Реферат

Реферат Паўстанне К Каліноўскага 1863 г

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-10-28

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 25.1.2025


Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў

Рэферат па тэма: Паўстанне К. Каліноўскага 1863 г.

Выканаў:

Студэнт 4 курса 3 групы

Сарока С.

Мiнск, 2007

Канец 50-ых — пачатак 60-ых гадо¢ ХІХ ст. вызначылiся новым уздымам польскага нацыянальна-вызваленчага руху, якi ахапi¢ Польшчу, Беларусь i Лiтву. Кульмiнацыяй яго стала па¢станне 1863 г. Напярэдаднi ¢ патрыятычным асяродку аформiлiся два крылы, за якiмi замацавалiся назвы "белыя" i "чырвоныя". "Белыя" разлiчвалi дасягнуць асно¢най мэты — адна¢лення Рэчы Паспалiтай у межах 1772 г. з уключэннем у яе склад Беларусi, Лiтвы ³ Правябярэжнай Украiны — шляхам дыпламатычнага нацiску заходнее¢рапейскiх краiн на расiйскi ¢рад. Пытанне аб надзяленнi сялян зямлей у iх праграме адсутнiчала. У адрозненне ад "белых" "чырвоныя" iмкнулiся да ўздыму нацыянальна-вызваленчага па¢стання. Яны ¢я¢лял³ сабой стракаты ¢ сацыяльных i палiтычных адносiнах блок.

Па метадах дасягнення мэты i праграмных разыходжаннях "чырвоныя" падзялялiся на памярко¢ных (правых) i радыкальных (левых). Памярко¢ныя вядучую ролю ¢ па¢станн³ адводзiлi шляхце і вырашэнню нацыянальнага пытання. Аграрную праблему яны прапано¢валi вырашыць шляхам надзялення сялян зямлей праз канфiскацыю часткi зямлi ¢ памешчыка¢ з адпаведнай грашовай кампенсацыяй за кошт дзяржавы. Радыкальныя "чырвоныя" прызнавалi вядучую ролю сялян у па¢станнi i права на нацыянальнае самавызначэнне беларуса¢, лiто¢ца¢, украiнца¢. Падзел на "белых" i "чырвоных" iснава¢ у тагачасным грамадска-палiтычным жыццi Беларусi i Лiтвы. Для падрыхто¢кi i кiра¢нiцтва па¢станнем "чырвоныя" вясной 1862 г. стварылi ¢ Варшаве Цэнтральны нацыянальны камiтэт (ЦНК). Летам 1862 г. У Вiльнi бы¢ арганiзаваны Лiто¢скi правiнцыяльны камiтэт (ЛПК), якi падрыхтава¢ па¢станне ¢ Беларусi i Лiтве i фармальна бы¢ падначалены ЦНК. У ЛПК уваходзiлi Л. Звяждо¢ск³, Я. Козел-Пакле¢скi, З. Чаховiч, К.Калiно¢скi i iнш. У пачатку 60-х гадоў былi створаны мясцовыя рэвалюцыйныя арганiзацыi: гродзенская, мiнская, навагрудская i iнш.

"Левую" частку па¢станца¢ у Беларусi ¢значальва¢ Кастусь Калiно¢скi (1838-1864). . У час вучобы у Пецярбургскім універсітэце з’я¢ля¢ся акты¢ным членам тайнага гуртка З. Серако¢скага. Разам з В. Урубле¢скiм i Ф. Ражанскiм К. Калiно¢скi ¢ 1862 -1863 гг. выдава¢ на беларускай мове газету "Мужыцкая пра¢да" (усяго выйшла 7 нумаро¢). Газета растлумачвала сялянам прыгоннiцкi характар адмены прыгоннага права, заклiкала iх не верыць цару i разам "з мужыкамi з-пад Варшавы .. I ¢сёй Расii" са зброяй у руках iсцi здабываць "сапра¢дную волю i зямлю". Разам з тым газета заклiкала сялян вярнуцца ¢ грэка-каталiцкую (унiяцкую) веру, якая была скасавана на Полацкiм царко¢ным саборы ¢ лютым 1839 г. З кастрычнiка 1862 г. К.Калiно¢скi узначалi¢ ЛПК. акты¢на адстойва¢ ён iнтарэсы Беларусi i Лiтвы перад кiра¢нiцтвам ЦНК, мары¢ аб стварэннi Беларуска-Лiто¢скай рэспублiкi.

Па¢станне пачалося ¢ студзенi 1863 г. у Варшаве, раней вызначанага тэрмiна, што было нечаканасцю для рэвалюцыянера¢ Беларусi i Лiтвы. У спецыяльнай адозве ЦНК заклiка¢ насельнiцтва Беларусi i Лiтвы далучыцца да руху. Па¢станне па сваіх задачах стала, перш за ¢сё, нацыянальна-вызваленчым. З яго разгортваннем Англiя, Францыя i А¢стрыя пачалi рыхтаваць дыпламатычную агрэсiю супраць Расii. Для папярэджання дыпламатычнага дэмарша гэтых дзяржа¢ 12 красавiка 1863 г. былi выдадзены 2 царскiя манiфесты аб амнiстыi ¢ Польшчы, Беларусi i Лiтве. Праз некалькi дзен, 17 красавiка, расiйскаму ¢раду былi ¢ручаны ноты, у якiх прысутнiча¢ заклiк змянiць палiтыку ¢ "польскiм пытаннi". да гэтага дэмаршу далучылiся Iспанiя, Партугалiя, Англiя, Швецыя, Нiдзерланды, Данiя, Турцыя i папа рымскi. 27 чэрвеня расiйскаму ¢раду былi ¢ручаны ноты ¢ больш рэзкай форме. Ва ¢радавых колах Расii ноты расцэньвалiся як папярэднiкi новай вайны. З улiкам гэтага у раёне па¢стання пачалася канцэнтрацыя расiйскiх войска¢. Iх тут было сабрана значна больш, чым памеры самаго па¢стання. Аднак дапамога е¢рапейскiх дзяржа¢ аказалася вельмi iлюзорнай.

1 лютага 1863 г. ЛПК звярну¢ся да насельнiцтва Беларусi i Лiтвы з заклiкам узняцца на ¢зброеную барацьбу. У сваiм манiфесце ён прадублiрава¢ праграмныя дакументы польскага кiра¢нiцтва. Усе жыхары абвяшчылiся вольнымi i ра¢напра¢нымi. Ва ¢ласнасць сялян бязвыплатна перадавалi зямельныя надзелы, якiмi яны карысталiся. З памешчыкамi за страту зямлi разлiчвалася дзяржава. Беззямельныя сяляне надзялялiся 3 маргамi зямлi (2,1 га) пры умове, што яны прымуць удзел ва ¢зброенай барацьбе. Рэкруцкая павiннасць замянялася 3-гадовай ¢сеагульнай вайсковай павiннасцю, адна¢лялася ¢нiяцкая царква. Аднак гэтыя меры па¢станцкага кiра¢нiцтва не задаволiлi большасць сялянства.

Першыя па¢станцкiя атрады ¢ заходнiх паветах Беларусi з’явiлiся ¢ канцы студзеня 1863 г. з Царства Польскага. Некаторыя камандзiры, якiя iмкнулiся пашырыць па¢станне на ¢сход, спрабавалi прайсцi праз Гродзенскую i Мiнскую губернi. Самым буйным атрадам, якi паспяхова руха¢ся на ¢сход, было злучэнне Р. Рагiнскага. Мясцовыя фармiраванні пачалi стварацца ¢ сакавiку-красавiку. найбольш акты¢на дзейнiчалі па¢станцы на тэрыторыi Гродзенскай i Вiленскай губерня¢. У раёне Белавежскай пушчы па¢станцкi атрад ствары¢ В. Урубле¢скi, якi ста¢ ваенным начальнiкам Гродзенскай губернi. У Кобрынскiм павеце ¢зня¢ узброеную барацьбу Р. Тра¢гут — будучы дыктатар па¢станца¢ у Польшчы. У Навагрудскiм павеце дзейнiча¢ атрад У. Борзабагатага, на мiншчыне — А. Трусава i г.д. Аднак агульнага плана дзеяння па¢станца¢ не было, адсутнiчалi ¢заемадзеянне i ¢заемадапамога памiж атрадамi. Частка iх была знiшчана царскiмi войскамi яшчэ на стадыi фармiравання, iншыя — бяздзейнiчалi, не хапала зброi i г.д. Найбольшага поспеху дамогся атрад Л. Звяждо¢скага, якi ¢ ноч на 24 красавiка захапi¢ г. Горкi. Яго падтрымалi студэнты Горы-Горацкага земляробчага iнстытута. Атрад захапi¢ зброю, грошы i днем пакiну¢ горад. Пазней з-за дапамогi студэнта¢ па¢станцам бы¢ зачынены Горы-Горацкi iнстытут.

На тэрыторыi Вiцебскай, мiнскай i магiле¢скай губерня¢ па¢станне не атрымала развiцця. Да канца вясны на ¢сходзе Беларусi яно было задушана. Толькi ¢ Гродзенскай губернi па¢станцы працягвалi ¢парта супрацi¢ляцца. Найбольш буйныя сутычкi адбылiся каля мястэчка Мiлавiды Слонiмскага павета, дзе да 20 мая сабралася некалькi атрада¢ па¢станца¢ — усяго каля 800 чалавек. Супраць iх было накiравана 5 рот салдата¢ з гарматамi. Першы бой адбыўся 21 мая і працягваўся некалькi гадзiн. Урадавыя войскi не здолелi ¢зяць лагер i вымушаны былi адступiць з вялiкiмi стратамi. На наступны дзень, ноччу, па¢станцы непрыметна пакiнулi лагер. Па¢станцы ¢ Гродзенскай губернi карысталiся спачуваннем сялян, дзейнiчалi пераважна дробнымi атрадамi, часта былi ня¢ло¢нымi для ¢радавых войска¢.

Вясной 1863 г. назiра¢ся найвышэйшы ¢здым па¢стання ¢ Беларусi i Лiтве. Але, нягледзячы на асобныя поспехi, па¢станцы нiдзе не атрымалi рашучай перамогi. Яны перайшлi да тактыкi пазбягання адкрытых баё¢ з працi¢нiкам. Па¢станне атрымала шырокi рэзананс у Е¢ропе i расii. Многiя расiйскiя афiцэры i салдаты перайшлi на бок па¢станца¢, рэвалюцыянеры спрабавалi пашырыць узброеную барацьбу на цэнтральныя расiйскiя губернi, але ня¢дала.

Сярод кiра¢нiко¢ па¢стання адсутнiчала адзiнства, разгарнулася барацьба за ¢ладу. "Белыя", не жадаючы страчваць iнiцыятыву, усталявал³ кантроль над ЦНК, а затым пастаралiся адхiлiць "чырвоных" на чале з К.Калiно¢скiм, ад кiра¢нiцтва па¢станнем на Беларусi i ¢ Лiтве. У Вiльнi "белымi" пры падтрымцы прадста¢нiка Варшавы у ЛПК Н.Дзюлерана бы¢ створаны Аддзел кiравання правiнцыямi Лiтвы, якi варша¢скi цэнтр прызна¢ азiным кiруючым органам на Беларусi i Лiтве. ЛПК бы¢ распушчаны. К.Калiно¢скi, радыкалiзм i а¢тарытэт якога не задавальня¢ "белых", бы¢ адхiлены ад кiра¢нiцтва i накiраваны па¢станцкiм камiсарам у Гродзенскую губерню. Тут К.Калiно¢скi разгарну¢ бурную дзейнасць па пашырэннi па¢стання i прыцягненнi на свой бок сялян.

Аддзел кiравання правiнцыямi Лiтвы iмкну¢ся паралiзаваць мерапрыемствы "чырвоных". У склад мясцовых па¢станцкiх органа¢ былi ¢ведзены прыхiльнiкi "белых". Частка ¢дзельнiка¢ патрыятычнага руху не была гатова весцi самаахвярную барацьбу. для iх больш прыцягальнай была рамантыка, жаданне заняць пасады ¢ рэвалюцыйных органах улады. Удзельнiкi у па¢станцкай адмiнiстарацыi амаль ра¢нялiся колькасцi змагаро¢ у па¢станцкiх атрадах.

Расiйскiм урадам былi кiнуты буйныя сiлы для пада¢лення па¢стання. У маi 1863 г. замест лiберальнага У.I.Назiмава вiленскiм генерал-губернатарам з неабмежаванымi па¢намоцтвамi бы¢ прызначаны М.М.Мура¢ё¢, якi атрыма¢ прозвiшча "вешальнiк" за бязлiтасную расправу над удзельнiкамi па¢стання. З яго прыездам ¢змацнiлiся рэпрэсii, пачалося публiчнае пакаранне смерцю па¢станца¢, масавымi сталi высылкi без суда. Паралельна М.Мура¢ё¢ праве¢ шэраг мерапрыемства¢, якiя павiнны былi перацягнуць сялян на бок урада. Рэалізаваны былі значныя змены ва ўмовах адмены прыгоннага права ў беларускіх і літоўскіх губернях. Мясцовым органам улады было забаронена выкарысто¢ваць супраць сялян узброеную сiлу. Сялян сталi запрашаць да нагляду за "польскiмi" памешчыкамi, па¢станцамi. Маёмасць рэпрэсiраваных змагаро¢ часткова перадавалася сялянам. Была разгорнута эфекты¢ная антыпа¢станцкая прапаганда.

У сваю чаргу кiра¢нiцтва па¢станнем не зрабiла рэальных крока¢ у бок сялянства з мэтай прыцягнуць яго ¢ шэрагi змагаро¢. па сацыяльнаму складу ¢дзельнiка¢ па¢станне было шляхецкiм. Сяляне не прынялi акты¢нага ¢дзелу ва ¢зброенай барацьбе. Iх было толькi 18 % сярод па¢станца¢ i гэта пераважна дзяржа¢ныя сяляне.

У чэрвенi 1863 г. былi арыштаваны многiя члены Аддзела кiравання правiнцыямi Лiтвы, некаторыя пакiнулi свае пасады i эмiгрыравалi. У склад Аддзела былi ¢ведзены К.калiно¢скi i I.Малахо¢скi. Кiра¢нiцтва па¢станнем зно¢ перайшло ¢ рукi "чырвоных". Прыхiльнiкамi К.кал³но¢скага бы¢ створаны падпольны ¢рад "Лiто¢ска-Беларускi чырвоны жонд". Яго мэтай стала спроба адрадзiць па¢станне. У мясцовыя па¢станцкiя арганiзацыi былi прызначаны новыя кiра¢нiкi, але рэальных поспеха¢ дасягнуць не ¢далося. У канцы жнi¢ня 1863 г. Варша¢скае кiра¢нiцтва прыняло рашэнне аб спыненнi ваенных дзеяння¢. Асобныя па¢станцы на Беларусi працягвалi барацьбу яшчэ восенню 1863 г. Летам 1864 г. была лiквiдавана апошняя па¢станцкая арганiзацыя ¢ Навагрудскiм павеце.

К.Калiно¢скi планава¢ зно¢ узняць па¢станне вясной 1864 г., але ¢ студзенi ён бы¢ арыштаваны; ¢ сакавiку пакараны смерцю на Лукiшскай плошчы ¢ Вiльнi. Знаходзячыся ¢ турме, К.Калiно¢скi напiса¢ i перада¢ на волю "Лiсты з-пад шыбеннiцы". Гэты дакумент уя¢ля¢ сабой палiтычны запавет беларускаму народу, у якiм крытыкавалася русiфiкатарская палiтыка ¢ Беларусi. Сялян К.Калiно¢скi заклiка¢ адстойваць свае правы, прычым любымi сродкамi.

Удзельнiкi па¢стання падверглiся жорсткiм рэпрэсiям. Маёмасць iх была канфiскавана цi знiшчана. Маёнткi памешчыка¢ — удзельнiка¢ па¢стання забiралiся ¢ казну i на iльготных умовах прадавалiся выхадцам з цэнтральных губерня¢. Чыно¢нiкi мясцовага паходжання былi звольнены са сваiх пасада¢. На тэрыторыi Беларусi i Лiтвы па афiцыйных звестках было пакарана смерцю 128 па¢станца¢, больш 850 чалавек накiравана на катаргу, каля 12,5 тысяч чалавек высланы за межы Беларусi. Многiя касцёлы i манастыры зачынены. Польская мова была выключана з грамадскага жыцця, навучальных i асветных устано¢. Пачалася палiтыка ¢змоцненай русiфiкацыi з мэтай знiшчэння адрознення¢, як³я iснавал³ ¢ Беларусi ¢ пара¢наннi з цэнтральнымi расiйскiмi губернямi.

У час i адразу пасля пада¢лення па¢стання былi ¢ведзены абмежаваннi ¢ сферы земле¢ладання i землекарыстання у дачыненнi паляка¢, беларуса¢-католiка¢, а таксама я¢рэя¢. Па закону ад 5 сакавiка 1864 г. "асобам польскага паходжання" i я¢рэям у заходнiх i па¢днёва-заходнiх губернях Расiйскай iмперыi было забаронена набываць земле¢ладаннi, прададзеныя за да¢г³, а таксама распараджаюцца землям³, купленым³ на iльготных умовах, карыстацца правам на iльготы i пазыкi. Такое права мелi для набыцця канфiскаваных маёнтка¢ удзельнiка¢ па¢стання 1863 г. прыезджыя памешчыкi i чыно¢нiкi з унутраных губерня¢ Расii i мясцовыя буйныя правасла¢ныя земле¢ладальн³к³. Праводзiлася мэтанакiраваная палiтыка па скарачэнню памера¢ земле¢ладання памешчыка¢-католiка¢ i пашырэнню рускага, пераважна буйнага, земле¢ладання. Некалькiмi месяцамi пазней я¢рэi рысы аседласцi наогул былi пазба¢лены права набываць зямлю. Законам ад 10 снежня 1865 г. палякам ³ беларусам-катол³кам таксама было забаронена набываць ва ¢ласнасць маёнткi за выключэннем уладанняў, якiя перадавалiся ¢ спадчыну. У маi 1882 г. урад забаран³¢ я¢рэям у межах рысы аседласцi стала жыць па-за межамi гарадо¢ i мястэчак, таксама арандаваць тут, прымаць у заклад i кiраванне нерухомую маёмасць. У 1887 г. забарона на набыццё зямлi ¢ сельскай мясцовасцi (за выключэннем Магiлё¢скай губернi) была распа¢сюджана на замежных грамадзян. Апошн³я меры былi скiраваны на перадухiленне канкурэнцыi для мясцовых памешчыка¢ з боку я¢рэйскай буржуазii i iншаземца¢. Абмежавальныя законы ¢ дачыненнi да рассялення я¢рэя¢ прывялi да штучнай канцэнтрацыi iх ¢ гарадах i мястэчках Беларусi.

Пасля па¢стання 1863 г. урад вярну¢ся да палiтыкi прыпiскi да падатковых сасло¢я¢ бяззямельнай i неаселай шляхты, праявi¢шай акты¢насць у нацыянальным руху. У новых правiлах 1864 г. былi абцяжараны шляхi пацвярджэння шляхтай сваёй дваранскай годнасцi, што выклiкала некаторае скарачэнне колькасцi прадста¢нiко¢ вышэйшага сасло¢я. У беларускiх губернях была прыпынена дзейнасць дваранскiх сасло¢ных выбарных органа¢, а таксама зачынены дваранскiя вучылiшчы, заканчэнне якiх давала права паступаць на дзяржа¢ную службу. На тэрыторыi Беларусi пасля па¢стання некальк³ год захо¢валася ваеннае становiшча. Дваранства ¢ час яго дзеяння не мела права збiрацца разам па некалькi чалавек, нават на сямейныя ¢рачыстасцi, без асобага дазволу мясцовых улад. Захо¢валiся штрафы i кантрыбуцыйныя зборы, якiя спачатку накладвалiся бескантрольна i пера¢тварылiся ¢ крынiцу дадатковых дахода¢ мясцовых улад, а па распараджэнню з 1866 г. накладвалiся толькi са згоды губернатара. У канцы 60-х гадо¢ урад ме¢ пэ¢ныя хiстаннi ¢ сваёй палiтыцы ¢ дачыненнi дваранства заходн³х губерня¢. Але ¢ канечным вынiку, адмовi¢шыся што-небудзь змянiць у сферы абмежавання¢, урад пайшо¢ па шляху выключэння¢ з правiла, вызваля¢ ад дзеяння закона асобных дваран, прадста¢ляючы гэта як акт асаблiвай мiласцi.

Па¢станне 1863 г. зрабiла вялiкi ¢плы¢. Яго падзеi прымусiлi расiйскi ¢рад пайсцi на больш выгадныя для сялян умовы адмены прыгоннага права ¢ Беларусi i Лiтве. Па¢станне садзейнiчала ажы¢ленню апазiцыйнага руху ¢ Расiйскай iмперыi i краiнах Заходняй Е¢ропы, абуджэнню беларускага нацыянальнага руху. разам з тым, па¢станне затрымала правядзенне буржуазных рэформ 60-70-ых гадо¢ у Беларусі, прыпынiла стана¢ленне мясцовай iнтэлiгенцыi.

Спіс літаратуры

  1. Восстание в Литве и Белоруссии 1863-1864 гг. М., 1965.

  2. Дакументы i матэрыялы па гiсторыi Беларусi Т.2. Мн., 1940.

  3. Калiноўскi К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы. М.,1999.

  4. Бiч М. Аграрнае i нацыянальнае пытанне ў паўстаннi 1863 г.на Беларусi // Беларускi гiстарычны часопiс. 1993. № 3.

  5. Бiч М. Паўстанне 1863 –1864 гг. Калiноўскi // Гiстарычны альманах. Т.6. 2000. С.23-28.

  6. Грыгор’ева В. Каталiцкае i праваслаўнае духавенства ў паўстаннi 1863 г. // Беларускi гiстарычны часопiс. 1993. №3. С.36-45.


1. Лекция на тему Серцева недостатність
2. Реферат на тему Hinduism Essay Research Paper The word Hindu
3. Курсовая Анализ финансовой отчетности 25
4. Реферат Право пацієнта на вибір методів лікування
5. Реферат Система стиха ХХ века
6. Контрольная_работа на тему Технический регламент на соковую продукцию Сертификат соответствия на оборудование технологическое
7. Реферат Опрацювання плану використання засобів масової інформації в рекламних цілях
8. Доклад на тему Биологические ритмы меди в растениях
9. Реферат Реальность 2
10. Реферат Философия развития и проблема города