Сочинение

Сочинение на тему Тэма Вялiкай Айчынна вайны у сучаснаснай беларускай прозе на прыкладзе двух-трох творау.

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-26

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 1.4.2025


Tэма Вялiкай Айчыйнай вайны, да якой звяртаюцца пiсьменнiкi як старэйшага, так i малодшага пакаленняу, стала вызначальнай для сучаснай беларускай лiтаратуры.

Ад iмя пакалення, чые юнацтва прыпала на гады ваенных выпрабаванняу, пiша Аркадзь Марцiновiч. Убачанае i перажытае на вайне паслужыла яму матэрыялам для раманау "Не шукай слядоу сваiх", "Груша на Голым Полi", аповесцi "Няхай iдзе дождж". Храналагiчныя рамкi рамана "Груша на Голым Полi” (1986) невялiкiя – вясна i восень 1942г. Галоуны герой -- беларускi юнак Iгнат Валока. Скончыушы ваеннае вучылiшча ён становiцца камандзiрам роты супрацьтанкавых ружжау. Часць дзе ён пачынае новую службу, рыхтуецца на фронт. А потым -- перадавая, баi, удачы i няудачы, горыч страт, успамiны пра родную вёску i яе людзей. Паступова прыходзiць воiнская сталасць, якая не дазваляе герою рамана думаць толькi пра сябе. Валока клапоцiцца пра сяброу, думае пра свой пачэсны абавязак перад Радзiмай, у iмя вызвалення якой гiне у цяжкiм 1942 годзе. Заключны раздел рамана -- першы пасляваенны год. Наладжваецца мiрнае жыцце ужо без прыгажунi-грушы, якая засохла на голым полi. Iгнатау бацька, у якога загiнулi два сыны i два зяцi, ставiць на папялiшчы новую хату. Жыцце, на думку аутара, нягледзячы на страты i згубы, нельга спынiць, яно прадаужаецца.

Тэма Вялiкай Айчыйнай вайны выразна раскрылася у дылогii Алеся Адамовiча "Партызаны” (раманы "Вайна пад стрэхамi” i "Сыны iдуць у бой"). У "Хатынскай аповесцi” (1972) А.Адамовiч расказвае пра пасляваенны час. Едучы у Хатынь героi твора успамiнаюць ваенныя гады, кожны прыгадвае сваю уласную Хатынь. Жудасным расказам пра людзей, якiя ператварылiся у катау, здраднiкау, з'яуляецца аповесць А.Адамовiча "Карнiкi” (1979).

Пачатку вайны i перыяду разгортвання партызанскага руху на Беларусi прысвечаны раманы Iвана НавуменкI "Сасна пры дарозе", "Вецер у соснах", "Сорак трэцi". Дзеянне у iх разгортваецца у мястэчку Бацькавiчы i у навакольных вёсках. Аутар паказвае, праз якiя цяжкiя, пакутлiвыя выпрабаваннi прайшлi Сцяпан Птах, Кардаш, Хадоська, Нiчыпар, Гулiк, Вадэйка, якiя становяцца актыунымi барацьбiтамi супраць ворага у партызанскiх атрадах. Нямала радкоу прысвечана маладым падпольшчыкам Мiцю Птаху, Шуру Гаранку, Iвану Лобiку. Пiсьменнiк ускрывае прычыны духоунага падзення, здрады такiх тыпау, як Забела, Дзенiскевiч, Спаткай, Басняк. Завяршаецца трылогiя сiмвалiчнай сцэнай -- Мiця вяртаецца да сасны пры дарозе, якая увасабляе бессмяротнасць жыцця.


1. Курсовая на тему Анализ работы сортировочной станции
2. Реферат на тему Art Of Compromise Essay Research Paper I
3. Реферат Формирование оптимальной структуры капитала
4. Реферат Этапы маркетингового исследования
5. Статья Стронций - Тайна бенгальских жрецов
6. Реферат Педагогическая система К. Д. Ушинского
7. Реферат Муниципальные финансы 3
8. Курсовая Расходы и доходы предприятия
9. Реферат на тему Personal Statement Essay Research Paper Personal Statement
10. Курсовая на тему Учет доходов и расходов