Сочинение

Сочинение на тему Развіццё паэтычнага стылю П.Панчанкі.

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-26

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 21.3.2025


Пімен Панчанка — майстар мастацкай дэ-талі. Яркая метафарычнасць, дакладнасць, раз-настайнасць рытмічных і рыфмавых знаходак уласцівы ўжо першым зборнікам паэта. Але П. Панчанка ніколі не спыняўся на дасягну- тым, рос духоуна і творча, пашыраў свой кру-гагляд, І яго паэзія развівалася разам з ростам асобы. Яркі стыль паэта, напоўнены аганіч най метафарычнасцю, шчырай эмацыянальнас-цю, не зблытаеш ні з чым. Паэт вельмі патра-бавальны да сябе, ён прызнаецца, што не можа [ I дараваць сабе ніводнага слабога радка, нівод-най недакладнай рыфмы. Пільнае назіранне за жыццём, душэўная няўрымслівасць, пачуццё адказнасці за ўсё, што робіцца ў краіне, разу-менне ролі паэта ў жыцці народа — усё гэта тлумачыць нязменную цікавасць чытачоў да творчасці паэта на працягу больш як паўвека. Мне вельмі спадабаўся верш «Журавы». У ім П. Панчанка апісвае трывожны настрой па-чатку другой сусветнай вайны. У трагічным воб-разе жураўлінага выраю, пры дапамозе пра-нізліва-тужлівай інтанацыі, зададзенай з самага пачатку верша: «Ты чуеш, дружа мой, як пла-чуць журавы над зарывам асенніх журавін?», аўтар перадае боль і разгубленасць ад набліжэн-ня грознай навалы. ЁІг як бы прадбачыць ах-вяры і няшчасці роднай зямлі і пакутуе ад таго, што не ў сілах павярнуць гісторыю: Там гнёзды спалены, Там птушанятпы знішчаны, Смяротпны дым плыве над папялішчамі. Сутыкненне кантрасных, несумяшчальных эпітэтаў «смяротны дым», «залатыя промні» падкрэслівае трагізм алегарычнага вобраза пту-шынага няшчасця і страшэннай небяспекі, якая пагражае Радзіме, надае твору горкі, не-паўторны лірызм. Зусім у іншым эмацыянальным настроі вы-трыманы верш-балада «Герой» У творы няма ні яркіх эпітэтаў, ні метафар, ні лірычнага героя. Падзеі пададзены як бы збоку. Гераізм воіна не паказны, яго ўчынак — гэта выка-нанне службовага і грамадзянскага абавязку. Будзённае апісанне подзвігу, сціплая самаах-вярнасць героя ствараюць псіхалагічную на-пружанасць верша: Злосна сказаў: «Уставай, пяхота! Мы не на пляжы, а на вайне». I лёг на змяіныя скруткі дроту. I дзвесце салдацкіх запыленых ботаў Прайшлі па яго спіне. I толькі ў апошняй страфе праз адухаўлен-не роднай зямлі паэт падкрэслівае ступень пакут героя і веліч яго подзвігу: А ён свае косці з іржавых калючак Сваімі рукамі без стогну аддзёр, Зваліўся на пгравы, і стала балюча I травам, і росам, і ветрам гаючым, Што прыляцелі з валдайскіх азер. П. Панчанка не баіцца звяртацца да самых вострых праблем сучаснасці. Пры гэтым ён не проста выкрывае недахопы, а імкнецца дабрац-ца да іх вытокаў, каранёў. У вершы «Ратуйце нашы душы!» паэт б'е ў званы, бо «амаль што гіне пакаленне, а сэрцы раўнадушныя маўчаць.» П. Панчанка выкрывае бессэнсоўнасць існаван-ня моладзі, адсутнасць ідэалаў, схільнасць да нізкапробнай культуры і шкодных звычак. Але паэт не толькі некага абвінавачвае, ён адчувае і сваю асабістую адказнасць за гэтае пакаленне: Вы — юныя, разгубленыя ў свеце, Загубленыя сферай і маной, Вы Богам недагледжаныя дзеці I вашымі бацькамі Ды і мной. Паэт ведае, што толькі агульныя намаганні, цяжкая паўсядзённая праца могуць дапамаг-чы маладому пакаленню трывала стаць на ногі: Ад заклікаў паветра зноў трасецца... Але, каб выбраць лепшую з дарог, Патрэбна мудрасць працы Нашых сэрцаў; Патрэбны маці, бацька, педагог. П. Панчанка ніколі не пісаў вершаў дзеля таго, каб толькі паказаць сваё паэтычнае май-стэрства. Ён пільна ўглядаўся ў жыццё і пісаў пра тое, што сапраўды яго хвалявала. Таму паэзія Пімена Панчанкі заўсёды была актуаль-най, сугучнай часу. «Любоў да жыцця — ва ўсіх яго праявах — вось што ў вышэйшай сту-пені ўласціва П. Панчанку і яго востраадчу-вальнаму радку», — пісаў крытык У. Гніла-мёдаў.

1. Реферат Информационные войны 2
2. Реферат Державна реєстрація підприємницької діяльності
3. Сочинение на тему Вобразы Сымона і Лявона Зябліка ў драме Я.Купалы Раскіданае гняздо
4. Реферат Учет труда и заработной платы 5
5. Реферат Фаррагут, Дейвид Глазго
6. Доклад на тему Рыцари-финансисты
7. Реферат на тему The Tragic Downfall Of Macbeth Essay Research
8. Сочинение на тему Пушкин наше все
9. Реферат Сочинение про учителя
10. Реферат на тему Curfew Worth It Or Not Essay Research 2