Изложение

Изложение на тему Гапон

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-27

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 28.1.2025


Кароткі змест:

Песня 1

   У карчме весяліцца вясковы люд, п'юць гарэлку, танцуюць, спяваюць. З'яўляюцца войт з аканомам, вяселле спынілася, усіх апанаваў страх. Не спалохаўся толькі Гапон. Ён закрычаў, каб маладыя ўцякалі з хаты, бо ходзяць чуткі, "што некрутаў будуць браць". Хоць Гапон адчайна супраціўляўся, "яго, беднага, звязалі дый у калодкі скавалі".

Песня 2

   У вялікім сяле стаялі хаціны дзвюх удоў, Усцінні і Грыпіны. У першай з іх быў сын Гапон, "горды, смелы, зух дзяціна", прыгожы і нават пісьменны. У другой - дачка Кацярына. I маткі, і дзеці думалі пра вяселле, ды ўмяшаўся аканом. Ён пачаў заляцацца да дзяўчыны, тая ж прыгразіла, што паскардзіцца Гапону.
   Аканому даклаў карчмар, што Гапон збіраецца ажаніцца з Кацярынай. Ён страшэнна раззлаваўся. Калі войт прывёў хлопца, то кінуўся да яго з кулакамі, каб не вольнічаў, "без двара ў сваты слаць". Гапон абразы не стрымаў і пан аканом вымушаны быў ратавацца ўцёкамі.
   Помсцячы, ён абылгаў Гапона перад пані і хлапца аддалі ў салдаты. Кацярыну "зазваў у двор", паставіўшы за мэту дабіцца ўзаемнасці. Дзяўчына не бачыць выйсця, плача і просіць Бога, "штоб акончыў цяжкі мукі".
   Выпадкова пачула галашэнні сіраты пані. Пачала пытацца, хто яе так пакрыўдзіў, і даведаўшыся праўду, прагнала аканома, а Кацярыну ўзяла "пакаёвай дзяўчынай". "Пані яе палюбіла, чытаць, пісаць навучыла".

Песня 3

   Пайшоў пяты год, "Гапон на вайне як служыць, Кацярына па ім тужыць".
   У горадзе Магілёве ідзе набор у войска. Поруч з "ясным маршалкам", строгім панам з крыжамі на грудзях, "пузатым, быццам, мядзведзь, такім касматым", доктарам і тоненькім, хітрым пракурорам сядзіць малады прыгожы афіцэр.

  Першым перад камісіяй апынуўся былы аканом, які к гэтаму часу стаў аднадворным (набыў уласную гаспадарку). Доктар, агледзеўшы аканома, знайшоў ганьбу ("Відна, з сабой яны зналісь, пярвей, відна, пастаралісь", - адзначаецца ў творы). Аканом усяляк жаліцца на сваё здароўе.
   Малады афіцэр кінуўся да аканома. Загадаў здаць яго ў саддаты, адправіўшы спачатку ў лазарэт і праверыўшы яго хваробу. Перапалоханы аканом у афіцэры пазнаў Гапона.

Песня 4

   Кацярына ў пакоях пані знешне вельмі змянілася -"панску гаворку сумела і сукеначку надзела". Але яна не здрадзіла вясковаму жыццю, тужыць па ім, як і па каханаму.
   Аднойчы вечарам у двор з'явіўся афіцэр. Ён кінуўся пані ў ногі з просьбай злучыць яго з каханай дзяўчынай. Кацярына, пазнаўшы Гапона, таксама прыпала да ног сваёй заступніцы.
   Гапон, хоць "чыноў дажыўся", вырашыў "простым звычаем, мужыцкім абычаем" гуляць вяселле. Ён пасылае сватоў да Агрыпіны. Пасля сватання, жаніх едзе да хаты нявесты, потым, разам з Кацярынкай - да пані, запрасіць на вяселле. Пані:

   Прыгожы пасаг дала,
   Радасну слёзку ўраніла,
   Маладым благаславіла,
   Сама к вянцу павяла. 












1. Контрольная работа на тему Національне відтворення
2. Курсовая на тему Методика составления номенклатуры дел учреждения
3. Реферат Характеристика отитов
4. Диплом на тему Психологические причины трудностей школьного обучения в начальных классах
5. Реферат Организация как система 4
6. Реферат на тему Бронхоэктазии бронхоэктатическая болезнь 2
7. Доклад на тему Системный подход к анализу аварий и катастроф
8. Контрольная работа Валютный минеральный комплекс России
9. Реферат на тему The Old Man And The Sea Analysis
10. Реферат Конкурентоспособность России в глобальной экономике