Сочинение

Сочинение на тему Пошукі маладым пакаленнем рэальных шляхоў вызвалення бацькаўшчыны па песе Янкі Купалы Раскіданае

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-26

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 22.11.2024


Драма «Раскіданае гняздо» напісана ў 1913 годзе. У яе аснову пакладзены факты з жыцця сям'і дзеда Ануфрыя, у якога князь Радзівіл адабраў зямлю і хату. Асэнсоўваючы сямейную трагедыю як агульнанарод-ную, Янка Купала паказаў у творы цяжкі шлях бела-рускага сялянства ў пошуках страчанай бацькаўшчы-ны, зямлі і волі.
Падзеі ў драме адбываюцца ў пярэдадзень першай рускай рэвалюцыі 1905 года і сканцэнтраваны вакол Сымона. Гэта асноўны вобраз твора, які паказаны ў развіцці. Дух бунтарства і непакорнасць уласцівы Сымону ад нараджэння. У яго характары шмат рашу-часці, імпульсіўнасці. Ён часта хапаецца за сякеру, каб бараніць свой гонар, адстойвае сваё дабро. Сымону не хапае адметнасці, непаўторнасці, умення жыць сваім розумам. Спачатку ён, як і бадька, трымаецца разбура-нага гнязда, імкнецца давесці судовую справу да кан-ца, даказаць праўду, але, не знайшоўшы яе, па закліку Незнаёмага пакідае сям'ю, малых братоў, маці і ру-шыць на Вялікі Сход, яшчэ дакладна не ўсвядоміўшы, што з сябе гэты сход уяўляе.
Асноўнае ў ягоным характары — непакорнасць, ра-шучасць, гатоўнасць ісці да мэты на злом галавы, бясст-рашнасць. Сіла ў Сымона ёсць, але няма трывалай ду-хоўнай асновы, якая магла б накіраваць гэтую сілу. У спадчыну яму дасталося моцнае адчуванне знітава-насці з зямлёй. Калі сувязь з зямлёй рвецца, Сымон сапраўды гатовы адважыцца на ўсё, нават на забойства. Гзта ён адчувае і пачынае сам баяцца сваёй гатоўнасці. У такім стане ён творыць акт помсты: падпальвае панскі маёнтак. Зразумела, што гэта не ўсведамленне грамадзянскага ўчынку, а пакуль што інстынктыўная помста. Ён мяняе сякеру на паходню і на Вялікі Сход ідзе быццам не па сваёй волі, нібыта чужая рука, воля, мацнейшая за ягоную, вядуць яго за сабой. Ці прывядзе да мэты гэты шлях? Адказ не можа быць адназначным. Сымон гатоў стаць у шэрагі змагароў, якія здабываюць волю і долю, ахвяраваць сабой. У драме гэта адзін з варыянтаў пошуку, але далёка не адзіны.
Лёс Зосі драматычны. Натура ўражлівая, сентымен-тальная, яна знаходзіцца ў палоне дзівосных сноў і мар. Яе вабяць кветкі, луг, поле — усё прыгожае, паэ-тычнае. Але светлыя памкненні Зосі ўступаюць у раз-лад з суровай рэчаіснасцю. Яна і Паніча пакахала, таму што ён прыгожы. Зося — чалавек добрай душы, а та-кія людзі звычайна кахаюць вельмі моцна. Даверлі-вая, чулая, яна не можа вынесці здрады Паніча і спра-буе павесіцца паблізу палаца, каб такім чынам выка-заць пратэст супраць панічовай здрады. Але дваровыя людзі яе ратуюць. I тады зацямненне находзіць на яе светлы, дапытлівы розум. Як бы прасвятлеўшы, гля-дзіць Зоська на пажар. Прасвятленне гэта сімваліч-нае. Яна разам з Сымонам ідзе на Вялікі Сход. Сваю дарогу Зоська выснавала ў сваіх мроях-снах, праз паў-містычныя азарэнні поруч з думкамі пра Бога, разам з ідэаламі дабра, міласэрнасці, шкадавання, любові.
Данілка — падлетак, не па гадах разумны, разваж-лівы. Яго, як і Зоську, вабіць прыгожае, на працягу ўсёй п'есы ён майструе скрыпку. I калі бацька разбівае скрыпку, Сымон пагражае зрабіць новую. Ясна адно: без скрыпкі для Данілкі свет «не гучыць» — без му-зыкі няма гармоніі ў тым малым свеце, што яго акру-жае, як і ва ўсіыСусвеце. ПІлях, абраны Данілкам, — гэта шлях музыкі, творцы. Данілка — увасабленне та-ленавітасці ўсяго беларускага народа. Ён, падлетак, пай-шоў не за Сымонам і Зоськай, але за маткаю і Старцам. У гэтым выбары ёсць свая рацыя: Данілку патрэбна не канчатковая мэта шляху, а сама дарога, магчымасць убачыць свет і, вядома, удосталь найграцца на новай скры-пачцы. Вынік гэтага шляху невядомы, але абсалютна ясна адно: марным, бязмэтным гэты шлях не будзе.
Шляхі Зяблікаў разбегліся, але тупіковых пуцявін тут няма. Усе Іпляхі могуць прывесці да адной мэты — да пошуку і аднаўлення «раскіданага гнязда» — Баць-каўшчыны, да набыцця людзьмі страчанай чалавечай годнасці. Разбурылі не толькі хату Зяблікаў, «раскіда-ным гняздом» была ўся тагачасная Беларусь. Адсюль і сэнс назвы твора. Я лічу, што на прыкладзе Сымона Янка Купала пака-заў працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці бела-рускіх сялян, пошукі імі шляхоў да вызвалення. Адшу-каць страчаную бацькаўшчыну, вырвацца з-пад прыгнёту і ўціску, здабыць зямлю і волю можна толькі шляхам барацьбы, змагання — такая асноўная думка твора.





1. Статья на тему Правовые детерминанты правонарушений в органах внутренних дел Укра
2. Реферат Средства массовой информации в политической жизни общества
3. Курсовая на тему Адаптация к дошкольно-образовательному учреждению ДОУ
4. Курсовая на тему Системы эквивалентные системам с известным типом точек покоя
5. Реферат Стандарты аудита 3
6. Реферат на тему Коммерческие банки Англии
7. Контрольная работа на тему Октябрь 1917 года
8. Контрольная работа Апарат мереж Петрі та його використання під час моделювання інтелектуальніх мереж ІМ
9. Реферат на тему Оподаткування сільського господарства в Україні
10. Реферат Поддерживающий маркетинг на примере освежающего газированного напитка Sprite компании Coca-Cola