Сочинение

Сочинение на тему Люблю ўсе колеры жыцця творчасць Сяргея Грахоўскага.

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-26

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 19.12.2024


Шукаць, знаходзіць, быць няспынным,
Не проста існаваць, а жыць.
С. Грахоўскі

Творчую біяграфію С. Грахоўскага можна назваць драматычнай. Першы яго верш быў надрукаваны ў часопісе "Беларускі піянер" (1926), калі аўтару споўнілася 13 год. Першы ж вершаваны зборнік "Дзень нараджэння" (1968) пабачыў свет толькі праз 32 гады. А паміж гэтымі датамі — страчаная маладосць, абарваныя юнацкія мары і надзеі, пакутніцкі шлях, раздзелены з мільёнамі нявольнікаў, "заплямленых страшэнным таўром 58-й пробы". І таму многія вершы першага зборніка пазначаны пякучым болем душы, нагадваюць пра жыццёвыя страты, з'яўляюцца ўспамінамі пра маладосць, маці, каханую ("Белыя ліпы", "Я цябе прыгадаў", "Ноч над Мінскам", "Мама", "Ты помніш чэрвеньскія ночы"). Сярод твораў С. Грахоўскага нямала пейзажных замалёвак, якія яскрава перадаюць шматгалосы птушыны звон, стракатыя адценні фарбаў восені, снежную белізну зімовых дзён, веснавое абуджэнне зямлі (вершы "Колеры", "Вясной", "Прадвесне", "Подых лета", "Асенні дзень", "Снежань", "Завіруха"). Паэт, захапляючыся навакольнай прыгажосцю, перадае бясконцы рух і зменлівасць у прыродзе, ад якіх самому хочацца шукаць, гарэць, тварыць:

Я не стаю на раздарожжы,
Мне пэўны шлях даўно відзён:
Усё жыццё ў падарожжы —
Ад першых да апошніх дзён.

Сплавам лірычнага і драматычнага напружання характарызуюцца паэмы С. Грахоўскага "Спаленыя масты" і "Ростань на світанні", прысвечаныя гістарычным асобам — Аляксандры Мураўёвай і Лесі Украінцы. Многія творы С. Грахоўскага маюць гуманістычную скіраванасць, прапаведуюць дабро, справядлівасць, услаўляюць любоў, каханне, шчасце і, па вызначэнні А. Лойкі, спрыяюць "выхаванню пачуццяў добрых і прыгожых" (вершы "Патрэбен чалавеку чалавек" "Давер", "Любоў", "Як я жыў без цябе?"). У аповесці "А маці не спіць" уздымаецца праблема адказнасці дзяцей перад сваімі бацькамі, неўладкаванай адзінокай старасці пры жывых дзецях. Галоўны герой — Павел Кастрыцкі — адмовіўся ад маці, пакінуўшы яе без кута і грошай. Аглядаючыся на пражытыя гады, маці ўспамінае дні калектывізацыі і раскулачвання, высылку ў Сібір бацькоў, адвечных працаўнікоў, вайну, партызанства, гібель мужа. Гераіня шукае сваю віну ў тым, што сын стаў эгаістам, пачаў цурацца ўсяго роднага, сваёй вёскі, мовы і ўрэшце старой маці. Не змаглі, значыць, бацькі прылучыць уласных дзяцей да роднай зямелькі, навучыць іх любіць яе так, як любілі самі. У творы асуджаецца жорсткасць і бесчалавечнасць у адносінах да старэйшых, бездапаможных людзей, якія ў ганебных і подлых учынках родных дзяцей спрабуюць адшукаць і сваю віну. Асобнае месца ў творчасці С. Грахоўскага займаюць дакументальна-мемуарныя творы, прысвечаныя асэнсаванню трагічнага мінулага. Гэта аповесці "Зона маўчання", "З воўчым білетам", "Такія сінія снягі", паэма "Балючая памяць", кніга паэзіі "Споведзь". У іх узнаўляюцца карціны, эпізоды, дэталі нечалавечага лагернага жыцця, якое растаптала маладосць і сілы, але не змагло вынішчыць памяць, веру, надзею. Пісьменнік у падрабязнасцях апісвае ўмовы лагернага быту і непасільнай рабскай працы, жыццё ў ачапленні лагерных дратоў, аўчарак і вартавых, атмасферу чалавечых адносін. Ён расказвае пра трагічны лёс без віны вінаватых "ворагаў народа" Сяргея Дарожнага, Уладзіміра Мяжэвіча, Юрыя Такарчука, Васіля Шашалевіча, Ізота Цымбалюка, Іосіфа Коўтуна і іншых людзей, якія ўзняліся над суцэльным страхам і подласцю, не заплямілі свайго сумлення. Разам з тым пісьменнік, як сведка тых падзей, даносіць праўду і пра тых, хто зрабіўся ўдзельнікам крывавых злачынстваў (следчых, суддзяў, канвойных, розных бюракратаў і чыноўнікаў). Безумоўна, яны не могуць мець ні даравання, ні апраўдання. Але С. Грахоўскі ў гэтых творах не абмяжоўваецца толькі канстатацыяй фактаў. Ён уздымае пытанне безабароннасці чалавека перад дзяржаўным беззаконнем, спрабуе выкрыць яго прычыны, даследуе дыялектыку дабра і зла. Творы вызначаюцца не толькі болем ад незагоеных ран, але і чалавечым клопатам за родную зямлю, за лёс новых пакаленняў, за заўтрашні дзень.







1. Реферат Методы и особенности работы практического психолога в области помощи ребенку с аутизмом
2. Реферат Вибір конструкції кожухотрубного конденсатора холодильної машини
3. Шпаргалка на тему Цели и основные направления экономической политики
4. Реферат на тему Deindividuation Essay Research Paper DeindividuationDeindividuation is when
5. Реферат Задачи и порядок проведения анализа оптового товарооборота 2
6. Реферат Програмирование на языке Паскаль
7. Доклад на тему Физкультурно спортивные сооружения для людей с ограниченными возможностями
8. Курсовая на тему Статистико экономический анализ себестоимости молока 2
9. Диплом на тему Государственное регулирование предпринимательского права
10. Реферат Философия Сократа 7