Сочинение на тему Пошукі героямі шляхоў да шчаслівага жыцця ў драме Янкі Купалы Раскіданае гняздо. Сэнс назвы твора.
Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-26Поможем написать учебную работу
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
от 25%
договор
Я ўклаў у гэту п 'есу лепшае, што было ў маёй паэзіі.
Я. Купала
...Зваў з путаў на свабоду, Зваў з цемры да святла.
Я. Купала
I гэты твор, так любімы і самім Купалам, вызначаецца, як усё ім створанае, самай галоўнай, самай запаветнай і палымянай ідэяй усяго жыцця песняра — ідэяй нацыяналь-нага вызвалення і адраджэння, якую ён нястомна і настой-ліва рэалізаваў і ў паэзіі, і ў драматургіі, і ў публіцыстыцы. Некаторыя крытыкі ўсведамляюць заслугу Я. Купалы ў тым, што ён на прыкладзе трагедыі адной сям'і паказаў трагедыю ўсяго беларускага сялянства, якое з развіццём капіталізму перажывала трагізм абеззямельвання і галечы. Раскіданае гняздо сям'і Зяблікаў — бясспрэчна, сімвал тра-гічнага лёсу Беларусі ў пачатку XX стагоддзя, напапярэдні першай рускай рэвалюцыі. Уся Беларусь была раскіданым гняздом, бо яе народ, ствараючы ўсе зямныя багацці, зады-хаўся ад беззямелля і не быў гаспадаром на сваёй зямлі. Аднак сваё прызначэнне як мастака Янка Купала бачыў не ў канстатацыі зла і трагедыі і не толькі ў рэалістычным адлюстраванні рэчаіснасці.
Нацыю, у якой вякамі фармавалася агідная Купалу «па-шана да пакут», выратаваць маглі не стогны, спачуванні і галашэнні. Заслуга Купалы ў тым, што ён «тварыў» на-цыю: фармаваў яе самабытны духоўны воблік, пашыраў нацыянальную самасвядомасць, надзяляў беларусаў скар-бамі сусветнага ўзроўню, вызначаў іх духоўныя арыенці-ры. Нацыя і яе жыццястойкасць у многім вызначаецца ме-навіта духоўнымі і каштоўнаснымі арыенцірамі.
Што чалавек лічыць для сябе найважнейшым, да чаго імкнецца, у чым бачыць сваё шчасце, у многім вызначае яго сутнасць. Тое ж самае і з народам.
Цэнтральнай філасофскай праблемай драмы «Раскіда-нае гняздо» з'яўляецца праблема шчасця. Усё ў творы: кам-пазіцыя, сюжэт, вобразы, насычанасць рамантычнымі срод-камі ў глыбока рэалістычным творы — падпарадкавана цэнтральнай філасофскай праблеме.
3 экспазіцыі мы даведваемся, што Лявон Зяблік аж 5 гадоў судзіўся з панам за зямлю, на якой жылі і працавалі яго продкі і «вечна думалі жыць. Чынш плацілі, талаку рабілі ў двор, як паншчыну якую; карчавалі, будаваліся». Прадалі «апошнюю кароўку!», каня, цялушку, што гада-валі Зосьцы на пасаг. Марыля са скрухай зазначае, што ў Лявона быў выбар: «служыць ісці ў чужую хату, на чужых людзей», а не судзіцца, «дык хоць гаспадарка засталася б». Страта зямлі для Лявона — страта Волі, як і для кола-саўскага Міхала. Лявон бачыць у гэтай трагедыі накана-ванне і на папрок Сымона, што апошняе аддаў двару на здзек, пярэчыць: «Не я аддаў, а зямля сама сябе аддала ім на здзек. Я, ты, пяты, дзесяты штосьці ёй не ўгадзіў, ну, дык і чураецца сваіх дзяцей».
Знясілены бадзяннем па судах, пераканаўшыся, што з багатым беднаму не судзіцца, што «пакуль з багатага пух, то з беднага дух», даведзены да адчаю, ён не знаходзіць іншага выйсця са становішча, як пазбавіць сябе жыцця. Дорага заплаціў Лявон за тое, каб пазбавіцца ад наіўнай веры ў «дабрадзеяў», — жыццём заплаціў. Лявон наказ-вае Сымону «праўды шукаць не тапаром, а розумам», каб яго і дзяцей не ганялі гэтак, як сягоння. Шчасце для Ляво-на — жыць і працаваць на зямлі, быць на ёй гаспадаром, але абставіны аказаліся мацнейшымі за чалавека і яго мару. Вобразам Лявона пісьменнік не толькі паказвае трагедыю
270
чалавека, крах яго мары, але і даводзіць, што шлях Лявона да шчасця, праўды і волі быў памылковы.
Знешні і ўнутраны канфлікт выражаецца драматургам праз сутыкненне розных думак, поглядаў на жыццё, лёс, шчасце. Усе героі п'есы прагнуць шчасця, але кожны ра-зумее яго па-свойму і прапануе свой выхад са становішча, каб «бяды пазбыціся», бо, сапраўды, часам пазбавіцца бяды — гэта ўжо і ёсць шчасце.
«Няшчасце на шчасце змяніць» марыць і Зоська, на-тура тонкая, уражлівая, сентыментальная. Яе душа рвец- ца да прыгожага. Але разлад мары з суровай рэчаіснасцю вызначае і яе асабістую трагедыю. Рамантычнымі срод-камі выпісаны гэты вобраз. Яе маналогі паэтычныя, мова багатая, вобразная: «Праз быстрыя рэчкі, праз шчырыя бары, праз сухія пяскі паплыву к яму...» Мройная, лету-ценная, яна жыве ў казачным свеце, ёй самой створа-ным, прыдуманым. Яна нікога не хоча слухаць, даводзя-чы, што ў іх свая праўда, а ў яе свая. Яна марыць пра свет, дзе ўсе будуць жыць у згодзе, «будуць усе паміж сабой браткі ды сёстры родныя!». Не пратэст і абурэнне выклікае ў яе зло, што прычыніў усёй сям'і паніч, а жа-данне памірыць брата з ім. Зоська становіцца паміж імі і наіўна даводзіць: «Адна сякера пабудавала, а другая рас-кідала, — пры чым жа тут паніч?»
Супярэчлівым вобразам Зоські Купала славіць паэтыч-насць яе душы, улюбёнасць у прыроду, чуйнасць да яе, славіць імкненне да шчасця, святла, прыгажосці і аднача-сова адмаўляе ідэал шчасця Зоські, бо ён гуманны, але ўтапічны. Пасля перажытага ў яе абуджаецца пачуццё ўласнай годнасці, яна не дазваляе надзець на сябе торбы і з гордасцю гаворыць: «Сярпы мае сталёвыя дабро цэла-му свету жнуць, а палотны мае шаўковыя цэлы свет адзяваюць, а яны ў торбы хочуць мяне прыбраць!» Праз эвалюцыю вобраза Зоські пісьменнік адмаўляе пакорлі-васць лёсу і «пашану да пакут». У апошняй сцэне пака-зана, як Зоська разам з Сымонам ідзе «на Вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!». Вобразам Данілкі Купала славіць таленавітасць народа, яго імкненне да духоўнага. Як асоба незвычайная, надзе-леная дарам, ён верыць, што, калі змайструе скрыпку і зайграе — «цэлы свет дзіву дасца». А пакуль што гэты свет мала шануе свайго музыку: бацька ад злосці паламаў скрыпку, Сымон пагражае зламаць новую, але Данілка не ўяўляе свайго жыцця без скрыпкі. Яго нічога ў гэтым све-це, апроч музыкі, не цікавіць. Толькі некаторымі дэталямі драматург акрэслівае і праблему незвычайнай асобы ў гра-мадстве, прарочыць Данілку нялёгкі шлях служэння мас- : тацтву: «Няхай сабе кажуць, што я дурнаваты, што я такі, 1 што я гэтакі, але я ўсё бачу, усё разумею». 1
Жыццястойкасць, вынослівасць, мудрасць, самаахвяр- I насць і бязмежную любоў да дзяцей, клопат за іх долю ^ славіць Купала вобразам Марылі. Яе пакорлівасць, цярпі-масць і цярплівасць не асуджаецца драматургам, як ута-пічная і згодніцкая філасофія Зоські. Марыля — маці, яна ў адказе за сям'ю, дзяцей. У яе просьбе: «Пакарыся ты ім» — адвечная жыццёвая мудрасць і прага жыцця, а ў « бесчалавечных абставінах і ўмова яго. Абраны ёю шлях ] жабрацтва ўсведамляецца намі не як прыніжэнне, а як свед- :; чанне менавіта жыццястойкасці. ;
Пісьменніцкае ўсведамленне адзіна правільнага шляху да праўды, волі, шчасця рэалізаваны ў вобразе Сымона. -.; Пакарыцца ім, як таго просіць Марыля, азначае для Сымо- і на «прадаць, утапіць сябе, цябе, нас усіх у няволю ім на і векі вечныя — запрасіцца ў вечнае рабства, з якога выха-ду ніколі не знойдзем ні мы, ні тыя, што пасля нас гэта рабства ў спадчыну атрымаюць». У гэтым маналогу чуец-ца голас аўтара. Уся драма напоўнена, прасякнута дум-камі і пачуццямі аўтара. Вобраз Сымона паказаны ў эва-люцыі: расце яго свядомасць, мяняюцца погляды на жыццё, пад уздзеяннем Незнаёмага Сымон знаходзіць сваю са-праўдную мэту ў жыцці — уступае на шлях барацьбы.
Сымон — натура моцная, асоба выключная і незвычай-ная. Рамантычнымі сродкамі выпісаны гэты вобраз. Ён рас-крываецца і ў канфлікце з панічом, і ў дыялогах з Зоськай,
Марыляй, Незнаёмым. «Хоць галавой наложыць, а свайго мусіць дапяць», — гаворыць пра сына Марыля. «Птуш-каю-арлом быць бы табе і лётаць па паднябессі, як лётае вецер гэты вольны!» — гаворыць пра брата Зоська. I Не-знаёмы параўноўвае Сымона з вольнай птушкай, з арлом магутным.
У гэтым вобразе ўвасоблены аўтарскі ідэал чалавека-змагара. Пачуццём уласнай годнасці і свабодалюбствам надзяліў свайго героя Купала. Сымон лічыць, што прымі-рэнне героя з панам было б здрадай, адступніцтвам, пры-ніжэннем чалавечай годнасці. Жыццёвы арыенцір у яго той жа, што і ў бацькі: «Без зямлі, без свае хаты чалавек, што шалёны сабака, адна цана: ні яму прыстання, ні яму ска-рынкі хлеба, ні яму добрага слова». Арыенціры адны — шляхі да іх розныя ў бацькі і сына. Спачатку, як і Лявон, Сымон збіраецца судзіцца з панам: «Вось такім проці хачу ісці!» Пад уздзеяннем Незнаёмага ён прыходзіць да высно- вы, што шчасця і праўды шукаць сапраўды, як і бацька дакляраваў, трэба розумам. Маналогі Незнаёмага носяць алегарычны, іншасказальны характар: «Час не спіць! Там чакаюць цябе сотні, тысячы, мільёны такіх, як ты... Час прачнуцца, Сымоне! Час!»
Сход склікаецца для таго, каб выгнаць смока-ўпыра, які «ад даўняга часу пасяліўся на нашай зямлі...» і «пошасці ўсялякія сее жменяй сваёй каршуновай». Разам з Незнаё-мым Сымон ідзе «на Вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!»
Канцэптуальным у драме з'яўляецца вобраз Старца. Ён — увасабленне адвечнай мудрасці і духоўнай сілы на-рода, народнага аптымізму: «Ніколі не трэба здавацца. Гань-ба таму, хто, радзіўшыся ў ярме, валочыць яго пакорна, як вол стары, не парываючыся нават хоць на час выпрагчыся з гэтага ярма, паганячага яго пачуццё чалавечае! Ганьба таму!»
Вобраз Старца — самы парадаксальны і філасофскі воб-раз у драме. Здавалася б, ненатуральна, нават алагічна на-дзяліць жабрака такім светаўспрыманнем, а нам, чытачам і гаедачам, пачуць такія словы ад таго, хто апынуўся за мя жой дапушчальнага. Аднак жабрацтва і Старца, і Марылі — таксама сімвал у драме. Наогул, твор адметны спалучэн-нем у ім глыбока рэалістычнага і ўмоўнага, сімвалічнага, што з'яўляецца сведчаннем яго адпаведнасці высокай ма-стацкасці, бо спалучэнне рэальнага і ўмоўнага — адзін з крытэрыяў яе.
Жабрацгва Старца і Марылі — філасофскае ўсведамленне паэтам і яго настойлівае сцвярджэнне, што ў сітуацыі, калі разбурана ўсё: гняздо, нават мара — чалавек павінен ска-рыстаць любую магчымасць, каб выжыць. Найвялікшай яго мужнасцю і мудрасцю будзе выснова: жыць! проста жыць! Нагадаем, што гісторыя трагедыі Старца тоесная Лявона-вай, але яна аптымістычная. Старац не пазбавіў сябе маг-чымасці калі-небудзь дайсці да Вялікага сходу. Калі на Схо-дзе павінен быць кожны, калі Сход не адбудзецца без кожнага, то ўсе, хто пайшоў рознымі шляхамі, усё роўна прыйдуць на Сход, дойдуць да Беларусі, толькі абавязкова трэба ісці. Вобразам Старца паэт-філосаф дакляруе нам муд-расць, што ўсё змяняецца; што цемра ночы абавязкова раз-веецца; што сілы ва ўсіх, хто чакае раніцы, розныя: адны і ноччу ў дарозе, другім трэба прысесці адпачыць, каб на-брацца новых сіл, але абавязкова — жыць! Каб аднавіць разбуранае гняздо, першая ўмова—жыць!
У драме «Раскіданае гняздо» ўвасоблена і душа Песняра, і самая галоўная ідэя яго жыцця — ідэя нацыянальнага адра-джэння, і вялікая мудрасць. Увасоблена і нам дакляравана.