Сочинение

Сочинение на тему Вобраз радзімы ў творчасці У. Караткевіча

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-26

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 26.12.2024


Вобраз радзімы ў творчасці Караткевіча раскрываецца, калі ён піша пра бясконцую роўнядзь веснавой паводкі на Палессі (апавяданне «Блакіт і золата дня»), калі любуецца магутным шматвекавым дубам у апа-вяданні «Дрэва вечнасці», калі думае пра трагічны лёс сваіх герояў (апавяданне «Кніганошы»), калі з трыво-гай і болем і, адначасова, з захапленнем і радасцю апа-вядае пра Палессе ў нарысе «Званы ў прадоннях азёр» і калі натхнёна вітае ў сваіх нарысах Віцебск і Тураў. Я думаю, што спіс будзе няпоўны, калі не прыгадаць раманы У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» і «Чорны замак Альшанскі». Цэнтральнае месца ў творчасці Уладзіміра Карат-кевіча займае раман «Каласы пад сярпом тваім». I хоць пісьменнік напісаў толькі дзве кнігі шырока задума-нага эпічнага твора пра паўстанне 1863—1964 гадоў, але ў гэтых кнігах змог перадаць грамадскую атмасфе-ру пярэдадня паўстання і вызначыць яго рухаючыя сілы. У рамане паказана, што паўстанне было шля-хецкім і адначасова сялянскім. У ім дзейнічаюць як рэальныя гістарычныя асобы, так і персанажы, наро-джаныя мастацкай фантазіяй аўтара. Падзеі разгорт-ваюцца галоўным чынам на Магілёўшчыне, а таксама на Гродзеншчыне, у Вільні, Пецярбургу, Варшаве. Галоўны герой рамана Алесь Загорскі з'яўляецца першым ворагам самадзяржаўя і бескампрамісным змагаром за народнае шчасце. Ён выступае за сацы-яльнае і нацыянальнае вызваленне. На думку Алеся, перамогу будучаму паўстанню можа забяспечыць толькі яднанне рэвалюцыйных сіл. Алесь думае: «А трэба мне ўсё. I перш за ўсё воля ўсім народам і маёй радзіме». Алесь паказаны як перакананы рэвалюцыянер і шчы-ры патрыёт свайго краю. У дзяцінстве Алеся аддалі на «дзядзькаванне», гэта значыць на выхаванне, у сялянскую сям'ю Кагутоў. Паз-ней галоўны герой скажа: «Магчыма, мяне тым дзядзь-каваннем няшчасным зрабілі. Але я таго няшчасця нікому не аддам. У ім маё шчасце. Яно мяне відушчым зрабіла. Вярнула да майго народа». У час дзядзькавання Алесь пазнаў народнае жыццё, засвоіў яго мараль, этыку, палюбіў мову. 

У далейшым размовы і перапіска з Кас-тусём, спрэчкі з Вежам, знаёмства са старажытнымі ру-капісамі спрыялі ўсведамленню Алесем сваёй нацыя-нальнай прыналежнасці. Ён пачынае разумець, што «мужыцкая» гаворка з'яўляецца мовай цэлага народа, які жыве на зямлі пад назвай «Белая Русь». Для Алеся і Кастуся дарагімі былі імёны Васіля Вашчылы, Міхася Крычаўскага, Мурашкі і інтттых кіраўнікоў паўстанняў на тэрыторыі Беларусі. У спрэчцы з шавіністычна настроеным Ямантам, які беларусаў і літоўцаў лічыў галінамі польскага племені, а іх мовы — дыялектамі польскай мовы, Віктар, старэйшы брат Ка-стуся, у абурэнні прывёў наступныя факты: «А Кірыла Тураўскі, а паданні? А тое, што наша друкаваная «Біблія» з'явілася раней, чым у многіх у Еўропе? А тое, што зако-ны Статута Літоўскага склалі мы?.. А тое, што трыста год мовай княства была беларуская мова?..» Алесь прызнаецца Майцы: «Але радзіма мне дара-жэй за ўсё. I калі радзіме маёй дрэнна — мне таксама няміла нічога, акрамя яе бяды» Уладзімір Караткевіч выступае ў рамане як чалавек, улюбёны ў сваю родную зямлю. Яго любоў выяўляецца тады, калі ён піша пра сям'ю Кагутоў ці падае гісторыю роду Загорскіх, калі думае пра лёс беларускага народа ці калі любуецца краявідамі роднага Прыдняпроўя. Вобраз радзімы раскрываецца і ў рамане «Чорны за-мак Альшанскі» праз гістарычныя экскурсы аўтара і ў апісаннях пакручастых шляхоў-дарог герояў. Косміч, як патрыёт і грамадзянін Беларусі, аднойчы ў вагоне асадзіў рэзкім словам пасажыра, які, гледзячы з акна вагона на прыдарожны беларускі пейзаж, прамоўвіў, што немцы мелі рацыю, калі называлі гэты край «шэйзэланд». Неабыякавасць да жыцця, увага да кожнага чалавека, шчырая і моцная любоў да радзімы, актыўная жыццё-вая пазіцыя садзейнічалі поспеху Косміча ў пошуках скарбу Альшнанскіх і ў высвятленні забойцаў яго сябра.


1. Реферат Система национальных счетов 20
2. Реферат на тему Pros And Cons Of Judicail Review Essay
3. Реферат на тему The Decommisioning Of Androids Essay Research Paper
4. Реферат Разработка и внедрение технологического процесса по изготовлению женской одежды пальтово-костюмн
5. Реферат на тему International Relations Of Strategic Geometry Essay Research
6. Реферат на тему Тема России в лирике А А Блока
7. Реферат Особенности внешнеэкономической деятельности Астраханской области
8. Статья Наука и общество
9. Реферат на тему Греческая цивилизация
10. Реферат на тему Survey Of World Religion Essay Research Paper