Сочинение

Сочинение на тему Аповесць В.Быкава Аблава як выкрыццё нечалавечай палітыкі сталінізму

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-26

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 28.1.2025


Васіль Быкаў — пісьменнік-грамадзянін, сумленны чалавек, латрыёт. Аб гэтым можяа ўпэўнена сказаць, чытагочы яго творы. Сам па сабе такі вывад узнікае, калі знаёмішся з яго аповесцю «Аблава». Мэта гэтага твора, на мой погляд, — выкрыць ганебную, нечалавечую па-літыку Сталіна і яго прыбліжаных ў адносі-нах да жыхароў вёскі, паказаць, як лёгка ў ча-лавечым грамадстве могуць узнікнуць звярыныя адносіны, калі кіраўнік гэтага грамадства страціў чалавечае аблічча.
Галоўны герой аповесці — Хведар Роўба, ад-шчапенец не па сваёй волі. Такім яго зрабіў час, такім яго прымусілі стаць «людзі». Сам па сабе Хведар — добры чалавек і сумленны грама-дзянін. 3 самага дзяцінства быў парабкам, гнуў спіну на гаспадара. 3 прыходам савецкай ула-ды з'явілася надзея атрымаць уласны кавалак зямлі. Хутка гэта надзея спраўдзілася, у Хве-дара сапраўды з'явілася свая зямля. Хведар ра-зумеў, што гэтым ен абавязаны савецкай ула-дзе і быў удзячны ей. Прымушаць працаваць гэтага чалавека не трэба было: праца на ўлас-най зямлі прыносіла толькі асалоду і радасць. Нібы адчуваючы, што да яе адносяцца беражлі-ва і з павагаю, зямля адказвала тым жа: давала багаты ўраджан.
Падрасталі ў Хведара дзеці — старэйшы Міколка і маленькая Волечка, добрай і спагад-лівай была жонкаГануля. Здавалася б, толькі жыць ды радавацца.
Аднак хутка тая ж улада, што дала Хведару зямлю, пакарала яго. Хведар быў аб'яўлены ворагам народа, кулаком. I гэта з-за таго, што чалавек абжыўся, завёў добрую гаспадарку. Як кулак, Хведар з сям'ёй быў высланы далёка на поўнач. Чаго толькі не давялося перажыць гэ-таму сумленнаму чалавеку: расстанне з Бацькаў-шчынай, з роднымі людзьмі, смерць дачушкі, жонкі...

Пасля смерці родных жаданне вярнуцца на радзіму стала нястрымным, і, дзякуючы ней-маверным намаганням, Хведар ажыццяўляе сваю задуму. Але тое, што чакае гэтага гарот-нага чалавека ў родных мясцінах, не ўкладва ецца ў галаве. Яго, як небяспечнага звера, ло-вяць землякі, і ўперадзе ўсіх — сын Міколка.
Гэтым эпізодам Быкаў паказвае, наколькі жахлівай і бесчалавечнай была тагачасная сістэма, калі так проста сын мог навесці дула пісталета на роднага бацьку. Разам з тым аў-тар усхваляе бацькоўскія пачуцці Хведара, яго дабрыню і чалавечнасдь. I ў гэтай нялюдскай сітуацыі ён знаходзіць апраўдаыне свайму дзіцяці: «Бедны Міколка!.. I яму во лезці сюды! Мусіць, аднак, не ад салодкай жызніі»
Час сталінізму даўно мінуў. Але мы не павін-ны ніколі забываць, што сярод мільёнаў знідгча-ных болыыасць былі простыя сяляне, падобныя да Хведара Роўбы. Не павінны забываць, каб той жудасны час ніколі не паўтарыўся.







1. Реферат на тему Sealions Essay Research Paper The Sea Lion
2. Курсовая Маркетинговая среда предприятия 3
3. Реферат Агент Оранж
4. Реферат Читання лексем виразу
5. Реферат Повреждения от механических факторов, причины, течение и распознавание психических болезней
6. Реферат Ярмарки и выставки рекламы
7. Курсовая на тему Кадровый менеджмент предприятия
8. Реферат на тему The Chrysalids Essay Research Paper The
9. Реферат на тему Кофун - курганный период
10. Реферат Управление финансовыми результатами организации