Сочинение

Сочинение на тему Беларуска-літоўскае летапісанне.

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-26

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 26.12.2024


Беларуска-літоўскае летапісанне.

У старажытнасцi, да ўзнiкнення кнiгадрукавання, нашы продкi ўсе найбольш значныя падзеi свайго часу занатоўвалi ў форме летапiсаў. Летапiсы ўяўлялi сабою пагадовыя запiсы аб самых важных падзеях грамадскага, палiтычнага, культурнага i эканамiчнага жыцця краiны. Вельмi часта ў межах летапiсаў змяшчалiся апавяданнi, якiя ў структурна-кампазiцыйным плане можна было б вылучыць у самастойныя творы. Гэта вынiкае з таго, што летапiсы мелi сiнкрэтычны характар: яны ўтрымлiвалi (з пазiцый сённяшняга лiтаратуразнаўства) апавяданнi, аповесцi, легенды, прытчы i мiфы. Праца летапiсца патрабавала вялiкай вытрымкi i адукацыi: на перапiсванне адной кнiгi часам патрабавалася некалькi год. Вось як хораша пiша пра гэта М. Багдановiч у вершы "Летапiсец":

Душой стамiўшыся ў жыццёвых цяжкiх бурах,
Свой век канчае ён у манастырскiх мурах.
Тут цiша, тут спакой, — нi шуму, нi клапот.
Ён пiльна летапiс чацвёрты пiша год
I спiсвае усё ад слова i да слова
3 даўнейшых граматак пра долю Магiлёва.

У межах Беларуска-лiтоўскага летапiсу 1446 г. выдзяляюцца самастойныя "Пахвала вялiкаму князю Вiтаўту" i "Аповесць пра Падолле". У апошнiм творы абгрунтоўваецца iдэя аб'яднання ўсходнiх славян у адну дзяржаву - Вялiкае княства Лiтоўскае. Летапiс пачынаецца са звестак аб паходжаннi вялiкiх князёў. Згодна яму, на беларуска-лiтоўскiх землях князi з'явiлiся пасля таго, як рымскi iмператар Нерон выразаў у Рыме шмат патрыцыянскiх сем'яў. Такое тлумачэнне неабходна было для абгрунтавання высокага сацыяльнага паходжання князёў, а таксама для пацверджання таго тэзiсу, што, у адрозненне ад маскоўскiх, лiтоўскiя князi мелi рымскiя каранi. Сярод беларускiх летапiсаў у першую чаргу патрэбна вылучыць Беларуска-лiтоўскi летапiс 1446 г., "Летапiсец Вялiкiх князёў Лiтоўскiх" i Хронiку Быхаўца. Беларуска-лiтоўскi летапiс 1446 г., якi першапачаткова ўзнiк у Смаленску, храналагiчна ахоплiвае час ад сярэдзiны IX да сярэдзiны XV стагоддзя. Шмат увагi ў iм надаецца апiсанню гераiчнага змагання ўсходнеславянскiх плямёнаў з iншаземнымi заваёўнiкамi, а таксама вобразу князя Вiтаўта. "Летапiсец Вялiкiх князёў Лiтоўскiх" апавядае аб жыццi, подзвiгах i дзяржаўных справах вялiкiх князёў ад Мiндоўга да Вiтаўта. Найбольш пранiкнёнымi з'яўляюцца радкi, прысвечаныя князю Вiтаўту, апiсанню росквiту беларуска-лiтоўскай дзяржавы ў часы ягонага княжання. "Летапiсец" лiчыць Вiтаўта найвыдатнейшым i найслаўнейшым дзяржаўным дзеячам за ўсю гiсторыю Вялiкага княства Лiтоўскага:

I быў князь вялiкi Вiтаўт моцным гаспадаром,
I слава аб iм iшла па ўсiх землях,
I мноства князёў i цароў служылi пры ягоным двары.

У гэты ж летапiс уваходзiць i апавяданне аб падзеях, якiя адбывалiся ў Вялiкiм княстве напярэдаднi i пасля заключэння Крэўскай унii 1385 г.: прыгоднiцкая гiсторыя аб уцёках Вiтаўта ў землi Тэўтонскага ордэна пасля гвалтоўнай смерцi Кейстута, шлюб Ягайлы з польскай каралеўнай Ядвiгай, аб змаганнi Вiтаўта супраць Ягайлы пасля таго, як той прызначыў сваiм намеснiкам не яго, а Свiдрыгайлу. Тут жа змешчана i апавяданне пра знакамiтую Грунвальдскую бiтву 1410 года. У адрозненне ад вышэйзгаданых летапiсаў у Хронiцы Быхаўца гiсторыя дзяржавы выкладзена найбольш поўна. Пачынаецца Хронiка апiсаннем уцёкаў 500 знатных рымскiх сем'яў у Лiтву ад гневу Нерона, а заканчваецца апавяданнем аб разгроме татарскiх войскаў пад Клецкам у 1506 годзе. Акрамя пiсьмовых крынiц аўтар карыстаўся i вуснымi паведамленнямi сваiх сучаснiкаў. Аўтар iмкнецца ўзвялiчыць гiсторыю Бацькаўшчыны, паказаць найбольш светлыя моманты яе слаўнай мiнуўшчыны. Летапiсы, як вядома, нельга аднесцi да лiтаратуры ў сучасным яе разуменнi. Але яны спрыялi ўзнiкненню i развiццю ў беларускай лiтаратуры такiх жанраў, як апавяданне, аповесць i раман. Акрамя таго, у iх у сцiслай i займальнай форме адлюстравана гiсторыя беларускага i лiтоўскага народаў перыяду iх сумеснага жыцця. Таму летапiсы - гэта не толькi каштоўныя лiтаратурныя помнiкi, але i неацэнныя крынiцы пазнання шматвяковай гiсторыi нашай Айчыны, асэнсавання яе ролi i значэння ў гiсторыi еўрапейскiх народаў.









1. Реферат Типология государств 4
2. Реферат Оплата труда на предприятии 10
3. Реферат Бюджетная система и бюджетное устройство РФ
4. Реферат Особенности и тенденции развития рынка бытовой техники г. Владивостока
5. Реферат Управление финансовыми потоками в логистических системах
6. Биография на тему Сельвинский ИЛ
7. Реферат на тему Культура Китая
8. Контрольная работа Финансирование учреждений здравоохранения
9. Реферат на тему Internet Addressing Essay Research Paper Internet AddressingBy
10. Задача Операционно-технологическая карта на операцию междурядная культивация