Сочинение

Сочинение на тему Эвалюцыя духоунага свету Ганны Чарнушкi у рамане Iвана Мележа Людзi на балоце.

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-26

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 29.4.2025


Ганна Чарнушка -- галоуны вобраз рамана, з якiм звязаны хвалюячыя лiрычныя i драматычныя напружаныя старонкi. Расла яна, з маленства уцягнуушыся у нялегкую сялянскую працу.

Васiля яна спачатку не вылучала з лiку сваiх равеснiкау. Усе пачалось з летняга вечара на сенажацi, калi у iх адбылося першае нясмелае каханне. На вачах Ганна вырастае у незвычайна прыгожую дзяучыну, поуную годнасцi, чалавечай шчырасцi, дабраты i спагадлiвасцi. Шчодрымi фабрамi намалявау пiсьменнiк партрэт гераiнi: “Цемныя, як спелыя вiшнi, вочы, шаукавiста-чорныя бровы, чорныя косы, стройны стан.”

З псiхалагiчнай абгрунтаванасцю раскрывалася першае каханне дзяучыны. Яна пакахала глыбока, аддана, з усiм жарам нерастрачаных пачуццяу. З псiхалагiчнfq глыбiней намалявана трагедыя дзяучыны, якая, кахаючы аднаго, сiлай няумольных абставiн вымушана выйсцi замуж за другога. У Ганны абвострана пачуцце справядлiвасцi, маральнага абавязку.

Пiсьменнiе усебакова iмкнецца абгрунтаваць, чаму Ганна, у якой развiта пачуцце уласнай годнасцi, якая не церпiць прымусу i сляпога падначалення чужой волi, вырашыла выйсцi за Яухiма. Нялегка дасталося ей гэтае рашэнне. Чым больш дзяучына пераконвае сабе, што так было спрадвеку, што не усе выходзiлi кахаючы, што з ей здарылася тое, што не раз было з дзяучатамi яе асяродзя i яе стану, тым глыбее разумеем мы трагедыю.

Пасля сватання Ганна пачынае жыць “у нейкiм сне”. Яна робiць усе па заведзенаму звычаю, але аутаматычна, без душi i ахвоты. “Сцерпiцца – злюбiцца," -- угаворвала сябе Ганна. Але… не злюбiлася i не сцярпелася. I чым даужэй яна жыве у сям'i Глушака, тым больш выразна разумее усю жахлiвасць свайго становiшча. Асаблiва балюча адчула Ганна свае становiшча жонкi-рабынi, калi нарадзiла дзiця. Стары Глушак прымусiу яе ехаць на сенакос разам з Верачкай, дзе тая захварэла, а пазней -- памерла. "Бог дау -- бог узяу", -- вось рэакцыя Глушакоу на смерць дзiцяцi.

Пасля смерцi дачкi Ганна не можа больш жыць побач са сваiмi "сведкамi", нелюбiмым мужам. Яна кiдае Глушакоу i iдзе працаваць у школу (да настаунiцы Параскi), якая становiцца часовым прыстанiшчам на яе жыццевым шляху.

Лес Ганны склауся нялегка. Надзеi на вяртанне былога кахання не апраудалiся (Васiль застауся з зямлей). Зварот у бацькаву хату душэунага спакою не прынес, пасля сустрэч з Башлыковым засталiся прыкрасць i горкая агiда.


1. Биография Мясников, Тимофей Григорьевич
2. Курсовая на тему Обоснование выбора пестицидов для борьбы с вредными объектами и разработка технологии их эффективного
3. Реферат История государства и права зарубежных стран 12
4. Реферат Вери, Луи Констан
5. Реферат Оценка конкурентоспособности продукции и фирмы 2
6. Реферат на тему Being Healthy Essay Research Paper I don
7. Реферат на тему Henry Ford 4 Essay Research Paper Brandon
8. Реферат на тему Romeo And Juliet Essay Research Paper Friar
9. Реферат Державне управління природокористуванням і природоохороною в Україні 2
10. Реферат Маркетинг по-японски