Сочинение на тему Вобраз Самсона Самасуя ў рамане А. Мрыя Запіскі Самсона Самасуя.
Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-26Поможем написать учебную работу
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
от 25%
договор
Раман А. Мрыя напісаны ў форме дзённіка, у якім герой шчыра і без прыхарошвання расказвае аб тых з'явах, якія былі характэрныя для савецкага грамадства ў 20-я гады. Дзённік дае большае, у параўнанні з аб'ектыўным апавяданнем, поле для выказвання героем уласных ацэнак і меркаванняў. Герой рамана дае і сваё ўласнае тлумачэнне выбару такой формы: "У маім цяперашнім пакоі я павесіў на сцяне плакат са словамі аднаго вучонага, які сказаў: "Каб мы ведалі ўсе дробязі жыцця якой-небудзь казюлькі, мы шмат якіх памылак маглі б і не зрабіць!". Такім чынам, аўтар адразу давярае свайму герою не толькі выкладанне, але і тлумачэнне фактаў. А. Мрый настолькі ўдала справіўся з задачай, што, як ён піша ў лісце "Другу працоўных Іосіфу Вісарыёнавічу Сталіну", у рэдакцыю часопіса, які друкаваў "Запіскі", прыходзілі лісты з патрабаваннем выключэння з партыі "прымазанніка Савецкай улады" Самасуя. Аб ранейшым жыцці Самасуя мы даведваемся нямнога: аўтар нібы кажа чытачу, што ўсе галоўныя падзеі яшчэ наперадзе, а з мінулага Самсона паведамляе толькі тыя факты, якія сведчаць аб асноўных рысах характару героя. Самсон паходзіць з сялян, аднак да сялянскай працы ставіцца з пагардай, шукае лёгкага хлеба. "Як жа? Буду калупацца ў пясочку вашым? Няхай трошку пачакае! Якое тут жыццё?" — кажа ён бацькам. З-за гэтай рысы свайго характару і вымушаны ён рэгулярна змяняць род заняткаў. Ён любіць смачную ежу і шыкоўнае адзенне —"хварэе на пана", як трапна гаворыць пра яго бацька. На першы погляд тая рэчаіснасць, якую апісвае Самсон, выглядае абсурднай. Безумоўна, аўтар не мог абысціся без пэўных перабольшванняў, але яны выконваюць чыста мастацкую функцыю. Нельга ж адмаўляць той факт, што ў 20-я гады ў савецкай краіне сапраўды мелі месца паказушнасць і імкненне да татальнага кантролю над усімі сферамі грамадскага жыцця. На прыкладзе Самасуя А. Мрый з сарказмам апавядае аб савецкім чыноўніку, які ўзвальвае на сябе па дзесяць пасад з тым большай ахвотай, што ў выніку не адказвае ні за што. Афіцыйная прапаганда тых часоў вытлумачвала гэта недахопам кадраў для культурнай рэвалюцыі, якую хацелі правесці кавалерыйскім наскокам і якая ператваралася ў выніку ў звычайную паказушнасць і падмену канкрэтнай справы пустой балбатнёй на розных сходах, паседжаннях і маёўках. Той жа Самасуй адначасова з'яўляецца старшынёй дзіцячай камісіі, таварыства "Прэч несвядомасць", сябрам РВК і раённым інспектарам працы. "Кіпучая дзейнасць" героя не такая ўжо і бязглуздай для яго, ён мае пэўную мэту — круціцца так, каб заўважыла і ацаніла начальства, і дасягнуць гэтым больш высокага становішча ў бюракратычнай пірамідзе. Самсон разумее, што гэтая сістэма прабачыць яму ўсё, акрамя самастойнасці і непаслушэнства. "Такія людзі нам патрэбны. Часам дзірку якую заткнуць. Але яго трэба ў рукі ўзяць, тады Самасуй будзе добрай прыладай для знішчэння старога", — так кажа пра яго старшыня райвыканкама Сом. З аднаго боку, Самасуй смешны і вясёлы чалавек, поўны энергіі і жыццярадаснасці. Але ж ён малакультурны і неадукаваны, яго энергія скіравана не на стварэнне, а на разбурэнне. Мала таго, ён яшчэ і нецярпімы да іншадумства, самазадаволены і не церпіць ніякай крытыкі на свой адрас. А колькі іх было, такіх самасуяў і самасуйчыкаў, якія трымалі пад пільным наглядам грамадскае жыццё ў краіне Саветаў! Ці ж трэба здзіўляцца сёння таму культурнаму заняпаду, які мы штодня бачым на свае вочы? Такія "вінцікі" , як Самасуй, былі для сталінскай таталітарнай машыны як паветра для рыбы, быць "вінцікам" азначала ні за што не адказваць. Самасуй адразу правільна схоплівае асноўныя прынцыпы дзейнасці мясцовай улады: усё старое разбураць, усе няпісаныя (г. зн. і маральныя) законы адкідвай прэч, будуй новае, і не важна што; або, у крайнім выпадку, рабі выгляд, што нешта робіш у патрэбным рэчышчы. Нават сваю мову перапрацаваў ён на новы капыл: настолькі засвоіў пратакольна-канцылярскі стыль, што нават сам да сябе звяртаецца на навамове: "з неаслабнай энергіяй вёў сваю амурную лінію", "смех у яго быў як у акулы імперыялізму", "ва ўсесаюзным маштабе дурыла ты", "пасля змагання з сваім тэмпераментам вынес рэзалюцыю" і інш. Трэба адзначыпь, што ў творы А. Мрыя няма ніводнага станоўчага персанажа. Магчыма, што аўтар зрабіў гэта наўмысна, насуперак тагачаснай вульгарызатарскай крытыцы, якая патрабавала абавязковай прысутнасці ў творы станоўчага героя. Акрамя таго, лічылася, што савецкі лад — залатая мара чалавецтва, што пры ім не можа існаваць ніякіх адмоўных з'яў . "Запіскі Самсона Самасуя" — гэта вяршыня не толькі беларускай, алеіі ўсёй савецкай сатырычнай прозы наогул. Іх адметнасць заключаецца і ў сіле мастацкага абагульнення, і ў шырокай палітры сатырычных прыёмаў, і ў выбары сатырычнага матэрыялу, формы яго падачы і стылёвай самабытнасці. Твор А. Мрыя папярэджвае аб небяспецы, імя якой — культ асобы. І проста дзіву даешся, наколькі прадбачлівым ён аказаўся, друкуючы свой раман на самым пачатку злавесных сталінскіх рэпрэсій — у 1929 годзе. Таму не было б памылкай назваць яго, як справядліва адзначае крытык Т. Мушынская, раманам сацыяльнага і палітычнага прадбачання.