіны, учынкі: прызнаецца Алі Макасеевай у каханні, але за яго ніяк не змагаецца; знаходзіцца ў гушчы рэвалюцыйных падзей, але ўдзелу ў іх не прымае; заяўляе перад ворагамі беларушчыны, што ён беларус, а перад змагарамі за Бацькаўшчыну сцвярджае, што яго радзіма — Расія. Душа Ігната дваіцца, калі неабходна акрэсліцца ў адносінах да чырвоных і белых, трэба вы-значыцца па пытаннях класавай барацьбы. У канцы твора ён быццам адолеў хваробу дваістасці ("мяккацеласці", "расхрыстанасці", "разлезласці"), перастаў быць пабочным назіральнікам і "ціхім думаннікам" і прызнаўся сабе: "Я з-за непаразумення трапіў у панскія сыны, я сын гэтай чорнай грамады і хацеў бы павесці яе ляпей за ўсіх да шчасця". У аповесці нямала іншых вобразаў, якія ў пэўнай ступені дапамагаюць раскрыць асноўную ідэю твора. Перш за ўсё звяртае на сябе ўвагу Іван Карпавіч Гаршчок — палітычны авантурыст, які, адчуўшы ў "бальшавізме нешта блізкае, роднае і любае", бязлітасна забівае і катуе нявінных людзей. Лозунгам яго жыцця з'яўляецца дэвіз "Сячы трэба да карэння". Антыподамі Гаршчка, змагарамі за беларускую ідэю, носьбітамі адраджэння ў аповесці выступаюць Мікола Канцавы, Іра Саковіч, Сухавей. У іх паводзінах многа рамантыкі і ўзнёсласці, і таму яны больш займаюцца самаўсведамленнем, агітацыяй за "беларускі спісак", чым канкрэтнымі дзеяннямі, адраджэнскімі справамі. Раман М. Гарэцкага "Віленскія камунары" прысвечаны гераічнаму змаганню патрыётаў у акупіраванай кайзераўцамі Вільні. У незакончаным рамане "Камароўская хроніка" праследжваецца лёс беларускага сялянства на працягу цэлага стагоддзя (XIX — пачатак XX ст.). Праз апісанні канкрэтных падзей, індывідуальных характараў, складаных лёсаў пісьменнік паказаў цяжкі, марудны, але няўхільны рух беларускай вёскі з мінулага ў будучае, стварыў вобраз эпохі, калектыўны партрэт народа, праспяваў гімн нязломнаму чалавечаму жыццю. "Браму скарбаў сваіх" хацеў адкрыць М. Гарэцкі чытачам. На жаль, гэтаму перашкодзіла крывавая хваля сталінскіх рэпрэсій, якая на доўгія гады выкрасліла з нашых духоўных набыткаў амаль усе творы пісьменніка. Сёння ж спадчына М. Гарэцкага стала часткай класічнага фонду беларускай літаратуры.





1. Контрольная работа Особенности крепостного права в России
2. Реферат на тему Техника инфузии и осложнения в детской хирургии
3. Реферат Солженицын
4. Реферат Разделительный силлогизм
5. Диплом на тему Религия в контексте общества потребления
6. Реферат на тему Взяття під варту строки та порядок виконання
7. Реферат на тему Health Care Essay Research Paper The American
8. Курсовая Психология сознания и бессознательного
9. Реферат на тему Twelfth Night What Was Shakespeare Thinking Essay
10. Доклад на тему Анна Ахматова