Реферат Асаблівасці калектывiзацыя ў БССР
Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-10-28Поможем написать учебную работу
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт
Гістарычны факультэт
Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў
Рэферат па тэма
Асаблівасці калектывiзацыя ў БССР
Выканаў:
Студэнт 3 курса 2 групы
Пракопчык Г.
Мiнск, 2007
Цяжкім і драматычным напрамкам пераўтварэнняў, праведзенных пад сцягам пабудовы сацыялізму, з'явілася калектывізацыя сельскай гаспадаркі. У другой палове 20-х гадоў тэмпы сельскагаспадарчай вытворчасці пачалі замаруджвацца. У 1927 г. у краіне ўзнік крызіс хлебанарыхтовак. Краіна недабрала 128 млн. пудоў збожжа. План хлебанарыхтовак у Беларусі быў выкананы толькі на 71,5%. Крызіс хлебанарыхтовак узнік як вынік рыначных хістанняў, а не як адлюстраванне крызісу сельскагаспадарчай вытворчасці. Безумоўна, скарачэнне дзяржаўных нарыхтовак збожжа стварала пагрозу планам прамысловага будаўніцтва, ускладняла эканамічнае становішча, абвастра-ла сацыяльныя канфлікты ў горадзе і вёсцы.
Па праблеме ўзнікнення крызісу збожжанарыхтовак і шляхоў яго пераадолення выявіліся карэнныя разыходжанні ў пазіцыях Бухарына і Сталіна. Для Сталіна крызіс хлебанарыхтовак тлумачыўся "кулацкай стачкай": "Мы маем ворагaў унутраных. Мы маем ворагаў знешніх. Аб гэтым нельга забываць... ні на адну хвіліну". Шляхі ў пераадоленні цяжкас-цей бачыліся яму ў бязлітасным знішчэнні ворагаў, сярод якіх на першым месцы стаялі кулакі.
Прапановы Бухарына аб выхадзе з крызісу на шляхах нэпа (адмова ад "надзвычайных мер", захаванне курсу на ўздым сялянскай гаспадаркі, развіццё гандлёва-крэдытных форм кааперацыі, павышэнне цэн на хлеб і інш.) былі адхілены як уступка кулаку і праяўленне правага апартунізму. Перавод сельскай гаспадаркі на шляхі буйной абагуленай вытворчасці стаў разглядацца як сродак рашэння збожжавай праблемы і адначасова ліквідацыі кулацтва як галоўнага ворага Савецкай улады.
У Беларусі прыхільнікам так званых "праваўхілісцкіх" тэорый былі навешаны жорсткія палітычныя ярлыкі "прышчэпаўцаў" і "кіслякоўцаў" (прафесар Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі І.А. Кіслякоў). Іх абвінавачвалі ў ідэі 'насаджэння хутароў, кулацкіх гаспадарак, недаацэнцы склада-най машыннай тэхнікі, перспектыў калгаснасаўгаснага будаўніцтва. Пры гэтым зусім забываўся той факт, што савецкае заканадаўства дапускала свабодны выбар формаў земле-карыстання. Дз. Прышчэпава, а таксама 29 іншых "правых апартуністаў" з ліку кіруючых работнікаў, выключылі з партыі і рэпрэсіравалі.
Барацьба з правым ухілам суправаджалася фарсіраваннем калектывізацыі, наступленнем на кулака. "Тэарэтычным" яго абгрунтаваннем з'явіўся артыкул Сталіна "Год вялікага пера-лому", апублікаваны 7 лістапада 1929 г. У ім сцвяржалася, што ў калгасы быццам пайшлі асноўныя, серадняцкія масы сялянства, што ў сацыялістычным пераўтварэнні сельскай гаспадаркі ўжо атрымана "рашаючая перамога" (на самай справе ў калгасах тады знаходзілася 6-7% сялянскіх гаспадарак).
Пасля лістападаўскага Пленума ЦК УКП(б) 1929 г. пачалося нарошчванне тэмпаў калектывізацыі. Калі ў лістападзе 1929 г. у калгасах Беларусі знаходзілася 77,7 тыс. сялянскіх гаспадарак, працэнт калектывізацыі складаў 9,8%, то ў пачатку 1930 г. колькасць сялянскіх гаспадарак, уцягнутых у калгасы, была даведзена да 165,3 тыс., а працэнт калектывізацыі ўзняты да 20,9%. На працягу месяца, такім чынам, паказчыкі павялічыліся больш чым удвая.
5 студзеня 1930 г. ЦК УКП(б) прыняў пастанову "Аб тэмпах калектывізацыі і мерах дапамогі дзяржавы калгаснаму будаўніцтву". Да восені 1930 г. калектывізацыю прадугледжвалася завяршыць у важнейшых збожжавых раёнах краіны, да восені 1931 - вясны 1932 гг. у асноўных раёнах і ў цэлым па Саюзу - на працягу пяцігодкі. Нягледзячы на тое, што Беларусь не адносілася да вытворцаў збожжа, студзеньскі (1930 г.) Пленум ЦК КП(б)Б прыняў рашэнне да канца 1931 г. завяршыць калектывізацыю ўсіх бядняцка-серадняцкіх гаспадарак. Болыш таго, у лютым 1930 г. Бюро ЦК Кампартыі Беларусі вырашыла калектывізаваць да веснавой сяўбы 75-80% сялянскіх гаспадарак. 10 лютага гэтага ж года ЦК КП(б)Б адправіў у ЦК УКП(б) дакладную запіску з прапановаю прызнаць БССР рэспублікай суцэльнай калектывізацыі.
Для правядзення калектывізацыі ў вёску былі накіраваны сотні ўпаўнаважаных, якія не ведалі патрэб сялян, чынілі яшчэ большае самавольства, чым мясцовыя ўлады. На кіруючыя пасады у калектыўныя гаспадаркі былі пастаўлены рабочыя-дваццаціпяцітысячнікі. Растлумачальная і арганіза-цыйная работа падмянялася грубым націскам, iагрозамі, дэмагагічнымі абяцаннямі. Раскулачваць пачалі не толькі кула-коў, але і сераднякоў - тых, хто не хацеў уступаць у калгасы. Найгрубейшыя скажэнні дапускаліся пры абагульненні сродкаў вытворчасці. Узровень калектывізацыі імкліва павышаўся. Да 1 сакавіка 1930 г. у Беларусі ў калгасах налічвалася 457,7 тыс. сялянскіх гаспадарак 58% іх агульнай колькасці.
Галоўным вынікам насілля пры стварэнні калгасаў сталі масавая незадаволенасць і адкрытыя пратэсты сялян, аж да антысавецкіх узброеных выступленняў. Толькі ў Беларусі ў 1930 г. было болыш як 500 сялянскіх выступленняў. Перад уступленнем у калгас сяляне рэзалі жывёлу. Да мая
1930 г. пагалоўе буйной i рагатай жывёлы скарацілася больш чым на чвэрць.
Фарсіраванне тэмпаў калектывізацыі ў канцы 1929 г. і ў першыя месяцы 1930 г г. суправаджалася актывізацыяй барацьбы з кулацтвам. 30 студзеня 1930 г. была прынята пастанова ЦК УКП(б) "Аб мерапрыемствах па ліквідацыі кулацкіх гаспадарак у раёнах сульнай калектывізацыі". Прадпісвалася правесці канфіскащцыю ў кулакоў сродкаў вытворчасці, жывёлы, гаспадарчых і жылых будынкаў, якія перадаваліся ў калгасы. Пастанова вызначала, што колькасць раскулачаных па раёнах не павінна перавышаць 3-5% ад усіх сялянскіх гаспадарак. Для раёнаў суцэльнай калектывізацыі, у тым ліку Беларусі, прадугледжвалася выслаць у аддаленыя раёны краіны 210 тыс. гаспадарак.
Імкненне да перавыканання спушчаных зверху "кантрольных лічбаў" па раскулулачванню паўсюдна распаўсюдзілася. Ужо да канца мая 1930 г. ў Беларускай ССР было раскулачана 15 629 сялянскіх гаспадарак. За дзейнасць, накіраваную супраць калгаснага ладу, за межы рэспублікі было выслана 6 тыс. кулакоў, штогод склала 0,74% ад агульнай колькасці сялянскіх гаспадарак.
Перагібы ў абагульненні жывёлы рэзка абвастрылі сітуацыю ў краіне. Шматлікія пісьмы ў партыйныя органы са скаргамі, пратэстамі, апісаннямі бязладдзя, прымусілі паргыйнае кіраўніцтва ў другой палове лютага 1930 г. даць дырэктывы аб ліквідацыі спешкі пры арганізацыі калгасаў. 2 са-кавіка "Правда" апублікавала перапрацаваны прыкладны статут сельскагаспадацарчай арцелі, які ў пэўнай ступені ўлічваў настроі сялян. у тым самым нумары газеты з'явіўся артыкул Сталіна "Галавакружэнне ад поспехаў", у якой уся адказнасць за дапушчааныя "скрыўленні" перакладвалася на мясцовых работнікаў. 1. красавіка 1930 г. бюро ЦК КП(б)Б прыняло рэзалюцыю "Аб барацьбе з перагібамі ў калгасным руху". Пасля гэтых рашэнняў адбыўся адток сялян з калгасаў. Зніклі "папяровыя" і насільна створаныя калгасы. Да ліпеня 1930 г. іх засталалося толькі 11%. Незаконна раскулачаных пачалі вяртаць назад. Аднак праведзеная работа па абагульненню гаспадарак была прызнана правільнай.
Адступленне ў сакавіку было тактычным ходам, які аслабіў напружанне ў вёсцы. Увосень пачалася новая хваля калектывізацыі. Кастрычніцкі (1930 г.) Пленум ЦК КП(б)Б зноў прызнаў неабходным "паскорыць" тэмпы калектывіза-цыі, а ў пачатку 1931 года Бюро ЦК КП(б)Б прыняло рашэнне аб завяршэнні калектывізацыі пад вясну гэтага ж года. Да канца пяцігодкі ў БССР было калектывізавана 43,3% сялянскіх гаспадарак і абагулена 47,1% пасяўных плошчаў.
Важным накірункам калектывізацыі стала стварэнне машынна-трактарных станцый (МТС). Першая МТС у нашай рэспубліцы была створана ў канцы 1929 г. у Койданаўскім (цяпер Дзяржынскім) раёне. У канцы пяцігодкі ў Беларусі налічвалася 57 МТС, якія мелі 1469 трактароў. Яны абслу-гоўвалі 33,1% усіх калектыўных гаспадарак. МТС рабілі калгасы поўнасцю залежнымі ад дзяржавы.
Дзяржава падтрымлівала калгасы. Ім даваліся істотныя падатковыя льготы, выдзяляліся грашовыя крэдыты. 3 сялян, якія ўступілі ў калгас, скасоўвалася запазычанасць па землеўпарадкаванню. Затое для аднаасобнікаў былі павялічаны стаўкі сельскагаспадарчага падатку, уведзены аднаразовыя падаткі. Павялічыўся таксама аб'ём дзяржаўных нарыхтовак, якія набывалі абавязковы характар.
Рабіліся захады па арганізацыйна-гаспадарчаму ўмацаванню калгасаў, па падрыхтоўцы кіруючых калгасных кадраў, па стварэнню ўнутранай структуры сельгасарцеляў, наладжванню дысцыпліны грамадскай працы, уліку і аплаце працы і інш. Быў усталяваны працадзень, які дазваляў перайсці на здзельную аплату.
Прымяняліся розныя адміністрацыйныя меры. 7 жніўня 1932 г. прымаецца закон аб ахове сацыялістычнай уласнасці. За крадзёж калгаснай і кааператыўнай маёмасці ўводзіўся расстрэл з канфіскацыяй усёй маёмасці, а пры змякчаючых віну акалічнасцях - пазбаўленне волі на тэрмін не ніжэй чым 10 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці. Амністыя за такія правіннасці была забароюнена. У БССР на працягу 1933-1934 гг. па гэтаму законугу было асуджана больш за 10 тыс. чалавек.
3 пачатку 1933 г. уладада ў вёсцы фактычна перайшла да надзвычайных органаў - у палітаддзелаў МТС, якія пачалі арганізоўвацца па рашэннюю студзеньскага 1933 г. аб'яднанага Пленума ЦК КП(б)Б і ЦК К УКП(б). У Беларускай ССР да канца 1933 г. было створана 57 7 палітаддзелаў, а ў 1934 г. іх колькасць павялічылася да 72.2. За гады сваей работы яны выключылі з калгасаў 2700 "кулакоў-шкоднікаў", знялі з работы за "варожую дзейнасць" 1544М- работнікі. Актыўны ўдзел прынялі палітаддзелы ў чыстцы паіартыі, што была праведзена ў 1933 г. Толькі ў Беларусі было в выключана звыш 6 тыс. камуністаў, 13,7 тыс. кандыдатаў, шшто складала адпаведна 15,6 і 25% усяго ліку партыйнай аргэганізацыі рэспублікі. Праіснавалі па-літаддзелы да канца 1934*4 года.
У гады другой пяцігордкі калектывізацыя ў Беларусі фактычна завяршылася. У і калгасы было аб'яднана 87,5% сялянскіх двароў і абагуленша 96% пасяўных плошчаў. У лютым 1936 г. II Усесаюзны з'ездзд калгаснікаў-ударнікаў прыняў Статут сельскагаспадарчай аарцелі, які гарантаваў існаванне аса-бістай падсобнай гаспадгцаркі калгаснікаў і гэтым самым даваў некаторую палёгку ііім.
Паступова адбываеццца аднаўленне сельскагаспадарчай вытворчасці. На калгасных палях працавала больш як 8 тыс. трактароў, 600 камбайндаў і іншых сельскагаспадарчых машын. Але вытворчыя пааказчыкі пад канец 30-х гадоў заставаліся на ўзроўні дакалгаснай вёскі. Ураджайнасць збожжавых культур склала ў 19933 г. 6,3 ц з 1 га, у 1940 г. - 7 ц, а надой на адну карову - адпаведна - 810 і 834 л малака. Ды і сам памер сельскагаспадарчай арцелі быў невялікі. Ён складаўся ў сярэднім з 75 гаспадарак, з пасяўной плошчай каля 400 га. Калгаснікі заставаліся самай нізкай па аплаце катэгорыяй насельніцтва.
Калектывізацыя сельсьскай гаспадаркі азначала карэнныя змены ўсяго ладу жыцця асноўнай масы насельніцтва рэспублікі. Яе вынікам з'явілася ліквідацыя шматукладнасці ў эканоміцы і стварэнне калектыўных гаспадарак. Самадзейнасць калгасаў з самага пачатку была абмежавана, што тармазіла іх ініцыятыву, гаспадарчы рост. 3 калгаснай вёскі ішла пастаяная мабілізацыя чалавечых і матэрыяльных рэ-сурсаў на розныя дзяржаўныя патрэбы. У 1933 г. былі ўведзе-ны абавязковыя пастаўкі калгаснай прадукцыі дзяржаве, якія мелі характар падатку. Цэны на збожжа і большую частку іншых сельскагаспадарчых прадуктаў былі ў некалькі разоў ніжэйшыя за рыначныя. Важнейшыя сродкі вытворчасці, а таксама кваліфікаваныя кадры былі сканцэнтраваны ў дзяржаўных МТС, якія апрацоўвалі калгасныя палі за натуральную плату, прычым памеры яе вызначаліся зверху.
Гэта таксама аддаляла вытворцаў і ад сродкаў вытворчасці, і ад вынікаў працы. Складвалася сістэма планавання і камандавання калгасамі з боку апарату. Калгаснікі не мелі пашпартоў, што выключала магчымасць свабоднага перамяшчэння, юрыдычна прывязвала да калгаса, надавала іх працы прымусовы характар. Калгасы ў пераважнай большасці не з'явіліся вынікам натуральнага развіцця сельскагаспадарчых адносін.
Сацыяльна-эканамічныя вынікі гаспадарчага будаўніцтва ў канцы 20-30-х гг. былі супярэчлівыя. 3 аднаго боку, гаспадарчае будаўніцтва дазволіла стварыць у СССР гаспадарчы комплекс, што выводзіла краіну на рубяжы сусветнага тэхнічнага прагрэсу. На закладзенай у 30-я гады тэхнічнай базе стала магчымай перамога ў вайне і аднаўленне пасляваеннага будаўніцтва. Індустрыяльнае будаўніцтва прывяло да павышэння культурна-тэхнічнага ўзроўню грамадства. 3 другога боку, сацыялістычнае будаўніцтва суправаджалася велізарнымі матэрыяльнымі і людскімі стратам!, былі ліквідаваны розныя формы ўласнасці, дзяржава стала адзіным манапалістам у сферы вытворчасці і размеркаванні, сфарміраваўся затратны механізм гаспадарання, усталявалася камандна-адміністрацыйныя сістэма кіравання ўсімі сферамі грамадскага жыцця.
Спіс лiтаратура
Гiсторыя Беларусi у 2 частках, курс лекцый,-- П.I. Брыгадзiн, У.Ф. Ладысеу, П.I.Зялiнскi i iнш.Мн.2002
Гiсторыя Беларусi у 2 частках,-- Я.К. Новiк, Г.С. Марцуль.Мн.-2006
Луцкевіч А. За 25 гадоў (1903-1928). Успаміны. Вільня, 1928; Мн., 1992;
Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 частках. Ч 2 Мн., 1995.
Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. Мн., 1972. Т.3
Касцюк М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. – Мн., 2000.