Реферат

Реферат Асаблівасці трансфармацыі інфармацыйнай прасторы краін цэнтральнай і усходняй Еуропы

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-10-28

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 17.2.2025


БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТ

кафедра замежнай журналістыкі і літаратуры

РЭФЕРАТ

на тэму:

«АСАБЛІВАСЦІ ТРАНСФАРМАЦЫІ ІНФАРМАЦЫЙНАЙ ПРАСТОРЫ КРАІН ЦЭНТРАЛЬНАЙ І УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ»

МИНСК, 2008

Характарызуючы сучасны стан сродка¢ масавай ³нфармацы³ Цэнтральнай ³ Усходняй Е¢ропы, нельга абм³нуць увагай радыкальны характар перамен у грамадск³м жыцц³ гэтага рэг³ёна на пачатку 1990-х гг. Падзе³ вясны і восен³ 1989 г. стал³ пераломным³ для былых сацыял³стычных кра³н–удзельн³ц Варша¢скай Дамовы. Менавіта з гэтага часу і пачынаецца перыяд трансфармацыі, які не завершаны і па сённяшні дзень. У дзяржавах гэтага рэгіёна грамадска-пал³тычная перабудова адбывалася прыкладна па аднолькавай схеме: адх³ленне ад улады камун³стычнай эл³ты (дзейнасць «Круглага стала» ¢ Польшчы ¢ красав³ку 1989 г., які завяршыўся г³старычным пагадненнем прафсаюза «Сал³дарнасць» з камуністычнай партыяй ³ ¢радам; адмена пазачарговым з'ездам Венгерскай сацыял³стычнай рабочай парты³ 7 кастрычн³ка 1989 г. прынцыпу дыктатуры пралетарыяту ³ ¢нясенне 90 паправак у Канстытуцыю; «ц³хая рэвалюцыя» ¢ Германскай Дэмакратычнай Рэспубл³цы ¢ кастрычн³ку–л³стападзе 1989 г., якая завяршылася адста¢кай Эрыха Хонакера ³ разбурэннем Берл³нскай сцяны, «аксам³тная рэвалюцыя» ¢ Чэхаславак³³, якая завяршылася адменай артыкула ¢ Канстытуцы³ аб к³руючай рол³ камуністычнай парты³ ³ стварэннем каал³цыйнага ¢рада; адста¢ка л³дэра Балгарскай камуністычнай парты³ Тодара Жы¢кава 10 л³стапада 1989 г.; нацыянальна-вызваленчае па¢станне ¢ Ц³м³шоары ³ Бухарэсце 14–25 снежня 1989 г., якое завяршылася расстрэлам румынскага л³дэра М³калае Ча¢шэску), правядзенне дэмакратычных выбара¢ ³ фарм³равання новай ³нфраструктуры сродка¢ масавай ³нфармацы³.

На пачатак 1990-х гг. прыпадае росквіт такіх арган³зацый, як Саюз дэмакратычных с³л у Балгары³, Дэмакратычны форум у Венгры³, «Сал³дарнасць» у Польшчы, Грамадзянскі форум у Чэхаславак³³ і ³нш., як³я ¢тварыл³ся з дысідэнцк³х плыня¢ 1960–1970-х гг. Друкаваныя органы гэтых суполак, як³я раней выдавался нелегальна, напрыклад чэшская «Народная газета» ц³ румынская «Свабодная Румын³я», пасля разбурэння старых пал³тычных рэжыма¢ выйшл³ з падполля ³ прэтэндавал³ на ролю агульнанацыянальных.

Істотнай з'явай, якая па¢плывала на фарм³раванне новай ³нфармацыйнай прасторы краін Цэнтральнай ³ Усходняй Е¢ропы, стала заканада¢чая адмена дзяржа¢най цэнзуры ³ абвяшчэнне свабоды слова. Напрыклад, у Польшчы новы закон аб друку бы¢ уведзены ¢ дзеянне ¢жо ¢ красав³ку 1990 г. С³стэма дзяржа¢ных л³цэнз³й была адменена ¢ Венгры³ ³ Румын³³. У Балгары³, Югаслав³³ ³ Чэхаславак³³ распрацо¢ка новых закона¢ аб друку знарок зацягвалася. Не ¢ апошнюю чаргу зацягванне было выкл³кана страхам новых, цяпер ужо дэмакратычных урада¢, цалкам страц³ць кантроль, нават апасродкаваны, над перыядычным друкам.

Аднак ва ўсіх краінах рэгіёна права на выданне друкаванай прадукцы³ атрымал³ прыватныя асобы. І гэтая акалічнасць спрычын³лася, па-першае, да пачатку ¢летку 1990 г. «³нфармацыйнага бума», кал³ за па¢года колькасць зарэг³страваных перыядычных выдання¢ узрасла ¢ дзясятк³ разо¢, ³ па-другое, да з'я¢лення тэрм³на «незалежная прэса» (тэрм³н падкрэсл³ва¢ перш за ¢сё незалежнасць ад дзяржа¢нага ц³ якога-небудзь ³ншага кантролю).

Вынікам дэмакратызацыі ў сферы СМІ стала тое, што складаная працэдура атрымання дазволу ¢ дзяржа¢ных устано¢ на выданне газеты ц³ часоп³са, замян³лася спрошчанай працэдурай ³нфармавання дзяржа¢ных устано¢ пра выданне газеты ц³ часоп³са, вядома, пры ная¢насц³ ф³нансавых ³ арган³зацыйных магчымасця¢.

Аднак пасля правядзення ў 1990–1991 гг. у кра³нах Цэнтральнай ³ Усходняй Е¢ропы свабодных парламенцк³х выбара¢, фарм³равання каал³цыйных урада¢ (Пётры Романа ¢ Румын³³, Мечыслава Рако¢скага ¢ Польшчы) ³ абрання на пост прэз³дэнта л³дэраў апаз³цы³ (²она ²л³еску ¢ Румын³³, Лех Валенса ¢ Польшчы, Вацла¢ Гавел у Чэхаславак³³) для сродка¢ масавай ³нфармацы³, як³я, у пераважнай большасц³, акты¢на падтрымл³вал³ гэтыя працэсы, надышо¢ перыяд эканам³чных ³ тэхналаг³чных праблем. Журналісты са здзіўленнем высветл³лі, што дэклараты¢ная адмена цэнзуры зус³м не азначае яе сапра¢днага зн³кнення. Проста змян³л³ся рычаг³ ¢здзеяння на рэдакцыйныя калектывы: камандна-адм³н³страцыйныя змян³л³ся спосабамі эканам³чнага ¢плыву, напрыклад праз выбарачныя дзяржа¢ныя датацы³.

Рынкавыя ¢мовы 1992–1993 гг., разбурэнне гандлёвых сувязя¢, як³я дзейн³чал³ ¢ перыяд ³снавання Савета Эканам³чнай Узаемадапамог³ (1949–1989), пастав³л³ практычна ¢се друкаваныя выданн³, незалежна ад ³х статуса, перад аднолькавым³ праблемам³ — рост кошта¢ на паперу (дагэтуль яна паступала з Савецкага Саюза па льготных тарыфах), на пал³граф³чныя паслуг³ ³ на паслуг³ распа¢сюджвання. Напрыклад, у Польшчы рост кошту на паперу перагна¢ рост ³нфляцы³ — у той час як ³нфляцыя штогод складала 1000 %, кошт на паперу вырасл на 2000 %. У Чэхаславак³³ напярэдадн³ распаду тольк³ за студзень 1992 г. кошт на перыядычныя выданн³ вырас у два разы, а ¢ чэрвен³ таго ж года — яшчэ на 60 %. М³н³мальны тыраж, як³ дазваля¢ газетам ³снаваць без страт, склада¢ 30–50 тыс. экз. Аднак ³ гэтая мяжа для мног³х выдання¢ з-за скарачэння колькасц³ падп³счыка¢ аказалася недасягальнай.

У Балгары³ напярэдадн³ парламенцк³х выбара¢ у 1990 г. урадам была абвешчана свабодная тыражная пал³тыка, згодна якой кожная газета атрымл³вала права самастойна вызначаць наклад ³ кошт аднаго экземпляра выдання. Рэдакцы³, спадзеючыся на рост сваёй папулярнасц³, макс³мальна завыс³л³ наклады. Аднак яны не ¢л³чыл³ пакупальн³цкую здольнасць насельн³цтва. З-за празмерна высокага кошту, устано¢ленага газетам³, значная частка ³х накладу засталася нераспраданай. У вын³ку — дарэмна змарнаваныя запасы паперы. За першыя пяць месяца¢ 1992 г., згодна аф³цыйных дадзеных, звыш 2 млн экз. газет ³ часоп³са¢ застал³ся нерэал³заванымі. У хутк³м часе ¢ сувяз³ са скарачэннем экспартных паставак паперы пачала згортвацца ³ выдавецкая дзейнасць.

Прынамсі, аналаг³чная с³туацыя ¢ 1992–1993 гг. наз³ралася ³ ¢ беларуск³м друку. Рост кошту на друкаваную прадукцыю ¢вясну і ўвосень 1993 г. на Беларус³ пераганя¢ рост ³нфляцы³, якая складала 2–3 % удзень. Журнал³сты, акрамя выканання сва³х непасрэдных прафес³йных абавязка¢, па загадах к³ра¢н³цтва был³ вымушаны шукаць фундатара¢, як³я згадз³л³ся б спанс³раваць выдатк³ на паперу ³ пал³графічныя паслуг³. У сувяз³ з неспрагназаваным ростам кошту на друкаваную прадукцыю падп³ска адбывалася не раз на год, як раней, а раз на квартал.

На пачатку 1990-х гг. у кра³нах Цэнтральнай ³ Усходняй Е¢ропы эксплуатавалася пераважна састарэлае, зношанае абсталяванне. У Чэхаславак³³ 80 % тыпаграфскага абсталявання вычарпала свой тэрм³н. Яшчэ больш цяжкае складвалася станов³шча ¢ Румын³³ – тут адчува¢ся недахоп нават партаты¢ных друкавальных машынак (падчас «залатой эпох³» Ча¢шэску валоданне ³м³ строга кантралявалася ³ абмяжо¢валася пэ¢ным колам давераных асоб). Н³ пра м³крапрацэсары, н³ пра камп'ютэрныя с³стэмы, як³м³ на той час ужо карыстал³ся журнал³сты кра³н Па¢ночнай Амерык³ ³ Заходняй Е¢ропы, у рэдакцыях кра³н–удзельн³ц Варша¢скай Дамовы тады ³ не чул³. Дый журнал³сты не мел³ адпаведнай тэхн³чнай падрыхто¢к³.

Змян³ць такое станов³шча ¢зял³ся прадста¢н³к³ замежных гуман³тарных арган³зацый і дабрачынных цэнтраў. Іх задача спрашчалася тым, што ¢ чэрвен³ 1990 г. кра³ны–удзельн³цы Е¢рапейскай эканам³чнай супольнасц³ значна л³берал³завал³ пал³тыку КОКОМ (Каардынацыйны кам³тэт па кантролю за эскпартам стратэг³чных тавара¢ у сацыял³стычныя кра³ны, створаны ¢ гады «халоднай вайны»). Адмена ЕЭС ранейшых забарон на экспарт тавара¢ КОКОМ у кра³ны Цэнтральнай ³ Усходняй Е¢ропы, за выключэннем СССР, Албан³³ ³ Югаслав³³, дазвол³¢ друкаваным ³ а¢дыёв³зуальным СМ² атрымл³ваць адпаведную тэхн³ку ³, як вын³к, пакрысе пераадольваць вакуум ³нфармайцыйных тэхналог³й, увайсц³ ¢ «тэхнатронную эру».

Першапачаткова мела месца разавая дапамога з-за мяжы. Так, французская газета «Монд» перадала ¢ арэнду за с³мвал³чную плату польскай «Газеце выбарчай» сп³саную ратацыйную машыну. Былыя апаз³цыйныя антыкамун³стычныя выданн³ атрымал³ ф³нансавую дапамогу ад Фонда супраць цэнзуры: па 10 тыс. дол. перавялі на рахунк³ польскай «Газеты выбарчая» ³ чэшскай «Народнай газеты».

Аднак для паўнавартаснага пераадолення крыз³су 1992–1993 гг. патрабавал³ся больш важк³я кап³тала¢кладанн³. Прадста¢н³к³ амерыканск³х ³ заходнее¢рапейск³х ³нфармацыйных карпарацый Мэрдака, Максвела, Эрсана, канцэрна¢ Шпрынгера, Бартэльсмана, Баўэра і інш. выказвал³ гато¢насць зраб³ць буйныя ³нвестыцы³ ¢ мас-медыя кра³н Цэнтральнай ³ Усходняй Е¢ропы. Узамен яны патрабавал³ «месца» ¢ ³нфармацыйнай прасторы гэтых кра³н, адпаведнае памерам свайго ³нвеставання. Па сутнасц³, ³нфармацыйныя «г³ганты» ³мкнул³ся заваяваць новыя рынк³ збыту сваёй прадукцы³.

Для пран³кнення на ³нфармайцыйны рынак гэтага рэгіёна амерыканск³х ³ заходнее¢рапейск³х карпарацый складвалася надзвычай спрыяльная сітуацыя. На працягу чатырох дзесяцігоддзяў сродкі масавай інфармацыі Польшчы, Чэхаславак³³, Венгры³, Румын³³, Югаслав³³ ³ Балгары³ выконвал³ функцыю канала¢, па як³х грошы чытачоў, тэле- і радыёгледачоў перакачвал³ся ¢ дзяржа¢ную ³ партыйныя касы. Пры гэтым камандна-адм³н³страцыйная с³стэма была слаба зац³ка¢лена ¢ абна¢ленн³ матэрыяльна-тэхн³чнай базы, л³чыла гэту праблему другараднай у пара¢нанн³ з ³дэалаг³чным нак³рункам дзейнасц³. У перыяд крыз³су 1992–1993 гг. урады кра³н Цэнтральнай ³ Усходняй Е¢ропы дыстанцы³равал³ся ад праблем СМ², больш заклапочаныя сур'ёзным³ праблемам³ ¢ эканом³цы. Аднак у адрозненне ад Беларус³, дзе значная большасць выдання¢ па-ранейшаму гало¢ныя надзе³ ¢складала на дзяржа¢ныя датацы³, журналісцкія калектывы Польшчы, Чэхаславак³³, Венгры³ ³ Балгары³ пастав³л³ся да прапаноў замежных карпарацый як да адз³нага сродку, з дапамогай якога можна было ажыццяв³ць неабходную тэхнічную мадэрн³зацыю.

Так³м чынам, у першай палавіне 1990-х гг. адбывалася значнае ³нвеставанне ¢ мас-медыя Цэнтральнай ³ Усходняй Е¢ропы замежным³ карпарацыям³ ды адначасовае набыццё амерыканск³м³ ³ заходнее¢рапейск³м³ канцэрнам³ мясцовых перыядычных выдання¢, тэле- ³ радыёэф³рнага часу.

Завяршэнне мадэрн³зацы³ ¢сходнее¢рапейск³х мас-медыя па часе супала з агульным у рэг³ёне заканчэннем эканам³чнага крыз³су. Аднак каб больш-менш трывала ¢мацаваць свае паз³цы³ на айчынным ³нфармацыйным пол³, пры ¢л³ку моцнага канкурэнтнага фактару, супрацо¢н³к³ ¢сходнее¢рапейск³х сродка¢ масавай ³нфармацы³ спяшал³ся засво³ць творчыя метады работы, арган³зацы³ ³нфраструктуры ³ тэхналог³й функцыянавання ¢ сва³х гало¢ных канкурэнта¢ – амерыканск³х ³ заходнее¢рапейск³х мас-медыя.

Як сцвярджа¢ гало¢ны рэдактар а¢тарытэтнай «Газеты выбарчая», адз³н з заснавальн³ка¢ знакам³тага прафсаюза «Сал³дарнасць» Адам М³хн³к, раб³лася гэта не дзеля таго, каб стварыць «з айчынных мас-медыя амерыканскую «кальку», хоць такая заклапочанасць неаднойчы выказвалася. Якраз наадварот, польск³я, чэшск³я, венгерск³я ³ балгарск³я журнал³сты ³мкнул³ся засво³ць прафес³йныя здабытк³ замежных спецыял³ста¢, каб у будучым захаваць уласную канкурэнтаздольнасць, скарыстаць засвоеныя дасягненн³ дзеля захавання сваёй а¢дыторы³ ³, як вын³к, абароны ³нфармацыйнай бяспек³ сваёй Бацька¢шчыны.

Можна спрачацца наконт таго, накольк³ паспяховым і карысным аказалася засваенне ³ выкарыстанне замежнага вопыту. Аднак для мног³х чэск³х, балгарск³х ³ румынск³х газет увядзенне пасад рэдактара-распарадчыка, б³бл³ятэкара, генеральнага менеджэра, с³стэмнага рэдактара, менеджэра¢ па маркетынгу ³ рэкламе, па збыце ³ распасюджванню тыражу і ³нш. дазвол³ла не тольк³ захаваць свае паз³цы³ на айчынных ³нфармацыйных рынках, але ³ палепшыць ф³нансавае станов³шча рэдакцый. Ужыванне прафес³йных парада¢ па правядзенн³ ³нтэрв'ю, падрыхто¢цы анал³тычнага артыкула ³ праблемнага рэпартажу, нап³санні л³да ³ падбору эп³тэта¢, асвятленн³ нав³н на тэлебачанн³ ³ па радыё — усё гэта дапамагло не тольк³ захаваць ранейшую а¢дыторыю, але ³ павял³чыць колькасць падп³счыка¢, гледачо¢ ³ слухачо¢. А менав³та гэта л³чыцца неад'емнай часткай ³нфармайцыйнай бяспек³ дэмакратычнай дзяржавы.

У адрозненне ад сва³х заходн³х суседзя¢ па рэг³ёне СМ² Беларус³ не спазнал³ акты¢най канкурэнцы³ з боку амерыканск³х ³ заходнее¢рапейск³х ³нфармацыйных карпарацый. Пра тое, накольк³ цяжка нашым журнал³стам давялося б вытрымл³ваць ³нфармацыйнае спаборн³цтва, сведчыць той факт, што ³ дагэтуль «Першы нацыянальны тэлеканал» ³ «Стал³чнае тэлебачанне» з цяжкасцю вытрымл³ваюць канкурэнцыю рас³йск³х тэлеканалаў. Разам з тым Беларусь яднае з кра³нам³ Цэнтральнай ³ Усходняй Е¢ропы глыбокая занепакоенасць праблемай «культурнага калан³ял³зму». Кал³ на Беларус³ творчая ³нтэл³генцыя заклапочана празмернай рус³фікацыяй, дык у заходн³х суседзя¢ нашага рэг³ёна грамадск³я колы заклапочаны празмернай «амерыкан³зацыяй» побыту, размыццём пачуцця нацыянальнага гонару.

Нягледзячы на ¢се спробы захаваць ³нфармацыйную канкурэнтаздольнасць, супрацо¢н³к³ тамтэйшых СМ², а таксама шырок³я колы грамадства выказваюць шчырую занепакоенасць будучыняй нацыянальнага друку, тэле- ³ радыёвяшчання. Напрыклад, у Чэх³³ ³ Польшчы стала добрай традыцыяй пры фарм³раванн³ новага ¢рада пасля чарговых парламенцк³х выбара¢ выказваць новым м³н³страм патрабаванне выпрацо¢к³ комплекснай пал³тык³ ¢ гал³не мас-медыя – пал³тык³, якая гарантавала б «³нфармацыйны суверэн³тэт».

Прэз³дэнты Вацлаў Гавел ³ Аляксандр Квасне¢ск³, як³я, згодна канстытуцыям сва³х кра³н, маюць прадста¢н³чую, а не выкана¢чую ¢ладу, неаднойчы выказвал³ ¢ сва³х выступленнях занепакоенасць тым, што змест амерыканск³х, брытанскіх ³ нямецк³х тэлепраграм, якія займаюць шмат месца на чэскіх і польскіх каналах, асабл³ва рэкламы, «небяспечны для нацыянальнай свядомасц³».

Таксама стала добрай традыцыяй чуць ад новых прэм'ер-м³н³стра¢ абяцанн³, што яны, ма¢ля¢, прыкладуць макс³мум выс³лка¢, каб спын³ць «культурны калан³ял³зм», што яны не дазволяць замежным карпарацыям набываць час тэле- ³ радыёвяшчання, ³ г. д. Але, як сведчыць вопыт, вышэйзгаданыя дэкларацы³ так ³ застаюцца абяцанням³.

Для такога бяздзеяння маюцца сур'ёзныя падставы.

Па-першае, эканам³чнае станов³шча кра³н Цэнтральнай ³ Усходняй Е¢ропы не дазваляе ³х урадам ³ СМ² ф³нансава пах³снуць паз³цы³ ³ндустрыяльна разв³тых заходн³х суседзя¢ у ³нфармацыйнай прасторы.

Па-другое, заканада¢чыя спробы «выцесн³ць» замежныя ³нфармацыйныя карпарацы³, як гэта мела месца ¢ Югаслав³³ на пачатку к³равання Слабадана М³лошэв³ча, выкл³кае адпаведную рэакцыю ¢ Е¢рапейск³м Саюзе, стварае стэрэатып «недэмакратычнай дзяржавы» ³, як вын³к, шэраг санкцый, з як³х эканам³чныя — яшчэ не самыя горшыя. (У дадзеным выпадку варта не забываць прафес³йнае высло¢е: «Чатыры раззлаваных журнал³сты страшней за чатырыста жа¢нера¢».)

² па-трэцяе, нягледзячы на шматл³к³я праекты, дагэтуль у свеце не выпрацаваны ун³версальны комплекс закона¢, як³, з аднаго боку, гарантава¢ бы незалежнасць сродка¢ масавай ³нфармацы³, а з другога, «³нфармацыйны суверэн³тэт» кра³ны. Адз³нае, што можа больш-менш надзейна гарантаваць, – гэта моц традыцый, як³я бяруць пачатак з эпох³ «³ндыв³дуальнага журнал³зму» ХVIII ст. Як сведчыць г³старычны вопыт ХХ ст., шчодрага на праявы татал³тарызму, любое заканада¢ства можа быць выкарыстана на шкоду дэмакраты³, аднак моц працяглых па часе традыцый можа ³стотна зам³наць антыдэмакратычным праявам.

Так³м чынам, для журнал³ста¢ Цэнтральнай ³ Усходняй Е¢ропы рэальным заста¢ся адз³ны шлях – шлях назапашання менав³та так³х традыцый, шлях пера¢тварэння мас-медыя ¢ рэальную «чацвёртую ¢ладу», шлях абароны «³нфармацыйнага суверэн³тэту» высокапрафес³йнай якаснай працай.

Зразумела, гэты шлях зойме не адно дзесяц³годдзе, а пакуль жа праблема «культурнага калан³ял³зму» застаецца досыць балючай для мас-медыя краін Цэнтральнай ³ Усходняй Е¢ропы. Каб зразумець яе сутнасць, трэба ўзгадаць знакам³тае выказванне У³нстана Чэрчыля: «Той, хто валодае ³нфармацыяй — к³руе светам». Агучаная па¢стагоддзя таму, гэтая ³сц³на не страціла актуальнасці і ў наш час. Бо той, хто распа¢сюджвае ³нфармацыю ¢ свеце, вобразна кажучы, прывучае ¢весь свет глядзець на тыя ц³ ³ншыя падзе³ яго вачыма.

Як памятаем, дзяржаўныя СМ² Беларус³ ¢ другой палавіне 1990-х гг. адлюстро¢вал³ пераважна пункт гледжання рас³йскай уладнай эл³ты на падзе³ ¢ свеце, гэтаксама ³ СМ² краін Цэнтральнай ³ Усходняй Е¢ропы адлюстро¢вал³ пераважна пункт гледжання на сусветныя падзе³ кіраўніцтва Е¢рапейскага Саюза ³ Злучаных Штата¢ Амерык³. Прычына тут адна ³ тая ж — у крын³цах ³нфармацы³. У сва³х паведамленнях беларуск³я тэле- ³ радыёжурнал³сты абап³рал³ся на ³нфармацыю, якая паступала па каналах ²ТАР-ТАСС, польск³я, чэск³я ³ венгерск³я — па каналах Асашыэйтэд Прэс, Юнайтэд Прэс ²нтэрнэшнл, С³-Эн-Эн, Рэйтэр, Дойчэ Прэс Агентум, Франс-Прэс ³ г.д.

Канцэптуальны падбор факта¢, ³х тракто¢ка, каментарый ³ анал³з — усё гэта не можа захо¢ваць журнал³сцкую непрадузятасць, кал³ ¢ канфл³кце задзейн³чаны нацыянальныя ³нтарэсы «супердзяржавы» ЗША, былой «звышдзяржавы» Рас³³ ц³ ³ндустрыяльна разв³тых дзяржа¢ ЕС.

Дапускаючы ў сваю эфірную прастору нав³ны замежных ³нфармацыйных агенцтва¢, кра³ны Усходняй ³ Цэнтральнай Е¢ропы, па сутнасц³, прымаюць ³ чужую тракто¢ку падзей. Адпаведна, грамадскую думку фарм³руюць ужо не айчынныя СМ², а замежныя мас-медыя. А пад уздзеяннем грамадскай думкі ¢ладныя структуры вымушаны, каб не пацярпяць паразу на будучых выбарах, прымаць адпаведныя рашэнн³ ¢ сферах знешняй ц³ ¢нутранай пал³тык³.

Такая сітуацыя не выглядае дз³воснай, кал³ ¢л³чыць, што ¢ другой палавіне ХХ ст. краіны Цэнтральнай ³ Усходняй Е¢ропы фактычна не мелі суверэн³тэту н³ ¢ знешняй, н³ ¢ ³нфармацыйнай пал³тыцы. На працягу сарака пяц³ гадо¢ кра³ны–удзельн³цы Варша¢скай Дамовы пераважна аднадушна падтрымл³вал³ ¢чынк³ СССР на м³жнароднай арэне ³ асвятлял³ сусветныя падзе³ з пункту гледжання к³ра¢н³цтва ЦК КПСС. Пасля 1990 г. с³мпаты³ ³х уладных эл³т дыяметральна змян³л³ нак³рунак — яны дэкларавал³ намер увайсц³ ¢ Е¢рапейскую Супольнасць ³ Па¢ночна-атлантычны саюз. Адпаведным³ стал³ падтрымка ¢чынка¢ Злучаных Штата¢ ³ ЕС на м³жнароднай арэне ды адлюстраванне тых ц³ ³ншых падзей у СМ².

Прынамс³, такая пал³тыка з пункту гледжання сучасных палітыкаў-прагматыкаў не л³чыцца заганнай. Фактычная адмова ад уласнай знешняй пал³тык³ для Польшчы, Чэх³³, Венгры³, Балгары³ ³ Румын³³, як³я, у адрозненне ад Беларус³ не абвяшчал³ нейтрал³тэт, азначала вял³кую эканом³ю сродка¢ ³ гарантавала абарону з боку стратэг³чных сюзн³ка¢ ад знешняга ворага (маецца на ¢вазе раздзьмуты ў папулісцкіх мэтах фактар «мусульманскага фундаментал³зму»).

Яскравым прыкладам такой сітуацы³ служыць асвятлення СМ² Цэнтральнай ³ Усходняй Е¢ропы пачатку «балканскага крыз³су» — самай жорсткай е¢рапейскай вайны канца ХХ ст. Распад Сацыял³стычнай Федэраты¢най Рэспубл³к³ Югаслав³я пача¢ся, як вядома, увосень 1990 г., кал³ парламент Славен³³ прыня¢ пастанову, згодна якой югасла¢ск³я федэраты¢ныя законы больш не распа¢сюджваліся на рэспубл³ку. На рэферэндуме ¢ снежн³ 1990-га незалежнасць Славен³³ падтрымал³ 89 % выбаршчыка¢. Аднак гэты працэс яшчэ не разгляда¢ся сродкам³ масавай ³нфармацы³ краін Цэнтральнай ³ Усходняй Е¢ропы як пачатак сур'ёзных пера¢тварэннях на пал³тычнай мапе кантынента. Так, «Газета выбарчая» ¢ рэдакцыйным артыкуле адзначала, што падобныя з'явы адбываюцца ³ ¢ СССР — савецк³я рэспубл³к³ штомесяц абвяшчал³ дзяржа¢ны суверэн³тэт, як³, аднак, не ме¢ канкрэтнага напа¢нення, нават у прыбалтыйск³х рэспубл³ках. Польскае выданне назвала гэты цыкл «парадам папяровых суверэн³тэта¢».

Яшчэ на пачатку лета 1991 г. папулярная венгерская газета «Свабода народа» зая¢ляла пра вял³кую верагоднасць таго, што ¢се гэтыя суверэн³тэты (меўся на ¢вазе ³ рэферэндум аб незалежнасц³, праведзены ¢ Харваты³ 19 мая) так ³ застануцца на паперы. Чэшская «Народная газета» прысвяц³ла харвацк³м падзеям вял³к³ артыкул, у як³м абгрунто¢вала заяву дзяржсакратара Злучаных Штата¢ Амерык³ Джэймса Бэйкера, што ЗША ³ ³х саюзн³к³ н³кол³ не прызнаюць ³ не падтрымаюць незалежнасць Славен³³ ³ Харваты³. Развал Югаслав³³, падкрэслівала «Народная газета», створыць зону нестаб³льнасц³ ¢ Цэнтральнай Е¢ропе.

Аднак кал³ ¢ сярэдз³не лета 1991-га, падчас першых узброеных сутыкнення¢ югасла¢скай федэральнай арм³³ са славенскай м³л³цыяй, прычыну дэстаб³л³зацы³ бачыл³ ¢ «праявах сепаратызму», згодна меркаванню папулярнай газеты чэшск³х прафсаюза¢ «Праца», дык напрыканцы восен³ тая ж «Праца» ¢жо мела думку, што прычынай эскалацы³ канфл³кту з'я¢ляецца «ўзмацненне вайсковага ¢ц³ску з боку нацыянальнай (югасла¢скай) арм³³».

Не ¢ апошнюю чаргу на змену ацэнак па¢плывала рашучая паз³цыя ФРГ, якая рапто¢на выступ³ла за м³жнароднае прызнанне славенскай ³ харвацкай незалежнасц³. Чэская ¢плывовая газета «Дзённы тэлеграф» у снежн³ 1991 г., кал³ ЗША, Францыя ³ Вял³кабрытан³я асудз³л³ паз³цыю Герман³³, сцвярджала, што ажыцця¢ленне нямецкай прапановы выратуе славенск³ ³ харвацк³ народы ад генацыду з боку серба¢.

Хочацца за¢важыць, што трансфармацыя грамадскай думк³ Чэхаславак³³ (да падзелу кра³ны застава¢ся адз³н год, пра што, прынамс³, зус³м не сведчыл³ сацыяляг³чныя апытанн³) у дачыненн³ да «балканскага крыз³су» супала з перыядам акты¢нага пран³кнення на тутэйшы ³нфармацыйны рынак германск³х ³нфармацыйных канцэрна¢ Бартэльсмана ³ Шпрынгера. З цягам часу ¢плы¢ нямецк³х канцэрна¢ раб³¢ся больш важк³м, у сва³х паведамленнях на знешнепал³тычныя тэмы чэшск³я СМ² ¢сё часцей спасылал³ся на Дойчэ Прэс Агентум, часоп³сы «Шп³гель» ³ «Штэрн», а на знешнеэканам³чныя тэмы чэрпал³ ³нфармацыю па каналах нямецкага ³нфармацыйнага агенцтва «Аб'яднаныя эканам³чныя службы». Да сярэдзіны 1990-х гг., згодна аф³цыйных дадзеных, пад непасрэдным кантролем замежных ³нвестара¢, пераважна, нямецкага канцэрна «Паса¢эр ной прэс» ³ швейцарскай кампан³³ «Рынгер», апынуліся 70 % чэшск³х СМ². Таму няма н³чога дз³¢нага ¢ тым, што як на пачатку 1990-х гг., так ³ зараз мас-медыя Чэх³³ ¢ тракто¢цы м³жнародных падзей аказваюцца бл³зк³м³ да пункту гледжання ¢ладнай эл³ты ФРГ.

Падобная с³туацыя складвалася ³ на ³нфармацыйных рынках Польшчы, Венгры³, Чэхі³, Балгары³ – з павел³чэннем дол³ замежных ³нвестыцый, паз³цы³ мас-медыя краін Цэнтральнай ³ Усходняй Е¢ропы шчыльней збл³жал³ся з паз³цыям³ ЗША ³ ЕС ¢ бачанн³ праблем ³ перспекты¢ «балканскага крыз³су».

У сувязі з гэтым варта прывесц³ характэрны прыклад асвятлення падзей грамадзянскай вайны ў былой Югаславіі.

Прызнанне незалежнасц³ Славен³³ ³ Харваты³ Е¢рапейскай Супольнасцю, зробленае ¢ студзен³ 1992 г. пад моцным ц³скам ФРГ, падштурхнула Босн³ю ³ Герцагав³ну правесц³ 1 красав³ка таго ж года рэферэндум, на як³м 63 % электарату прагаласавал³ за незалежнасць. У ма³ Арган³зацыя Аб'яднаных Нацый прызнала яе суверэн³тэт разам са Славен³яй ³ Харватыяй. Аднак кал³ ¢ апошн³х дзвюх рэспубл³ках ваенныя дзеянн³ ¢жо скончыл³ся, дык у Босн³³ ¢спыхнул³ з неймавернай с³лай ³ прынял³ выключна жорстк³ характар. Новая ¢ладная эл³та пачала сваё к³раванне з парушэння право¢ нацыянальных меншасця¢ – серба¢ ³ харвата¢. У вын³ку басн³йцы-мусульмане, як³я складал³ 39 % насельн³цтва рэспубл³к³, ваявал³ з сербам³-правасла¢ным³ (32 % насельн³цтва) ³ харватам³-катал³кам³ (18 %); сербы ваявал³ з басн³йцам³ ³ харватам³, харваты – з басн³йцам³ ³ сербам³.

Напрыканцы 1992 г. здымачная тэлев³з³йная група журнал³ста¢ С³-Эн-Эн прыехала ¢ адно з сёл каля г. Вукавар – раён працяглых баё¢. Амерыканск³я журнал³сты патрап³л³ ¢ сяло, дзе да вайны м³рна су³снавал³ сербы ³ басн³йцы, пасля таго, як у ³м правял³ «зачыстку» спярша басн³йск³я, а потым сербск³я ваенныя атрады. У вын³ку сяло ператварылася ¢ суцэльныя мог³лк³. Амерыканск³я карэспандэнты знял³ на стужку штабял³ з цел растраляных серба¢, складзеных на ¢сходняй ускра³не сяла, ³ вял³зную маг³лу, у якую паск³двал³ расстраляных басн³йца¢ на заходняй ускра³не, дый пераслал³ в³дэаматэрыял у рэдакцыю нав³н С³-Эн-Эн. Тэлесетка аператы¢на распа¢сюдз³ла матэрыял па сва³х каналах – праз 15 спадарожн³ка¢ на 184 млн тэлеэкрана¢ у 210 кра³нах свету. Рэпартаж транслірава¢ся ў крыху падрэдагаваным выглядзе – з яго вык³нул³ кадры з выявай расстраляных серба¢, засталася тольк³ маг³ла з расстраляным³ басн³йцам³. Так³м чынам, атрыма¢ся сюжэт не пра ¢заемную варожасць этн³чных груп у Босн³³ ³ Герцагав³не, а пра выключную жорсткасць сербск³х галаварэза¢ у дачыненн³ да м³рнага насельн³цтва. Гэты матэрыял неаднойчы транслірава¢ся па тэлебачанн³ кра³н Цэнтральнай ³ Усходняй Е¢ропы, адпаведным чынам фарм³руючы грамадскую думку.

На Беларус³ ж с³туацыя з ³нфармаваннем пра падзе³ «балканскага крыз³су» складвалася дыяметральна супрацьлеглым чынам – Беларускае тэлебачанне, спасылаючыся на паведамленн³ рас³йск³х тэлеканала¢, фарм³равал³ ¢ грамадскай свядомасц³ стэрэатыпы серба¢ як ахвяр сепаратысцк³х с³л, Е¢расупольнасц³ ³ Злучаных Штата¢ Амерык³.

²сц³на, як звычайна, знаходз³лася недзе пасярэдз³не ад гэтых супрацьлеглых пункта¢ гледжання. Аднак устанав³ць яе польск³я, чэшск³я ц³ балгарскія журнал³сты здолел³ б пры адпаведным тэхн³чным абсталяванн³ ды прафес³йнай падрыхто¢цы. Пакуль жа ўсходняе¢рапеёскія СМІ не могуць скласц³ сур'ёзную канкурэнцыю амерыканск³м ці брытанск³м медыякарпарацыям. Таму ³ вымушаны спасылацца на ³х паведамленн³, глядзець, умо¢на кажучы, на м³жнародныя падзе³ ³х вачыма. Такая залежнасць уласціва амаль усім краінам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Разам з тым трансфармацыя інфармацыйнай прасторы кожнай дзяржавы рэгіёна адбывалася з улікам спецыфічных асаблівасцей гэтай краіны, яе традыцый, менталітэту, а таксама ўнутраных палітычнай і эканамічнай сітуацый.

ЛIТАРАТУРА

1. Кирова С. Печать Болгарии в период переосмысления новых ценностей // Вестн. Моск. ун-та. Сер. 10. 2006. № 2-3.

2. Корнилов Е. Журналистика на рубеже тысячелетий. Ростов-на-Дону, 1999.

3. Лукьянов Ф. "Смена власти" в Венгрии и метаморфозы "четвертой власти" // Вестн. Моск. ун-та. Сер. 10. 2005. № 2.

4. Мелина А. Радио и телевидение Польши // Вестн. Моск. ун-та. Серия 10.1993. № 3.

5. Михайлов С. Современная зарубежная журналистика: правила и парадоксы. СПб., 2002.


1. Курсовая Проблемы управления инвестиционным процессом в организации
2. Реферат на тему Homonymy in English
3. Реферат Преимущества и несовершенства рынка
4. Курсовая Маркетинг та його вплив на фінансовий результат на прикладі ТОВ Велетень Глухівського району
5. Реферат на тему Заключение под стражу на предварительном следствии
6. Реферат на тему Ранние религии понятие происхождение и характерные особенности
7. Сочинение на тему О современной японской литературе
8. Реферат Происхождение государства 5
9. Реферат Фінансовий аналіз за допомогою інформаційних систем
10. Реферат Исследование спроса на товар