Сочинение

Сочинение на тему Ніл Гілевіч ў вершах Родныя Дзеці

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-26

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 5.2.2025


Можа, адтуль праз усё жыццё —
3 грознай пары партызанскай —
Я і нясу ў душы пачуццё
Адказнасці грамадзянскай.
Н. Гілевіч
Гэтымі радкамі Н. Гілевіч дае нам зразумець, што вытокі яго грамадзянскай адказнасці ідуць
са страшных часоў Вялікай Айчыннай вайны. Перажытае ў гэтыя гады зрабіла адбітак на ўсю творчасць пісьменніка, навучыла любіць і цаніць жыццё ва ўсіх яго праяўленнях, абавязала па-дыходзіць з адказнасцю да кожнай праблемы. . Як сапраўдны грамадзянін падыходзіць паэт да абмеркавання найбольш важных праблем су-часнасці ў рамане ў вершах «Родныя дзеці».
Галоўны герой рамана — Сцяпан Якубавіч Вя-чорка, прафесійны музыкант, кампазітар. У ма-ладосці Сцяпан Якубавіч быў закаханы ў пры-гожую дзяўчыну — студэнтку педвучылішча Альжбету Францаўну Кудзелку. Аднак кахан-не цягнулася нядоўга, яно прыкра абарвалася.
Са слоў сваёй маці, якая, не дачакаўшыся сына, некалькі разоў прыязджала да яго ў госці, Вячорка ведае, што Альжбета Францаў-на жыве і працуе на яго радзіме і карыстаецца павагай землякоў.
Наша знаёмства з галоўным героем пачынаец-ца з таго часу, як Сцяпан Якубавіч атрымаў ліст ад свайго брата Тамаша. У пісьме Тамаш нагад-вае, «Што маме, Сохвіі Пятроўне, Праз месяц сем-дзесят гадоў». Сцяпан Вячорка дакарае сябе, што шмат часу ўжо не быў у родных і вырашае аба-вязкова з'ездзіць. Паездка дадому абяцае сустрэчу з даўно перажытым, з былым каханнем.

I вось Сцяпан Вячорка ў дарозе. Ён едзе дадо-му. Па дарозе галоўны герой паспявае прыга-даць многія перыпетыі з жыцця сваіх родных. 3 гэтых яго ўспамінаў, а пасля і з гутарак Сця-пана ў час застолля на вясковай вуліцы перад намі паўстаюць шчаслівыя і драматычныя лёсы, непадобныя адзін да аднаго характары людзей.
Адна з праблем, якую закранае ў сваім ра-мане Н. Плевіч, — чысціня роднай мовы. Мову зводнага брата Сцяпана Мікіты аўтар парады-руе. Разам з тым высмейвае і асуджае тых лю-дзей, якія гавораць на мешанай мове, абы-толькі не гаварыць па-беларуску.
Хвалюе паэта і праблема адзінокай старасці. Гэтая тэма ў рамане пераклікаецца з тэмай мінулай вайны. Прыехаўшы ў родныя мясці-ны, Сцялан ідзе наведаць могілкі і сустракае там старэнькага Валента Дразда. Вайна асіра-ціла гэтага чалавека, забрала ўсіх родных: двух сыноў, жонку, дачку з немаўлятам і зяця. Ста-ры адзін дажывае свой гаротны век.
Закранае ў рамане пісьменнік і праблему ад-носін мастакоў і навукоўцаў да свайго пры-звання. Праз дыялогі сваіх герояў аўтар дае адчуць, што яго хвалююць такія пытанні, як павелічэнне разводаў, нетрываласць сучасных сем'яў, Выразна гучаць у творы і праблемы экалогіі. Адньш словам, яісьменндка, санраў-днага грамадзяніна і патрыёта сваей радзімы, турбуюць усе надзенныя праблемы. Ён пера-жывае іх, як свае асабістыя.














1. Реферат на тему Разъемные соединения
2. Реферат на тему Abraham Lincoln 6 Essay Research Paper Abraham
3. Реферат на тему DlfgjqlDfkgq Essay Research Paper David Herbert Lawrence
4. Реферат Путеводитель по Туле
5. Реферат Иркутская область
6. Реферат Экономическая характеристика деятельности Кугесьского райпо
7. Реферат Политическая мысль в ХХ веке
8. Статья на тему Кирилл Иерусалимский Восточные Отцы IV века
9. Книга Капитанская дочка. Пушкин А.С.
10. Реферат Коммерческий риск 2