Сочинение на тему Шляхі-дарогі Пятра Шапятовіча і Сашы Траянавай па пенталогіі Івана Шамякіна Трывожнае шчасце.
Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-26Поможем написать учебную работу
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
от 25%
договор
Сярод усіх твораў народнага пісьменніка Беларусі I. Шамякіна вылучаецца пенталогія "Трывожнае шчасце". Лёс яе герояў асацыіруецца з лёсам усяго пакалення, што прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны, змагаючыся на франтах, у партызанскіх атрадах, у цяжкіх пасляваенных умовах удзельнічала ў аднаўленні народнай гаспадаркі. Галоўныя героі пенталогіі — Пятро Шапятовіч і Саша Траянава. У першай аповесці "Непаўторная вясна", якую можна назваць гімнам юнацкаму каханню, паказаны перадваенныя гады. Пятро (студэнт тэхнікума) і Саша (толькі што скончыла медвучылішча) кахаюць адзін аднаго. Іх першае пачуццё ўзнёслае, непасрэднае, рамантычнае. Сарамлівы, поўны надзей і захапленняў, Пятро па натуры паэт. Усе яго вершы, крыху наіўныя, але шчырыя, прысвячаліся Сашы. Безумоўна, дзяўчына была вартай яго ўзнёслых вершаў і сардэчных прызнанняў. Адсутнасць жа жыццёвага вопыту, юнацкі максімалізм, пачуццё рэўнасці часам прыводзяць да непаразуменняў, спрэчак, складанасцей ва ўзаемаадносінах герояў. Аўтар імкнецца раскрыць духоўны свет маладых людзей, глыбіню іх пачуццяў, грамадзянскіх пазіцый. У хуткім часе недаразуменні герояў скончыліся, і Саша становіцца жонкай Пятра. Перад пачаткам вайны Пятра забіраюць у армію, і героі расстаюцца на доўгі час. У другой аповесці ("Начныя зарніцы") расказваецца пра лёс Сашы ў гады вайны, пра разгортванне падпольнай і партызанскай барацьбы на Беларусі. Саша застаецца з дачкой Ленай ва акупіраванай тэрыторыі і прымае актыўны ўдзел у змаганні з ворагам. Разам з братам Данікам, Цішкам Матылём, Колем Трапашом, Толем Кустарам яна выконвае самыя небяспечныя заданні. Характар Сашы асабліва ярка праявіўся ў эпізодзе, калі яна, выконваючы партызанскае даручэнне, павінна была выдаваць параненага камісара за свайго мужа. Партызанскім камісарам быў настаўнік Уладзімір Іванавіч Лялькевіч, які яшчэ да вайны рабіў Сашы прапанову выйсці за яго замуж. Праз узаемаадносіны Сашы з Лялькевічам пісьменнік праўдзіва, эмацыянальна, псіхалагічна абвострана паказаў, што цяжкасці вайны ўскладняліся і маральнымі выпрабаваннямі. Саша з годнасцю прайшла праз гэтыя выпрабаванні: не пайшла за абставінамі, выстаяла, захавала вернасць блізкім. Суровы вопыт ваенных гадоў, калі I. Шамякін служыў на Поўначы ў зенітных войсках, лёг у аснову аповесці "Агонь і снег". Яна прысвечана франтавому жыццю Пятра Шапятовіча. Напісаная ў форме франтавога дзённіка, аповесць вытрымана ў дакументальным стылі. У ёй праўдзіва паказаны шлях унутранага ўзмужання галоўнага героя (першы бой батарэі з нямецкімі афіцэрамі, першы збіты самалёт, смерць Сені Пясоцкага, бяздушнасць, залішняя падазронасць Кідалы, цяжкае раненне). У чацвёртай аповесці Пятро пасля цяжкага ранення і выпіскі са шпіталя аказваецца ў родных мясцінах, дзе шырока разгарнулася партызанская барацьба. Адбываецца сустрэча Пеці і Сашы, але вайна настолькі пераблытала лёсы, ускладніла іх узаемаадносіны, што поўнага разуменна героі не знайшлі. Аповесць "Мост" — пра новы этап у каханні Пятра і Сашы. Дзеянне адбываецца пасля вайны. Героі не ваююць, але і ў 1946 г. ім не лягчэй. Пеця працуе настаўнікам, Саша — загадчыцай фельчарскага пункта. Аўтар паказвае цяжкія пасляваенныя гады. Мацнее пачуццё глыбокай унутранай блізкасці герояў, якія аднолькава адчуваюць жыццё, аднолькава ацэньваюць падзеі. Мост, які злучае два процілеглыя берагі ракі, злучыў два людскія сэрцы. У вобразах Сашы Траянавай і Пятра Шапятовіча I. Шамякін увасобіў тыповыя рысы характару таго пакалення моладзі, на долю якога выпалі цяжкія гады ліхалецця і аднаўленчага перыяду. Героі прайшлі ўсе выпрабаванні жыццём, засталіся вернымі сабе і суровай праўдзе жыцця.