Сочинение

Сочинение на тему Жыццёвы шлях Аліндаркі - адлюстраванне лёгкай долі працоўнага народа па паэме Францішка Багушэвіча

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-26

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 5.2.2025


Тут, здаецца, i сканаў бы,
За свабоду жыццё б даў бы.
Ф. Багушэвiч

Ф. Багушэвiчу было добра вядома цяжкае жыццё сялянства, якое задыхалася ад беззямелля, цярпела нястачы. У паэме "Кепска будзе!" паэт паказвае бесчалавечнасць царскiх чыноўнiкаў i паноў, бясконцыя пакуты простага беларускага мужыка. Алiндарка — галоўны герой твора — нарадзiўся ў сакавiку, нешчаслiвым, па народных павер'ях, месяцы. Зiмовыя запасы ўжо з'едзены, а да лета яшчэ далёка. "Кепска будзе!" — такiмi словамi сустракае бацька нараджэнне сына, як быццам ведаючы наперад яго лёс:

Як я толькi нарадзiўся —
Бацька сказаў: "Кепска будзе!"
Ну дык жа ж не памылiўся:
Здзекавалiсь Бог i людзi.

I словы бацькi спраўдзiлiся. Ад самага нараджэння хлопчыка суправаджаюць няшчасцi: недарэчнае хрышчэнне халоднай вадой з рэчкi, смерць бацькоў, галеча i голад. Даў прытулак сiраце айчым, якi выхаваў Алiндарку працавiтым, чулым, спагадлiвым чалавекам. У дваццацiгадовым узросце хлопца западозрылi ў iмкненнi ўхiлiцца ад рэкруцтва (ён не быў запiсаны ў метрычнай кнiзе) i кiнулi ў астрог. Айчым, якi верыць, што "праўда гдзесьцi не змёрла", бярэцца за цяжкую справу па выратаваннi свайго прыёмнага сына. "Помнi... мяне, сыну, а я хiба што загiну, а цябе вярну да вёскi". З торбай на плячах айчым абiвае парогi судовых iнстанцый Вiльнi i Лiды i дамагаецца свайго — вызваляе Алiндарку з няволi. У паэме "Кепска будзе!" Ф. Багушэвiч паказвае шлях абуджэння чалавечай годнасцi беларускага сялянства. Людзi, якiя жылi на гэтай зямлi без свайго iмя, пачынаюць шукаць i знаходзiць яго, пачынаюць усведамляць сваё чалавечае "я", сцвярджае паэт. Бяздольны, пазбаўлены чалавечых правоў, Алiндарка не страцiў сваiх лепшых якасцей, добрых намераў. Хлопец вырас працавiтым, кемлiвым, з чулай душой, Жыццёвыя нягоды не зламалi героя, а, наадварот, загартавалi яго характар. Калi асэсар зневажае яго i б'е па твары айчыма, Алiндарка паводзiць сябе смела i рашуча. Ён дае належны адпор крыўдзiцелю, узяўшы яго загрудкi i пхнуўшы лбом у дзверы. У астрозе Алiндарка сваiмi вачыма бачыць здзекi i глумленнi з людзей, часта нi ў чым не вiнаватых. Ён спачувае iм, жадае хутчэйшага вызвалення. Турэмнае зняволенне, зняважлiвыя адносiны да Алiндаркi турэмшчыкаў яшчэ больш развiлi ў iм iмкненне да свабоды. Птушка, нагадвае герой твора, каб не быць у няволi, б'ецца ў клетцы галоўкай, пакуль не заб'ецца; злоўленая лiсiца распорвае сабе чэрава, каб памерцi, а не жыць у няволi; нават змяя-мядзянка, зачыненая ў шкляным посудзе, будзе джалiць сябе, пакуль не загiне. I таму свабода для Алiндаркi раўнацэнна жыццю. "Тут, здаецца, i сканаў бы, за свабоду жыццё б даў бы!" — усклiкае ён. Расказваючы пра цяжкi лёс Алiндаркi, Ф. Багушэвiч паказвае невыносныя ўмовы жыцця беларускага народа, вострую нянавiсць яго да прыгнятальнiкаў, абуджэнне пачуцця чалавечай годнасцi, смеласцi i свабодалюбства. Такiм людзям будзе кепска да той пары, сцвярджае паэт, пакуль яны не пераадолеюць сваёй патрыярхальнасцi i не пачнуць актыўна змагацца з несправядлiвасцю i прыгнётам.







1. Курсовая Роль разделения властей в теории правового государства
2. Лекция на тему Педагогика предмет задачи функции
3. Реферат на тему Ранние государства на территории Казахстана
4. Реферат Праздники англоязычных стран
5. Курсовая на тему Управление инновациями
6. Реферат на тему Метономия в английском и русском языках
7. Контрольная работа Маркетингове планування ТзОВ фірми Габен 2
8. Курсовая Формирование имиджа предприятия
9. Реферат на тему I Scrap Your Back You Scrap Mine
10. Реферат Газораспределительный механизм ВАЗ 21081