Реферат

Реферат Фарміраванне і развіццё палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь 1991 2008 гг.

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-10-28

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 23.11.2024



Фарміраванне і развіццё палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь (1991 – 2008 гг.).

Да канца 1980-х гг. у СССР вызначыліся працэсы сістэмнага распаду, якія адбываліся ў народнай гаспадарцы, сацыяльным жыцці, палітычных і міжнацыянальных адносінах. Працяглая эканамічная стагнацыя прывяла да дэфіцыту тавараў народнага спажывання і сацыяльнай напружанасці. На фоне дасягненняў заходнееўрапейскай постіндустрыяльнай цывілізацыі давер савецкіх людзей да сацыялістычных каштоўнасцей знізіўся да крызіснага стану. Заняпад КПСС, якая працяглы час з’яўлялася своеасаблівым каркасам палітычнай сістэмы, прывёў да разбалансавання галін улады і аслаблення ўсяго дзяржаўнага арганізму. Дэмакратызацыя і галоснасць спарадзілі хвалю антыкамунізму і антысемітызму, пашырэнне ліберальных і нацыяналістычных ідэй.Палітычная эліта шэрагу саюзных рэспублік і асобных рэгіёнаў РСФСР бачыла выйсце са складанага становішча ў адасабленні ад Масквы.

На фоне гэтых і іншых падзей у колах савецкай палітычнай эліты ўзнікла думка аб рэарганізацыі саюзнай дзяржавы. Так, многім здавалася, што пашырэнне ў ёй правоў кожнай рэспублікі дазволіць аднавіць колішнюю магутнасць СССР.

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў «Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». Дзяржаўны суверэнітэт сцвярджаўся ў імя вышэйшай мэты - свабоднага развіцця і дабрабыту, годнага жыцця кожнага грамадзяніна рэспублікі на аснове забеспячэння правоў асобы у адпаведнасці з Канстытуцыяй БССР і яе міжнароднымі абавязацельствамі. Вярхоўны Савет абвясціў суверэнітэт як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі у межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў, незалежнасць рэспублікі у знешніх адносінах.
Адпаведна Дэкларацыі Беларусь - суверэнная дзяржава, якая ўсталявана на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад’емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лесу. Грамадзяне Беларусі ўсіх нацыянальнасцяў складаюць беларускі народ, які з’яўляецца носьбітам суверэнітэту і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў рэспубліцы. Дэмакратызацыя грамадства выклікала да жыцця шмат палітычных арганізацый, партый, рухаў, саюзаў. У пачатку 90-х гг. на Беларусі было створана каля 60 грамадскіх аб’яднанняў рознага кірунку. Большасць з іх не мела трывалай сацыяльнай базы, не з’яўлялася стабільнымі фарміраваннямі са старанна распрацаванымі праграмамі. Амаль усе арганізацыі былі вельмі малалікаснымі. Але галоўнае заключаецца у тым, што стварэнне палітычных фарміраванняў на справе сцвярджала шлях грамадства да дэмакратыі, крах аднапартыйнай сістэмы на Беларусі. Абвяшчэнне суверэнітэту Беларусі, як і суверэнітэту іншых рэспублік СССР, было пошукам новых формаў сувязяў паміж імі, спробай пераўтварэння нацыянальна-дзяржаўных адносін. У канцы 1990 і пачатку 1991 гг. былі падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве у палітыцы, эканоміцы, экалогіі, ахове здароўя, навуцы і тэхніцы, культуры і гандлі з РСФСР, дагаворы аб асновах адносін з Украінай і Казахстанам. Неабходнасць захавання сувязяў была пацверджана у ходзе рэферэндума аб лесе Саюза ССР у сакавіку 1991 г. У БССР за захаванне Саюза ССР прагаласавала 82,7 % насельніцтва. Але надзея на прагрэс у гэтым напрамку была перакрэслена путчам у жніўні 1991 г. Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы (ДКНС) аб’явіў аб пераходзе у яго рукі ўсёй улады у СССР. Пасля правалу дзяржаўнага перавароту ДКНС 25 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў пакет рашэнняў аб незалежнасці, палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларусі. Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі быў нададзены статус канстытуцыйнага закону. Міністэрства ўнутраных спраў БССР і Камітэт дзяржаўнай бяспекі БССР з саюзна-рэспубліканскіх устаноў былі пераўтвораны у рэспубліканскія ўстановы. У сувязі з фактычным роспускам КПСС дзейнасць КПБ на тэрыторыі Беларусі была прыпынена, памяшканні ЦК КПБ, абкамаў, райкамаў і іншых партыйньгх устаноў апячатаны. Вярхоўны Савет прыняў рашэнне аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый. Падставай для прыпынення дзейнасці і забароны КПБ стаў апублікаваны 21 жніўня 1991 г. Зварот ЦК Кампартыі Беларусі да камуністаў, усіх працоўных рэспублікі. У ім не выказвалася прамой падтрымкі путчыстам, але фактычна прызнаваўся ДКНС і яго дзеянні. 19 верасня 1991 г. на сесіі Вярхоўнага Савета Беларусі былі зацверджаны назва - Рэспубліка Беларусь, герб «Пагоня» і бела-чырвона-белы сцяг. Пры зацвярджэнні дзяржаўнага герба і дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь органы улады зыходзілі з традыцыі некалькіх стагоддзяў нацыянальнай сімволікі. Гэтыя герб і сцяг заставаліся дзяржаўнымі сімваламі Беларусі з 1991 да 1995 г., калі ў выніку рэферэндуму была ўведзена іншая дзяржаўная сімволіка - сцяг чырвона-зялёнага колеру з беларускім нацыянальным арнаментам на белым полі і новы герб. 8 снежня 1991 г. у рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). У іх заяве было адзначана, што перагаворы аб падрыхтоўцы новага Саюзнага дагавора зайшлі у тупік, аб’ектыўны працэс выхаду рэспублік з саставу СССР і ўтварэння незалежных краін стаў рэальным фактам. Недальнабачная палітыка цэнтра прывяла да глыбокага эканамічнага і палітычнага крызісу, развалу вытворчасці, катастрафічнага зніжэння жыццёвага ўзроўню ўсіх слаёў грамадства. Рост сацыяльнай напружанасці у многіх рэгіёнах былога СССР прывёў да міжнацыянальных канфліктаў са шматлікімі чалавечымі ахвярамі. Усведамляючы адказнасць перад сваімі народамі і сусветным згуртаваннем у практычным ажыццяўленні палітычных і эканамічных рэформаў, кіраўнікі дзяржаў заявілі аб стварэнні СНД. Садружнасць з’яўляецца адчыненай для далучэння ўсіх дзяржаў, раздзяляючых мэты і прынцыпы пагаднення. Афіцыйным месцам знаходжання каардынацыйных органау Садружнасці быў вызначаны Мінск. 10 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў пагадненне аб стварэнні СНД і прыняў рашэнне аб дэнансацыі Саюзнага дагавора 1922 г. 21 снежня у Алма-Аце незалежныя дзяржавы - Азербайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расійская Федэрацыя, Таджыкістан, Туркменія, Узбекістан і Украіна - падпісалі Дэкларацыю аб утварэнні на роўных правах СНД, якая не з’яўляецца ні дзяржавай, ні дзяржаўнай структурай. СССР спыніў свае існаванне. Беларуская дзяржава ўступіла у новы этап свайго развіцця.

Функцыі, якія раней належалі Палітбюро ЦК КПСС у Маскве, перайшлі да Вярхоўнага Савета РСФСР. Як і ў Расіі, на Беларусі дзейнасць кампартыі была забаронена, а ўся ўлада фактычна перайшла да Вярхоўнага Савета і ўрада БССР. Усе арганізацыі, установы і прамысловыя прадпрыемствы, якія размяшчаліся ў рэспубліцы і знаходзіліся ў саюзным падпарадкаванні, былі аб'яўлены маёмасцю Беларусі. Пачаўся працэс фарміравання ўласных органаў кіравання, інстытутаў і атрыбутаў незалежнай дзяржавы.

Моцныя змяненні зазнала сістэма органаў дзяржаўнай улады і кіравання. У жніўні 1991 г. саюзна-рэспубліканскае Міністэрства ўнутраных спраў БССР стала рэспубліканскім Міністэрствам унутраных спраў. КДБ БССР таксама стаў рэспубліканскім ведамствам і перайшоў у падпарадкаванне Вярхоўнага Савета БССР. На пачатку 1992 г. распачало сваю дзейнасць Галоўнае ўпраўленне пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. За кароткі тэрмін Упраўленне стварыла новыя пагранатрады і правяло работу па ўмацаванні пагранзастаў, а на мяжы з Літвой і Латвіяй яны былі створаны нанава. У верасні 1991 г. Вярхоўным Саветам была прынята пастанова "Аб мытнай службе Рэспублікі Беларусь", быў створаны Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь.

20 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў пастанову "Аб стварэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь". У сакавіку 1992 г. пачало дзейнічаць Міністэрства абароны. Усе часці і падраздзяленні Беларускай ваеннай акругі, якія не ўваходзілі ў склад стратэгічных сіл СНД, перайшлі ў падначаленне Міністэрства абароны Рэспублікі. Ваенная дактрына, якая была распрацавана ў 1992 г., дэкларавала імкненне Беларусі стаць бяз'ядзернай дзяржавай. Прадугледжвалася скарачэнне 130-тысячнай арміі прыкладна ўдвая.

Новы статус беларускай дзяржавы, а таксама яе палітычны лад, складванне якога адбывалася на пачатку 90-х гг., патрабавалі афармлення і заканадаўчага замацавання ў Канстытуцыі, падрыхтоўку якой было даручана Канстытуцыйнай камісіі.


15 сакавіка 1994 г. Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь была прынята новая, пятая ў гісторыі беларусаў Канстытуцыя. Гэты акт з’явіўся рашучым крокам беларускага грамадства на шляху да рэальнага суверэнітэту і ўмацавання дзяржаўнасці. Паводле Канстытуцыі, Беларусь абвяшчалася ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай, якая валодала вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі і самастойна ажыццяўляла ўнутраную і знешнюю палітыку.

Асноўны Закон складаўся з 8 раздзелаў, 8 глаў і 149 артыкулаў. Ён адбіў карэнныя змены ў сацыяльна-эканамічным і палітычным развіцці краіны пасля развалу СССР. Чалавек і яго правы абвяшчаліся найвышэйшай каштоўнасцю грамадства i дзяржавы. Ужо ў прэамбуле фіксавалася ідэя перавагі суверэнітэту народа над суверэнітэтам дзяржавы. Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады абвяшчаўся народ, які мусіў ажыццяўляць яе непасрэдна i праз прадстаўнічыя органы. Гарантыя разнастайных палітычных інстытутаў, ідэалогій i поглядаў, плюралізму думак сведчыла аб сапраўднай дэмакратычнасці Канстытуцыі. У ёй адбіўся пэўны ўлік вопыту канстытуцыйнага будаўніцтва ў СССР, БССР i іншых краінах; замацаванне ў якасці эканамічнай асновы розных форм уласнасці; устанаўленне роўнасці дзяржавы i грамадзяніна, наяўнасць у ix узаемных абавязкаў; замацаванне ў якасці асноўнага кірунку для развіцця існуючага заканадаўства прыярытэту прынцыпаў міжнароднага права, яе дэідэалагізаваны характар і многае іншае. Упершыню ў гісторыі беларуская мова абвяшчалася дзяржаўнай. Рускай мове забяспечвалася права свабоднага карыстання як мовай міжнацыянальных зносін.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, як і ўсе іншыя, утрымлівала палажэнні аб галінах улады, іх функцыях і паўнамоцтвах. Дэпутацкі корпус парламента абмяжоўваўся 260 дэпутатамi. Статус кіраўніка дзяржавы раскрываўся ў главе 4 «Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь».

Першыя выбары прэзідэнта адбыліся ў чэрвені-ліпені 1994 г. Кандыдатамі на пасаду прэзідэнта былі вылучаны 6 чалавек: А. Дубко, В. Кебіч, А. Лукашэнка, В. Новікаў, З. Пазняк, С. Шушкевіч. Пераможцам першага тура выбараў 19 чэрвеня стаў А. Лукашэнка, які набраў 45% галасоў. У наступным туры выбараў 10 ліпеня амаль 80% выбаршчыкаў першым прэзідэнтам Беларусі абралі А. Лукашэнку. Насельніцтва Беларусі выказалася за грамадскую справядлівасць, радыкальныя змены, якія ў ходзе выбарчай кампаніі абяцаў будучы прэзідэнт.

20 ліпеня 1994 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь даў клятву на служэнне народу і Айчыне і прыступіўся да выканання сваіх абавязкаў главы дзяржавы і кіраўніка выканаўчай улады.

Да цяжкасцей эканамічнага роду, з якімі давялося су­тык­нуц­ца Прэзідэнту А. Лукашэнка, далучыліся цяжкасці па­лі­тыч­на­га роду. Справа ў тым, што паводле Канстытуцыі, Беларусь зас­та­ва­ла­ся парламенцкай рэспублікай, і Прэзідэнту не хапала паў­на­моц­т­ваў, каб ажыццяўляць сваю выбарчую праграму і вырашаць надзён­ныя праблемы. Спробы Вярхоўнага Савета стрымаць яго актыўнасць прычыніліся да працяглага палітычнага кан­ф­лік­ту ў галінах улады. Праціўнікамі А. Лукашэнкі выс­ту­пі­лі дэпутаты ад БНФ.
З мэтай забеспячэння эфектыўнасці дзяржаўнай палітыкі Прэзідэнтам было праведзена рэфармаванне сістэмы выканаўчай улады. У пачатку 1995 г. была створана падпарадкаваная Прэзідэнту скразная вертыкальная структура, якая ўключала выканаўчыя і распарадчыя органы як у цэнтры, так і на месцах, т. зв. "вертыкаль" - строга цэнтралізаваная сістэма дзяржаўнага кіравання.

Для вырашэння некаторых спрэчных пытанняў, якія ставіла палітычная апазіцыя і якія мелі прынцыповае значэнне для забеспячэння згоды ў грамадстве, па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з яго перадвыбарнай платформай (забеспячэнне суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, эканамічнай і палітычнай стабільнасці, барацьба з карупцыяй і злачыннасцю, паляпшэнне матэрыяльнага дабрабыту народа) 14 мая 1995 г. быў праведзены рэспубліканскі рэферэндум. Беларускі народ падтрымаў прапановы кіраўніка дзяржавы аб наданні рускай мове роўнага статусу з беларускай; аб увядзенні новых Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; аб адабрэнні дзеянняў Прэзідэнта, накіраваных на эканамічную інтэграцыю з Расійскай Федэрацыяй; аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжвалі магчымасць датэрміновага спынення паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у выпадках сістэматычнага або грубага парушэння Канстытуцыі - Прэзідэнт атрымаў падтрымку грамадзян.

На рэферэндуме 1995 г. большасць народа выказалася за новую сімволіку, якая ўяўляе сабой крыху змененую дзяржаўную сімволіку Савецкай Беларусі.

Палітычная апазіцыя, у тым ліку частка дэпутатаў Вярхоўнага Савета і членаў Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, выступіла супраць курсу, абранага А.Р. Лукашэнкам і большасцю беларускага народа. Палітычная напружанасць у грамадстве ўзмацнілася.

У чэрвені 1996 г. Прэзідэнт унёс у Вярхоўны Савет прапанову аб рэферэндуме па пытаннях, якія датычыліся ў тым ліку і артыкулаў, замацаваных у Канстытуцыі: аб перанясенні нацыянальнага свята з 27 ліпеня (Дзень абвяшчэння суверэнітэту ў 1990 г.) на 3 ліпеня (Дзень вызвалення Мінска Чырвонай Арміяй у 1944 г.), аб свабодным абароце зямлі, аб адмене смяротнага пакарання, аб рэарганізацыі парламента, аб тэрміне паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы. Ва ўмовах абвостранай канфрантацыі ў грамадстве, спроб апазіцыі сарваць рэферэндум, а таксама няўдалай спробы правесці Вярхоўным Саветам 20 лістапада працэдуру імпічмента Прэзідэнту, 24 лістапада 1996 г. адбыўся другі рэспубліканскі рэферэндум. З 7,4 млн. чалавек, якія мелі права у ім удзельнічаць, прагаласавалі каля 6,2 млн. чалавек. За прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі (новая рэдакцыя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь), прагаласавалі каля 5,2 млн. чалавек, ці 70,45% грамадзян, унесенных у спісы для галасавання.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі Беларусь ператваралася ў прэзідэнцкую рэспубліку з вельмі шырокімі паўнамоцтвамі кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт з'яўляецца гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Выканаўчую ўладу ўзначальвае Прэм'ер-міністр Урада. Новая рэдакцыя Канстытуцыі пашырыла правы і паўнамоцтвы Савета Міністраў. Замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета з 260 дэпутатамі быў сфарміраваны двухпалатны парламент - Нацыянальны сход, які з гэтага часу складаецца з Палаты прадстаўнікоў (110 дэпутатаў: выбіраюцца насельніцтвам) і Савета Рэспублікі (па 8 чалавек выбіраюцца ад кожнай вобласці і г. Мінска і 8 чалавек прызначаюцца Прэзідэнтам).

У 2000 г. адбыліся свабодныя дэмакратычныя выбары дэпутатаў двухпалатнага Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 9 верасня 2001 г. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь на новы 5-гадовы тэрмін выбраны А.Р. Лукашэнка.

17 кастрычніка 2004 г. адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам рэспубліканскі рэферэндум і свабодныя дэмакратычныя выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Сфарміраваны таксама новы склад Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. На аснове галасавання на рэспубліканскім рэферэндуме з артыкула 81 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь выключана яго другая частка: “Адна і тая ж асоба можа быць Прэзідэнтам не больш двух тэрмінаў”. Тым самым пераважная большасць беларускага народа пагадзілася з тым, каб А.Р. Лукашэнка нараўне з іншымі кандыдатамі мог балаціравацца ў час выбараў 2006 г. на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Такім чынам, тры рэспубліканскія рэферэндумы – 1995, 1996 і 2004 гг. не толькі пакінулі глыбокі след у грамадска-палітычным жыц-ці нашай кра­і­ны, але і істотна паўплывалі на змест яе Канстытуцыі, фарміраванне прававой беларускай дзяржавы і грамадзянскай супольнасці.


Урад краіны праводзіць палітыку будаўніцтва сацыяльна-арыентаванай дзяржавы, якая будуецца на прынцыпах канстытуцыйных гарантый асабістых правоў і свабод грамадзян, свабоды прадпрымальніцтва, выбару прафесіі і месца працы, роўнасці ўсіх формаў уласнасці, гарантыі яе недатыкальнасці і выкарыстання ў інтарэсах асобы і грамадства, забеспячэння ўзаемасувязі дабрабыту работніка і вынікаў яго працы, сацыяльнай абароны непрацаздольных і іншых сацыяльна ўразлівых пластоў насельніцтва, сацыяльнага партнёрства (паміж дзяржавай, прафсаюзамі і саюзамі прадпрымальнікаў). “Беларуская мадэль” дзяржавы дазваляе, з аднаго боку, захаваць сацыяльныя заваёвы народа, а з другога – выкарыстоўваць рынкавыя механізмы для павышэння эфектыўнасці эканамічнай сістэмы, яе ўспрымальнасці да навукова-тэхнічнага прагрэсу. Ствараючы ўмовы для рынкавай эканомікі, дзяржава імкнецца да дасягнення такіх прынцыповых мэтаў, як рост дабрабыту народа, высокая ступень занятасці, спрыяльная для жыцця навакольнага асяроддзя.

1. Реферат на тему LsdA Essay Research Paper Introduction The psychedelic
2. Реферат на тему Выставки и ярмарки
3. Отчет_по_практике на тему Компьютерная сеть ОАО Лепсе
4. Краткое содержание Диагностика готовности к школьному обучению
5. Реферат на тему Upgrading Justice Essay Research Paper Taylor E
6. Реферат на тему Important Presidential Elections Essay Research Paper 1812
7. Реферат Затраты на производство и реализацию продукции 5
8. Реферат Международные стандарты аудита 14
9. Курсовая на тему Денежно кредитная система Украины Экономический рост и экономическое развитие
10. Реферат Травмы мозга. Психические расстройства в остром и отдаленном периодах травм мозга