Реферат

Реферат Развiццё еўрапейскай iнтэграцыi

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-10-28

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 30.12.2024



Рэферат


Развiццё еўрапейскай iнтэграцыi


Еýрапейскi кантынент на працягу стагоддзяý быý арэнай бясконцых войн памiж рознымi дзяржавамi цi каалiцыямi дзяржаý. У рэшце рэшт многiя палiтыкi, iнтэлектуалы сталi ýсё больш праяýляць схiльнасць да кардынальных перамен у ýзаемаадносiнах памiж дзяржавамi, якiя б выключылi цi звялi да мiнiмуму магчымасць новых войн. Галоýная iдэя гэтых перамен заключалася у аб’яднаннi еýрапейскiх краiн, зыходзячы з iх агульнай культурнай спадчыны. Ужо пасля першай сусветнай вайны даволi шырока разгарнуýся так званы пан’еýрапейскi грамадскi рух, якi ставiý мэтай адзiнства еýрапейцаý. Гэтая iдэя набыла i дзяржаýнае гучанне. У вераснi 1929г., выступаючы на Асамблеi Лiгi Нацый мiнiстр замежных спраý Францыi А.Брыян прапанаваý iдэю пан-Еýропы, г. зн. устанаýленне федэральных сувязяý памiж еýрапейскiмi краiнамi у мэтах вырашэння праблем эканамiчнага супрацоýнiцтва. Больш таго, А.Брыян афiцыйна звярнуýся да 27 еýрапейскiх краiн з прапановай стварэння еýрапейскага федэральнага саюза. Аднак французскi праект не быý падтрыманы Англiяй i Германiяй i застаýся нерэалiзаваным. Час для еýрапейскага адзiнства ý перыяд памiж двумя сусветнымi войнамi яшчэ не паспеý.

Другая сусветная вайна, яе вынiкi i наступствы зрабiлi iдэю аб’яднання Еýропы яшчэ больш актуальнай. Ужо ý вераснi 1945г., выступаючы ý Цюрыху Уiнстон Чэрчыль заклiкаý да стварэння Злучаных Штатаý Еýропы, i ен быý не адзiн у гэтым iмкненнi сярод знакамiтых палiтыкаý таго часу.

Iмкненне да iнтэграцыi пасля другой сусветнай вайны тлумачылася жаданнем вырашыць дзве важнейшыя для Еýропы праблемы. Першая была звязана з Германiяй. Як вядома, Германiя з часоý Бiсмарка i да Гiтлера неаднаразова пагражала сваiм суседзям i вяла супраць iх войны. Як мацнейшая дзяржава, размешчаная ý цэнтры Еýропы, яна была i заставалася пагрозай, асаблiва для малых краiн. Фармiраванне сiстэмы цi арганiзацыi еýрапейскiх дзяржаý, заснованнай на iх супрацоýнiцтве, магла бы садзейнiчаць эканамiчнаму i палiтычнаму развiццю Германіі не на базе агрэсіўнасці, а ва ўмовах узаемаразумення і агульных намаганняў для развіцця сацыяльна-эканамiчнага i палiтычнага прагрэсу. Нават Францыя, якая традыцыйна iмкнулася да раздзела Германii, да яе абмежавання ý ваенна-палiтычных i эканамiчных адносiнах, у 1945г. у адрозненне ад 1919г., iмкнулася садзейнiчаць аднаýленню Германii ý межах еýрапейскай супольнасцi.

З другога боку, прыхiльнiкi iдэi еýрапейскай Iнтэграцыi лiчылi, што аб’яднанне Еýропы будзе садзейнiчаць аднаýленню эканомiкi ýсiх краін, яе дынамiчнаму i стабiльнаму развiццю, зробiць еýрапейцаý больш багатымi, а еýрапейскiя краiны больш уплывовымi ý свеце.

Зразумела, што не ýсе еýрапейскiя краiны з аднолькавым энтузiазмам аднеслiся да iдэi еýрапейскай iнтэграцыi. Яе актыýна падтрымалi невялiкiя краiны-суседзi Германii. Гэта ý першую чаргу Бельгiя i Нiдэрланды. Цвердым прыхiльнiкам аб’яднання Еýропы была Францыя, якая захоýвала надзеi на лiдыруючую роль на кантыненце.

Зусiм iншыя погляды на праблему аб’яднання Еýропы мела Вялiкабрытанiя, асаблiва у 40-50-я гады. Не будучы кантынентальнай дзяржавай, яна заýседы iмкнулася ý сваей еýрапейскай палiтыцы выкарыстоýваць супярэчнасцi еýрапейскiх дзяржаý, адыгрываючы ролю арбiтра. Планы федэралiзацыi Еýропы выклiкалi ý Лондане пэýную занепакоеннасць. Галоýным вектарам знешняй палiтыкi Англіі пасля вайны быў саюз са Злучанымі Штатамі Амерыкі. Многія англійскія палітыкі лiчылi, што гэты саюз можна будзе пры неабходнасцi супрацьпаставiць аб’яднанай Еýропе.

Разам з тым трэба мець на ýвазе, што Вялiкабрытанiя не адмаýлялася ад супрацоýнiцтва з еýрапейскiмi краiнамi. У вядомай тэорыi У.Чэрчылля аб трох сферах брытанскай знешняй палiтыкi прысутнiчаý i еýрапейскi напрамак, хаця ен i займаý трэццяе месца пасля амерыканскага i iмперскага. Справа была ý тым, што гэта супрацоýнiцтва не павiнна было нi ý якiм разе абмяжоýваць брытанскi суверэнiтэт на карысць агульнаеýрапейскiх iнтэрэсаý. Такiм чынам Брытанiя была яшчэ не гатова да ýдзелу ý планах федэралiзацыi Еýропы.

Першым крокам на шляху ваенна-палiтычнай кансалiдацыi заходнееýрапейскiх дзяржаý было падпiсанне ý сакавiку 1948г.. Бруссельскага дагавора, у вынiку чаго фактычна стварыýся так званы Заходнi саюз. Дагавор падпiсалi Англiя, Францыя, Бельгiя, Нiдэрланды i Люксембург. Галоýным у дагаворы быý абавязак гэтых краін аб сумесных дзеяннях у выпадку ýзнiкнення вайны ý Еýропе i ўцягвання ý яе адной з краін, падпiсаýшых дагавор.

Крыху пазней, у маi 1949, па iнiцыятыве грамадскасцi i многiх еýрапейскiх палiтыкаý быý створаны Савет Еýропы (СЕ). У яго склад увайшлi пяць дзяржаý, падпiсаýшых Бруссельскi дагавор, а таксама Данiя, Iталiя, Iрландыя, Нарвегiя i Швецыя. Пазней далучылiся таксама Аýстрыя, Грэцыя, Iсландыя, Турцыя, ФРГ. У рэшце рэшт у склад Савета Еýропы ýвайшлi практычна ýсе еýрапейскiя краiны ý тым лiку i краiны Цэнтральнай i Усходняй Еýропы пасля краху там камунiстычных рэжымаý. Галоýная ýмова членства ý Савеце Еўропы – забяспечанне ý краiне верхавенства права i выкананне асноýных правоý чалавека. Гэта ý прынцыпе i з’яýляецца сэнсам дзейнасцi СЕ. У Статуце галоýная мэта дзейнасцi СЕ вызначана, як «дасягненне большага адзiнства памiж яго членамi для абароны i ажяццяýлення iдэалаý i прынцыпаý, якiя з’яýляюцца iх агульнай спадчынай, i садзейнiчання iх эканамiчнаму i сацыальнаму прагрэссу».

Галоýнымi органамi СЕ з’яýляюцца Парламенцкая Ассамблея Савета Еуропы (ПАСЕ) i Камiтэт Мiнiстрау. ПАСЕ складаецца з прадстаýнiкоý нацыянальных парламентаý у адпаведнасцi з прадстаýнiцтвам партый ý кожным парламенце. У склад Камiтэта мiнiстраý уваходзяць мiнiстры замежных спраý. ПАСЕ прымае рашэнне большасцю галасоý. Гэтыя рашэннi носяць характар рэкамендацый для Камiтэта мiнiстраý. Камiтэт мiнiстраý прымае рашэннi па палiтычных пытаннях на аснове прынцыпа аднагалосся. Яго рашэнне з’яýляюцца рэкамендацыямi для нацыянальных урадаý. Сярод многiх дакументаý, прынятых СЕ галоýнымi з’яýляюцца Еýрапейская канвенцыя аб абароне правоý i асноýных свабод чалавека i Еýрапейская сацыяльная хартыя, прынятая ý 1961г. i карэнным чынам абноýленая ý 1996г.

Савет Еýропы з’яýляецца такiм чынам арганiзацыяй кансультатыýнага характара i не абмяжоýвае нацыянальны суверэнiтэт. Яна не магла прымусова дабiвацца рэалiзацыi сваiх рашэнняý. Яны носяць у асноýным характар маральнага ýздзеяння. Аднак краiны-ýдзельнiкi, як правiла, прытрымлiваюцца гэтых рашэнняý. Тыя ж краiны, урады якiх парушаюць правы чалавека i свабоды, могуць быць выключаны са складу СЕ. Кiруючыя органы СЕ размяшчаюцца ý Страсбургу. Савет Еýропы да сенняшняга дня выконвае важную работу ý галiне аховы правоý чалавека.

У самым пачатку 50-х гадоý у Еýропе актыýна абмяркоýваецца iдэя ваеннай iнтэграцыi. У кастрычнiку 1950г. прым’ер мiнiстр Францыi Р.Плевен выступiý з прапановай стварыць еýрапейскi камiтэт мiнiстраý абароны, якi б распачаý работу па фармiраванню еýрапейскай армii. На нарадзе мiнiстраý замежных спраý Англii, Францыi i ЗША у Вашынгтоне ў вераснi 1951г. прапанова была падтрымана. Пры гэтым спецыяльна падкрэслiвалася, што ý плануемую ваенную супольнасць мяркуецца ўключыць і ФРГ, а сама супольнасць будзе уваходзiць у НАТО. 27 мая 1952г. мiнiстры замежных спраý Бельгii, Галландыi, Iталii, Люксембурга, Францы i ФРГ падпiсалi ý Парыжы дагавор аб стварэннi Еýрапейскай абарончай супольнасцi (ЕАС). ЕАС разглядалася як наднацыянальная ваенная арганізацыя. Аднак у жніўні 1954 года парламент Францыі не ратыфікаваў дагавор. Супраць выступілі як левыя (камунiсты), якiя былi супраць рэмiлiтарызацыi ФРГ, так i правыя (галлiсты), якiя лiчылi, што французская армiя ý супольнасцi можа страцiць нацыянальны характар, а французскiмi салдатамi могуць камандаваць нямецкiя афiцэры i генералы. У сувязi з гэтым праект стварэння ЕАС не быý рэалiзаваны.

Тым не менш праблемы ваеннай iнтэграцыi заставалiся прадметам абмеркавання, як i далучэнне да яе Iталii i ФРГ. Пасля правалу са стварэннем ЕАС было вырашана рэарганiзаваць Заходнi саюз i на яго базе стварыць Заходнееýрапейскi саюз (ЗЕС), якi i быý аформлены ý маi 1955г. ЗЕС прадстаýляý сабой ваенна-палiтычны саюз сямi заходнееýрапейскiх дзяржаý: Англii, Бельгii, Галландыi, Iталii, Люксембурга, Францыi i ФРГ. Такiм чынам у адрозненне ад Заходняга саюза, членамi новага аб’яднання былi таксама ФРГ i Iталiя – краiны, пераможаныя ý вайне. ФРГ атрымоýвала магчымасць стварыць сваю армiю, якая павiнна была стаць часткай узброенных сiлаў ЗЕС. Калi ý Бруссельскiм дагаворы гаварылася яшчэ аб неабходнасцi супрацьстаяць магчымаму адраджэнню германскай агрэсiýнасцi, то ý дагаворы аб ЗЕС аб гэтым не была нават упамiну. Затое было падкрэслена, што ЗЕС будзе працаваць ý цесным супрацоýнiцтве з арганiзацыяй Паýночнаатлантычнага дагавора. Такiм чынам ЗЕС стаý як бы фiлiялам цi ý нейкiм сэнсе аýтаномнай арганiзацыяй НАТО ý Еýропе. Коратка асноýныя задачы ЗЕС можна сфармуляваць наступным чынам: абарончыя праблемы ý Еýропе i супрацоýнiцтва з НАТО. Разам з тым патрэбна мець на ýвазе, што пасля падпiсання Маастрыхтскага дагавора, якi прадугледжвае i супрацоýнiцтва ý ваенный галiне, ЗЕС страчвае свае значэнне. Афiцыйна ен быý створаны на 50 гадоý i тэрмiн яго дзеяння заканчваецца ý 2005 годзе. Аднак ужо 1999г. пры Еýрапейскiм Саюзе быý створаны Савет па каардынацыi знешняй палiтыкi i бяспекi, да якога фактычна перайшлi функцыi ЗЕС. Узначалiý новы орган былы генеральны сакратар НАТО Хавьер Салана.

У пачатку 50-х г. былi зроблены першыя крокi i ý напрамку эканамiчнай iнтэграцыi. У маi 1950г. мiнiстр замежных спраý Францыi Робер Шуман выступiý з прапановай стварыць Еýрапейскае аб’яднанне вугля i сталi (ЕАВС). Мелася на ýвазе аб’яднанне вугальнай i металургiчнай пармысловасцi Заходнееýрапейскiх краiн, i ý першую чаргу Францыi i ФРГ, якiя ý гэтай сферы займалi дамiнуючыя пазiцыi. Больш таго, стварэнне ЕАВС павiнна было пакласцi пачатак пераходу Францыi ад дзесяцiгоддзяý канфрантацыi з Германiяй да супрацоýнiцтва i партнерства з ей. Дагавор аб стварэннi Еурапейскага аб'яднання вугля i cталi быý падпiсаны 18 сакавiка 1951г. у Парыжы на 50 гадоý. Уступiý у сiлу ý лiпенi 1952г. У склад ЕАВС увайшлi Бельгiя, Iталiя, Люксембург, Нiдэрланды, Францыя i ФРГ. Вугальная i металургiчная прамысловасць гэтых краін была пастаýлена пад сумесны мiжнародны кантроль. Дагавор аб стварэннi ЕАВС прадугледжвае фармiраванне кiруючых органаý гэтага аб’яднання.

Англiя не падтрымала гэтую iдэю. Яна лiчыла, што англiйская сталь будзе больш таннай, чым еýрапейская. З другога боку ý Брытанii iснавала занепакоенасць, што ýдзел ý еýрапейскай iнтэграцыi негатыýна паýплывае на гандлева-эканамiчныя адносiны ý межах Садружнасцi нацый. Па гэтых i другiх прычынах Англiя не далучылася да ЕАВС.

Стварэнне ЕАВС было толькi пачаткам iнтэграцыйных працэссаý у Еýропе. Краiны шасцеркi, хаця i кожная па-рознаму, былi настроены на пашырэнне i паглыбленне гэтага працэсса. Сабраýшыся ý 1955г. у Мессiне iх прадстаýнiкi дамовiлiся зрабiць новыя крокi наперад. Было вырашана стварыць Еýрапейскую эканамiчную супольнасць (ЕЭС) i Еýрапейскую супольнасць па атамнай энергii (Еýратам). Вялiкабрытанiя як i раней адносiлася да гэтых працэсаý насцярожана. Яна не лiчыла сябе еýрапейскай (кантынентальнай) дзяржавай i не гатова была да ýдзелу у маштабных iнтэграцыйных працэсах. Пагэтаму у Мессiне яна была прадстаýлена першапачаткова ý якасцi назiральнiка, а потым i навогул пакiнула нараду. Англiчане пры некаторых умовах маглi пагадзiцца толькi са стварэннем зоны свабоднага гандлю i не больш таго. Нi аб якiм абмежаваннi суверэнiтэтаý на карысць агульнаеýрапейскiх органаý яны i думаць ý гэты час не хацелi.

Тым часам краiны шасцеркi, сабраýшыся ý сакавiку 1957г. у Рыме падпiсалi дамоýленасцi аб стварэннi як ЕЭС так i Еуратама. Пагадненне аб стварэннi Еýраатама прадугледжвала супрацоýнiцтва краін у галiне мiрнага выкарыстоýвання ядзернай энергii. Мелася на ýвазе правядзенне сумесных ядзерных даследванняў, стварэнне ядзерных аб'ектаў, распрацоўка кодэкса бяспекі пры ядзерных даследваннях i другiх работах у гэтай сферы, стварэнне органа, якi быý бы надзелены пераважнымi правамi на ядзерную сыравiну. Такiм чынам Еýратам як i ЕАВС стаý арганiзацыяй галiновай iнтэграцыi.

Зусiм iншы характар мела Еýрапейская эканамiчная супольнасць, якая з самага пачатку адыгрывала галоýную ролю ý еýрапейскiх iнтэграцыйных працэсах. Дагавор аб стварэннi ЕЭС прадугледжваý фармiраванне агульнага рынка краін-удзельнiц. (Гэта стала прычынай для таго, што ЕЭС звычайна называлi проста «агульны рынак»). Мелася на ýвазе адмена iмi мытных пошлiн, i колькасных абмежаванняý для ýвоза i вываза тавараý, устанаýленя агульнага тарыфа i агульнай гандлевай палiтыкi ý галiне сельскай гаспадаркi i транспарта, зблiжэнне заканадаýства, стварэнне Еýрапейскага iнвестыцыйнага банка i г.д.

Усе iнтэграцыйныя аб’яднаннi мелi свае кiруючыя органы, якiя аднак не мелi паýнамоцтваý значна абмяжоýваць суверэнiтэт краін-удзельнiц. Апошнiя перадалi супольнасцям толькi пэýную частку дзяржаýных паýнамоцтваý у эканамiчнай сферы i нават не планавалi ствараць нейкi «еýрапейскi суверэнiтэт», захоýваючы свой, нацыянальны. З сярэдзiны 60-х гадоý адбываецца паступовае аб’яднанне цi злiцце кiруючых iнстытутаý трох супольнасцяý, аднак кожнае з iх захоýвае сваю правасуб’ектнасць i застаецца юрыдычнай асобай.

У дагаворы аб стварэннi ЕЭС прадугледжвалася, што агульны рынак павiнен фармiравацца паступова на працягу пераходнага перыяда ý 12 гадоý. Аднак ужо з 1 лiпеня 1968г., гэта значыць на паýтара года раней устаноýленага тэрмiна краiны-члены ЕЭС ажыццявiлi памiж сабой мытны саюз, былi адменены мытныя тарыфы, устаноýлен агульны знешнi тарыф. Краiны-удзельнiцы дамовiлiся таксама аб асноýных прынцыпах правядзення агульнай сельскагаспадарчай палiтыкi. На наступны этап планавалася пашырыць эканамiчны саюз, ажыццявiць свабоднае перамяшчэнне рабочай сiлы i капiтала, узгаднанне сацыяльнай палiтыкi, стварэнне валютнага саюза з адзiным цэнтральным банкам.

Ва ýмовах актыýнага развiцця iнтэграцыйных працэсаý на еýрапейскiм кантыненце Вялiкабрытанiя iмкнецца ýмацаваць свае пазiцыi. Яна не магла пайсцi так далека ý справе iнтэграцыi, як краiны шасцеркi, але i не хацела заставацца адной ý Еýропе перад аб’яднаным фронтам еýрапейкiх дзяржаý. У 1960г. па яе iнiцыятыве ствараецца яшчэ адно iнтэграцыйнае аб’яднанне пад назвай Еурапейская асацыяцыя свабоднага гандлю. (ЕАСГ). Пагаднанне аб стварэннi ЕАСГ было падпiсана ý Стакгольме 4 студзеня 1960г. Акрамя Вялiкабрытанii ý яго склад увайшлi Аýстрыя, Данiя, Нарвегiя, Партугалiя, Швейцарыя, Швецыя, з 1961г. – Фiнляндыя. ЕАСГ была больш сцiплай па сваiх мэтах арганiзацыяй. Стакгольмскi дагавор прадугледжваý толькi стварэнне ýмоý для свабоднага гандлю прамысловымi таварамi памiж краiнамi-удзельнiцамi шляхам паступовага скарачэння мытных пошлiн i колькасных абмежаванняý. Нiяк не вырашалася праблема гандлю сельскагаспадарчымi прадуктамi, не рэгулявалiся фiнансава-эканамiчныя аспекты дзейнасцi краін, не прадугледжвалася стварэнне адзiнай мытнай тэррыторыi з агульным знешнiм тарыфам i тым больш не планавалася ýстанаýленне палiтычнага саюза ý якой-небудзь форме.

Хутка, аднак, стала вiдавочным, што аморфная, створаная з далека не першых еýрапейскiх дзяржаý, ЕАСГ не можа супрацьстаяць краiнам «агульнага рынка» у цэнтры якога знаходзiýся франка- германкi саюз. Разуменне гэтага, як таксама i ýсведамленне магчамасцi аказацца iзаляванай ад аб’яднанай Еýорпы, мяняе пазiцыю Вялiкабрытанii. У пачатку 60-х гадоý прэм’ер-мiнiстр Г.Макмiллан пачынае актыýную кампанiю па далучэнню краiны да ЕЭС, нягледзячы на супрацьдзеянне Лейбарыстскай партыi. Аднак Вялiкабрытанiя сутыкаецца з рашуча адмоýнай пазiцыяй Францыi. Прэзiдэнт дэ Голль лiчыý яе праваднiком iнтэрэсаý ЗША i меркаваý, што ýступленне Англii ý «агульны рынак» аслабiць магчымасцi аб’яднанай Еýропы ý канкурэнтнай барацьбе з амерыканцамi. З другога боку, аднак, французскi прэзiдэнт сваей жорсткай пазiцыяй iмкнуýся захаваць у ЕЭС лiдыруючыя пазiцыi Францыi ý саюзе з ФРГ, якiя маглi бы быць пастаýлены пад пагрозу пасля ýступлення Вялiкабрытанii. Такiм чынам першая спроба англiйскага ýрада далучыць краiну да працэсаý еýрапейскай iнтэграцыi да поспеху не прывяла. Такi ж лес чакаý цяпер ужо iнiцыятыву лейбарысцкага ýрада, якi ý маi 1967г. накiраваý афiцыйную заяву аб далучэннi да ЕЭС. Францыя зноý цверда выказалася супраць. Толькi ý 1972г. прэм’ер-мiнiстр Вялiкабрытанii Э.Хiт дабiваецца згоды Францыi, дзе прэзiдэнтам быý ужо Ж.Пампiду, i шлях да ýступлення Вялiкабрытанii у ЕЭС становiцца адкрытым. Адпаведным дагаворам 1972г. з кiраýнiцтвам «агульнага рынка» было прадугледжана, што Англiя становiцца яго поýнапраýным членам з 1 студзеня 1973г.

Разам з Вялiкабрытанiяй да ЕЭС дылучылiся таксама Данiя i Iрландыя. Працэс яго пашырэння працягваýся i далей. У 1981г. далучылася Грэцыя, у 1986г. – Iспанiя i Партугалiя, у 1995г. – Аýстрыя, Швецыя i Фiнляндыя. Iмкненне урада Нарвегii ýключыць сваю краiну ý ЕЭС было двойчы перакрэслена вынiкамi ýсеагульнага рэферэндума.

Тры еýрапейскiя аб’яднаннi (ЕАВС, Еýраатам, ЕЭС) усе больш успрымалiся грамадствам як адзiная супольнасць. У сувязi з гэтым 16 лютага 1978г. Еýрапейскi парламент прыняý рашэне аб увядзеннi тэрмiна Еурапейская супольнасць у адносiнах да ýдзельнiкаý iнтэграцыйных працэсаý у межах гэтых трох аб’яднанняý. Пры гэтым усе тры аб'яднаннi заставалiся iснаваць i захоýвалi статус юрыдычнай асобы.

Працэсы iнтэграцыi развiвалiся паспяхова, абмяжоýваючыся да 90-х гадоý у асноýным эканамiчнымi праблемамi. Былi лiквiдаваны мытныя пошлiны i колькасныя абмежаваннi у гандлi. У 1968г. уведзены агульны мытны тарыф у адносiнах да трэцiх краін, праводзiлася унiфiкацыя фiнансавага заканадаýства, распрацоýвалася адзiная аграрная палiтыка. У 70-я гады была ýведзена агульная еýрапейская разлiковая адзiнка экю. Шэнгенскiя пагадненнi 1985г. прадугледжвалi свабоду перамяшчэння грамадзян Еýрапейскай супольнасцi, а таксама агульныя вiзавыя правiлы у адносiнах да грамадзян трэціх краiн. Гэтыя пагадненнi пачалi рэалiзоýвацца у пачатку 90-х гадоý, але да iх не далучылiся Вялiкабрытанiя i Iрландыя.

Поспехi эканамiчнай iнтэграцыi, стварэнне ý прыватнасцi у 1992г. агульнага рынка, ставiлi ý парадак дня пытанне аб пераходзе да новага ýзроýню iнтэграцыi. Мелася на ýвазе стварэнне эканамiчнага i валютнага саюза, што аб’ектыýна павiнна было прывесцi да больш цесных узаемаадносiн у палiтычнай сферы, у прыватнасцi, да большай узгодненасцi iх дзеянняý на мiжнароднай арэне. Гэтая праблема была вырашана Маастрыхтскiм дагаворам, падпiсаным 7 лютага 1992г. i ýступiýшым у сiлу 1 лiстапада 1993г.

Маастрыхтскi дагавор намецiý больш канкрэтны план стварэння валютнага i эканамiчнага саюза, якi патрэбна было рэалiзаваць да 1999г. Прадугледжвалася стварыць у працэсе рэалiзацыi адзiную валюту i адзiны цэнтральны банк. Для Вялiкабрытанii, якая ý iнтэграцыйных працэсах рухалася больш запаволена, было зроблена выключэне. Дагавор прадугледжваý таксама развiцце супрацоýнiцтва ý галiне знешняй палiтыкi i бяспекi, а таксама па пытаннях правасуддзя i ýнутраных спраý. На аснове Маастрыхтскага дагавора быý створан Еýрапейскi саюз (ЕС), якi ýвабраý у сябе Еýрапейскаю супольнасць i яе кiруючыя органы.

Кiруючымi, цi лепш сказаць каардынуючымi органамi Еýрапейскага саюза з’яýляюцца:

1.                 Савет мiнiстраý. Часта яго называюць Саветам мiнiстраý замежных спраý, бо менавiта ý гэтай якасцi ен часцей за ýсе выступае. Аднак пры вырашэннi тых цi iншых галiновых праблем ен складаецца з адпаведных мiнiстраý (напрыклад фiнансаý, сельскай гаспадаркi i г.д.) Савет мiнiстраý мае паýнамоцтвы прымаць абавязваючыя рашэннi практычна па ýсiх напрамках дзейнасцi ЕС. Кiруюць паседжаннямi папераменна па графiку прадстаýнiкi ýсiх краін. Тэрмiн кiраýнiцтва складае шэсць месяцаý. Кожная краiна мае ý Савеце мiнiстраý адпаведную колькасць галасоý.

2.                 Еýрапейскi савет. Падчас яго называюць таксама Саветам Еýрапейскага Саюза. У склад уваходзяць кiраýнiкi дзяржаý i ýрадаý i старшыня Еýрапейскай камiсii. Паседжаннi праходзяць не менш двух разоý у год. Вырашае стратэгiчныя праблемы, вызначае генеральную палiтычную лiнiю ЕС.

3.                 Еýрапейскi парламент (ЕП). Гэта – прадстаýнiчы орган Еýрапейскага Саюза. Выбiраецца ýсеагульным прамым галасаваннем ва ýсiх краiнах-членах ЕС. Пры гэтым кожная краiна мае сваю квоту, у залежнасцi ад колькасцi насельнiцтва. Еýрапейскi парламент праводзiць свае паседжаннi ý Страсбургу цi ý Брусселi. Старшыней ЕП з 1999г. з’яýляецца Нiколь Фантэн (Францыя). Гэта першая жанчына-старшыня парламента пасля 1979г. Еýрапейскi парламент не мае паýнамоцтваý для прыняцця рашэнняý, абавязковых для выканання дзяржавамi-удзельнiцамi цi органамi ЕС, ён удзельнiчае ý падрыхтоýцы i прыняццi юрыдычных актаý ЕС, бюджэта, у ратыфiкацыi мiжнародных пагадненяý.

4.                 Камiсiя Еýрапейскiх супольнасцяý. Часцей за усе выкарыстоýваецца неафiцыйная назва Еýрапейская камiсiя. Яна прадстаýляе сабой наднацыянальны выканаýчы орган, можна нават сказаць урад, якi займаецца паýсядзеннай работай па правядзенню палiтыкi ЕС. Рыхтуе праекты дакументаý для Савета мiнiстраý. Фармiруецца на аснове дамоýленасцяý краін-удзельнiц тэрмiнам на пяць гадоý. Старшыней Еýрапейскай камiсii з 1998г. з’яýляецца былы прэм’ер-мiнiстр Iталii Романо Продзi.

5.                 Еýрапейскi суд. Яго задачай з’яýляецца забяспечанне аднолькавага тлумачэння заканадаýства ý межах юрысдыкцыi ЕС, а таксама вырашэнне спрэчных пытанняý. Паседжаннi праводзяцца па просьбе дзяржаý-членаý цi якога-небудзь органа ЕС. Выносiць таксама рашэннi па iсках фiзiчных цi юрыдычных асоб. Суддзi прызначаюцца на шэсць гадоý па дамоýленасцi ýрадаý краін ЕС.

6.                 Камiтэт пстаянных прадстаýнiкоý. З’яýляецца рабочым органам Савета мiнiстраý. Папярэдне разглядвае пытаннi, якiя выносяцца на абмеркаванне СМ, робiць свае заýвагi i рэкамендацыi. У склад камiтэта ýваходзiць па аднаму чалавеку ад кожнай краiны-удзельнiцы.

Еýрапейскi Саюз пасля Маастрыхтскага дагавора сфармiраваýся ý аб’яднанне, якое прадстаýляе сабой эканамiчны i валютны саюз, якому ýласцiвы таксама некаторыя элементы палiтычнага саюза. Сярод iх – еýрапейскае грамадзянства, агульная знешняя палiтыка i палiтыка бяспекi, супрацоýнiцтва у галiне правасуддзя i ýнутраных спраý. Разам з тым, ен не з’яýляецца нi федэрацыяй, нi канфедэрацыяй, а прадстаýляе сабой аб’яднанне дзяржаý i супольнасцяý. Еýрапейскi саюз не валодае правам юрыдычнай асобы, а пагэтаму не можа заключаць мiжнародныя дагаворы. Гэта застаецца прэрэгатывай дзяржаý-удзельнiц i ýваходзячых у яго супольнасцяý.

На працягу 90-х гадоý галоýныя напрамкi дзейнасцi ЕС былi звязаны з пераходам ад агульнага рынка да эканамiчнага i валютнага саюза, з фармiраваннем асноý знешняй палiтыкi i палiтыкi ý галiне бяспекi, паступовай iнтэграцыi у ЕС Заходнееýрапейскага саюза, з актывiзацыяй агульнай палiтыкi ý Сяродземнамор’i, Азii, Афрыцы, Лацiнскай Амерыцы, з гарманiзацыйнай сацыяльнай сферы, з узаемадзеяннем у галiне юстыцыi i унутраных спраý.

З пачатку 1999г. у 11 краiнах Еýрапейскага Саюза (Аýстрыя, Бельгiя, Германiя, Iрландыя, Iспанiя, Iталiя, Люксембург, Нiдэрланды, Партугалiя, Фiнляндыя, Францыя) уведзена адзiная валюта «еýра», якая прымяняецца пры разлiках па безнаяýных плацяжах. З 1студзеня 2002г. пачалi выкарыстоувацца манеты i банкноты "еура" для наяýных разлiкаý.

У 1997г. Шэнгенскiя пагадненнi, да якiх не далучылiся Вялiкабрытанiя i Iрландыя, былi ýключаны ý прававую сiстэму ЕС з мэтай стварэння «агульнай прасторы свабоды, бяспекi, правасуддзя». У 1997г. быý падпiсан Амстэрдамскi дагавор, якi пацвярджаý адзiнае грамадзянства Еýрапейскага Саюза. Яно дапаýняла, але не ý якiм разе не адмяняла прыналежнасць да нацыянальнага грамадзянства. Грамадзянiн ЕС валодае наступнымi правамi:

Ø    правам свабодна перамяшчацца i пастаянна пражываць на тэрыторыi дзяржаý-удзельнiц;

Ø    актыýным i пасiýным выбарчым правам на выбарах у мунiцыпальныя органы дзяржавы-удзельнiцы, дзе ен пражывае, не з’яýляючыся грамадзянiнам гэтай дзяржавы;

Ø    актыýным i пасiýным выбарчым правам на выбарах у Еýрапарламент у дзяржаве-удзельнiцы, дзе ен пражывае, не з’яýляючыся грамадзянiнам гэтай дзяржавы;

Ø    правам на дыпламатычную i консульсую абарону на тэрыторыi трэцяй дзяржавы, у якой яго краiна не мае уласнага прадстаýнiцтва;

Ø    правам звароту з петыцыяй у Еýрапарламент па пытаннях кампетэнцыi апошняга;

Ø    правам звароту ý органы ЕС на адной з 12 афiцыйных моý Саюза i атрымання адказу на той жа мове.

Яшчэ у 1985г. па хадатайству сямi краiн, не уваходзiýшых у Супольнасць (Аýстрыя, Iрландыя, Нарвегiя, Лiхтэнштэйн, Фiнляндыя, Швейцарыя, Швецыя)* быý распрацаваны план стварэння Еýрапейскай эканамiчнай зоны (ЕЭЗ), якая б прадстаýляла сабой зону свабоднага гандлю з удзелам краiн супольнасцi. У 1994г. такая зона была створана гэтымi дзяржавамi, акрамя Швейцарыi.

Як паказала будучыня, ЕЭЗ стала крокам на шляху часткi гэтых краiн да поýнапраýнага членства у ЕС.

Еýрапейскi Саюз праводзiць актыýную палiтыку ý адносiнах да краін Усходняй Еýропы. У яго межах створан i дзейнiчае Еýрапейскi банк рэканструкцыi i развiцця для усходнеерапейскiх дзяржаý. Яго мэтай з’яýляецца падтрымка рыначных рэформ i парламентскай дэмакратыi ý гэтых краiнах.

У канцы 90-х гадоý у склад Еýрапейскага Саюза ýваходзiла 15 краін. Разам з тым, многiя еýрапейскiя дзяржавы афiцыйна заявiлi аб сваiм жаданнi далучыцца да iнтэграцыйных працэсаý у межах ЕС. Гэтыя пытаннi актыýна абмяркоýваюцца i iдзе падрыхтоýчы працэс. У 1993г. Еýрапейскi савет распрацаваý умовы ýступлення ý ЕС новых членаý (так званыя капенгагенскiя крытэрыi). Згодна з iмi кожная краiна-кандыдат павiнна мець:

Ø стабiльныя iнстытуты, гарантуючыя дэмакратыю, верхавенства закона, правы чалавека i абарону меншасцяý;

Ø функцыянуючую рыначную эканомiку i здольнасць саýладаць з канкурэнцыяй i сiламi рынка у межах Саюза;

Ø здольнасць прыняць на сябе абавязкi па членству, уключаючы прыхiльнасць да мэтаý палiтычнага, эканамiчнага i валютнага саюза.

У канцы 2000г. у Нiццы адбылася канферэнцыя на вышэйшым узроýнi краiн-членаý ЕС. Галоýнае пытанне было звязана з пашырэннем Саюза. Гэта пытанне было вырашана станоýча i былi нават унесены змяненнi ý колькаснае прадстаýнiцтва краiн-членаý у органах ЕС пасля яго пашырэння. Аднак больш канкрэтныя рашэнні ў гэтым сэнсе былі прыняты на сустрэчы лідэраў краін ЕС у Капенгагене ў снежні 2002г. Была дасягнута згода аб тым, што з 1 мая 2004г. У склад ЕС увойдуць наступныя 10 краін: Венгрыя, Кіпр, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Славакія, Славенія, Чэхія і Эстонія.

1 мая 2004 г. пасля доўгай працэдуры праверкі на адпаведнасць капенгагенскім крытэрыям адбылося самае буйнае пашырэнне ЕС. Агульная колькасць краін-удзельніц павялічылася да 25, а колькасць насельніцтва – да 455 млн. Чалавек. Унутраны валавы прадукт ЕС склаў пасля пашырэння амаль 10 000млрд. еўра. Гэтае пашырэнне ЕС мела, акрамя ўсяго іншага, вялікі палітычны сэнс. Яно абазначала канчатковае пераадоленне ялцінскіх пагадненняў 1945 г. аб раздзеле Еўропы на Усходнюю і Заходнюю.

У 2004 г. у Еўрапейскім Саюзе актыўна абмяркоўвалася праблема распрацоўкі і прыняцця канстытуцыі ЕС. Нягледзячы на дастаткова сурьёзныя рознагалоссі у ходзе яе падрыхтоўкі, 29 кастрычніка 2004 г. у Рыме кіраўнікі дзяржаў і урадаў 25 краін Еўрасаюза падпісалі праект адзінай канстытуцыі ЕС. Праект прадугледжвае увядзенне пасад прэзідэнта і міністра замежных спраў ЕС, далейшае паглыбленне інтэграцыі. Нягледзячы на тое, што у адпаведнасці з праектам канстытуцыі еўрапейскія дзяржавы адмаўляюцца яшчэ ад часткі свайго суверэнітэта , у галоўных сферах жыцця яны яго як і раней захоўваюць. Пасля падпісання праекта канстытуцыі пачынаецца працэс яе ратыфікацыі. Скарэй за ўсе ён будзе нялегкім і дастаткова працяглым. Тым не менш ратыфікацыя канстытуцыі будзе абазначаць яшчэ адзін сурьёзны крок на шляху далейшага развіцця працэса інтеграцыі у Еўропе.


Спіс крыніц і літаратуры
1.  Кашкин С. Ю., Калиниченко П. А.,Четвериков А. О. Глава 1. Историческая эволюция Европейского Союза и его правовой системы: от европейской идеи к Европейской конституции // Введение в право Европейского Союза: учебник / Под ред. Кашкина С. Ю. — 3-е изд., перераб. и доп. — М.: «Эксмо», 2010.

2.  Введение в право Европейского Союза. Учебное пособие. Под ред. Кашкин С.Ю. М., ЭКСМО 2005.

3.  Бирюков М.М., Европейский Союз, Евроконституция и международное право. М., Научная книга 2006.

4.  Энтин МЛ. Суд Европейских Сообществ. М., 1987.

5.  Капустин А.Я., Европейский Союз: интеграция и право, М., 2000.

6.  Хартли Т.К., Основы права Европейского Сообщества. Введение в конституционное и административное право Европейского Сообщества. М., 1998.

7.  Шеленкова Н.Б., Европейская интеграция. Политика и право. М., 2003.

8.  Anneli Albi. Implications of the European constitution // EU enlargement and the constitutions of Central and Eastern Europe. — Cambridge, UK: Cambridge University Press, 2008, 2005.

9.  Sari, Aurel. The Conclusion of International Agreements by the European Union in the Context of the ESDP (англ.) // International and Comparative Law Quarterly. — Social Science Electronic Publishing, 2008. — Vol. 57. — P. 53—86.



* Гэта ý асноýным краiны, якiя ýваходзiлi ý ЕАСГ.

1. Реферат Анализ финансового состояния и определение путей его финансового оздоровления в ОАО Вятско-По
2. Реферат Источники Конституционного права РФ
3. Реферат Освобождение Украины от немецко-фашистских захватчиков
4. Реферат Учет оплаты труда и расчетов с подотчетными лицами
5. Реферат Перспектива развития физкультурного досуга в инфрастуктуре района Северное Медведково
6. Реферат на тему Depression Essay Research Paper Each year some
7. Реферат Автоматизированная информационная система средствами Ubuntu Linux
8. Реферат на тему The United States As A World Power
9. Реферат на тему Международная торговля в мировой экономике
10. Курсовая Создание базы данных туристической фирмы