Сочинение

Сочинение на тему Майстэрства Янкі Купалы - Драматурга.

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-26

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 22.11.2024


Самая першая рыса майстэрства любой п'есы заключаецца ва ўмельстве аўтара выбраць спецыфічны, востры канфлікт, правесці яго паслядоўна з пачатку і да канца, так, каб ён запомніўся нам, чытачам і гледачам, калі пастаўлены спектакль. Падобны канфлікт у Купалавым творы ёсць. Ён скразны: Мікіта Зносак прыстасрўваецца да пераменлівых абставінаў, хоча выжыць пры любых уладах і ўладарах і таму трапляе ў незвычайныя сітуацыі, другія ж героі ці аказваюцца яго хаўруснікамі-аднадумцамі(Дама, Спраўнік, Поп), ці не прымаюць яго прыстала савальніцтва, выкрываюць яго прайдзісвецтва і галавацяпства (Янка Здольнік, Алёнка, стары Гарошка і нават маці Гануля). Канфліктуюць людзі сумленныя і несумленныя, патрыёты свайго краю і адрачэнцы ад роднага, нацыянальнага, святога і светлага. Гэты канфлікт трьшае нас у пастаянным напружанні і зацікаўленасці: а што будзе далей?, чым гэта ўсё закончыцца?

У камедыі асабліва чытач хоча бачыць пастаноўку герояў у адпаведныя смеху сітуацыі, хоча над няўдалымі персанажамі шчыра пасмяяцца. Калі гэтага няма, дык п'еса сатырычнага і гумарыстычнага зместу ніяк не ўспрымаецца. Трагічна-смяшлівых сітуацый у «Тутэйшых» шмат. Яны і ў пачатку п'есы, калі герой чакае саноўных гасцей, вучыць матулю ветліваму і культурнаму абыходжанню з імі (каб і гаварыла амаль па-французску, і адстаўляла нагу, вітаючыся, і г.д.) і далей, калі вучыцца ў настаўніка Спічыні аратарскаму майстэрству, а затым спатыкае чырвоных, маршыруючы пад рэвалюцыйную мело-дыю на месцы з чырвонай стужкай на дрэўку. Але самая «пікантная» сітуацыя атрымліваецца ў канцы п'есы, калі Мікіту Зносака прыходзяць арыштоўваць чырвонаармейцы. Незвычайнасць сітуацыі і яе трагікамічнасць заклю-чаецца ў тым, што ён яшчэ не паспеў схаваць падабраныя па дарозе дадому пісталеты, вядро патакі, якой разжыўся пад час рабавання крамы. Вось ён «трымае за рулькі» зброю і бяжыць да дзвярэй. Вось апраўдваецца перад чырвонаармейцамі, калі яны пытаюцца, што ў ягоных руках: «Гэта... Гэта... ваша чырвоная благароддзе... гэта... як яно... качарэжкі! даліпан, качарэжкі!», Яго вядуць у каталажку, алеён, па-дзіцячамунаіўна, па-клоўнску няўдала і смешна спрабуе выкруціцца з трагічнай сітуацыі і просіць, каб яго не забіралі ў турму — тады ён пойдзе разам з чырвонымі «забіраць Варшаву», Не ўдалося выкруціцца! Мы смяемся спачатку, але затым хочацца плакаць, бо няўжо на нашай зямлі нарадзіліся такія недарэкі? Няўжо гэткімі могуць быць людзі?

Магутным сродкам раскрыцця характараў і стварэння «сітуацыі смеху» становіцца ў п'есе мова герояў. Так, напрыклад, Мікіта Зносак, які лічыць сябе даволі адука-ваным, дзяржаўным чалавекам, чыноўнікам, любіць казырнуць замежнымі словамі («візыта», «мамзэль»), канцылярызмамі і палітычнымі тэрмінамі («чыноўніцкае становішча», «становішчаабавязвае», «новаяпалітычная сітуацыя», «кар'ера», «пэўныя крыніцы», «беларускае асэсарства»). Але ад яго пісьменнасці мала што застаец-ца, бонаватмовавыдаеўімсынавёскі, якіможа гаварыць натуральна, як гавораць беларусы. У гэтым выпадку мы бачым у ім нават крыху здольную асобу, якая, на жаль, паставіла за правіла адмаўленне ад свайго роднага, ад каранёў: «Ужо нават едзе і старшыня Беларускага Рэўкому Чарвякоў — толькі затрымаўся недзе за Менскам на папаску»; «Кажа, што ён толькі спец адбеларушчываць, а да абеларушчывання яго яшчэ змалку адвярнула», «нічога ў галаву не палезла», «сапсуюць усю абедню» і інш.

Гэта толькі асобныя рысы майстэрства Купалы-драматурга, але яны сведчаць, што ён — выдатны драматург, сапраўдны майстар у самым цяжкім літаратурным родзе.


1. Реферат Самолет Hawker Hurricane
2. Реферат на тему Парадоксы старения
3. Реферат Колір й світосприйняття
4. Реферат на тему The Last Draw Essay Research Paper Offensive
5. Реферат на тему Лечебная физическая культура при переломах нижних конечностей
6. Реферат на тему Anarchists In History Essay Research Paper Greg
7. Доклад Цихлиды утака
8. Доклад на тему Эволюция образования
9. Реферат на тему П А Столыпин Политический портрет
10. Реферат на тему Plunkitt Of Tammany Hall Essay Research Paper