Сочинение

Сочинение на тему Гуманістычны пафас паэмы В. Дуніна-Марцінкевіча Гапон.

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-26

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 27.1.2025


Першыя творы В. Дунiна-Марцiнкевiча былi вытрыманы ў духу сентыменталiзму. Для iх характэрна iдэалiзаванае адлюстраванне жыцця вёскi, пiльная ўвага да душэўных перажыванняў герояў, заклiк да чалавечнасцi, стварэнне вобразаў добрых памешчыкаў. Аб гэтым сведчыць i раннi твор пiсьменнiка — паэма "Гапон". Заснаваная на праўдзiвым здарэннi, паэма раскрывае калiзii кахання маладога селянiна Гапона да Кацярыны. Складаецца твор з 4 раздзелаў-песень, у якiх раскрываюцца разнастайныя аспекты жыцця герояў. Найбольш яркi — першы раздзел, дзе апiсваецца вечарынка ў карчме. Сярод прысутных найбольш вылучаецца Гапон, "зух дзяцiна", якi ўмее не толькi хораша танцаваць, але i "пастаяць за сваiх": ён не хаваецца, а з калом у руках баронiцца ад аканомавых паслугачоў. Гэтым учынкам В. Дунiн-Марцiнкевiч падкрэслiў смеласць, рашучасць характару Гапона, яго ўменне выступiць у абарону сяброў i сваёй чалавечай годнасцi. У другiм раздзеле, iдэя якога выказана эпiграфам "над сiратою бог з калiтою", расказваецца пра жыццё Кацярыны пасля таго, як Гапона за бунт, непакору i агiтацыю сярод сялянскай моладзi супраць рэкрутчыны аддалi ў салдаты. Працавiтую, кемлiвую, здольную дзяўчыну ўпадабаў аканом — заядлы прыгоннiк, хлуслiвы i амаральны чалавек. Пра паклёп на Гапона, узведзены бессаромным аканомам, даведваецца старая панi. Яна выганяе аканома з маёнтка i здае яго ў рэкруты, а Кацярыну забiрае ў двор пакаёўкай, дзе тая навучылася чытаць i пiсаць. У наступных раздзелах расказваецца пра Гапона, прыродны розум, дасцiпнасць якога дазволiлi яму — сыну прыгоннай сялянкi — даслужыцца да афiцэра i стаць па сутнасцi дваранiнам. Гэтым самым В. Дунiн-Марцiнкевiч заклiкаў сялян не ўхiляцца ад воiнскай службы, паказваў, што кожны сумленны i працавiты чалавек можа дасягнуць высокiх чыноў i званняў. Вярнуўшыся дамоў, герой паэмы просiць у панi блаславення на шлюб. Панi дае сваю згоду:

А панi - не панi, мацi!
Маўляў роднаму дзiцяцi,
Прыгожы пасаг дала,
Радасна слёзку ўранiла,
Маладых благаславiла,
Сама к вянцу павяла.

Дабро, такiм чынам, перамагае зло. Заканчваецца паэма сцэнай вяселля, якое аўтар апiсвае дасканала, вельмi каларытна i падрабязна. Канфлiкт памiж сялянамi i панамi, як бачна з паэмы, вырашаецца шляхам усталявання гарманiчных, гуманных адносiн памiж iмi. Вiну ж за душэўную чэрствасць, жорсткасць, цяжкае становiшча сялян аўтар ускладае не на паноў, а на iх паслугачоў — аканомаў (дарэчы, у п'есе "Сялянка" такiм з'яўляецца аканом Выкрутач, паўнапраўны гаспадар у маёнтку Лятальскага). Паэма "Гапон" вылучаецца майстэрствам В. Дунiна-Марцiнкевiча ў паказе сялянскага побыту, добрым веданнем, вуснай народнай творчасцi i ўменнем арганiчна ўвесцi яе ў твор у выглядзе песень, прыпевак, трапных народных выслоўяў.







1. Реферат История системы Windows
2. Статья на тему Философия искусства как особая проблемная область культурологии
3. Реферат Факторинг как форма финансирования текущих расходов
4. Реферат Горобина звичайна
5. Кодекс и Законы Современная физическая картина мира
6. Курсовая Система показателей уровня жизни и доходов населения
7. Реферат Концепция общей теории информации
8. Курсовая Анализ организационно-экономических условий ОАО Ижтрансавто
9. Биография Делиль, Жозеф Никола
10. Реферат на тему For Whom The Bell Tolls