Сочинение

Сочинение на тему Станоўчыя і адмоўныя героі камедыі Кандрата Крапівы Хто смяецца апошнім

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-26

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 26.12.2024


Камедыя Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» хаця і была напісана ў тысяча дзевяцьсот трыццаць дзевятым годзе, але яе можна назваць сучаснай. Бо дзеянні, якія адбываюцца ў інстытуце геалогіі, вельмі нагадваюць сённяшнія стасункі паміж людзьмі амаль ва ўсіх дзяржаўных установах. Кандрат Крапіва ў ка-медыі выкрыў несправядлівасць, парушэнне прынцы-паў жыцця. Ён асуджае кар'ерызм, прыстасавальніц-тва. Але ў той жа час драматург услаўляе вучоных, якія сваёй працай прыносяць вялікую карысць дзяржаве. Большасць герояў камедыі можна падзяліць на ста-ноўчых і адмоўных. Але ёсць і такія персанажы, якіх нельга аднесці ні да першых, ні да другіх. Адмоўнымі ў п'есе з'яўляюцца вобразы Аляксанд-ра Пятровіча Гарлахвацкага, Зёлкіна і яго жонкі. Гарлахвацкі — дырэктар інстытута геалогіі. Пасаду дырэктара інстытута ён займае не за свае навуковыя дасягненні, а па пратэкцыі таварышаў. На самай спра-ве ў прафесіі палеантолага ён нічога не разумее. Гар-лахвацкі — вельмі небяспечны чалавек, бо выдае сябе не за таго, кім з'яўляецца на самай справе. Ён вельмі хітры і вынаходлівы. 3 рознымі людзьмі паводзіць сябе па-рознаму. Палахлівага — прыпужае, а з даверлівымі — прыкідваецца шчырым сябрам. Але «колькі вяровач-цы ні віцца — заўсёды ёсць канец». У рэшце рэшт усе ўбачылі, што за чалавек Гарлахвацкі, які ён невук. Зёлкін — малодшы навуковы супрацоўнік. Гэта сап-раўдны падхалім. А падхалімства, як вядома, заўсёды выклікала гнеў у Кандрата Крапівы. Хаця навуковы супрацоўнік з яго не вельмі ўдалы, затое Зёлкін — вельмі здольны паклёшгік. Наколькі ён тупы ў навуцы, настолькі багатая яго фантазія ў выдумванні плётак. Такія разу-менні, як дружба, давер між людзьмі, Зёлкіну не даступ-ны. Ён умее бачыць у людзях толькі адмоўнае. Станоўчымі вобразамі ў камедыі з'яўляюцца Чар-навус, Вера і Левановіч. Чарнавус — прафесар інстытута геалогіі. Аўтар з сімпа-тыяй малюе гэтага вучонага. Шчыра спачувае яму, даве-даўшыся пра непрыемнасці, якія наваліліся на беднага прафесара. Вось гэта справядлівасць і сумленнасць ча-сам перашкаджаюць вучонаму бачыць з'явы ў сапраўд ным святле. Чарнавус непатрабавальны і сціплы. Яго вельмі любяць калегі. Ён увесь час адчувае іх мараль-ную падтрымку. Калі што-небудзь не ладзіцца, ён непа-коіцца, каб з-за яго не было непрыемнасцяў у калег. Інта-рэсы навукі для Аляксандра Пятровіча даражэй за ўсё. Без навукі ён не ўяўляе свайго жыцця. Вера — правая рука Чарнавуса, малодшы навуковы супрацоўнік. Яна чалавек прынцыповы, мяркуе аб людзях не па чутках, а па іх учынках. У цяжкія хвіліны яна стараецца падтрымаць Чарнавуса і дапамагчы яму. Менавіта яна садзейнічае шчаслівай развязцы ў каме-дыі. Сваёй энергічнасцю, адкрытасцю натуры Вера вы-клікае нашы сімпатыі. Левановіч — сакратар парткома. Ён — сумленны і прынцыповы камуніст. Левановіч умее выслухаць чалавека, паверыць яму і дапамагчы калі трэба. Раней, чым хто, ён зразумеў сапраўдную абстаноўку ў інсты-туце, і не без яго дапамогі выкрылі Гарлахвацкага. Туляга — навуковы супрацоўнік. Страх з'яўляец-ца галоўнай перашкодай да мэты на працягу ўсяго жыцця. Але ён змог пераадолець самога сябе і раска-заць аб усім Левановічу. Такія людзі, як Туляга, вельмі небяспечныя, бо яны жывуць пад уплывам каго-не-будзь. Калі такі чалавек будзе браць прыклад з дрэн-нага чалавека, то і сам стане дрэнным. Туляга пакутуе ад сваёй палахлівасці, горка прызнаецца, што праз гэту рысу характару не паважае самога сябе. Камедыя «Хто смяецца апошнім» напісана з вялі-кім сатырычным майстэрствам. Дзеянні тут адбыва-юцца, а аўтарскіх высноў няма. Напрыклад, калі Гар-лахвацкі робіць даклад пра выкапнёвую жывёліну, а па сутнасці малюе свой уласны партрэт. Тое, што мы робім выснову самі, развівае мысленне, фантазію. Таму камедыя не толькі цікавая, але і карысная.

1. Реферат на тему Timothy Leary Essay Research Paper Timothy LearyTurn
2. Реферат Горбунов, Иван Фёдорович
3. Реферат на тему Reservoir Dogs Essay Research Paper Gangsters violence
4. Контрольная работа Действие шума на организм человека
5. Реферат на тему Cypripedium Essay Research Paper The Lady
6. Курсовая Устранение причин неблагоприятного психологического климата в семье, воспитывающей ребенка с нар
7. Реферат на тему The Great Gatsby Nick
8. Биография Ермолин, Василий Дмитриевич
9. Реферат Правовое государство 10
10. Реферат на тему Формирование и становление гендерной идентичности