Сочинение

Сочинение на тему Асаблівасці Лірыкі Максіма Танка

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-26

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 27.1.2025


Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнас-цю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем на-цыянальнай паэтычнай традыцыі і наватар-ствам. I ўсё ж галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць М. Танка, — Радзіма ў са-мых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюс-траванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова. На танальнасць ранняй паэзіі Максіма Тан-ка налажыла адбітак палітычная сітуацыя ў Заходняй Беларусі і асабісты лёс самога паэ-та: актыўны ўдзел у рэвалюцыйнай дзейнасці, арышты, турмы. Максім Танк як сапраўдны патрыёт, нацыянальна свядомы беларус з юнац-тва ўключыўся ў барацьбу з ненавісным акупа-цыйным рэжымам панскай Полыпчы. I яго твор-часць была цалкам прысвечана рэвалюцыйнай барацьбе. Паэт апісвае шэрыя змрочныя хаты бе-ларускіх сялян, вузкія палоскі зямлі, цяжкую працу, якая не прыносіць ні радасці, ні здабыт-ку, бо плёнам яе карыстаюцца польскія ўлады. У вершы «На пероне» аўтар апісвае сцэну, не раз бачаную ім на чыгунцы: польскія паны вы-возяць з Беларусі ўсё, што толькі можна. Па-лякі няшчадна эксплуатуюць беларускіх сялян. Магчыма, яны адчуваюць недаўгавечнасць свай-го панавання на чужой зямлі. Прыроднае ба-гацце Беларусі яны прадаюць за мяжу, усё, што адымаюць у беларусаў, імкнуцца хутчэй перавесці ў грошы: На захад ідуць цягнікі — Лён, Жыта, Сасна і бяроза... Пералік таго, што вывозяць, аўтар дае не у адным радку, а выдзяляе. Гэта як бы пад-| крэслівае значнасць страт і горыч ад нахабна-га рабавання Радзімы. I раптам — нечаканы асацыятыўны вобраз: 198 Гляджу і гляджу з-пад рукі, Як маладосць нашу вывозяць. Паэт у сваіх вершах увасобіў духоўны воблік прафесійнага рэвалюцыянера, перадаў свет яго пачуццяў, думак, імкненняў і перажыванняў. Максім Танк паказвае непарыўную сувязь рэва- люцыянераў з народам, спачуванне працоўных іх самаадданай барацьбе. У вершы «Паслухай- це, вясна ідзе...» нас кранае, пгго нават простыя з'явы прыроды паэт бачыць вачыма арыштава- нага рэвалюцыянера, для якога кожны глыток свежага паветра — туга па волі, па магчымасці любавацца самымі звычайнымі і такімі недася- гальнымі ў турэмных умовах праявамі абуджа- най вясной прыроды. У вершы апісваецца тур- ма, краты, цяжкія дзверы камер і жалезныя замкі на іх, няспынныя крокі стражніка ля сцен турмы. А за яе вузкімі вокнамі квітнее вясна, што падкрэслівае ненатуральнасць знаходжан- ня людзей за кратамі, адарванасць іх ад жыц- ця. Малады вязень убачыў зранку ў акне не- звьгаайны, поўны жыцця, маляўнічы куст бэзу: Расцвіў, агнём гарыць, Такім пахучым, мяккім, сінім: На дротп калючы, на муры, Як хустку, полымя ўскінуў. Пасля 1939 года, калі збыліся мары паэта аб аб'яднанні Заходняй Беларусі з усёй краінай, па-эзія Танка напоўнілася новымі тэмамі і вобразамі. Але ўслаўляць стваральную працу савецкага на-рода доўга не давялося: пачалася вайна. Максім Танк балюча перажываў расстанне з Радзімай. у вершы «Хмары з захаду» ўсё нагадвае паэту боль і пакуты Бацькаўшчыны: і заходнія вятры, якія быццам скардзяцца на напаткаўшае Беларусь гора, і журавы, якія шукаюць выратавання ад пажараў родных вёсак пералётам на ўсход. У пасляваенны час тэмамі паэзіі Максіма Танка становяцца прырода, праца, унутраны свет чалавека, гісторыя і сучаснасць. Паэт вы-карыстоўвае разнастайныя паэтычныя формы: белы верш. Верш «Гравюры Скарыны» напіса-ны верлібрам. Ён невялікі па памеры, але па змесце не ўступае паэме. Паказваецца і дра-матычны лёс першадрукара, і яго творчасць, і любоў да Бацькаўшчыны. Верш напісаны вы-сокім стылем, вельмі эмацыянальны. У ім ар-ганічна спалучаюцца прадметы матэрыяльна-га свету з абстрактнымі паняццямі: «дрэва гісторыі», «любоў да народа». Да якіх бы тэм ні звяртаўся паэт: мір паміж народамі, Радзіма, мова, маці, экалогія, ства-ральная праца — усе яны прасякнуты любоўю да сваёй роднай Беларусі.

1. Реферат на тему Идеальное государство Платона как нереализуемый идеал
2. Реферат Обеспечение надежности функционирования КС
3. Реферат на тему Dmitri Mendeleev Essay Research Paper The History
4. Реферат Технология прокатного производства в крупносортном цехе
5. Реферат на тему Meat Jacket Essay Research Paper englishcreative writingMEAT
6. Реферат на тему Mary Shelley Essay Research Paper Mary ShelleyMorality
7. Диплом Реорганизация юридических лиц проблемы защиты прав кредиторов
8. Статья Обучение гимнастическим упражнениям на основе их моделирования
9. Реферат Развитие энергетики в России и за рубежом.
10. Реферат Общая характеристика условий развития и деятельности ребенка дошкольного возраста 2