Реферат

Реферат Эканамічнае развіцце БССР у 1960-1980-х гадах

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-10-28

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 22.11.2024


Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi

Рэферат па тэме: Эканамічнае развіцце БССР у 1960-1980-х гадах

Мiнск, 2010

Змены ў кіраванні прамысловасцю і транспартам

Цэнтралізаваная сістэма кіраўніцтва народнай гаспадаркай з'яўлялася даволі эфектыўнай у гады індустрыялізацыі, калектывізацыі, пасляваеннага аднаўлення. Яна забяспечвала высокія тэмпы росту эканомікі ва ўмовах шырокага выкарыстання экстэнсіўных формаў і метадаў развіцця. Аднак гэты механізм не адпавядаў часу НТР. Пошук новых шляхоў стымулявання вытворчасці адбываўся ў межах старой адміністрацыйна-каманднай сістэмы.

У адпаведнасці з законам "Аб далейшым удасканаленні арганізацыі кіравання прамысловасцю і транспартам" (май 1957 г.) у БССР па, сутнасці, была ўведзена тэрытарыяльная сістэма кіравання эканомікай, утвораны адзін эканамічны раён і ліквідавана дзевяць міністэрстваў. Для кіравання саюзна-рэспубліканскай прамысловасцю і будаўніцтвам быў створаны Савет народнай гаспадаркі БССР, падпарадкаваны Савету Міністраў рэспублікі.

Набліжэнне кіравання да вытворчасці мела пэўнае станоўчае значэнне, што выявілася ў павышэнні ролі мясцовых органаў, у разбурэнні ведамасных перашкод у межах беларускага эканамічнага раёна. Саўнаргасы садзейнічалі лепшаму выкарыстанню мясцовых рэсурсаў, узмацненню спецыялізацыі і кааперавання вытворчасцей, арганізацыі вытворчых аб'ядпанняў.

Акцэнт быў зроблены на развіцці цяжкай прамысловасці, асабліва машынабудавання і металаапрацоўкі. На Магілёўскім металургічным заводзе ў 1957 г. выпушчаны першы беларускі пракат. Пасля арганізацыі вытворчасці аўтамабільных агрэгатаў і вузлоў на спецыялізаваных заводах у Гродна і Баранавічах з варотаў Мінскага аўтамабільнага завода выйшлі першыя 6-7-тонныя бартавыя машыны, са-мазвалы і цягачы. Вытворчасць аўтамабіляў грузападымаль-насцю 25 тон і больш была сканцэнтравана на Беларускім аўтамабільным заводзе ў Жодзіне.

На Мінскім трактарным заводзе з 1963 г. пачалася выт-ворчасць новага трактара МТЗ-50. Па эксплуатацыйных якасцях ён перасягаў папярэднія маркі машын і не саступаў лепшым замежным узорам трактароў свайго класа. Павялі-чыўся выпуск сельскагаспадарчай тэхнікі. Далейшае развіццё атрымала станкабудаванне.

Увод у эксплуатацыю Бярозаўскай ДРЭС (што давала ў 1965 г. амаль у 5 разоў болын энергіі, чым усе электрастанцыі рэспублікі ў 1940 г.), будаўніцтва новых ліній электраперада-чы дазволілі стварыць адзіную Беларускую энергасістэму.

Узніклі і новыя галіны прамысловасці: радыёэлектронная, электратэхнічная, кабельная, нафтаперапрацоўчая, дакладнае прыборабудаванне, вытворчасць сінтэтычных смол. На асно-ве Старобінскага радовішча калійных соляў, прывазных кольскіх апатытаў і прыроднага газу з Украіны ў Салігорску пачала стварацца буйная база па вытворчасці мінеральных угнаенняў. Беларусь стала адным з галоўных раёнаў СССР па вытворчасці калійных угнаенняў.

Буйным аб'ектам вялікай хіміі стаў Гродзенскі азотнатука-вы завод, першая чарга якога ўведзена ў строй у 1963 г. У гэтым самым годзе пачалося будаўніцтва Гомельскага супер-фасфатнага завода. На карце рэспублікі з'явіліся новыя гара-ды - Наваполацк, Салігорск, Светлагорск.

Разам з тым ужо на XXV з'ездзе КПБ (1961) сур'ёзную трывогу выклікаў шэраг негатыўных з'яў у развіцці эка-номікі. Адставала газіфікацыя, нездавальняючым было бу-даўніцтва ў хімічнай прамысловасці. Значная колькасць прадпрыемстваў выпускала прадукцыю састарэлых узораў, якая не карысталася попытам. Знізіліся тэмпы росту валавой прадукцыі прамысловасці. На пачатку 1960-х гг. пачалі выяўляцца недахопы ў сістэ-ме кіравання прамысловасцю па тэрытарыяльнаму прынцы-пу. Шматступеньчатасць і паралелізм выклікалі многія не-патрэбныя ўзгадненні. Укараненне новых узораў машын стрымлівалася з-за адсутнасці комплекснага планавання ме-рапрыемстваў па новай тэхніцы.

Недастатковай была ўвага да развіцця лёгкай прамысло-васці. Рост галін групы "А" апярэджваў рост вытворчасці прадметаў народнага спажывання (група "Б") нават у боль-шых памерах, чым было прадугледжана сямігадовым пла-нам. Было недавыканана заданне сямігодкі па вытворчасці такіх прамысловых вырабаў, як ільновалакно, фотаапараты, хімічныя валокны і іншыя.

Галоўнай прычынай замаруджвання тэмпаў эканамічнага развіцця на пачатку 60-х гг. з'яўлялася вычарпанне магчымас-цей экстэнсіўнага развіцця, неадпаведнасць паміж значным павелічэннем аб'ёму вытворчасці, узросшай складанасцю структуры гаспадаркі, эканамічных сувязяў і тагачаснымі ме-тадамі планавання і эканамічнага стымулявання вытворчасці.

Гэта можна праілюстраваць і на прыкладзе развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі. На пачатку 1960-х гг. назіра-ецца зніжэнне ўраджайнасці сельскагаспадарчай прадукцыі, павялічваецца яе сабекошт.

Былі вычарпаны магчымасці нарошчвання жывёлагадоў-чай прадукцыі шляхам росту пагалоўя. Ужо ў 1960-1961 гг. мяса было выраблена да запланаванага - 80%, малака - 81%. Пачынаючы з 1962 г., у калгасах і саўгасах рэспублікі ўсё менш атрымліваюць малака ад кожнай каровы, што адпавед-на выклікала і змяншэнне валавога надою, нягледзячы на значны рост грамадскага статка.

На становішчы спраў у сельскай гаспадарцы Беларусі ў першай палове 60-х гг. адмоўна адбіўся нізкі ўзровень кіра-вання, падрыхтоўкі сельскагаспадарчых кадраў, агранаміч-най навукі. Да непажаданых вынікаў прывяла і паспешлі-васць у рэарганізацыі МТС (пачалася з 1958 г.). Большасць калгасаў, не маючы сродкаў выкупіць адразу ўсю тэхніку, вымушана была залезці ў даўгі да дзяржавы. Адмоўным фак-тарам з'явілася адсутнасць у калгасаў сваіх механізатарскіх кадраў, бо значная частка былых работнікаў МТС засталася ў рамонтных службах ці знайшла іншую працу ў горадзе.

У пачатку 1960-х гг. разгарнулася кампанія па пераўтва-рэнню калгасаў у саўгасы. Зацікаўленыя гарантаванай апла-тай працы ў саўгасе і пенсіяй калгаснікі не пратэставалі суп-раць страты "сваёй" калектыўнай уласнасці. А дзяржаве да-водзілася шукаць новыя сродкі, якіх не хапала.

Істотную небяспеку для сельскай гаспадаркі ўяўляла кам-панія па ліквідацыі асабістых гаспадарак, што разгарнулася пад лозунгам непасрэднага пераходу да камунізму. Вялікую шкоду калгаснай і саўгаснай вытворчасці нанеслі парушэнні ў палітыцы цэн на сельскагаспадарчыя прадукты, неабгрун-таваныя перабудовы органаў кіравання, а таксама шматлікія шаблонныя ўказанні па агратэхніцы і заатэхніі, структуры пасяўных плошчаў і іншых пытаннях, што даваліся зверху калгасам і саўгасам без уліку мясцовых умоў.

Пагоршылася становішча спраў у вытворчасці тавараў ма-савага попыту і сельскай гаспадарцы, што абвастрыла сацы-яльныя канфлікты ў рэспубліцы. Асабліва напружаным быў 1962 г., калі на агульны невысокі ўзровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва Беларусі наклаліся вынікі грашовай рэформы 1961 г. і павышэнне цэн на мяса-малочную прадук-цыю. Апошняе, напрыклад, падштурхнула да страйку работніц цэха Віцебскай швейнай фабрыкі "Сцяг індустрыялізацыі".

Сітуацыя ў 1962 г. настолькі накалілася, што Прэзідыум Савета народнай гаспадаркі БССР з 31 сакавіка да 14 жніўня гэтага года вымушаны быў 5 разоў звяртацца да сітуацыі на прадпрыемствах. Адзначалася, што ўзрасла колькасць вы-падкаў адмаўлення ад работы. I ў вышэйшых эшалонах ула-ды ўсё болып усведамлялася неабходнасць паступовага пера-ходу да эканамічна абгрунтаваных метадаў кіравання.

Рэформы сярэдзіны 1960-х гг.

У сакавіку 1965 г. на Плепу-ме ЦК КПСС было разгледжана пытанне "Аб неадкладных мерах па далейшаму развіццю сельскай гаспадаркі СССР", у верасні - "Аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, удаска-наленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці". Меры, якія ажыццяўляліся на ас-нове рашэнняў пленумаў, назвалі эканамічнай рэформай.

Фактычна рэформа складалася з дзвюх частак. Па-першае, у верасні 1965 г. было вырашана вярнуцца да галіновага прын-цыпу кіраўніцтва прамысловасцю. На Беларусі ў кастрычніку 1965 г. замест аднаго саўнаргаса былі створаны 6 міністэрстваў саюзна-рэспубліканскіх і 3 рэспубліканскіх (мясцовай прамыс-ловасці, тарфяной, сельскага будаўніцтва). Па-другое, вызнача-ліся мерапрыемствы па ўдасканаленню планавання і эканаміч-нага стымулявання прамысловай вытворчасці. Змянялася сістэ-ма тэхніка-эканамічных паказчыкаў, якія даводзіліся прадпры-емствам зверху (замест 109 толькі 9). Вышэйстаячыя органы павінны былі планаваць толькі асноўныя заданні: аб'ём рэаліза-цыі прадукцыі, асноўную наменклатуру вырабаў, фонд зарпла-ты, прыбытак, рэнтабельнасць і інш. Прадпрыемствы атрымалі права самастойна вызначаць рост прадукцыйнасці працы, зніжэнне сабекошту прадукцыі, колькасць персаналу. Вытвор-часць валавой прадукцыі, як асноўны паказчык, быў заменены на аб'ём яе рэалізацыі. Меркавалася, што гэта выкліча прамую зацікаўленасць у выпуску тавараў, якія б карысталіся попытам у спажыўца. Ва ўмовах гаспадарчай рэформы па-новаму выра-шаліся пытанні матэрыяльнага заахвочвання работнікаў. 3 пры-бытку прадпрыемстваў, акрамя фонду развіцця вытворчасці, ствараліся фонды для матэрыяльнага заахвочвання і правядзен-ня сацыяльна-культурных мерапрыемстваў.

Такім чынам, прадугледжвалася адначасовае ўмацаванне цэнтралізаванага кіравання народнай гаспадаркай і пашы-рэнне гаспадарчай самастойнасці, ініцыятывы калектываў прадпрыемстваў. Зразумела, што такое спалучэнне эканаміч-ных і дырэктыўных метадаў было цяжка сумяшчальным.

Новыя метады планавання і эканамічнага стымулявання, што ўкараняліся з 1966 г., з'явіліся адметнай рысай восьмага пяцігадовага плана (1966-1970). Першым у рэспубліцы па-чаў працаваць па новаму калектыў Гомельскага шклозавода, а ўсяго ў 1966 г. - 40 прадпрыемстваў. Яны ў наступным годзе самі прасілі вышэйшыя органы павялічыць ім планавыя заданні па аб'ёму рэалізацыі больш чым на 60 млн. рублёў і па прыбытку - на 20 млн рублёў. Распаўсюджванне рэформы ўшыр на Беларусі ішло даволі паспяхова, бо першымі на новыя ўмовы гаспадарання сталі пераходзіць лепшыя ў сваіх галінах прадпрыемствы. Натуральна, яны мелі магчымасць захаваць сваіх рабочых. Але калі рэформа распаўсюдзілася на цэлыя галіны, то стала відавочным: міністэрствы па-ра-нейшаму забіраюць сродкі ў прадпрыемстваў перадавых і перадаюць адстаючым. Галоўным паказчыкам дзейнасці прадпрыемства заставаўся план. Перадавіком лічыўся не той, хто ўзяў больш напружанае заданне, а той, хто перавыканаў план. Усялякае перавыкананне плана між тым выклікала зме-ну прапорцый, устаноўленых народнагаспадарчым нланам і садзейнічала арытміі вытворчасці. Зразумела, што ўсё вы-шэйпералічанае вызывалася да жыцця паступовым узмац-неннем адміністрацыйнай сістэмы. Міністэрствы захавалі ў сваіх руках важнейшы сродак уздзеяння на прадпрыемствы -цэнтралізаванае размеркаванне фондаў. Прадпрыемства не магло нават абскардзіць рашэнні вышэйстаячага кіраўніцт-ва, бо не быў выпрацаваны дакладны механізм юрыдычнай абароны правоў працоўнага калектыву.

Не дала неабходнага эфекту і механічная замена тэрыта-рыяльнага прынцыпу кіравання галіновым. Ужо ў восьмай пяцігодцы (1966-1970) асобныя міністэрствы парушылі тыя сувязі, якія склаліся ў рэспубліцы.

У другой налове 1960-х гг. асабліва выразна акрэсліліся супярэчнасці, увогуле характэрныя для развіцця беларускай прамысловасці ў пасляваенныя дзесяцігоддзі. 3 аднаго боку, высокія тэмпы развіцця электраэнергетыкі, нафтаздабываю-чай, нафтаперапрацоўчай, хімічнай, паліўнай прамысловасці, радыёэлектронікі, прыборабудаўніцтва, высокадакладпапі станкабудавання. 3 другога, нізкі ўзровень механізацыі дапа-можных працэсаў. Прыкладна палова ўсіх рабочых прамыс-ловасці БССР была занята на дапаможных працэсах. У прад прыемстваў не было эканамічнай зацікаўленасці ў зніжэнні ўдзельнай вагі ручной працы, у змяншэнні колькасці працую-чых, бо гэта было звязана з памяншэннем планавых памераў фонду заработнай платы. Апошні паказчык кіраўнікі заводаў і фабрык, наадварот, імкнуліся павялічыць, таму што ў пра-цэнтах да яго вызначаліся фонды матэрыяльнага заахвочван-ня сацыяльна-культурных і жыллёвых мерапрыемстваў. Як вынік, 50% прыросту прамысловай прадукцыі ў 1966-1970 гг. было атрымана за кошт павелічэння колькасці працуючых. Адпаведна павялічылася міграцыя з вёскі ў горад, што сур'ёз-на адбілася на вырашэнні жыллёвай праблемы, якасці быта-вога абслугоўвання насельніцтва гарадоў.

У сярэдзіне шасцідзесятых гадоў БССР заставалася аграр-на-індустрыяльнай краінай. Доля прамысловасці ў нацыяналь-ным даходзе рэспублікі складала 43,8% (у цэлым па СССР -50,7%). Большая частка насельніцтва рэспублікі па-ранейшаму жыла ў вёсцы. Таму важнае значэнне надавалася развіццю сельскай гаспадаркі. Прадугледжвалася паляпшэнне матэры-яльна-тэхнічнага забеспячэння і капітальнага будаўніцтва на вёсцы. Былі ажыццёўлены захады супраць спроб адміністра-цыйнымі метадамі скараціць дапаможную гаспадарку калгас-нікаў. Вызначаўся шэраг мерапрыемстваў па стымуляванню калгасна-саўгаснай вытворчасці. Была спісана запазычанасць калгасам. Значная частка калгаснікаў поўнасцю вызвалялася ад выплаты падатку. Зацвярджаліся цвёрдыя пяцігадовыя гша-ны закупкі сельскагаспадарчай прадукцыі. Той яе часткай, што заставалася пасля выканання дзяржаўнага плана, распа-раджаліся калгасы і саўгасы. Уводзіліся новыя закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, павялічаныя ў ся-рэднім болып чым на 50%, а на прадаваемую прадукцыю дадаткова (звыш плана) яшчэ на 50%.

У выніку ў 1965 г. з усіх калгасаў рэспублікі нерэнтабель-нымі засталіся толькі 6 гаспадарак, прадукцыйнасць працы ўзрасла на 12%. Рост грашовых даходаў даў магчымасць павялічыць аплату працы. У 1965 г. былі дасягнуты самыя высокія ў параўнанні з папярэднімі гадамі паказчыкі ў сельскай гаспадарцы. Валавы збор збожжа перавысіў максі-мальныя зборы за лепшыя даваенныя і пасляваенныя гады. Значна ўзрасла ўраджайнасць бульбы. Рост вытворчасці мяса і надояў малака амаль у 2 разы перавысілі павелічэнне пага-лоўя буйной рагатай жывёлы.

У 1960-я гады праводзяцца мерапрыемствы па асушэнню зямель і будаўніцтву саўгасаў на Палессі. За кошт меліяра-цыі фонд ворыўных зямель калгасаў і саўгасаў Беларусі па-вялічыўся на 900 тыс. гектараў (на 10%). У гэтай справе ўзніклі і непажаданыя з'явы. Недаацэнка зваротнага водарэ-гулявання прыводзіла да хуткага зносу тарфянікаў. У 1969 г. была звернута ўвага на будаўніцтва больш дасканалых мелі-ярацыйных сістэм, уводзіліся "гарантыйныя пашпарты" асу-шаных зямель, ствараліся дзяржаўныя камісіі.

Ва ўмовах адмаўлення прыватнай уласнасці павышэнне эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці бачылася праз паглыбленне яе спецыялізацыі і канцэнтрацыі. 3 канца 1960 - пачатку 70-х гг. партыйнае кіраўніцтва рэспублікі пачынас праводзіць у жыццё курс на стварэнне буйных ад-кормачных комплексаў. Да працы ў гэтым напрамку натхняў як вопыт ГДР, так і асобных гаспадарак Беларусі, у якіх сабекошт кілаграма свініны склаў крыху больш рубля.

Капітальныя ўкладанні на будаўніцтва і сродкі механіза-цыі накіроўваліся перш за ўсё ў тыя галіны жывёлагадоўлі, на якіх спецыялізаваўся калгас або саўгас. Удасканальвала-ся спецыялізацыя жывёлагадоўлі ў залежнасці ад месцазна-ходжання гаспадарак у адносінах да вялікіх гарадоў і пра-мысловых цэнтраў.

Пэўны плён спецыялізацыі і канцэнтрацыі жывёлагадоўлі вы-явіўся. Вытворчасць прадуктаў жывёлагадоўлі ў цэлым па рэс-публіцы павялічылася, хаця сабекошт яе застаўся амаль без змя-ненняў.

Восьмая пяцігодка (1966-1970) была найболып паспяховаіі за ўсю гісторыю СССР. Правядзенне эканамічнай рэформы дало штуршок развіццю прамысловасці, аднак закрапула ў самой эканамічнай сістэме толькі знешнюю структуру. Саунаргасы былі заменены міністэрствамі, адны паказчыкі другімі, скарацілася іх колькасць. Рэформа не закранула пы-тання аб функцыяніраванні грамадскай уласнасці, паколькі лічылі, што ў выглядзе, які склаўся, яна стварае ўсё неабход-нае для паспяховага развіцця народнай гаспадаркі. Не пад-трыманая палітычнай рэформай, эканамічныя пераўтварэнні не былы даведзены да заканчэння.

Здабыткі і праблемы 1970-1980-х гг.

На пачатку ж 1970-х гг. экстэнсіўныя фактары сябе амаль вычарпалі. Партыйнае кіраўніцтва ўсё часцей гаварыла аб дэфіцыце працоўных рэсурсаў. Абсалютны сярэднегадавы прырост насельніцтва працаздольнага ўзросту ў 1971-1978 гг. быў вышэйшым, чым у 1961-1970 гг. Прыкметна павысіўся ўзровень адука-цыі і прафесійнай падрыхтоўкі працоўных. Але ў сярэдзіне 70-х гг. была дасягнута высокая ступень уключэння ў гра-мадскую вытворчасць працаздольнага насельніцтва (звыш 90%), у выніку чаго рэзка скараціліся дадатковыя крыніцы рабочай сілы. Калі ўлічыць, што больш палавіны ўсіх рабо-чых прамысловасці была занята ручной працай, то можна адзначыць, што дэфіцыт рабочай сілы ў значнай ступені быў выкліканы штучна. Забеспячэнне тэмпаў росту прадукцыі прамысловасці шляхам пабудовы новых прадпрыемстваў прыводзіла да распыленасці капітальных укладанняў, у выніку чаго з году ў год павялічваліся аб'ёмы незавершанага будаўніцтва. Улічваючы ўсе вышэйазначаныя недахопы, П.М. Машэраў на XXVII з'ездзе КПБ (1976) падкрэсліў, што "ў прамысловай, калгасна-саўгаснай і будаўнічай вытвор-часці мы яшчэ не можам гаварыць аб сапраўдным, паўсюд-ным пераходзе на рэйкі ўсебаковай інтэнсіфікацыі". Бараць-ба за інтэнсіфікацыю грамадскай вытворчасці, карэннае па-ляпшэіше якасных параметраў у эканоміцы вызначыліся як галоўная задача на 1976-1980 гг.

Пачынаецца пошук шляхоў адміністрацыйнага стымуля-вання развіцця эканомікі, пошук новых эфектыўных паказчы-каў і адзнак іх выканання. Так, 1 студзеня 1975 г. быў уведзе-пы новы парадак ацэнкі работы прадпрыемства, згодна з якім план па рэалізацыі лічыуся выкананым толькі тады, калі былі выкананы дагаворныя абавязкі перад заказчыкамі. Па-рушальнікі дысцыпліны паставак пазбаўляліся на 15-20 і больш працэнтаў фонду матэрыяльнага заахвочвання.

У другой палове 1970-х гг. былі пабудаваны дзесяткі новых буйных прадпрымстваў. У іх ліку Жлобінская фабрыка штучна-га футра, Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка, Гродзен-скае вытворчае прадзільна-нітачнае аб'яднанне. Ішло далейшае ўзмацненне канцэнтрацыі вытворчасці. У 1980 г. на Беларусі дзейнічала каля 200 вытворчых і навукова-вытворчых аб'яднан-няў, на долю якіх прыходзілася звыш 50% усяго аб'ёму рэаліза-ванай прадукцыі, тады як у 1975 г. іх было напалову менш.

Але разам з тым зніжаюцца асноўныя эканамічныя паказ-чыкі. У 1982 г. сярэднегадавы прырост нацыянальнага дахо-ду паменшыўся да ўзроўню - 3,4%. Характэрнай рысай гас-падарчага механізму становіцца яго "затратнасць". Пераваж-на бюджэтнае фінансаванне капіталаўкладанняў і строга фон-давае размеркаванне матэрыяльна-тэхнічных сродкаў пры-водзіла да таго, што любыя выдаткі не закраналі непасрэдна інтарэсы вытворцаў. Усе страты, звязаныя з прастоем тэхнікі, наяўнасцю залішняга і не ўстаноўленага абсталявання, нера-цыянальным выкарыстаннем матэрыяльных, энергетычных рэсурсаў, "даўгабудам", цярпела дзяржава.

Узмацненне дысцыпліны на вытворчасці і шэраг іншых мерапрыемстваў дазволілі ў 1983 г. крыху палепшыць стано-вішча ў эканоміцы рэспублікі.

Не ўдалося ў 1981-1985 гг. у поўнай меры ажыццявіць і вызначаную сацыяльную праграму. Нарастанне эканамічных цяжкасцяў не магло не паўплываць на яе вырашэнне. Але ў вачах насельніцтва суседніх рэспублік Беларусь у сярэдзінс 80-х гг. заставалася ў ліку лепшых у сэнсе забяспечанасці харчовымі і прамысловымі таварамі.

Ужо ў канцы 60 - пачатку 70-х гг. камандна-адміністра-цыйныя метады кіраўніцтва зноў пачалі ўзмацняцца і ў сельскай гаспадарцы. На кастрьгчніцкім (1968 г.), ліпеньскім (1970 г.) Плс-нумах ЦК КПСС была сфармулявана задача ўзмацніць кантроль за фінансава-гаспадарчай дзейнасцю калгасаў. У сакаві-ку 1971 г. было адноўлена, адмененае ў 1969 г. права райвы-канкамаў разглядаць планы калгасаў. Мясцовыя органы ўла-ды абавязваліся ўстанавіць дакладны кантроль за размерка-ваннем прыбытку ў калгасах, за агшатай працы. У ліпені 1970 г. запатрабавалі, каб кожны саўгас і калгас прадаў дзяржаве звыш плана як мінімум 35% зерня за пяцігоддзе і не менш 8-10% жывёлагадоўчай прадукцыі штогод. Зноў гаспадаркам навязвалася структура пасяўных плошчаў, даводзіліся заданні адносна пагалоўя статка і яго прадукцыйнасці.

Хутка ўзрастала колькасць стратных гаспадарак. У пэў-най ступені гэта адбывалася ў выніку імклівага росту цэн на сродкі вытворчасці (з 1965 па 1985 гг. у сярэднім у 3,5 раза). Такі рост цэн далёка не супадаў з ростам прадукцыйнасці сельскагаспадарчай тэхнікі.

Паступова складвалася і неўспрымальнасць самой калгасна-саўгаснай сістэмы да колькі-небудзь радыкальных змен. Пачуц-цё гаспадара сярод вяскоўцаў было канчатова згублена. Адчу-жэнне працаўніка ад сродкаў вытворчасці стала рэальнасцю. Паскорыўся працэс міграцыі з вёскі ў горад. 3 1970 па 1984 гг. вясковае насельніцтва ў БССР паменшылася амаль у 1,5 раза.

Адмоўна адбілася на забеспячэнні сельскагаспадарчай вытворчасці кваліфікаванымі кадрамі масавых прафесій "старэнне вёскі".

Недастатковая механізацыя вытворчых працэсаў і неда-хоп людскіх рэсурсаў значна пагаршалі ўмовы працы. Не-магчыма было забяспечыць нават вызначаныя згодна закону водпускі. Ненармаваны працоўны дзень, нізкія заробкі са-дзейнічалі росту так званай "умоўнай міграцыі" - калі пэўная катэгорыя, пераважна мужчынскага насельніцтва, працягва-ла жыць у вёсцы, а працавала ў раённых цэнтрах, у бліжэй-шых гарадах.

Разглядаючы пытанне аб стане сельскагаспадарчай выт-іюрчасці на пачатку 1980-х гг., неабходна адзначыць, што ірадыцыйна значную таварную частку бульбы, мяса, малака, яек, гародніны складала прадукцыя асабістых гаспадарак (у 1961-1965 гт. - каля 69% усёй прадукцыі жывёлагадоўлі, у 1976-1980 гг. - 30%).

Пэўныя спосабы паляпшэння спраў у сельскай гаспадарцы мелі месца ў 1982 г. Згодна з рашэннямі майскага Пленума ЦК КПСС быў замацаваны статус падсобных гаспадарак кал-гаснікаў і мерапрыемствы па іх развіццю. Была ліквідавана запазычанасць калгасаў дзяржаве, павышаны закупачныя цэны. Аднак не адбылося істотных змен і ў сферы матэрыяльнага заахвочвання калгаснікаў, набліжэння сельскага працаўніка да сродкаў вытворчасці. Таму небяспечныя тэндэнцыі, што выя-віліся ў канцы 70 - пачатку 80-х гг., працягвалі дзейнічаць.

Такім чынам, метады адміністрацыйна-каманднага кіраўні-цтва ўжо ў сярэдзіне 60-х гг. былі прызнаны галоўным торма-зам эканамічнага развіцця краіны. Аднак вынікі гаспадарчых рэформаў другой паловы 60-х гадоў не змаглі радыкальна змяніць сітуацыю. Было адноўлена кіраўніцтва па галіноваму прынцыпу, якое прывяло да ўтварэння шматлікіх саюзна-рэс-публіканскіх і агульнасаюзных міністэрстваў. Праведзена рэ-арганізацыя апарату партыйнага кіраўніцтва. Але важнейшыя бакі эканамічнага жыцця рэгуляваліся не законамі, а вялізнай колькасцю адміністратыўных актаў, часта супярэчлівых, што не спрыяла болып паслядоўнаму і дынамічнаму развіццю краіны.

Літаратура

  1. Каханоўскі А.Г. і Яноўскі О.А. \\Гісторія Беларусі. Учеб.-інформ. Пособіе\\ Мн., 2001.

  2. Касцюк М.П.\\ Нарысы па гісторыі Беларусі:У 2 ч.\ Мн., Беларусь, 1995.

  3. Гісторыя Беларусі / Пад рэд. А. Г. Каханоускага і інш. – Мн.: “Экаперспектыва”, 1997.

  4. 2. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. XIX- XX стагоддзі: Курс лекцый / П. І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеу, П.I. Зялінскі і інш. . – Мн.: РІВШ БДУ, 2002.

  5. 3. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. Люты 1917 г. -2004 г. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль.- 2- е выд. –Мн.:Выш. шк., 2006.



1. Реферат на тему Gene Therapy Hemophilia Essay Research Paper Genetic
2. Реферат Продукция, товарооборот и товарные ресурсы предприятия общественного питания
3. Курсовая Роль экотоксиканта никеля в экологии сегодня и его эволюционное влияние в далеком прошлом
4. Реферат на тему Античная философия Демокрит
5. Реферат на тему Изоантигены и изоантитела системы АВО
6. Реферат на тему Hospitable Framwork Essay Research Paper Time Is
7. Доклад на тему Что такое культура
8. Реферат Финансовый менеджмент на современном предприятии
9. Реферат на тему Compare And Contrast Two Sociological Perspectives On
10. Реферат на тему Discriminating Anarchy Essay Research Paper Discriminating AnarchyA