Сочинение

Сочинение на тему Пятрок і Сцепаніда Багацькі як тыповыя прадстаўнікі свайго пакалення

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-26

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 27.12.2024


Я лічу, што Васіль Быкаў — вельмі шчыры і навіты беларускі пісьменнік. Яго творы адлюстроўва-юць прыгожасць і магутнасць нашай роднай мовы. Гэтаму пісьменніку давялося зведаць усе жахі Вялі-кай Айчыннай вайны. Васіль Быкаў змагаўся супраць фашыстаў, быў двойчы паранены, ляжаў у шпіталях.
Ён бачыў, як паміраюць людзі. Васіль Быкаў піша пра вайну, паказвае яе такой, якой яна была на самай спра-ве: жорсткай, бязлітаснай. Яго творы перакладзены больш чым на пяцьдзесят моў свету.
У 1982 годзе пабачыла свет аповесць «Знак бяды». Галоўнымі героямі сталі Сцепаніда і Пятрок Багацькі. Я лічу, што яны тыповыя прадстаўнікі таго часу. Іх лёс закранула рэвалюцыя, калектывізацыя, вайна. Усё жыццё героі працавалі, але так і не пабудавалі свайго шчасця. Сцепаніда і Пятрок на пражыццё зарабляюць потам і крывёй. Калі яны былі маладыя, то марылі мець сваю зямлю. Пасля рэвалюцыі ім дастаецца не-вялікі надзел. Раней гэта зямля належала пану Яхі-моўскаму. I Сцепанідзе неяк няёмка браць тое, што належала другому, бо «на чужым і дармовым шчасця не будзе». Сумленне не дае Петраку і Сцепанідзе спа-кою. Яны працуюць ад ранку да позняга вечара, але лёс не мае літасці.
Сцепаніда і Пятрок маюць розныя характары, на аднолькавыя падзеі яны рэагуюць па-рознаму. Сцепаніда — звычайная беларуская сялянка. Яна вельмі актыўны чалавек. Пасля рэвалюцыі стала чле-нам камітэта беднаты. Сцепаніда прагне ведаў, пава-жае адукаваных людзей, лічыць, што яны дапамага-юць яе вёсцы. Жанчына мае чулае сэрца і душу. Яна заўсёды дапаможа чалавеку ў бядзе. Калі раскулач-валі Лявона Багацьку, Сцепаніда збірала подпісы ў яго абарону, паслала мужа ў Мінск да Чарвякова, каб той дапамог. Але старшыня ЦВК Беларусі памёр. Яна выступае супраць насілля. Калі пачалася вайна, Сце-паніда адразу вырашыла змагацца з фашыстамі і па-ліцаямі. Яна не вельмі здзівілася, калі даведалася, што некаторыя з яе аднавяскоўцаў перайшлі на бок нем-цаў. Сцепаніда крадзе ў фашыстаў вінтоўку, не дае ім малака. Хаця яе могуць забіць, яна чым можа пера-шкаджае ворагу.

У адрозненне ад сваёй жонкі, Пятрок — ціхі і на-божны чалавек. Ён ніколі не зробіць дрэннага друго-му. У час вайны Пятрок спрабуе прыстасавацца да немцаў і паліцаяў. Ён гоніць самагон для сваіх «адна-вяскоўцаў», дагаджае фашыстам. Не, Пятрок не сўп-рацоўнічае з ворагам, гэта не здрада Радзіме. Ён хоча выжыць. Але ў выніку герой не вытрымаў. Ён гаво-рыць паліцаям усё, што думае пра іх. Хоць Пятрок слабахарактарны, але ў апошнюю хвіліну знаходзіць у сабе сілы выказаць свае пачуцці, крыўду, гонар.
На прыкладзе жыцця Петрака і Сцепаніды Васіль Быкаў адлюстраваў лёс цэлага пакалення беларусаў. Кожны чацвёрты беларус загінуў у час Вялікай Айчын-най вайны... Шмат было гераічнага... Але ў сваёй апо-весці пісьменнік паказаў нам звычайных сялян без зброі ў руках.






1. Реферат на тему To Kill A Mockingbird Summary Essay Research
2. Реферат Мероприятия по улучшению организации качества обслуживания населения на примере Строй-маркета Н
3. Лабораторная_работа на тему Расчёт зоны плавления
4. Реферат Мотивация и стимулирование персонала в организации 2
5. Реферат Прокурорский надзор за оперативно-розыскной деятельностью при расследовании преступлений
6. Контрольная работа Эмоции и чувства 8
7. Курсовая на тему Анализ электрического состояния линейных электрических цепей посто
8. Реферат Русская культура 17-18 веков
9. Реферат на тему My Short Story Essay Research Paper Short
10. Отчет по практике Должность Региональный менеджер по продажам в ООО Видексим-Юг