Сочинение

Сочинение на тему Паэма А.Куляшова Сцяг брыгады

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-26

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 14.1.2025


Задума напісаць твор пра франтавую вер-насць салдат баявому сцягу ўзнікла ў Арка-дзя Куляшова летам тысяча дзевяцьсот сорак другога года. Гэта тэма так захапіла паэта, што ён адразу пачаў працаваць над паэмай. Пісаць даводзілася ў цяжкіх умовах: пад гул артыле-рыйскай кананады, пад разрывы бомб, у часы рэдкіх і кароткіх перапынкаў, калі заціхалі варожыя стрэлы, бо аўтар у гэты час і сам пры-маў непасрэдны ўдзел у франтавым жыцці. Аднак, як бы там ні было, але ўжо праз два месяцы пасля пачатку работы тэма, што хва-лявала Куляшова, увасобілася ў паэме «Сцяг брыгады». Галоўнымі героямі паэмы з'яўляюцца Алесь Рыбка, наводчык Мікіта Ворчык і камісар За-рудны, якога яны — Алесь Рыбка і Ворчык — вынеслі цяжка параненага з поля бою. Уся ас-татняя брыгада палягла ў баі. Як самае дарагое выносіць з поля бою Алесь Рыбка і сцяг загінуўшай брыгады — «чэсць забітых усіх...» Трэба сцяг рагпаваць, Сцяг на глум і на здзек не пакіну. Доўга неслі Рыбка і Ворчык на шынялі свай-го камандзіра, і як ні цяжка ім было, у іх ні на хвіліну не ўзнікала жаданне аблегчыць сабе ношу. Кожны разумеў, што гэта яго святы аба-вязак. Так дайшлі Алесь з Мікітам да хаты лесніка. Стары, выправіўшы дзяцей на вайну, сам ужо не ў тых гадах, каб быць воінам, з трывогай за дзяцей, сваіх і чужых, удвух з жонкаю жыў сярод лесу. У эпізодзе з лесніком, як, бадай, ні ў якім іншым, аўтар падкрэслівае чуласць, далікатнасць сваіх герояў, іх гатоўнасць раздзяліць чужое гора. Як ні хацелася ім запытацца ў старога пра яго дзяцей, ніхто з іх рабіць гзтага не стаў, баючы-ся насыпаць солі на свежую рану, калі раптам каторы з сыноў загінуў. Тым жа адказвалі воінам і старыя. На пра-цягу ўсяго таго часу, што правялі франтавікі ў іх, чакаючы, пакуль паправіцца іх камандзір. ні гаспадар, ні яго жонка не запыталіся, хто яны, адкуль і куды ідуць. Больш таго, аднесліся да іх, як да родных. Калі Заруднаму стала лягчэй, трое воінаў рушылі далей. Ім не цярпелася дайсці да штаба і перадаць сцяг. Тады брыгаду не будуць лічыць загінуўшай, і яны змогуць пад гэтым жа сцягам зноў выступіць на барацьбу з фашыстамі. Свой абавязак перад забітымі сябрамі яны выканаюць. Як ні зябка Алесю Рыбку ісці, як ні балюча ад думкі, што іх усяго трое, але тое, што ў яго ватоўцы зашыты сцяг, грэе воіну душу. Ад-нак ненадоўга: былы наводчык Мікіта Ворчык, паверыўшы варожай прапагандзе, што немцы дайшлі ўжо да Урала, употайкі пакідае сяб-роў. Мала таго, ён забраў з сабою ватоўку, у якой быў зашыты сцяг брыгады. Толькі цяпер Зарудны і Алесь Рыбка зразумелі, чаму, праходзячы недалёка ад тых мясцін, адкуль родам Ворчык, і дзе засталася яго сям'я, іх паплечнік чамусьці марудзіў. Ні хвіліны не раздумваючы, байцы накіроўваюцца на пошукі Мікіты. I не так Мікіты, як ватоўкі, у якой зашыты сцяг. Ворчык быў сапраўды дома. Змучаны ўбача-ным, перажытым, ён захацеў знайсці спакой побач з жонкай і дзецьмі. Але дома яго чакала яшчэ большае гора. Сцяг Мікіта захапіў вы-падкова, зусім не маючы намеру аднаму занесці ў штаб ці адкупіцца ім ад немцаў. Зразумела, Ворчык вінаваты перад сваімі таварышамі: і перад мёртвымі, і перад жывымі. Учынак яго нельга пахваліць. Больш таго, ён заслугоўвае нараканняў. Аднак, на маю думку, Алесь Рыб-ка і камісар Зарудны вынеслі Ворчыку занадта жорсткі прыгавор. Па-першае, таму, што ў Вор-чыкавай маладушнасці вінаваты яго характар, не такі цвёрды, як у яго паплечнікаў. Па-дру-гое, чыніць самасуд не мае права ніхто. Тым больш, што дзеянне адбывалася не на перада-вой, дзе, калі не заб'еш ты, — заб'юць цябе. Па-трэцяе, Ворчык за свой ганебны ўчынак ужо пакараны Богам: жонка не дачакалася яго. Што датычыцца аўтарскай задумы ўславіць вернасць салдат баявому сцягу, то, мне здаец-ца, ідэя гэта прагучала ў творы ў поўную сілу.

1. Реферат на тему Использование ГИС в муниципальном управлении
2. Реферат на тему A Hero Of Our Time Essay Research
3. Реферат на тему Music And Drugs Essay Research Paper Music
4. Курсовая на тему Анализ психолого педагогической литературы
5. Диплом на тему Развитие внимания у детей
6. Курсовая Сельскохозяйственное водоснабжение
7. Реферат на тему The Bomb Essay Research Paper The BombAugust
8. Контрольная работа Обмеження праці жінок
9. Реферат на тему Gibb
10. Реферат Литьё в кокиль