Сочинение

Сочинение на тему Гарлахвацкі нягоднік і прайдзеісвет

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-26

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 23.6.2025


(К. Крапіва «Хто смяецца апошнім» )
На ўроках беларускай літаратуры мы пазна-ёміліся з камедыяй Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім». У сваёй п'есе драматург раскрывае перад чытачом не толькі канфлікт паміж невуцтвам, ашуканствам, кар'ерызмам і адукаванасцю, сумленнем, але і паказвае атмас-феру, у якой даводзілася жыць людзям у трыц-цатыя гады. Чытаючы камедыю, мы бачым, як у той час нават бязвінны чалавек, сумленны гра-мадзянін мог зрабіцца здраднікам, «замаскіра- ваным ворагам» пасля плётак і інтрыг спрытнага паклёпніка ці інтрыгана.
Прыкладам чалавека, які дзеля дасягнення
ўласных мэтаў здольны скарыстаць іншых лю
дзей, з'яўляецца адзін з герояў п'есы Крапі
вы — кар'ерыст і невук Гарлахвацкі. Ён пра
цуе на пасадзе дырэктара навукова-даследчага
інстытута геалогіі. Але ўжо з першых старо
нак п'есы мы бачым, што да навуковай дзей
насці гэты чалавек не мае ніякага дачынення.
Гарлахвацкі толькі тым і займаецца, што ўладкоўвае свой кабінет і бавіць час са сваёй ка-ханкай Зіначкай Зёлкінай. Тут жа мы дазнаём-ся, што дыплом вучонага і адказную пасаду лму дапамаглі набыць ягоныя сябры. Але ў інстытут прыйшоў ліст з патрабаваннем спісу навуковых прац кіраўніка ўстановы. Гарла-хвацкі апынуўся перад пагрозай выкрыцця. Аднак і тут гэты прайдзісвет знаходзіць выйс-це: «Зрабіць так, каб Туляга і нават сам Чарна-вус былі тут у мяне на паслугах... на іх спінах у вялікія вучоныя ўехаць».Каб здзейсніць свой план, дырэктар развівае актыўную дзейнасць: збірае плёткі, хлусню, карыстаецца дапамогай паклёпніка і падхалі-ма Зёлкіна, палахлівасцю Тулягі і даверлівас-цю Чарнавуса. Робіць гэта Гарлахвацкі вельмі спрытна і прафесійна. 3 рознымі людзьмі ён паводзіць сябе па-рознаму. Запалоханага Ту-лягу метадам шантажу прымушае напісаць за яго навуковую працу — даклад па палеанта-логіі: «Вы напішаце, а я прачытаю. Пасля мы зачытаем яго на савеце, апублікуем. Але вы ж разумееце, што ставіць сваё прозвішча побач з вашым мне нязручна».
Даверлівы Чарнавус, чалавек высокай год-насці, не разумее, чаму гэта з Масквы не прый-шоў водзыў на яго працу, чаму выдавецтва ад-маўляецца друкаваць яго кнігу, а над дачкой навісла пагроза выключэння з інстытута. I ніяк не можа зразумець, што прычына ўсяму — яго дырэктар.
У інстытуце геалогіі адбываюцца цікавыя падзеі. Замест таго, каб займацца навуковай дзейнасцю, вучоныя павінны даказваць, што

яны не ворагі. Затое Гарлахвацкі — невук, прайдзісвет і кар'ерыст — адчувае сябе вельмі вольна. Але ўсе гэтыя непаразуменні адбыва-юцца да пэўнага часу. Пасля дакладу, якім Туляга помсціць свайму крыўдзіцелю, на па-верхню выходзіць увесь бруд Гарлахвацкага. Гэты прайдзісвет паўстае перад намі ў вобразе «свінтуса грандыёзуса». 3 Чарнавуса і Тулягі была знята пляма «ворагаў народа».
Сваім творам К. Крапіва дапамог нам зразу-мець тое страшнае становішча, у якім апыну-ліся ўсе нашыя суайчыннікі ў трыццатыя гады. Даў зразумець нам, як лёгка было ў той час прынізіць чалавека, а то і ўвогуле — ад-няць у яго жыццё. I разам з тым вучыць нас быць сумленнымі перад сабой і людзьмі, вы-крываць невуцтва, кар'ерызм і ўсе адмоўныя рысы чалавечага грамадства.















1. Магистерская работа на тему Особливості подружніх конфліктів
2. Реферат на тему Tv Essay Research Paper In the 1990s
3. Реферат Исследования планеты Венера Космическими аппаратами
4. Кодекс и Законы Налог на имущество организаций, его значение и роль в консолидированных бюджетах субъектов федерации
5. Реферат на тему MATERIAL SOCIETY MATERIAL THOUGHTS Essay Research Paper
6. Курсовая на тему Разработка микропроцессорной системы контроля
7. Статья на тему Деизм в Англии
8. Реферат Наука эпохи Возрождения 3
9. Контрольная работа Основи земельного права 2
10. Курсовая Меры государственного пресечения понятия, цели, виды и порядок применения