Реферат

Реферат Культура Беларуси 3

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-10-28

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 22.11.2024



На працягу шматвяковай гісторыі беларускі народ стварыў багатую і самабытную духоўную культуру, якая найбольш выразна прадстаўлена фальклорнымі творамі, што перадаваліся з пакалення ў пакаленне, і шматлікія з іх дайшлі да нашага часу.

Беларускаму фальклору ўласцівы спецыфічныя, нацыянальныя рысы. Ён мае розныя жанры. Гэта песні, прыпеўкі, балады, замовы, казкі, паданні, анекдоты, жарты, прыказкі і прымаўкі, загадкі. У фальклорных творах увасоблена народная мараль, этычныя нормы і погляды.

Вялікай папулярнасцю сярод сялян карысталіся казкі. Іх любілі слухаць не толькі дзеці, але і дарослыя. Даўней у нашых паселішчах былі свае казачнікі, якія ведалі шмат казак, валодалі добрай памяццю і творчым дарам іх расказваць. Бытавалі казкі пра жывёл, пра магутных багатыроў (асілкаў, волатаў). Нашы народныя казкі вызначаюцца добрым гумарам, у іх адлюстравана мара працоўных аб шчаслівай долі. Казкі расказвалі ў час доўгіх восеньскіх і зімовых вечароў, пад час вячорак, калі пасвілі жывёлу, пры правядзенні вольнага часу.

Асабліва багаты беларускі фальклор песнямі. На Смалявіччыне, як і ў Беларусі ўвогуле, песні з'яўляліся найбольш выразным, папулярным і вельмі любімым жанрам народнай творчасці. У іх яскрава праявіўся та лент нашага народа, яго мастацкія здольнасці. Вызначаюцца багаццем абрадавыя песні, якімі суправаджаліся розныя рытуалы: радзіны, вяселле, Каляды, Вялікадне, Купалле і інш. Пра іх ужо гаварылі ў сувязі з характарыстыкай абрадавых дзеянняў.

Вялікае месца ў вуснапаэтычнай творчасці нашых продкаў займалі і лірычныя песні, якія ўвасобілі многія бакі народнага жыцця. Іх спявалі ва ўсе поры года, у будныя і святочныя дні, пад час попрадак, святочных вячорак і ігрышчаў, пры розных іншых абставінах (за працай на сенакосе, пры праполцы лёну і агародніны, калі пасвілі жывёлу, па дарозе ў лес за грыбамі і ягадамі і т.д.). Былі сярод гэтых песень вясёлыя, жартоўныя і сумныя. Многія з іх сваёй шчырасцю краналі сэрца і душу, выклікалі слязінку, увасаблялі высокую чалавечую годнасць.

Трэба адзначыць таксама, што спяванне хорам ці ў сольным варыянце з'яўлялася старадаўняй традыцыяй жыхароў Смалявіччыны. Яны ўмелі і любілі спяваць. Без песень не абыходзіўся ні адзін абрад, ні адно святочнае застолле, пра што сведчаць нашы старажылы. Спяваць вучыла з самага маленства маці ці бабуля. Менавіта ад іх або іншых членаў сям'і дзецям прывівалася любоў да народнай песні, выхоўваліся эстэтычныя пачуцці. Харавым спевам вучылі дзяцей і ў школах. Гэта бачна з архіўных крыніц. Так, у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захоўваюцца справаздачы за 1902 г. інспектара Мінскай дырэкцыі народных вучылішчаў Сяргея Квасніцкага аб праверцы Верхменскага і Юр'еўскага народных вучылішчаў (пачатковых школ), у якіх ён адзначаў высокі ўзровень харавых спеваў у гэтых вучылішчах, што вучні дружна, зладжана і добра спяваюць песні пад час свят.

Сярод нашых продкаў быў пашыраны і такі жанр вуснай паэтычнай творчасці, як прыпеўкі (частушкі). Яны ўяўлялі сабой кароценькія, звычайна чатырохрадковыя песенькі. Дзякуючы гібкай форме, якая дае вялікія магчымасці для ўвасаблення актуальных матываў, яны з другой палавіны

XIX ст. сталі вельмі папулярнымі сярод вяскоўцаў, асабліва моладзі. Заўважым, што прыпеўкі карысталіся вялікай любоўю ўдзельнікаў ігрышч, гульбішчаў, вячорак. У іх, як і ў песнях, адлюстраваны розныя бакі і з'явы народнага жыцця. Шмат прыпевак народ прысвяціў каханню. Яны напоўнены глыбокім лірызмам, шчырай пяшчотай і з'яўляюцца выс капаэтычнымі творамі. Любіла моладзь спяваць на вячорках і ігрышчах і прыпеўкі, дзе вобразна паказваецца лянота, дурасць, разявацтва. Прасякнутыя тонкім і здаровым гумарам, прыпеўкі краналі душы, узнімалі настрой удзельнікаў вячорак. 3 мноства прыпевак. якія аўтарам давялося чуць на Смалявіччыне, мы прыводзім некаторыя з іх:

Эх, не кукуе то зязюля, Не саловушка пяе, Плача то мая мату ля, Мяне замуж выдае.

Усе дзяўчаты, як дзяўчаты, А мая, як пузырок, Увалілася ў канаву, Ледзь на бераг узвалок.

Наша вуліца шырока, Уся пасыпана пяском, Здалі мілага ў салдаты, Галасіла галаском.

Сорак лет кароўкі нет, А маслам атрыгаецца, Пайшоў курыцу даіць, А курыца брыкаецца.

Тьші, тылі, скрьшачка, Ляціць баба з прыпечка, А дзед яе за вуха: — Куды ляціш, старуха?

I вяселле ў нас, I ігрышча ў нас, Пахаваемся ў салому, Няхай ішчуць нас.

Адметным і адным з самых папулярных жанраў беларускага фальклору з'яўляюцца прыказкі і прымаўкі. Яны і цяпер шырока бытуюць сярод жыхароў Смалявіччыны, як і Бел ару сі ўвогуле, характэр ны для іх жывой, гутарковай мовы. У прыказках і прымаўках увасоблены калектыўны розум народа, яго ідэалы. Гэта 

своеасаблівая народная педагогіка, у якой адлюстравана шмат музычных і выразных абагульненняў і разважанняў, трапных меркаванняў і павучэнняў. 3 мноства выразных прыказак і прымавак, якія пашыраны сярод жыхароў Смалявіцкага раёна, прывядзем для прыкладу наступныя: «Золата і ў попеле блішчыць», «Бяду не абыдзеш і не аб'едзеш», «Хітрасцю свет прой

дзеш, а назад не вернется», «Не чапай ліха, калі спіць ціха», «Хто пытае, той не блудзіць», «Чужое вокам вылезе», «Старасць не радасць, а горб не карысць», «Калі хочаш прапасці, пачні красці».

Найболып пашыраным і любімым жанрам беларускага фальклору з'яўляюцца загадкі. Яны, як і песні, прыказкі і прымаўкі, — каштоўная частка духоўнай культуры нашага народа.

1. Реферат на тему Iron Steel And Metal Finishing Operations Summary
2. Реферат на тему Untitled Essay Research Paper Verbal aggression is
3. Реферат на тему Shakespear
4. Диплом Права и обязанности детей и родителей 2 История развития
5. Курсовая на тему Иезуиты в России 1772 1820
6. Реферат на тему JeanJacques Rousseau 17121778 Essay Research Paper JeanJacques
7. Презентация Главное управление исправительно-трудовых лагерей трудовых поселений и мест заключения ГУЛаг
8. Курсовая Теории общественного договора
9. Реферат на тему Сочинение по творчеству МЦветаевой или ААхматовой
10. Курсовая Применение датчиков случайных чисел для имитации реальных условий