Сочинение

Сочинение на тему Вобраз роднага краю малюнкі беларускай прыроды ў паэме Я.Коласа Новая зямля

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-26

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 28.12.2024


 Ёсць важныя дзве часціны, з якіх складаецца жыццё і яго глыбокі сэнс і хараство — чалавек і прырода...
Прырода — найцікавейшая кніга, якая разгорнута прад вачыма кож-нага з нас... Чытаць гэту кнігу, умець адгадваць яе мнагалучныя на-пісы — хіба ж гэта не ёсць шчасце?
Я. Колас
Паэма «Новая зямля» не выпадкова лічыцца энцыклапедыяй сялянскага жыцця. На яе ста-ронках аўтар па-майстэрску, з веданнем справы апісаў побыт, працу, занятак селяніна, расказаў пра сялянскія будні і святы. А яшчэ гэты твор лічаць энцыклапедыяй беларускай прыроды. Ні ў якім іншым творы так падрабязна і дэталёва не апісаны луг, поле, лес, прычым, у розныя поры шда. Чытаеш паэму і ствараецца ўражанне, што сапраўды пабываў у кожным з апісаных аўтарам куточкаў. Каб даказаць, якое вялікае патрыятыч-на-выхаваўчае значэнне мае паэма, не лішне пры-гадаць аб ёй словы Я. Брыля ў нарысе «Мой род-ны кут...»: «Бачыў я тады — пакуль што адзін раз у жыцці, — як самы просты, ледзь пісьмен-ны чалавек плакаў над кнігай паэзіі. Не забыцца пра той журботны, цьмяны прадвясновы дзень, пра прасвятлелы воблік шэрага рабацягі, які, чы-таючы ўголас, па складах, трымаўся, як дзіця за бацькаву руку, парэпаным пальцам за кожны ра

док — каб, не дай Бог, не разлучыцца з тым род-ным светам, без якога так натамілася, так збале-ла яго шчырая душа!»
«Новая зямля» пачынаецца словамі, якія ідуць з самага сэрца, з самых патаемных куточкаў па-этавай душы:
Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы!..
Перад намі разгортваецца цудоўная прыро-да Наднямоння. Вось разам з аўтарам мы пе-раступаем па мосціку «крынічкі вузенькае ложа», бачым дружную чародку дубоў, мала-дых буслікаў, якіх «пачынаюць вабіць далі...». Прырода ў паэме адухоўленая і быццам жыве сваім жыццём, яна выказвае настрой чалаве-ка, пачуцці аўтара. Прырода — месца працы і адпачынку любімых герояў Коласа.
Паэт вельмі любіў лес, ведаў адметнасць кожнага дрэва паблізу сваёй сядзібы. Таму ў першым раздзеле аўтар апісвае лес і асобныя дрэвы так, што яны быццам стаяць перад на-шымі вачыма, ды мы яшчэ й спрабуем пад-слухаць іх размову: Каля пасады лесніковай Цягнуўся гожаю падковай Стары, высокі лес цяністы. Тут верх асіны круглалісты Сплятпаўся з хвоямі, з дубамі, А елкі хмурымі крыжамі Высока ў небе выдзялялісь, Таемна з хвоямі шаптпалісь.
Вельмі дакладна, яркімі дэталямі паэт ма-люе луг, які шырока раскінуўся па абодва бакі Нёмана. Чытаючы радкі, прысвечаныя лугу, я ўяўляю сябе сярод мурожных траў, адчу-ваю пахі сонца, травы, лёгкія павевы цёплага ветрыку:
Эх, луг шырокі! Як жывы ты, Праменнем сонейка заліты, Увесь стаіш перад вачыма...
Я. Колас любіў і навальніцу, тую, што бы-вае на Беларусі, у якой «чуецца моц і прас-тор». Любіў сенакосную пару, калі і самому можна пазавіхацца з касою. Паэт упэўнены, што ва ўсім свеце няма рэчкі, прыгажэйшай за яго родны Нёман. Я. Коласа радуе і адвеч-ная прырода, і тая, да якой дакранулася рука чалавека-стваральніка. Калі паэт бачьіць неса-браны ўраджай, няскошаныя лугі, то яму ста-новіцца сумна: дзе ж гаспадар, чаму не прый-шоў сабраць дары, якія паднесла яму прырода? I наадварот, на душы ў паэта радасна і весела, калі ў пару сабраны ўвесь ураджай.
Ды хіба можна прыгадаць усе радкі, пры-свечаныя Коласам прыродзе? Зразумела, нельга. Ды й гэта не абавязкова. Галоўнае — зрабіць правільную выснову. Якуб Колас пакінуў нам, сваім нашчадкам, запавет: любіць і ахоўваць прыроду, разумна выкарыстоўваць яе багацці, ствараць вакол сябе прыгожае, захапляцца дзіўным хараством, што знаходзіцца вакол нас, але якое мы не заўжды ўмеем заўважыць і ацаніць.













1. Реферат на тему Comparison Of Tones Used By Phillis Wheatley
2. Реферат Функциональные области логистики
3. Реферат Борьба с производством наркотиков в Афганистане
4. Реферат на тему История развития страхования 2 2
5. Реферат на тему Parental Responsibility Essay Research Paper Over the
6. Реферат Пушкин в Болдино
7. Реферат Форми та прояви слабоумства
8. Реферат Распад Советского Союза причины и последствия
9. Реферат Экспертные системы 10
10. Статья Физическая культура раннего христианства