Сочинение на тему Паэзія вогненных гадоў.
Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-26Поможем написать учебную работу
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Паэзія перыяду Вялікай Айчыннай вайны характарызуецца высокім і напружаным гучаннем, тонкім сплавам палымянай публіцыстычнасці, грамадзянскай страснасці і спавядальнасці. Увесь свой талент і паэтычныя здольнасці аўтары скіроўвалі на тое, каё паказаць жорсткасць і бесчалавечнасць ворага, натхніць воінаў на гераічную барацьбу, уславіць іх мужнасць, адвагу, самаахвярнасць, упэўніць веру людзей у хуткую перамогу над фашызмам. Галоўнымі ў літаратуры ваенных часоў з'яўляліся "аператыўныя" жанры — вершы-заклікі, вершы-звароты, балады, фельётоны, нарысы. У аснове многіх з іх — рэальныя ваенныя факты: звесткі аб падзеях на фронце, прыклады гераізму воінаў, эпізоды партызанскай і падпольнай барацьбы. Воін-франтавік з'яўляецца героем многіх твораў ваенных часоў. Верш П. Броўкі "Спатканне" можна назваць салдацкай біяграфіяй. За плячыма воіна-салдата цяжкія ваенныя дарогі, гора, слёзы родных і блізкіх, смерць сяброў. З баямі ён дайшоў да бацькоўскай зямлі, знаёмых з дзяцінства мясцін, якія з цяжкасцю пазнаў. Пры відовішчы "засмучаных хат", "здратаваных ніў", "зганьбаванай" зямлі сціснулася ад болю сэрца салдата, запалала агнём помсты:
Гляньце ў сэрца маё, —
Я прынёс яго з бою.
На агні яго можна
Мячы гартаваць.
І мы верым, што не супакоіцца воін да таго часу, пакуль не дачакаецца канчатковай перамогі над ворагам, бо гэта яго вялікі абавязак перад народам і Айчынай. Блізкім да "Спаткання" з'яўляецца верш П. Панчанкі "Кожны з нас прыпасае Радзімы куток...". У ім паэт расказвае пра цяжкія падзеі 1941 г. З акружэння на ўсход, за лінію фронту, прабіраюцца нашы воіны, адзін з якіх — беларус. Трапіўшы ў аршанскія лясы, родныя мяспіны, баец падпоўз да сяла, расхінуў асцярожна куста і знямеў — каміны... каміны... Многа фашысцкіх здзекаў паспеў пабачыць салдат на спапялёнай і здратаванай ворагам роднай зямлі, але такое... Немагчыма было пазнаць родны куток: з усяго жывога застаўся толькі абгарэлы клён, які пасадзіў калісьці яго бацька. Вакол горкі пыл, жудасная цішыня, ні стуку, ні груку. І салдат упаў на зямлю, якая "прытулілася целам магутным" да яго, нібы просячы абараніць яе ад злых ворагаў-ліхадзеяў. У сэрцы салдата, што зведала горыч адступленняў, нечалавечы боль па ахвярах, па паланёнай:
Радзіме, мацнее нянавісць да ворагаў.
І прамыла раса мае сумныя вочы,
Каб убачыў я ўсё, каб запомніў усё,
Каб я думаў пра помсту і удзень, і ўночы.
У вершы П. Панчанкі "Герой" цесна перапляліся суровы рэалізм, глыбокі псіхалагізм, высокае гераічнае і трагічнае гучанне. Гэты невялічкі твор стаў сапраўдным помнікам простаму салдату, які вынес усе нечалавечыя пакуты вайны, сваім жыццём абараніў Радзіму. Ідзе наступленне, перад воінамі паўстае перашкода — калючы дрот.
На ўвесь рост падняўся салдат
І лёг на змяіныя скруткі дроту.
І дзвесці салдацкіх запыленых ботаў
Прайшлі па яго спіне.
Салдат ахвяруе сваім жыццём, каб даць магчымасць іншым перамагчы ворага, хоць на некалькі хвілін прыблізіць перамогу. Моцным антыфашысцкім пафасам, заклікам да змагання вызначаецца ваенная паэзія Я. Купалы. Асаблівай папулярнасцю ў народзе карыстаўся яго верш "Беларускім партызанам", у якім аўтар пасылаў праклён Гітлеру-вампіру, фашысцкім псам, заклікаў партызан і ўвесь народ да барацьбы з лютым ворагам:
Партызаны, партызаны,
Беларускія сыны!
За няволю, за кайданы
Рэжце гітлерцаў паганых,
Каб не ўскрэслі век яны.
Верш прасякнуты палымяным патрыятызмам, непахіснай верай у перамогу народа-змагара. У вершы "Зноў будзем шчасце мець і волю" Я. Купала не толькі выказваў веру ў хуткую перамогу, але і прадбачыў той час, калі адновяцца зруйнаваныя гарады і сёлы, змоўкне кананада, мірна ўздыхнуць людзі. У ваеннай лірыцы М. Танка (зборнікі "Вастрыце зброю", "Праз вогненны небасхіл") цэнтральнае месца займае вобраз Беларусі-партызанкі, паланёнай, але няскоранай. Паэт адчуў ніці, што звязваюць вайну на перадавой з бацькоўскім краем, перадаў трывожныя думы маці, якія чакаюць сыноў, жанчын, якія ў думках разам з мужамі і братамі ў баі. У паэзіі ваенных гадоў поруч з матывамі пагрозы фашызму выразна адчуваецца вера ў перамогу дабра над сіламі зла. Герой ваеннай лірыкі Максіма Танка ні на імгненне не забывае, за што, у імя чаго ён змагаецца. Вайна для яго не прызванне, а цяжкі, неабходны абавязак. У гады Вялікай Айчыннай вайны А. Куляшоў стварыў цэлы баладны цыкл пра подзвіг беларускага народа ў гады ліхалецця, у межах якога вылучаюцца вершы-балады "Млынар", "Над брацкай магілай", "Ліст з палону", "Маці", "Балада аб чатырох заложніках", "Балада аб знойдзенай падкове" і інш. Яны грунтуюцца на пэўных выпадках, эпізодах, здарэннях і з'яўляюцца адбіткам суровай біяграфіі ваеннага пакалення. Пахаванне забітых воінаў-беларусаў каля вёскі Лажыны, што пад Старай Русаю, — такі асноўны змест верша "Над брацкай магілай". Перадаючы момант пахавання, аўтар паказвае нясцерпны душэўны боль і незвычайную стрыманасць, уласцівую людзям, моцным духам. Ад імя ўсіх жывых салдат абаронцы краіны клянуцца здзейсніць запаветную мару загінўўшых — адпомсціць ворагу, вызваліць радзіму ад чужынцаў. Воіны гатовы ісці на любыя выпрабаванні ў імя вызвалення Айчыны:
Беларусь мая родная,
Як жа я рвуся яшчэ раз
Пеша ўсю цябе змераць,
Увесь і чабор твой, і верас!...
Наглытацца хачу туманоў,
Твайго ветру і пылу;
Наглытацца хачу за сябе і за тых,
Што не ўстануць з нябыту;
Вочы просяць нябёсаў тваіх,
Ім твайго не хапае блакіту.
Верш "Ліст з палону" напісаны ад імя паланянкі, якую фашысты вывезлі ў няволю. Дзяўчына прадчувае пакуты і выпрабаванні, што выпадуць на яе долю, і гатова з годнасцю прайсці праз іх. У маналогу, звернутым да каханага, яна просіць адпомсціць за яе і ўсіх бязвінных ахвяр фашызму. Верш "Маці", напісаны паводле народнай балады, прысвечаны самаахвярнасці маці, яе гатоўнасці ў любы момант засланіць сваіх дзяцей ад бяды і небяспекі. У ім расказваецца аб цяжкім чаканні маці свайго сына. На шчасце, каб сын хутчэй вярнуўся з паходу, маці пасеяла зярняткі. Але яны ўпалі на камень і не ўзышлі. Дарэмна чакае маці:
Не ўзыдуць зярняты,
Бо ўпалі на камень шчарбаты.
Не першая ты
Каля камня заходзішся з жалю.
Не раз на ім сеялі, але ні разу не жалі.
І тады маці тройчы пракляла камень. Ад матчыных слёз "стаў камень зямлёю, сама ж яна каменем стала". Толькі тады ўзышлі зярняты і дахаты вярнуўся сын. Вось такая вялікая моц матчынай любові і вернасці. Творы беларускіх паэтаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны вызначаюцца яркай палымянасцю, публіцыстычнасцю, страснасцю. Яны ўслаўляюць гераізм, рашучасць і самаахвярнасць воінаў-змагароў і партызан. У іх гучыць узнёсла-балючы голас чалавека, грамадзяніна, байца, голас нянавісці да ворагаў і ўпэўненасці ў перамозе і вызваленні Радзімы.