Сочинение

Сочинение на тему Народ і Радзіма ў лірыцы Максіма Багдановіча.

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-26

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 26.12.2024


У кожнай літаратуры ёсць паэты і пісьменнікі, якімі ганарацца іх нашчадкі. У беларускай літаратуры такімі былі Янка Купала, Якуб Колас і Максім Багдановіч. Апошняму з іх — М. Багдановічу — лёс адмераў толькі дваццаць пяць вёсен і зім. І за гэты кароткі жыццёвы шлях ён паспеў напісаць "Вянок", споведзь яго душы. Кветкі, трапятліва сабраныя М. Багдановічам для "Вянка", не завялі, а, наадварот, вабяць, прыцягваюць да сябе ўсё больш чытачоў. Так здарылася, што жыць на беларускай зямлі Максіму давялося толькі першыя пяць гадоў. Пасля смерці маці ён быў аддзелены ад гэтай зямлі тысячамі вёрст: жыў у Ніжнім Ноўгарадзе, Яраслаўлі, Ялце. Беларусь паэт уяўляў толькі па легендах, народных павер'ях і паданнях. Любоў да яе была самым трапяткім, самым гарачым пачуццём Багдановіча. Родны край здаваўся яму дзівоснай казкай, поўнай незвычайных таямніц. Але М. Багдановіч добра ведаў, што ў краіне казачных бароў і пушчаў, азёр і рэк гаруе і пакутуе працоўны народ. Таму так адчайна гучаць яго словы:

Краю мой родны! Як выкляты Богам—
Столькі ты зносіш нядолі.
Хмары, балоты... Над збожжам убогім
Вецер гуляе на волі.

Паэту балюча бачыць бедныя хаткі, убогія палі, абяздоленых людзей. Ён разважае над лёсам свайго народа і радзімы і бачыць прычыну ўсіх няшчасцяў і бед народных у сацыяльнай няроўнасці, драпежніцкай палітыцы прыгнятальнікаў. Так, у вершы "Мяжы" ён гаворыць аб "нязмерных вольных прасторах", падзеленых межамі, перакапаных канавамі і рвамі. Гэтыя межы створаны з мэтай зрабіць людзей ворагамі, каб адны знемагалі ад сытасці, а другія паміралі з голаду:

Так многа ёсць паўсюль багацтва і красы,
А людзі нішчацца ў голадзе, у зморы
Ад беднаты, ад цемнаты,
Бо скрозь — мяжы, бо скрозь — платы.

Але разам з тым паэт бачыць моц і красу беларускай прыроды: бяскрайняе мора збажыны, густыя лясы, духмяныя лугі і палі. Ён чуе, як "дрыжаць ад ветру зоркі", "расце ў цішы трава", як "срэбрам грукае крыніца". Казачнаму беларускаму краю, населенаму лесунамі, вадзянікамі, русалкамі і іншымі міфічнымі істотамі, прысвяціў паэт цыкл вершаў "У зачарованым царстве" ("Вадзянік", "Лясун", "Змяіны цар", "Возера"). У вершах гэтага цыкла спалучыліся вобразы народнай фантазіі і паэтычныя ўяўленні М. Багдановіча, злілася душа паэта з царствам светлай прыроды. Паэт верыць у сваю радзіму і яе лепшую будучыню. Яна бачыцца яму шчаслівай, светлай, радаснай:

Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага, яснага дня.
Паглядзі, як усход разгараецца,
Сколькі ў хмарках залётных агня...
("Беларусь, твой народ дачакаецца...")

Верай у гістарычную перспектыву беларускага нацыянальна-вызваленчага руху і лепшую будучыню народа прасякнуты верш "Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...", дзе аўтар паказаў сябе выдатным майстрам санета. У першых васьмі радках расказваецца пра зярняткі, якія знайшлі ў Егіпце. Яны праляжалі ў магіле некалькі тысяч гадоў, але не загінулі. Жыццёвая сіла іх нібы драмала на працягу многіх стагоддзяў. Трапіўшы ў вільготную глебу, зярняткі далі багатую рунь. У другой частцы санета паэт параўноўвае зерне з беларускім народам, які прыгнечаны, спіць, але і пад прыгнётам захаваў сваю жыццястойкасць. Паэт верыць, што духоўныя сілы народа праб'юцца на шырокую дарогу, пераадолеюць на сваім шляху ўсе перашкоды. Аўтар сцвярджае ідэю вечнасці, неўміручасці жыцця:

Вось сімвал твой, забыты краю родны!
Зварушаны, нарэшце, дух народны,
Я верую, бясплодна не засне,
А ўперад рынецца, маўляў крыніца,
Каторая магутна, гучна мкне,
Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.

Спяшаючыся, прадчуваючы, што вельмі мала часу адмерана яму, каб нязгасна запалаў яго паэтычны талент, М. Багдановіч сеяў промні жыватворнага святла. І самы яркі з іх, які ззяе і праз тры чвэрці стагоддзя, безумоўна, "Пагоня":

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах, —
Успомню Вострую Браму святую
І ваякаў на грозных канях.

Верш народжаны зацяжным і шчымлівым болем паэта за Беларусь. Воіны "Пагоні" — змагары супраць нацыянальнай здрады, супраць нявер'я ў народ. Непераможныя "коні" імчацца з далёкай мінуўшчыны на дапамогу сённяшняму беларусу, каб змог адчуць ён сябе вялікім:

Усё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.

Грозны прысуд здраднікам, адшчапенцам, тым, хто выракаецца сваёй бацькаўшчыны, кідае яе, гучыць і ў вершы "Эмігранцкая песня". У ім расказваецца пра гістарычны лёс Беларусі, якой гандлявалі не толькі чужынцы, але і родныя сыны. Яны адракліся ад веры бацькоў, матчынай мовы, апалячыліся, абруселі. Асуджаючы гэтых людзей, паэт са спачуваннем адносіцца да тых беларусаў, якія па волі лёсу, а не па ўласным жаданні вымушаны былі пакінуць Радзіму. М. Багдановіч спачувае ім, спадзеючыся, што ў шумных замежных гарадах ім будзе "маячыцца" родная вёсачка, рэчка, бацькоўскі дом. Чытаеш апошнія радкі верша, і перад вачамі ўстаюць велічныя постаці Ігнація Дамейкі, Наталлі Арсенневай, Міхася Забэйды-Суміцкага, Ларысы Геніюш, Уладзіміра Жылкі, якія як бы ўсклікаюць: Не рассталіся б мы з нашым краем, Каб было дзеля нас у ім хлеба. З роднай зямлёй, з краем белых буслоў М. Багдановічу па-сапраўднаму давялося сустрэцца толькі ў дваццацігадовым узросце (у 1911 г.). Каля двух месяцаў жыў і працаваў Максім у фальварку Ракуцёўшчына. Тут, па сутнасці, ён па-сапраўднаму адчуў "смак" беларускай мовы, вельмі ахвотна гаварыў на ёй. Праз мову ён пазнаў душу беларускага народа і на яе высокі, прыгожы лад настроіў сваё маладое сэрца. Вынікамі творчай працы на Беларусі з'явіўся цыкл вершаў "Старая Беларусь". Сюды ўвайшлі вершы "Летапісец", "Перапісчык", "Кніга", "Слуцкія ткачыхі", "Безнадзейнасць", "Ціхі вечар", "Па ляду, у глухім бары", у якіх знайшлі сваё паэтычнае адлюстраванне здабыткі нацыянальнай культуры, старажытная гісторыя беларускага народа. Перад намі паўстаюць велічныя вобразы: летапісца, які хоча данесці да нашчадкаў "што тут чынілася ў даўнія гады, што думалі, аб чым спрачаліся тады, за што змагаліся...", перапісчыка, які "на чыстым аркушы, прад вузенькім акном, прыгожа літары выводзіць", Скарыны, які "ў доўгай вопратцы на вежы сочыць зоры". Максіма Багдановіча часта называюць зоркай беларускай паэзіі. Яго параўноўваюць з метэарытам, які, згараючы, асвятляе ўсё вакол сябе. "Надтрэснутае сэрца" яго да канца заставалася мужным, гераічным, бо паэт бясконца верыў у народ і родны край. Паэзія вялікага чалавека сагравае і сённяшняе наша жыццё, трывожнае і неспакойнае. Затое заўсёды ціха і спакойна на могілках у далёкай Ялцё, дзе побач з магілай М. Багдановіча растуць два кіпарысы — сімвал вечнай журбы, сімвал вечнай маладосці. І даносіцца адтуль, з пачатку XX стагоддзя, малады і задорны голас М. Багдановіча пра маладосць — самую прыгожую і радасную пару чалавечага жыцця:

Маладыя гады,
Маладыя жадання!
Ні жуды, ні нуды,
Толькі шчасце кахання.
Будзь жа, век малады,
Поўны светлымі днямі!
Пралятайце, гады,
Залатымі агнямі!






























1. Контрольная работа Проектирование рабочего пространства и рабочего места. Требования к планировке рабочего места, р
2. Шпаргалка на тему Ответы на экзаменационные вопросы по психологии
3. Реферат Философия 10
4. Реферат Transport environmental policy
5. Реферат на тему The British Middle East Policy In The
6. Сочинение на тему Образ М Ю Лермонтова
7. Реферат на тему Лабораторная инструментальная и аппаратная диагностика рака поджелудочной железы
8. Контрольная работа Создание условий для обеспечения сохранности груза в процессе перевозки
9. Реферат Anorexia Nervosa And The Media Essay Research
10. Реферат Проблемы компьютеризации процесса образования