Сочинение

Сочинение на тему Дзяды - вытокі кожнага народа.

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-26

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 26.12.2024


Продкамi не грэбуйце нiколi,
Бо яны жыццём сваiм, крывёю
Здабывалi i зямлю, i волю.
Э. Валасевiч

Дзень памяцi продкаў у народзе называюць дзядамi. Гэты народны памiнальны абрад паходзiць ад дахрысцiянскага ўсходнеславянскага звычаю трызны i спраўляецца чатыры разы на год (перад Змiтравым днём, на радаўнiцу, перад масленiцай i сёмухай). Лiчыцца, што ў гэты дзень душы памёршых продкаў прыходзяць да жывых, глядзяць на сваiх нашчадкаў, радуючыся за iх поспехi i сумуючы, калi ў хаце штосьцi робiцца не так. Таму на дзяды гатавалi святочныя i абрадавыя стравы, запальвалi свечкi, успамiналi добрым словам памёршых дзядоў i прадзедаў, клiкалi на вячэру, паклаўшы для iх на асобныя талеркi куццю. А цi помнiм мы сваiх дзядоў-прадзедаў? Цi можам адшукаць свае каранi ў радаводным дрэве Беларусi? Такое пытанне ў адным з вершаў задае Р. Барадулiн:

Дзе каранi твае,
Адкуль твой род пачаўся,
Цi з прыцемкаў быцця, -
Цi з цемры небыцця...

Наш сучаснiк наўрад цi можа адказаць на гэта пытанне. Добра, калi ён прыгадае прозвiшча i iмя дзеда цi прадзеда. Радавод, на жаль, гэтым заканчваецца. Падкрэслiваючы кароткую радаводную памяць нашых сучаснiкаў, А. Русецкi пiша:

Я - мужыцкi сын, i радаслоўная
анiдзе не значыцца мая,
дзед i прадзед, а далей замглёная
далячынь - стагоддзяў акiян.

Гэтую ж думку пацвярджае i В. Вiтка ў вершы "Спадчына":

Адтуль вяду я свой жыццёвы след
I радаслоўную пiшу спачаткў,
Бо на той свет з сабою цемнiк-дзед
Забраў i герб фамiльны, i пячатку.

Калi ж прасачыць гiсторыю Беларусi, то ў ёй можна без цяжкасцей адшукаць такiя славутыя постацi, як князь Рагвалод, Рагнеда, Усяслаў Чарадзей, Ефрасiння Полацкая, Кiрыла Тураўскi. Пажаўцелыя старонкi летапiсаў уваскрашаюць смелыя i адважныя ўчынкi чараўнiка князя Усяслава, у час кiравання якога полацкая дзяржава дасягнула найвышэйшага росквiту; дзейнасць нябеснай заступнiцы Беларусi Ефрасiннi Полацкай, па заказе якой была пабудавана сусветна вядомая царква Спаса i створаны крыж - шэдэўр старажытнабеларускага мастацтва; творчы запал славутага пiсьменнiка, мастака, прапаведнiка Кiрылы Тураўскага. Эпоху Адраджэння нельга ўявiць без першаасветнiка, друкара, рэфарматара мовы, лекара i батанiка Францiшка Скарыны, багатая спадчына якога i сёння служыць iдэi нацыянальнага адраджэння. Яркiм прыкладам служэння Айчыне з'яўляюцца жыццё i дзейнасць Льва Сапегi, Мiколы Гусоўскага, Сымона Буднага, Васiля Цяпiнскага, Лявонцiя Карповiча, Лаўрэнцiя Зiзанiя. Нязгасныя iмёны Кастуся Калiноўскага, Францiшка Багушэвiча, Янкi Купалы, Якуба Коласа, Максiма Багдановiча складаюць гонар i славу нашага народа. Выдатныя пiсьменнiкi, дзяржаўныя дзеячы, змагары за свабоду i незалежнасць Беларусi сеялi на зямлi зярняты вечнага дабра i праўды, паказвалi ўзоры мужнасцi i самаахвярнасцi. Нагадваем гэтыя iмёны, i гордасцю поўнiцца сэрца. Значыць, мы "не без роду, без племенi", значыць ёсць у нас спадчына, багатая, цiкавая i разнастайная. Падкрэслiваючы гэта, народны паэт Беларусi Н. Гiлевiч сцвярджае:

Мы ўзышлi не з насення, што ветрам занесена,
Мы не дзiкай травы самарослыя парасткi.
У глыбiнях зямлi, гераiчнай i песеннай,
Нашых душ каранi — з вузялкамi ўпартасцi.

На дзяды памiнаюцца i нашы далёкiя продкi, i трагiчныя фiгуры сталiнскiх рэпрэсiй 30-х гг., i загiнуўшыя ў гады ваенных лiхалеццяў, i нашы блiзкiя, родныя. У кожным з нас павiнна жыць памяць аб iх светлых вобразах. Не павiнна забыцца, сцерцiся з памяцi i бацькоўская вера, матчына мова, народныя звычаi, традыцыi. Без ведання гiстарычнага мiнулага не можа быць нi сучаснасцi, нi будучынi. Мiнулае - гэта каранi нашага тысячагадовага радавога дрэва. Не будзе каранёў - загiне дрэва, не застанецца ў будучым i памяцi пра нас. I таму трэба ахоўваць, берагчы не толькi радаводнае дрэва, але i кожную яго галiну, якая, тоячы ў сабе памяць далёкiх продкаў, павiнна вечна шумець сакавiтым лiсцем.

















1. Реферат на тему House Of The Seven Gables Essay Research
2. Реферат Техногенный тип эколого-экономического развития, его особенности и ограничения. Модели техногенн
3. Реферат Эволюция танца
4. Реферат на тему Hypnosis Essay Research Paper HypnosisThe common view
5. Реферат на тему The Shawshank Redemption Essay Research Paper The
6. Реферат Карл великий герцог Баденский
7. Курсовая Принципы создания и функционирования виртуальных корпораций
8. Контрольная работа Электродинамические усилия в электрических аппаратах
9. Реферат Европейский Север России
10. Реферат Валютный риск в деятельности банковской системы 2