Сочинение

Сочинение на тему Народ ў трылогіі Якуба Коласа На Ростанях

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-26

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 17.2.2025


Над гэтым вялікім эпічным творам аўтар пра-цаваў больш за трыццаць год. Шсьменнік I. На-вуменка так ацаніў маштабнасць адлюстраван-ня рэчаіснасці ў трылогіі: «Трылогія «На ростанях» — твор з незвычайна вялікім ахопам жыццёвых з'яў. Перад намі паўстаюць вобразы з розных сацыяльных пластоў дарэвалюцыйнай Беларусі: сялян, настаўнікаў, чыноўнікаў, слу-жачых культу, інтэлігентаў, дзеячаў палітыч-ных партый... Ні адно больш-менш значнае і вострае пытанне тагачаснага жыцця не абы

дзена ў трылогіі». Вялікая колькасць дзеючых асоб і падзей у творы патрабавалі ад пісьмен-ніка напружанай працы. Многія вобразы былі спісаны з рэальных людзей, некаторыя нават выведзены пад сваімі імёнамі, напрыклад, Яд-віся, Баранкевіч, Аксён Каль. Праблема наро-да — цэнтральная, скразная ў ідэйна-кампа-зіцыйнай будове твора. Адносіны да мужыка, імкненне палепшыць яго жыццё, дапамагчы расці духоўна — мерка духоўнай каштоўнасці герояў-інтэлігентаў. Але, зразумела, жыццё на-рода пададзена ў творы не толькі вачыма інтэ-лігенцыі. Як пісьменнік-рэаліст Я. Колас да-статкова поўна і ярка адлюстраваў жыццё народа непасрэдна ў вобразах сялян, жыццё, якое ён добра ведаў, лічыў крыніцай натхнен-ня, тэм, сюжэтаў.
Амаль усё, што апісваецца ў трылогіі, мы ба-чым вачыма галоўнага героя, аўтабіяграфічнага персанажа, «майго двайніка», як прызнаваўся
Сам пісьменнік. Вобразы працаўнікоў малююц-ца з вялікай любоўю, падаюцца прыгожымі і ўнутрана, і знешне. Лабановіч з павагай і замі-лаваннем глядзіць на простых палешукоў. Пра аднаго з цельшынскіх мужыкоў аўтар піша, што яго знешнасць, павольнасць рухаў і сур'ёзны выраз твару гарманіруюць з малюнкам палес-кай прыроды. Лабановіч любуецца вопраткай ха-товіцкага мужыка дзядзькі Сцяпана. А якімі цёплымі, даверлівымі былі ўзаемаадносіны на-стаўніка са школьнай старожкай бабкай Мар'-яй. Колькі далікатнасці, такту, жыццёвай муд-расці праяўляе старая, назіраючы за каханнем Лабановіча. 3 якой увагай слухаў настаўнік яе простыя, вобразныя і такія ёмкія думкі аб сэнсе жыцця. Гэтая непісьменная жанчына з неш-часлівым лёсам вызначаецца, аднак, багатым унутраным светам, душэўным хараством і спа-гадлівасцю. Не менш запамінальным атрымаў-ся вобраз другой школьнай старожкі — бабкі Параскі. Лабановіч адносіцца да яе з павагай і сімпатыяй, і бабка таксама ўспрымае маладога настаўніка як роднага чалавека.
Запамінаецца каларытная фігура цельшын-скага старасты Рамана Круглага, самастойна-га, разважлівага, дужага мужыка. 3 павагай і замілаваннем намаляваныя вобразы старых па-лешукоў дзеда Мікіты і дзеда Піліпа.
У сваёй роднай вёсцы Андрэй Лабановіч з цікавасцю слухае нараканні дзядзькі Марціна на ўціск і несправядлівасць. Разважанні гэта-га чалавека дапамагаюць Лабановічу аб'ектыў-на ацаніць палітыку царскага ўрада ў адносі-нах да сялянства.
Жыццё сялянства са сваімі буднямі і святамі, драматычнымі і камічнымі момантамі паўстае на старонках трылогіі. Не ўсё падабаецца Лабано-вічу ў жыцці народа, і не ўсе прадстаўнікі наро-да выклікаюць сімпатыю ў чытача. Брыдкая, бязносая старожка Ганна ў Выганах — забітая, няшчасная, безабаронная перад усімі. Яе ніяк нельга назваць носьбітам высокіх духоўных якасцяў. I ўсё ж гэтая жанчына заслугоўвае ўвагі і шкадавання Лабановіча і сваіх аднавяс-коўцаў.
Найбольш удала намаляваны ў творы вобраз Аксёна Каля. Аўтар яўна любуецца героем, на-ват твар селяніна здаецца Коласу «прыгожым і

энергічным». Гэта ўдумлівы, разумны чалавек, які лёгка засвойвае грамату, спрабуе заўсёды дайсці да праўды, у вялікім і ў малым. Доўгія гады змагаўся Аксён за інтарэсы грамады, але безвынікова. Ён збіраецца падаць прашэнне цару, але Лабановіч запэўнівае яго, што цар — гэта галсўны памешчык і ён будзе абараняць інтарэсы евайго класа, а не ўстанаўліваць праў-ду. Дзякуючы размовам з настаўнікам свядо-масць Каля расце. Болып таго, ён гатовы да ўзброенай барацьбы за інтарэсы сялянства.
У трылогіі Я. Колас стварыў многа запаміналь-ных вобразаў прадстаўнікоў народа. Шсьменнік рэалістьпна ўспрымае жыццё. 3 павагай і лю-боўю апісваючы асобных герояў, у той жа час аўтар крытычна ставіцца да некаторых праяў беларускага нацыянальнага характару: «Кожны народ мае свой гонар... А мы, беларусы, не ад-важваемся прызнацца ў тым, што мы — белару-сы, бо на галаву беларускага народа, як вядома, многа выліта памыяў, годнасць яго прыніжана і мова яго асмеяна, у яго няма імя, няма твару».









1. Реферат Дагоберт III
2. Курсовая на тему Роль работы с природным материалом на уроках труда в развитии воображения у младших школьников
3. Реферат Метод наблюдения в социальной работе
4. Курсовая на тему Расчет динамических моментов
5. Реферат Солнце как типичная звезда. Его основные характеристики
6. Реферат Участие прокурора при рассмотрении судами гражданских дел
7. Статья на тему Українсько італійське інвестиційне співробітництво у контексті дво
8. Реферат Философские школы Древнего Китая
9. Контрольная работа на тему Условные и безусловные рефлексы
10. Реферат на тему Tom Sawyer By Mark Twain Essay Research