Реферат

Реферат Асаблівасці фарміравання беларускай нацыi

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-10-28

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 27.1.2025


Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў

Рэферат па тэма:

Асаблівасці фарміравання беларускай нацыi

Мiнск, 2007

Е¢рапейскiя краiны ¢ XIX ст. iстотна закранулi працэсы этнiчнай эмансiпацыi народа¢, росту нацыянальных руха¢. Гэтыя працэсы былi вынiкам i адначасова часткай тых эканамiчных, сацыяльных, палiтычных i культурных мадэрнiзацыйных зруха¢, лiку прыкмет сацыяльнай мабiлiзацыi адносiлiся вызваленне сялян, iндустрыялiзацыя i урбанiзацыя, пашырэнне пiсьменства i развiццё школьнай адукацыi i друку. Аднак узаемасувязь абазначаных працэса¢ не была чыста механiчнай. Тут павiнны прымацца ¢ разлiк характарыстыкi пануючай палiтычнай сiстэмы, у прыватнасцi ступень цэнтралiзацыi ¢лады i ¢зровень палiтычнага i культурнага прыгнёту, а таксама знешнiя ¢плывы.

Беларускi этнас прайшо¢ складаны шлях да стана¢лення нацыi сучаснага тыпу. Супярэчлiвасць гэтага шляху, ваганне працэса¢ развiцця этнiчнай свядомасцi i нацыянальнай культуры памiж заходняй i ¢сходняй цывiлiзацыямi абсцяжарвала вызначэнне маладой нацыянальнай iнтэлiгенцыяй свайго месца, гiстарычных абрыса¢ нацыянальнай iдэi i ¢вогуле самавызначэнне беларускай нацыi. Аб’екты¢на працэс яе фармiравання ¢ XIX — пачатку ХХ стст. вызнача¢ся асаблiвасцямi i характарам сацыяльна-эканамiчнай мадэрнiзацы³ краiны, запаволенасцю працэса мабiлiзацыi сацыяльнай структуры грамадства, i вынiкамi палiтыкi расiйскага ¢рада ¢ Беларусi, традыцыйным³ рысам³ нацыянальна-культурнага разв³цця недастатковымi тэмпамi пашырэння пiсьменнасцi, мо¢най i канфесiйнай блiзкасцю да рускiх, што ¢змацняла асiмiляты¢ныя працэсы ³ ³нш. Праз шэраг складаных этапа¢ у сваёй эвалюцы³ этнагенез беларусаў у XIX ст., асабл³ва ¢ яго апошн³я дзесяц³годдз³ ³ на пачатку ХХ ст., значна паскоры¢ся ³ выйша¢ на стадыю фарм³равання нацы³. У савецкай ³ беларускай этнаграф³най навуцы, стана¢ленне ³ ная¢насць нацый до¢г³ час звязвалася з прысутнасцю наступных рыс: агульнасць тэрыторыi i эканамiчнага жыцця, супольныя расы нацыянальнага характару, самасвядомасцi, культуры i лiтаратурнай мовы1.

Тэрыторыя фармiравання беларусасй нацыi ¢кладвалася ¢ асно¢ным у межы пяцi губерня¢: Вiленскай, Вiцебскай, гродзенскай, магiлё¢скай i мiнскай. Атлас 1864 г. А.Ф. Рыцiхiна i складзеная iм “Этнаграфiчная карта Е¢рапейскай Расii” (1825 г.) аркэслiвала тэрыторыю рассляення беларуса¢: на захадзе ад сувалак i Беластока далей па рэках Нара¢, Ясельда, прыпяць да яе ¢падзення ¢ Днепр, на по¢нач i ¢сход па¢ночней Вiльнi, далей на Свянцяны, Люцын, Вялiкiя лукi на захад ад Вязьмы i Мглiна, далей па Дняпру да вусця Прыпяцi. Я.Ф. Карскi, М.В.До¢нар-Запольскi, члены Маско¢скай Дыялекталагiчнай камiсii на аснове этналiнгвiстычных прыкмет пашыралi этнiчную тэрыторыю беларуса¢ на правабярэжжа Прыпяцi, а на ¢сходзе — да Ржэва i Бранска.

Гало¢ным арэалам кансалiдацы³ беларускай нацыi былi цэнтральная i па¢ночна-заходняя часткi Беларусi, што вызначалiся як эканамiчна, сацыяльна i палiтычна найбольш развiты рэг³ён Беларусi. Тут бы¢ найвышэйшы працэнт пiсьменнага насельнiцтва (да 70 % у 1913 г. сярод мужчын) i пражывала каля 70 % карэспандэнта¢ газеты “Наша Нiва”. Марудна этна-кансалiдацыйны працэс адбыва¢ся ¢ па¢ночна-усходняй i ¢сходняй частках Беларусi. Значнай доля беларуса¢ была (паводле даных перапiсу 1897 г. аб роднай мове) у Велiжскiм (87,5 %), Невельскiм (84,0 %), Себежскiм (47, 1%), паветах Вiцебскай губернi, Красненскiм (90,0 %) павеце Смаленскай губернi, Суражскiм (каля 70%) павеце Чарнiга¢скай губернi i некаторых iншых, што знаходзяцца па-за межамi тэрыторыi сучаснай беларускай дзяржавы. На прасторы апошняй удзельная вага прадста¢нiко¢ карэннай нацыяльнасцi перавышала 73%2.

Адным з паказчыка¢ i фактара¢ сталення нацыi з’я¢ляецца пашырэнне i рост уплыву ¢ грамадстве нацыянальна-культурнага руху. Беларускi рух, паводле аднаго вобразнага пара¢нання, узраста¢ памiж спрэчкамi расiйскiх i польскiх шавiнiста¢ за iдэалагiчна-культурнае i эканамiчнае панаванне на тэрыторыi краю. Гэтыя спрэчкi абудзiлi ¢ пачынальнiка¢ беларускай нацыянальнай iдэалогii пытанне: а хто такiя беларусы?

На думку чэшскага гiсторыка Мiраслава Хроха, развiццё большасцi е¢рапейскiх нацыянальных руха¢ праходзiць тры фазы. На першай з iх абуджаецца цiкавасць адносна невялiкай групы адукаваных людзей да мовы, гiсторыi i фальклору пэ¢най этнiчнай групы. Наступная фаза звязана з правядзеннем нацыянальнай агiтацыi, калi група патрыёта¢ ставiць мэту пашырэння нацыянальнай свядомасцi ¢ больш шырокiя слаi насельнiцтва, мабiлiзацыi гэтага насельнiцтва i яго iнтэргацыi ¢ этнiчную супольнасць. Калi гэта мэта дасягнута, нацыянальны рух уступае ¢ трэцюю фазу — масавага руху, у якiм большая частка грамадства ахоплена iдэямi нацыянальнай самасвядомасцi i iмкнецца да палiтычнай а¢таном³³3.

Наступленне азначаных трох фаз адбывалася нера¢намерна i неадначасова. Нацыянальныя рухi народы Расiйскай iмперы³ ахапiлi некалькi пазней, чым астатнюю Е¢ропу.

Беларуса¢ у XIX — пачатку ХХ ст. можна ¢ пэ¢най меры аднесцi да лiку маладых нацый, якiя мелi непа¢нацэнную сацыяльную структуру, у якой звычайна адсутнiчалi ¢ласныя элiты, а нярэдка i сярэднiя гарадскiя слаi. “Маладыя” нацыi ¢ мiнулым цi нiколi не сфармiро¢валi ¢ласныя палiтычная структуры, цi iх традыцыi сярэдневяковай дзяржа¢насцi былi разбураны напачатку новага часу. “Маладыя” нацыя былi “сялянскiмi” народамi, часта не мелi сваёй лiтаратурнай мовы i высокай культуры. Акрамя беларуса¢ ¢ Расiйскай iмперыi да гэтай катэгорыi этнiчных груп адносiлiся ¢краiнцы, лiто¢цы, эстонцы, латышы i iнш. У сапра¢днасцi нельга вылучыць iдэальны тып “старой” цi “маладой” нацыi, есць мноства змешаных i пераходных форма¢, з захаваннем астатка¢ уласных элiт i высокаразвiтых культур.

Беларусы выйшлi на першую фазу сваёй нацыянальнай эмансiпацыi ¢ пачатку XIX ст., поруч з украiнцамi i лiто¢цамi i апярэдзi¢шы напачатку фiна¢, эстонца¢ i латышо¢. Вытокi гэтай фактычна культурна-асветнiцкай на сваёй сутнасцi стадыi можна шукаць ¢ канцы XVIII ст., у краёвым, беларускiм па сваёй сутнасцi, патрыятызме часткi шляхты i магната¢ Вялiкага княства Лiто¢скага. У пачатку XIX ст. яшчэ цяжка было ¢явiць , i гэта выглядала маларэальным, што праз стагоддзе будуць дзейнiчаць беларускiя нацыянальныя палiтычныя партыi i стаяць пытанне аб стварэннi беларускай дзяржа¢насцi. На гэтым этапе iнтэлектуальнае жыццё Беларусi развiвалася пераважна пад уплывам польскай культуры. Цэнтрам яго, як i ¢ Лiтве выступа¢ Вiленскi унiверсiтет. У асяроддзi яго выкладчыка¢ i студэнта¢ ¢ 1810-х — пачатку 1820-ых гадо¢ пачалi з’я¢ляцца парасткi iдэй будучага беларускага нацыянальнага адраджэння. Прафесары Вiленскага унiверсiтэта М.Бабро¢скi, I.Данiловiч паклалi пачатак збiрання i вывучэння помнiка¢ беларускага пiсьменства XVI - XVII стст. Для iх i блiзкiх да iх па светапогляду вiленскiх iнтэлiгента¢ зразумелымi i папулярнымi былi iдэi адна¢лення Вялiкага княства Лiто¢скага i дзяржа¢насцi беларускай мовы. Яны садзейнiчалi абуджэнню цiкавасцi да гiсторыi, культуры, вуснай народнай творчасцi беларуса¢ студэнта¢-сябро¢ таварыства¢ фiламата¢ i фiларэта¢, перш за ¢сё, Я.Чачота, Т.Зана i iнш. Беларуская iнтэлегенцыя таго часу фармiравалiся пераважна з выхадца¢ з духавентва i збяднелай шляхты4.

10 снежня 1831 г. у Парыжы было створана “Таварыства лiто¢скае i рускiх зямель”, у склад якога ¢ваходзiлi А.Мiцкевiч, I.Дамейка. Мэтай таварыства было вывучэнне мiну¢шчыны i гаспадаркi Беларусi, Лiтвы i Валынi, дэмаманстрацыя сусветнай супольнасцi, што насельнiцтва былога Вялiкага княства Лiто¢скага застаецца “адным з народа¢ Е¢ропы...”. У сярэдзiне XIX ст. адчувальным становiцца ¢плы¢ беларускай лiберальнай думкi, прадста¢ленай гурткамi А.Кiркора у Вiльнi, В.Дунiна-Марцiнкевiча ¢ мiнску, А.Вярыгi-Дарэ¢скага ¢ В³цебску. Асобныя творы на беларускай мове ¢ гэты час стварылi Я.Чачот, Я.Баршчэ¢скi, А.Рыпiнскi, У.Сыракомля. Беларуская мова стала асно¢най для творчасцi В.Дунiна -Марцiнкевiча. Творчасць i погляды гэтага кола iнтэлiгенцыi не за¢жды мелi акрэслены нацыянальны змест, але аб’екты¢на садзейнiчалi развiццю нацыянальнай культуры i свядомасцi.

Сярод дэмакратычнай iнтэлiгенцыi ¢ 60-я гг. XIX ст. сфармiравалася адносна невялiкая група, для якой абсалютна зразумелым было ¢я¢ленне, што Беларусь мае ¢се ¢мовы для самастойнага развiцця. Лiдэрам гэтай групы бы¢ К.Калiно¢скi, якi ¢скосна выказа¢ iдэю аб самастойнасцi Беларуска- Лiто¢скай рэспублiкi. Першыя спробы нацыянальнай агiтацыi былi вельмi эфiмернымi i кароткачасовымi. Расiйская рэпрэсi¢ная палiтыка, выразна аформленая пасля пада¢лення па¢стання 1863 г., значна запаволiла нацыянальную культурна-асветнiцкую дзейнасць, фармiраванне палiтычных сiл i арганiзацый. Гэты фактар побач з адносна невысокiмi тэмпамi сацыяльна-эканамiчнай мадэрнiзацыi Беларусi, ста¢ прычынай больш позняга пераходу да наступнай фазы нацыянальнай эмансiпацыi, звязанай з палiтычнай агiтацыяй.

Стана¢ленне беларускай iнтэлiгенцыi было шчыльна звязана з узнiкненнем i развiццём нацыянальнага руху. Вялiкае значэнне для абуджэння нацыянальнай самасвядомасцi мела дзейнасць шматлiкiх збiральнiка¢ i даследчыка¢ фальклору, лiнгвiста¢, гiсторыка¢, этнографа¢. У другой палове XIX - пачатку ХХ стст. з’явiлiся грунто¢ныя працы I. насовiча, М. Нiкiфаро¢скага, Е. Раманава. Я.Карскага, М. До¢нар-Запольскага i iнш., з выданнем якiх пачынаецца развiццё навуковага беларусазна¢ства. Стадыя нацыянальнай агiтацыi, звязаная з пашырэннем нацыянальнай свядомасцi ¢ больш шырокiя слаi насельнiцтва, пачынаецца ¢ 80-ых гадах XIX ст., найперш з дзейнасцi народнiцкай сацыяльна-рэвалюцыйнай агранiзацыi “Гоман” i выдання аднаiменнага гектаграфiчнага часопiса (1884 г.), арганiзацый у Пецярбурзе, Маскве. У публiкацыях на старонках “Гомана” (“Лiсты аб Беларусi”, “Пасланне да земляко¢-беларуса¢”) дадзена тэарэтычнае абгрунтаванне самастойнасцi, асобнасцi беларускага этнасу, асэнсаванне складанасцi гiстарычнага шляху i цяжкасцi яго нацыянальнай кансалiдацыi. гомана¢цы сцвярджалi самастойныя задачы беларускага нацыянальнага руху i iдэю свабоднага федэраты¢нага пагаднэння Беларусi i iншымi народамi дэмакратызаванай Расii, а таксама вылучылi задачы перад iнтэлiгенцыяй па пашырэннi нацыянальнай самасвядомасцi. Дачыненне да выдання “Гомана” мелi студэнты-ураджэнцы Беларусi А.Марчанка, Х.Ратнер i iнш5.

Фундаментам iдэалогii беларускага вызваленчага руху стала публiцыстыка Ф.Багушэвiча. У прадмове да зборнiка “Дудка беларуская”, iншых творах iм дадзена гiсторыка-фiласофскае i мастацкае асэнсаванне лёсу беларускага народа, падкрэслена пераемнасць багатых дзяржа¢на-палiтычных i культурных традыцый Вял³кага княства Лiто¢скага з сучаснымi задачамi сацыяльнага i палiтычнага вызвалення i культурнага адраджэння беларускага народа.

На пачатку 90-х гадо¢ XIX ст. у Маскве i Пецярбургу дзейнiчалi арганiзацы³ беларускага студэнцтва пад кiра¢нiцтвам А.Гурыновiча, М. Абрамовiча i iнш. Вялiкую долю адыграла л³таратурна-грамадская дзейнасць К.Каганца, А.Абуховiча i iнш., краязна¢ча-збiральнiцкая праца Б.Эп³мах-Шыпiлы i г.д. Былi створаны Гурток моладзi польска-лiто¢скай, беларускай i маларускай, Круг беларускай народнай прасветы i культуры, спробы выпуску нелегальнай газеты “Свабода”, заснавання Рэвалюцыйнай партыi Белай Русi. У 1902-1903 гг. на аснове гуртко¢ В. Iвано¢скага, брато¢ А. i I.Луцкевiча¢ адбываецца палiтычная самаарганiзацыя беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Была створана Беларуская рэвалюцыйная грамада, якая некалькi пазней стала называцца Беларускай сацыял³стычнай грамадой.

Глыбокiя якасныя змены адбылiся ¢ нацыянальным руху ¢ час рэвалюцы³ 1905-1907 гг. Са з’я¢леннем беларускамо¢нага легальнага друку (“Наша доля”, “Наша Нiва”, пазней “Беларус”, “Лучынка” i iнш.), пашырэннем прафесiйных, грамадска-культурных аб’яднання¢ i гуртко¢ (Беларускi наста¢нiцкi саюз, Гродзенскi гурток беларускай моладзi, Беларускi музычна-драматычны гурток i г.д.), заснаваннем выдавецкiх суполак, нацыянальных тэатральных калектыва¢ узраслi розныя формы i кiрункi нацыянальнага руху. Пад уплывам “Нашай Нiвы”, рэдакцыя якой пасля паражэння рэвалюцы³ 1905-1907 гг. стала арганiзацыйным цэнтрам нацыянальнага руху, зарадзi¢ся, найперш у каталiцкiм асяроддзi, беларускi нацыянальна-рэлiгiйны рух, што выявi¢ся ¢ дзейнасцi святаро¢ А.Астрамовiча, В. Гадле¢скага i iнш.

У 1913 г. у Вiцебскiм аддзяленнi Маско¢скага археалагiчнага iнстытута А. Сапуно¢ пача¢ чытаць курс лекцый па гiсторыi Беларусi. В.Ласто¢скi ¢ 1910 г. выда¢ першую навуковую працу на беларускай мове “Кароткая гiсторыя Беларусi”, дзе да¢ канцэктуальнае выя¢ленне нацыянальнай гiсторыi. У пачатку ХХ ст. цэласнае навуковае абгрунтаванне этнiчнай свядомасцi знайшло ¢ фундаментальнай працы Я. Карскага “Беларусы” (т.1-3, 1903-1922 гг.), даследаваннях М.До¢нар-Запольскага i iнш6.

Асэнсаванне агульнага гiстарычнага мiнулага, звязаннага з Вялiкiм княствам Лiто¢скiм, спрыяла пашырэнню сярод часткi беларускай нацыянальнай iнтэлiгенцыi асаблiва ¢ час першай сусветнай вайны, iдэi стварэння беларуска-л³то¢скай дзяржа¢насцi. Акрамя таго, беларускi нацыянальны рух, таксама як i украiнскi, лiто¢скi, пад уплывам польскага, я¢рэйскага, рускага сацыяльстычнага руха¢ спрабава¢ у мэтах перацягнення на свой бок сялянства аб’яднаць нацыянальныя i аграрна-рэвалюцыйныя задачы. Агульнарасiйскiя рэвалюцыйныя партыi нярэдка выступалi ¢ якасцi паспяховых канкурэнта¢ нацыянальных арганiзацый, схiляючы да сябе многiх маладых прадста¢нiко¢ iтэлектуальных асяродка¢.

Трэцяй стадыi беларускi нацыянальны рух, кал³ ён набывае больш масавы характар i рэальна стаяць мэты палiтычнай а¢таномii Беларусi, дасягае ¢ час першай сусветнай вайны. Сацыяльныя ¢зрушэннi, выклiканыя ёй, аказалi значны ¢плы¢ на працэсы этнiчнай кансалiдацыi. Шматлiкiя бежанцкiя арганiзацыi адыгралi вялiкую ролю ¢ абуджэннi нацыянальнай свядомасцi. Цiкавасць да беларускага руху актывiзавалася сярод земле¢ласнiка¢, вышэйшых чыно¢нiка¢, афiцэра¢, кiра¢нiцтва правасла¢най i каталiцкай цэрква¢ на Беларусi. Узрос нацыянальны рух i на акупiраванай тэрыторыi Беларусi. У Вiльнi бы¢ створаны Беларусi народны камiтэт, адчыняюцца беларускiя школы, наста¢нiцкая семiнарыя ¢ Свiслачы i г.д.

Пасля рэвалюцыйных падзей 1917 г. як надзеннае па¢стала пытанне аб утварэннi беларускай дзяржа¢насцi. Яно знайшло падтрымку значнай часткi беларукага насельнiцтва i шлях³ рэалiзацыi ¢ абвяшчэннi спачатку Беларускай народнай рэспублiкi, а затым у больш пэ¢ным утварэннi БССР. Дарэчы, палiтыка “беларусiзацыi” 20-ых гадо¢, якая рэалiзо¢валася партыйным i савецкiм кiра¢нiцтвам Савецкай беларусi, непара¢нальна паскорыла этна-культурныя працэсы i сцвердзiла пытанне аб iснаваннi беларускай нацыi як бяспрэчнае i незваротнае.

У канцы XIX — пачатку ХХ ст. тэрмiн “Беларусь”, этнонiм “беларусы” замацо¢ваецца за ¢сёй этнiчнай тэрыторыяй беларуса¢ i паступова выцясняе ¢се iншыя агульныя для Беларусi назвы. Аднак гэты працэс бы¢ супярэчлiвым i незавершаным. Саманазва беларуса¢ не набыла у той час выразнага адзiнага агульнацыянальнага зместу. Поруч з ёй ужывалiся канфесiяналiзмы “рускiя” i “палякi”, адпаведна падзелу на правасла¢ных i католiка¢, а частка насельнiцтва Беларусi называла сябе тутэйшымi. Яшчэ дастаткова часта ¢жыва¢ся тэрмiн “лiтвiны”, асаблiва ¢ заходнiх раёнах Беларусi. У некаторых мясцовасцях iснавалi рэгiягальныя назвы, якiя адносiлiся да значных тэрыторый — “паляшукi” для ¢сяго Палесся, “пiнчукi”, “брашчане” — для яго асобных частак. Тым не менш, адбылiся iстотныя зрухi ¢ этнiчнай самасвядомасцi беларуса¢. Паводле даных перапiсу 1897 г. аб роднай мове, 51,8 % агульнай колькасцi прадста¢нiко¢ спадчыннага дваранства прызнавалi сябе беларусамi. З лiку асабiстых дваран (чыно¢нiцтва) 25,9 % назвалi сваёй роднай мовай беларускую. Гэтыя лiчбы развейваюць старада¢нi мiф аб выключна польскiм i рускiм этнiчным складзе беларускага вышэйшага сасло¢я. Каля 20 % урачо¢ i 21 % наста¢нiка¢ таксама лiчылi сваёй роднай мовай беларускую. Сялянства, пралетарыят i па¢пралетарскiя слаi грамадства ¢ Беларусi складалiся пераважна з прадста¢нiко¢ карэннага этнасу. Але адной са спецыфiчных рыс стана¢лення беларускай нацыi з’я¢лялася тое, што каля 90 % яе прадста¢нiко¢ пражывала ¢ сельскай мясцовасцi. Горад па этнiчнаму складу бы¢ пераважна небеларускiм — прыкладна 40-50% гарадскога i местачковага насельнiцтва скаладалi я¢рэ³, што стала вынiкам iснавання рысы аседласцi я¢рэя¢ i рэалiзацыi некаторых мер па ¢змацненню рэжыму яе функцыянавання пасля па¢стання 1863 г. Каля 20 % гараджан былi рускiмi, беларусы сярод iх складалi 17, 1%. У другой палове XIX--XX стст. формай этнiчнай самасвядомасцi некаторай часткi гарадскога насельнiцтва, асаблiва ва ¢сходняй Беларусi (правасла¢ная iнтэлiгенця, чыно¢нiкi, святары i iнш.) бы¢ “западнорусизм”. У пачатку ХХ ст. ён ста¢ iдэалогiяй вялiкадзяржа¢на-чарнасоценскага руху, якi ве¢ акты¢ную барацьбу супраць беларускага нацыянальнага адараджэння7.

Асно¢ныя прынцыпы iдэалогii “западнорусизма” былi распрацаваны ¢ сярэдзiне XIX ст. I.Сямашкам, М.Каяловiчам, а таксама знайшлi адлюстраванне на старонках часопiса “Вестник Западной россии”, якi выдава¢ся ¢ 60-70-я гг. мiнулага стагоддзя К.Гаворскiм. Зыходным пастулатам “западнорусизма” было сцвярджэнне, што беларусы з’я¢ляюцца не самастойным этнасам, а заходнiм адгалiнаваннем рускага народа. Сярод прыхiльнiка¢ гэтай iдэалогii вылучылiся дзве плынi: больш памярко¢ная, лiберальная (М.Каяловiч, А.Пшчолка) i кансерваты¢ная (К.Гаворскi). Прадста¢нiкi першай прызнавалi рэальнасць iснавання адметных этна-культурных рыс Беларусi, прызнавалi самакашто¢насць беларускай культуры, магчымасць яе вывучэння для ¢збагачэння вялiкарускай, але лiчылi справу фармiравання нацыянальнай супольнасцi як палiтычна шкодную. Лiбералы — “западнорусы” зрабiлi шмат для даследавання нацыянальнай спадчыны беларуса¢ i адным³ з першых зврянулi ¢вагу ¢радавых кола¢ на тое, ято Беларусь насуперак до¢га панава¢шаму ¢ той час меракаванню не з’я¢ляецца часткай Польшчы. Прыхiльнiкi кансерваты¢най плынi лiчылi этнiчныя асаблiвасцi беларуса¢ лакальна-дыялектнымi i вынiкам польска-каталiцкай экспансii, вартым³ знiшчэння для адна¢лення “рускага” характару краю.

Стана¢ленне буржуазнага грамадства ¢ другой палове XIX ст мела ¢ Беларусi шэраг спецыфiчных рыс. Забаронена я¢рэям сялiцца па-за межамi гарадо¢ i мястэчак, эканамiчная слабасць гарадо¢, немагчымасць знайсц³ ¢ iх працу для вялiкай колькасцi бяззямельных i малазямельных сялян, стрымлiванне разлажэння памешчыцкага земле¢ладання адмо¢на адбiлiся на стана¢леннi сацыяльнай структуры буржуазнага грамадства, дэфармавалi нацыянальны склад гарадскога насельнiцтва i канчатковым вынiку стрымлiвалi фармiраванне беларускай нацыi. Прычым беларуская нацыянальная буржуазiя знаходзiлася яшчэ на стадыi стана¢лення i ¢я¢ляла сабой найбольш слабую праслойку мясцовай шматнацыянальнай буржуазii. Асно¢ныя капiталы края знаходзiлiся ¢ руках польскiх i рускiх памешчыка¢, я¢рэйскiх купцо¢ i прамысло¢ца¢. Беларуская аграрная буржуазiя, падзеленая па веравызнаннi на правасла¢ных i католiка¢, да канца не ¢свядомiла свайго нацыянальнага адзiнства i часта iндыферэнтна ставiлася да прая¢ беларускага нацыянальнага руху. Наогул падзел беларускага этнасу на католiка¢ i правасла¢ных, што акты¢на выкарысто¢ва¢ся ¢ мэтах адпаведна паланiзацыi i русiфiкацыi, таксама адмо¢на адбi¢ся на фармiраваннi беларускай нацыi8.

Слабасць нацыянальнай эканамiчнай элiты — буржуазii i дваранства — стала прычынай нешматлiкасцi i павольнага сталення нацыянальнай iнтэлiгенцыi. Элiта беларускага грамадства фактычна не дарасла да асэнсавання сваiх асобных да расiйскай рэчаiснасцi цi польскай iдэi дзяржа¢на-палiтычных iдэала¢ i, натуральна, не бачыла неабходнасцi ¢ iх абгрунтаваннi з боку iнтэлiгенцыi. Адна з асаблiвасця¢ фарм³равання беларускай iнтэлiгенцыi — гэта страта пераемнасцi памiж рознымi яе пакаленнямi з-за прычын перш за ¢сё палiтычнага характару (рэпрэсii ¢ сувязi з акты¢ным удзелам яе прадста¢нiко¢ у вызваленчых па¢таннях, дзейнасц³ нелегальных арганiзацый i г.д.).

Адным з iстотных фактара¢ стана¢лення беларускай нацыi былi мiграцыйныя працэсы. Яны ахапiлi, перш за ¢сё, сялянства. Гэта i сезонныя перамяшчэннi з мэтай знайсцi заработак, i больш сталая працо¢ная дзейнасць на прамысловых прадпрыемствах цэнтральнай часткi Расii, шахтах i руднiках Данбаса, партах Рыгi ³ Адэсы i г.д. У працэсе працо¢най дзейнасцi ажыцця¢ля¢ся пастаянны абмен этна-культурнай iнфармацыяй. У канцы XIX ст. за межамi кампактнага рассялення беларуса¢ пражывала звыш 540 тыс. чалавек. Тут не улiчаны тыя, хто выеха¢ для працы на прамысловыя i сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Амерыкi, Заходняй Е¢ропы i А¢стралii. У пецярбургу беларусы на мяжы XIX-ХХ ст. i пазней складалi найбуйшейшую групу iншаэтнiчнага насельнiцтва. Звыш 30 тыс. рабочых (без ул³ку члена¢ сямей) працавала на прадпрыемтсвах масквы i Адэсы. Уплывовай была знешняя мiграцыя ¢ Беларусь. Гэта былi чыно¢нiкi, ваеннаслужачыя, памешчыкi, прадста¢нiкi вольных прафесiй i г.д. У канцы XIX ст. яны скаладалi больш 2 % насельнiцтва i былi выхадцамi пераважна з цэнтральных губерня¢ Расii, прыбалтык³, Украiны.

Складванню нацыi аб’екты¢на садзейнiчала стварэнне адзiнага эканамiчнага рэгiёну ¢ межах этнегенетычных працэса¢. Пашырэнне гандлёва-эканамiчных сувязя¢ памiж рознымi часткамi Беларусi дазволiла прадста¢нiкам карэннай нацыянальнасцi лепш сама¢сведамляюць сваю этнiчную агульнасць. Паскарэнне тэмпа¢ эканамiчнага развiцця, пашырэнне капiталiстычнага прадпрымальнiцтва ¢ прамысловасцi, пераарыентацыя памешчацкiх гаспадарак на рынак, павелiчэнне бессасло¢нага земле¢ладання, развiццё гандлю i шляхо¢ зносiн, iнтэнсi¢нае чыгуначнае буда¢нiцтва спрыялi стварэнню на тэрыторыi Беларусi адзiнага эканамiчнага рэгiёну i стана¢ленню беларускай нацыi. Аднак апошнi стрымлiва¢ся агульным кiрункам палiтыкi ¢рада.

Пасля пада¢лення па¢стання 1863 г. царызм канчаткова пазбавi¢ся iлюзiй наконт польскiх культурна-палiтычных уплыва¢ на тэрыторыi Беларусi i перайшо¢ на шлях iнтэнсi¢най русiфiкацыi. Асно¢ныя прынцыпы гэтай палiтыкi на новым этапе былi закладзены ¢ 1863-1865 гг. вiленскiм генерал-губернатарам М.М. Мура¢ёвым, з якiм звязана жорсткае пада¢ленне па¢стання 1863 г. Стваралася сацыяльная база новай палiтыкi — пашыралася расiйскае земле¢ласнiцтва, продаж зямлi на льготных умовах запрошаным на службу ¢ беларускiя губернi расiйскiм чыно¢нiкам. Спрыяльнай глебай для русiфiкацыi ¢ афiцыйных колах лiчылася таксама шматлiкае беларускае правасла¢нае сялянства. У сявязi з гэтым становiцца зразумелым стрымлiванне эмiграцыi сялянства Беларусi ¢ другой палове XIX ст. у Сiбiр i за межы Расiйскай iмперыi ¢ пошуках зямлi i працы, а таксама абмежаваннi ¢ набыццi зямлi асобамi польскай i я¢рэйскай нацыянальнасця¢. Школа цалкам была пераведзена на рускую мову навучання. Вышэйшыя навучальныя установы i беларускамо¢ны друк адсутнiчалi. Выкарыстанне беларускай мовы не дапускалася нi ¢ школе, нi ¢ дзяржа¢ных установах, нi ¢ друку, за выключэннем толькi этнаграфiчных публiкацый. прычым i наста¢нiк, i правасла¢ны святар, i дзяржа¢ны чыно¢нiк, i афiцыйная газета настойлiва i паслядо¢на даказвалi беларусам, што яны — рускiя i не маюць нiякiх адрознення¢, акрамя лакальна-дыялектных. Адпаведным чынам пiсалася i беларуская гiсторыя.

З пачатку XIX ст. адбываецца стана¢ленне новай беларускай лiтаратурнай мовы. Асаблiвасцю гэтага працэсу была адсутнасць пераемнасц³ яе з пiсьмовай старабеларускай мовай i складванне на народна-гутарковай аснове. Гэты працэс бы¢ больш працяглым, чым у сербскага, харвацкага, славенскага, украiнскага народа¢. Фармiраванне лiтаратурнай мовы ¢ гэты час адбывалася пераважна ¢ жанрах мастацкай лiтаратуры i публiцыстыкi. Пiсьменнiкi арыентавалiся на свае родныя гаворкi. Гэта не дазваляла развiваць усебакова яе сло¢нiк, у якiм, акрамя сло¢, звязаных з паняццямi штодзённага побыту, iншыя пласты лексiкi былi развiты слаба. Не далi жаданых вынiка¢ i спробы скласцi граматыку i правапiс беларускай мовы, якiя пачалi рабiцца з сярэдзiны XIX ст. Граматыкi П.Шпiле¢скага 1846 г. i К. Нядзвецкага 1854 г. засталiся у рукапiсах. У 1862 г. у Варшаве мiнскi маршалак А.Аскерка выда¢ беларускi лемантар (буквар). Першай друкаванай кнiгай на новай беларускай мове была кнiга рэлiгiйнага зместу “Кароткi збор хрысцiянскай навукi” (Вiльня, 1835). Пры друкаваннi беларускiх выдання¢ выкарысто¢валася пераважна лацiнка. Гэтай графiкай былi надрукаваны творы В.Дунiна-Марцiнкевiча, Ф.Багушэвiча, газета “Мужыцкая пра¢да”, гутарка “Дзядзька Антон ... ” i iнш. У канцы XIX ст. лацiнку паступова пачала выцясняць кiрылiца. пасля ¢вядзення закона аб свабодзе друку ¢ 1905 г. i з’я¢лення беларускiх легальных выдання¢, асаблiва “Нашай нiвы”, фармiраванне лiтаратурнай мовы, выпрацо¢ка яе навуковай тэрмiналогii пайшлi хучэй. Гэтаму садзейнiчала i выданне фундаментальнай працы Я. Карскага “Беларусы” (т.1-3, 1903-1922), артыкула¢ М. До¢нар-Запольскага i iнш. У 1908-1910 гг. былi спробы стварэння прыватных беларускiх школ9.

З працэсам фармiравання беларускай нацыi звязана развiццё культуры Беларусi, яго характар i накiрунак. Беларуская плынь у прафесiйнай культуры Беларусi ¢зрасла ад эпiзадычных з’я¢ ¢ першай палове XIX ст. да за¢важнага, шматграннай струменю на пачатку ХХ ст. Беларускi этнiчны i культурна-нацыянальны працэсы развiвалiся непары¢на, у цесным узаемадзеяннi.

Беларускiя гiсторыкi, этнографы i ¢ канцы ХХ ст. яшчэ спрачаюцца аб характары, ступенi завершанасцi працэса стана¢лення беларускай нацыi, выказваюць часам прынцыповыя сумненнi, але пакiдаюць па-за ¢вагай дэталёвы i сур’ёзны аналiз азначанага працэса. Аднак застаецца аксiёмай, што ¢ пачатку ХХ ст. ступень этнiчнай кансалiдацыi, узровень развiцця нацыянальнай самасвядосмасцi, нацыянальна-культурнага руху беларуса¢, фармiраванне адзiнага эканамiчнага рэгiёну ¢ Беларусi са сваiмi адметнымi рысамi выйшла на якасна новы ¢зровень, якi прынцыпова адрознiваецца ад папярэднiх этапа¢ стана¢лення беларускай этнiчнай супольнасцi. Такiм чынам, усё гэта дае падставы меркаваць, што у пачатку ХХ ст. беларусы сталi маладой нацыяй, поруч з лiто¢цамi, украiнцамi, латышамi i iнш.

Спіс крыніц і літаратуры

  1. Беларусы: У 8 т. Т.3. Гісторыя этналагічнага вывучэння. Мн., 1999.

  2. Каспяровіч Г.І., Бялкоўская Н.Г. Асноўныя тэндэнцыі і асаблівасці этнадэмаграфічных працэсаў ў гарадах Беларусі // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. Навук. 2000. №2. С. 73-78.

  3. Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI – XIX ст. Мн., 1984.

  4. Скарабагатаў В. Зайгралi спадчынныя куранты. Мн., 1998.

  5. Хрестоматия по истории Белоруссии. С древнейших времен до 1917 г. Мн., 1977.

  6. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. XIX- XX стагоддзі: Курс лекцый / П. І. Брыгадзін. – Мн.: РІВШ БДУ, 2002.

  7. Нарысы гiсторыi Беларусi частка 2. М.П. Касцюк i iнш. –Мн., 1995.

  8. Лыч Л.М. Беларуская нацыя i мова. Мн., 1994.

1 Беларусы: У 8 т. Т.3. Гісторыя этналагічнага вывучэння. Мн., 1999.

2 Лыч Л.М. Беларуская нацыя i мова. Мн., 1994.

3 Нарысы гiсторыi Беларусi частка 2. М.П. Касцюк i iнш. –Мн., 1995.

4 Каспяровіч Г.І., Бялкоўская Н.Г. Асноўныя тэндэнцыі і асаблівасці этнадэмаграфічных працэсаў ў гарадах Беларусі // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. Навук. 2000. №2. С. 73-78.

5 Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVIXIX ст. Мн., 1984.

6 Нарысы гiсторыi Беларусi частка 2. М.П. Касцюк i iнш. –Мн., 1995.

7 Каспяровіч Г.І., Бялкоўская Н.Г. Асноўныя тэндэнцыі і асаблівасці этнадэмаграфічных працэсаў ў гарадах Беларусі // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. Навук. 2000. №2. С. 73-78.

8 Скарабагатаў В. Зайгралi спадчынныя куранты. Мн., 1998.

9 Лыч Л.М. Беларуская нацыя i мова. Мн., 1994.


1. Реферат на тему Beloved Unity In Community Essay Research Paper
2. Диплом на тему Франчайзинг как инструмент управления финансами предприятия на примере ООО Сервистренд
3. Тесты на тему Экология 3
4. Изложение на тему Радавыя
5. Курсовая Статистика численности и движения работников предприятия
6. Реферат Атс DX-200
7. Курсовая Специализированная посуда и предметы сервировки
8. Бизнес-план Разработка бизнес-плана предприятия по производству спортивного инвентаря
9. Реферат Порядок зберігання товару на складі Контроль терміну придатності
10. Реферат Теория человеческого капитала 2