Изложение

Изложение на тему Траляленачка

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-27

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 20.2.2025


 На канцы вёскі жыў Бартак Сасок. Несправядлівы і несумленны быў чалавек: "...за сваю шкоду, хоць з прыпадку зробленую, нікому не даруе, хоць залатоўку возьме, а сам, бывала, уночы конна сядзе і пайшоў чужыя межы спасываць..." Нажываўся на суседскай нястачы і беднасці, хадзіў у прыяцелях пісара і старшыны.
   Праз нейкі час "Бартак апрануў ужо чорны сурдут", вылучыўся сярод вяскоўцаў нават апраткай. Завёў сяброўства з панам Прыбалдовым з Замораўкі. Гаспадарка ў пана ішла кепска: сяляне сеюць на зіму, а пан касіць пачынае, аруць, а ў яго зажынкі. Шмат каму Прыбалдоўскі быў вінен грошы ды аддаваць не збіраўся.
   На сельскім сходзе хацелі выбраць Бартку ў сотнікі. Ён абазваў усіх галадранцамі і сказаў, што цяпер сам пан, бо купіў маёнтак Прыбалдова.
   Маёнтак ён купіў з усім набыткам, з вазамі і карэтамі, нават з вялікім, як конь, сабакам, але павінен быў заплаціць усе даўгі папярэдняга гаспадара, якіх было шмат.
   Бартак стаў яшчэ стражэйшым панам за Прыбалдова: "...дзярэ за шкоды - жыць не можна - а крычыць, а лае". У двары ў яго кожны дзень госці: то станавы, то пісар, то сакратар з'ездавы, то судовы. Па тры дні ў карты гуляюць і п'юць.
   Прыйшоў час жніва. Жыта на полі Барткі мала, а жней яшчэ менш, бо дарагія. Ён прапанаваў жонцы ўзяць серп, ды тая ўзамен параіла яму касу ўзяць і на сенакос ісці. Пачалі сварыцца.
   Бартчыха ў маладосці ў двары служыла і камісару спадабалася. Людзі пляткарылі, што сын-першанец "паспяшаў радзіцца па шлюбе" і пасаг Каська добры ад камісара атрымала. Жанчына яна была з характарам і жыла сваім розумам.

  Бартак прагнаў жонку з маёнтка. Яна, сабраўшы чамаданы, паехала назаўтра ў горад да Прыбалдова наймацца ахмістрыняй. Пасля гэтага Бартак пачаў заглядаць у чарку і "зіркаць на кабетак".
   Зусім перамяніўся Бартак; на полі не бывае, зіму праводзіць у горадзе. Аднойчы вярнуўся адтуль з маладой паненачкай. У вёсцы яе празвалі Траляля, бо нічога не рабіла, а толькі бегала і спявала. Была яна добрай да сялян, калі хто ў вёсцы захварэе, то яна і па ўрача пашле, і на лекі грошай дасць. Дзяцей вясковых частавала садавінай.
   Законная жонка Бартка падала ў суд скаргу, што муж яе выгнаў з маёнтка і з другой жыве, што мае вялікі даход з маёнтка, а ёй нічога не дае. Тры гады цягнулася судовая справа. Траляля захварэла і памерла, пакінуўшы "дзіцятка драбнюсенькае". Палавіну маёнтка адсудзіла жонка, другую прадалі на аукцыёне за даўгі. Бартак зноў вярнуўся ў вёску, дзе ўжо не яму, а ён усім кланяўся. Хутка за штосьці трапіў у турму і там памёр.
   У маёнтку, дзе жыла Бартчыха, узнік пажар і знішчыў усе будынкі.
   Малую дачку Бартка, Тралялёначку, як яе празвалі ўслед за маці, вёска, склаўшыся "з душы па дзесяць грошы", аддала "да Марыські крывой на мамкі", а затым узяў клопат пра сірату ксёндз. "I расце паненачка, так гадкоў ужо, мусі, з дзесятак мае, а такая вясёлая ды смяхотная, якраз жэ Тралялёначка! 












1. Реферат Организация системы гарантийного и сервисного обслуживания как стратегическое направление предпр
2. Реферат на тему Organ Donor Essay Research Paper Ever since
3. Сочинение на тему Толстой л. н. - Кризис семьи в романе
4. Реферат Вагнер и Скрябин два творца Gesamtkunstwerk а своей эпохи
5. Контрольная работа на тему Особенности систем земледелия
6. Реферат на тему Yadda Yadda Yadda Essay Research Paper The
7. Сочинение на тему Баратынский е. а. - есть милая страна есть угол на земле...
8. Реферат на тему Critical Analysis Essay Research Paper The case
9. Реферат на тему Winter Gold 2002 Essay Research Paper The
10. Реферат на тему Canada Essay Research Paper This ISP is