Сочинение

Сочинение на тему Паказ духоунага багацця працоунага чалавека у паэме Якуба Коласа Новая зямля.

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-26

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 20.9.2024


Мiхал -- тыповы прадстаунiк сялянства, якое ва умовах царiзму цярпела буржуазна-палiтычны i чыноунiцкi гнёт. Малазямеле прымушае яго iсцi на сплау лесу, на службу да князя Радзiвiла. Але праца леснiка не выратоувае яго ад беднасцi. Ен трапляе у поуную залежнасць ад пана-ляснiчага, становiцца паднявольным чалавекам. Ляснiчы зусiм не лiчыцца з Мiхалам, прымушае яго часта пераязджаць з месца на месца. Мiхал не хоча зносiць здзекi i абразу. Ен настойлiва упарта шукае выхаду з паднявольнага становiшча. Пасля смерцi старога ляснiчага Мiхал вырашае купiць зямлю, прыдбаць свой кут. Мiхал любiць зямлю моцна, шчыра. З дзiцячым замiлаваннем, iдучi са службы, любуецца ярынаю i жытам на першай гаспадарцы. Зямля запауняе думкi, надзеi Мiхала. Мара аб вольнай працы на вольнай зямлi становiцца яго жыццевай мэтай, яго срасцю. Зямля ва уяуленнi Мiхала -- крынiца дабрабыту, "промень волi i свабоды". Мiхал паказаны у сям'i i на службе. Вобраз яго раскрываецца ва узаемоадносiнах з панамi, леснiкамi, братам Антосем, жонкай, дзецьмi. Па натуры Мiхал добры, спагадлiвы. Ен любiць дзяцей, хоць часам строга ставiцца да iх, чула адносiца да брата, глыбока паважае яго. Галоунае у характары Мiхала -- любоу да зямлi, ненавiсць да прыгнету, iмкненне да свабоды. Паступова у Мiхала абуджаецца чалавечая годнасць, расце свядомасць. Мiхал – асоба моцная, цягавiтая, здольная пераносiць жыццевыя нягоды, непахiсная у дасягненнi сваей мэты, трагiчная.

Хараство душы селянiна-працаунiка, адданага сына зямлi, асаблiва ярка раскрыта у вобразе дзядзькi АНТОСЯ. Антон -- чалавек свабодалюбiвы. Ен пратэстуе супраць прыгнету паноу i царскiх чыноунiкау, бярэцца за ажжыцяулене жыццевай мары Мiхала. На плячах дзядзькi ляжаць усе клопаты па гаспадарцы. У вобразе Антося паказана таленавiтасць i працоуная сiла народа. Дзядзька -- чалавек адароны ад прыроды, яркая, багатая натура з вялiкiмi задаткамi. Ен -- адмысловы работнiк, да усяго здатны майстар на усе рукi. Дзядзька зачароувае сваёй натурай, адкрытасцю душы, шчырасцю. Ен -- прыроджаны штукар, весяльчак, забаунiк, чалавек востры на слова, любiць пажартаваць. Мова яго багатая на прыказкi i прымаукi. У гумары Антося, у яго жартах выяуляецца мудрасць i дасцiпнасць народа, яго розум i духоуная прыгажосць. Антось любiць дзяцей, добра ведае iх псiхалогiю, iнтарэсы, патрэбы, гаворыць з iмi, як са старымi, раiцца, спрачаеца. Ен iх дарадчык, настаунiк i судзя. Дабрата, шчырасць, спагадлiвасць, ветлiвасць, ласкавасць, дасцiпнасць – гэтыя душэуныя якасцi Антося выяуляюцца у яго учынках, паводзiнах. Сацыяльныя супярэчлiвасцi выклiкаюць у душы Антося пратэст i абурэнне. Выказваючы нянавiсць да паноу, царскiх чыноунiкау i памешчыкау -- буржуазнага ладу, ен, як i Мiхал не ведае, як працоунаму чалавеку пазбавiцца эксплуатацыi i знайсцi свае шчасце. 

Вобраз ГАННЫ -- жонкi Мiхала займае невялiкае месца у паэме. Яна зауседы за працай, занятая гаспадарскiмi справамi. Ганна -- добрая, рухлiвая, сумленная гаспадыня. Яна шчырая, ласкавая мацi. Мацi прытрымлiваецца дзедаускiх звычаяу, верыць у розныя прыкметы. Ганна разважлiвая i практычная жанчына, добры дарадчiк у сям'i.

Паэму "Новая зямля” Я.К. прысвяцiу народу. У народзе ен бачыць тыя творчыя сiлы, якiя могуць знiш чыць несправядлiвасць, абнавiць зямлю, зрабiць яе прыгожай. З дакладнасцю вучонага-этнографа апiсвае ен усе звычаi i абрады, якiя бытавалi у той час на Беларусi. У разнастайных, цiкавых i паэтычных малюнках раскрываецца штодзенны быт Мiхалавай сям'i. Прычым гэтыя малюнкi настолькi тыповыя i характэрныя, што знаемячыся з гiсторыямi жыцця адной сялянскай сям'i, мы атрымлiваем поунае уяулене аб усiм бел. народзе. Успомнiм снеданне у хаце Мiхала. Сап рауды, яда у сялянскай сям'i -- гэта цэлы абрад, са строга устаноуленымi правiламi i парадкамi, якiя усталявалiся дауно i няухiльна, падтрымлiвалiся усiмi. Стол засцiлауся абрусам, збiралiся абавязкова усе члены сям'i, кожны меу сваё пастаяннае месца. У кут звычайна сажалi пачэснага госця. Малыя дзецi, якiя яшчэ не ведалi парадку, асобна елi, а за сталом, дзе сядзелi дарослыя i старэйшыя дзецi, панавала цiшыня i парадак. “Там хлопцы гаркацца нясмелi". У гэтым строгiм парадку адчувалась павага да усяго, што знаходзiлася на стале, як да здабытку цяжкай працы. Лепшы кавалак уступауся таму, хто больш працавау. Так праходзiла ранiца у нядзельку. Буднiя днi запоунены цяжкай працай. Працавалi i дарослыя i дзецi. У працы наiбольш поуна раскрываюцца творчыя сiлы i здольнасцi народа, яго духоуная велiч i прыгажосць. Чым глыбей удаецца Я.К. раскрыць унутраны свет працоуных людзей, паказаць iх маральную i духоуную перавагу над прадстаунiкамi пануючых класау, тым мацней гучыць пратэст супраць iснуючага ладу.

З вялiкай любоую апiсвае Я.К. простых людзей у раздзеле "Падгляд пчол". Да падгляду пчол у сям'i Мiхала рыхтавалiся як да вялiкага свята. Мужчыны зранку мылi галовы, падкручвалi вусы, надзявалi новыя камiзэлькi. А калi збiралiся госцi, у Мiхалавай хаце пачынауся вяселы сялянскi банкет. Апiсане сялянскага банкету не толькi стварае яркае уяуленне аб звычаях i побыце таго часу, але дапамагае зразумець характар простых людзей. Мы бачым, як гасцiнна i прыветлiва сустракае сям'я Мiхала гасцей i з якой павагай трымаюцца госцi.


1. Реферат Автоматизированный контроль качества вод
2. Контрольная работа Методика навчання техніки естафетного бігу
3. Реферат Корпоративное управление как фактор риска
4. Курсовая Разработка рациональной структуры капитала предприятия
5. Реферат на тему Television Violence Essay Research Paper H1 the
6. Диплом Роль рынка региональных облигаций и их воздействие на экономику
7. Реферат Право ограниченного пользования чужим земельным участком
8. Реферат на тему Censorship Essay Research Paper From babeneswcocom To
9. Диплом Особенности генеративного развития и динамики накопления аскорбиновой кислоты в листьях и соцветиях
10. Реферат на тему Основные этапы конституционного развития КНР