Изложение

Изложение на тему Завеі снежань

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-27

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 26.12.2024


Кароткі змест:

Частка першая

   Ганна ўсім, хто цікавіўся, адказвала і паказвала, што ёй жывецца добра і бесклапотна. Але глыбока ў душы жыў неспакой — Яўхім слоў на вецер не кідаў, да таго ж Ганна трэці месяц насіла ў сабе новае жыццё.
   Услед за бацькамі праведаць Ганну зайшоў Міканор. «Наступным вечарам неспадзеўкі прынесла Дубадзела... Ён, пасля таго як не выбралі ў сельсавеце, уладзіўся раённым упаўнаважаным. Невялікае, але ўсё ж начальства, з партфелем ходзіць! I палёгку дасць, і прыціснуць можа... Не дарэмна частуюць ледзь не ўсюды!» Прапанаваў Ганне выйсці на ганак і сказаў, што хоча за ёй «паўхаджаваць». Калі жанчына выказала свае адносіны да яго, абазваў «кулацкай падсцілкай».
   Праз дзень прыйшоў Васіль. Пажаліўся, што адабралі зямлю каля цагельні, пасеянае перааралі. Павініўся, што не пайшоў з ёю.
   Яўхіма душыць злосць не толькі з-за Ганны, але і з-за калгаса, ён разумее, што жыць не дадуць, пагражае прыдушыць Міканора. Бацька стрымлівае, бо... «ў іх уласць і сіла».
   У Глінішчах распаўся калгас. Ратаваць становішча прыязджаюць Апейка і Башлыкоў. У школе збіраюць сход, былыя калгаснікі ідуць на яго неахвотна. Гайліс, Параска, Апейка гавораць на сходзе з людзьмі спакойна, згадваюць непаразуменні і цяжкасці, заклікаючы ўсё пачаць спачатку. Башлыкоў прапануе глінішчанам «загладзіць віну» перад савецкай уладай «аднагалосным рашэннем аднавіць калгас». Сход ад такога рашэння адмаўляецца і Башлыкоў пачынае пагражаць сялянам, абураныя людзі разыходзяцца па хатах.
   Едучы ў вазку ў раён, Башлыкоў адчувае варожасць да вяскоўцаў: «...Духата, густы, едкі дым папярос. Цяжкі дух поту, аўчын і світ. Цёмныя, з неспакойнымі ценямі абліччы. Потныя, непадатныя. Злосна ашчэраныя раты. «Няма такога права!» «Ето не па закону!..» Яму не спадабаліся выступленні Параскі (далікацтва нейкае развяла), Міканора (гаварыў без упэўненасці) і асабліва Апейкі (узор апалітычнасці, апартунізму).
   Хоць была глыбокая ноч, Башлыкоў накіраваўся не на кватэру, а ў кабінет. Яго чакалі два лісты з роднага Гомеля, ад сябра і ад сястры. Пісьмо ад сястры зусім сапсавала настрой. Ніна віншавала з новым сваяком «таварышам Шэпелем». Меншы брат Барыс прападаў у дачкі нэпмана, гаспадара некалі багатай аптэкі і моднага парфумнага магазіна. «Каб раней гады два-тры! Зразумець яшчэ неяк можна было б!.. Але зрабіць такое глупства ў цяперашні час — калі ідзе такі наступ! Паставіць сябе і яго, брата, у такое становішча!» Башлыкоў не хацеў ведаць, што абранніца Барыса вельмі прыгожая, адукаваная, выхаваная дзяўчына.

Частка другая

   Раніцай Башлыкоў выклікаў да сябе Апейку, каб выказаць незадаволенасць учарашнім: «Сапсавалі ў рашучы момант! Замест таго каб... наперад, туліцца да зямлі сталі. Лавіраваць! Падладжвацца». У Апейкі іншы погляд на сітуацыю ў Глінішчах. Ён лічыць, што ў першую чаргу вінавата кіраўніцтва, даўно гаварылі пра непарадкі ў калгасе, але ніхто нічым не дапамог: «Тыя людзі, якіх мы ўчора угаворвалі, прыйшлі самі ў калгас. Сярод першых... А от пабылі, паспрабавалі абяцанага і ледзь не ў адзін голас: «Не хочам!» I ўгавораў новых не паслухаліся. I ўгавораў, і пагроз!.. От што павінна трывожыць». Башлыкоў у разважаннях Апейкі бачыць «непатрэбную, проста шкодную цяпер жаласлівасць». Ён катэгарычна заяўляе: «Рэвалюцыю нельга рабіць напалавіну! I жаласць у ёй — штука небяспечная. Асабліва тут, у сяле. Дзе ў кожным жыве ўласнік!.. Дзе гэты самы мужычок і ў табе ўвесь час гаворыць!» Разышліся, як заўсёды, не задаволеныя адзін другім, нічога не даказаўшы. У Башлыкова спее рашэнне «неадкладна прыняць меры»: абмеркаваць паводзіны Апейкі на бюро, папярэдзіць акружком.
   Башлыкоў даў заданне Харчаву прыняць самыя строгія меры супраць варожых элементаў, што выявіліся ў Глінішчах. Выклікаў то аднаго, то другога работніка райкома, адказных работнікаў раённых устаноў — было ў ім ліхаманкавае жаданне дзейнічаць. Вечарам правёў бюро райкома. Слухаючы сваіх памочнікаў, «іх абяцанні, ён адчуваў, што яго клопаты мала турбуюць іх. Што змен асаблівых не будзе. Гэта вярэдзіла яго, злавала».
   Заняты работай, устрывожаны, раззлаваны, Башлыкоў са здзіўленнем лавіў сябе на тым, што раз-пораз успамінаў глінішчанскую незнаёмку.
   На наступны дзень Башлыкоў разам з Дубадзелам і Міканорам хадзіў у Куранях па хатах, агітаваў за калгас. Зайшоў да Чарнушкаў, дзе варожа сустрэла Ганніна мачыха. У Ларывона за сталом сядзеў Яўхім. «I... ад таго, што ён бачыў, якая лютасць за гэтым і якая смеласць у вачах кулацкага выкармыша, ён адразу зразумеў, які небяспечны гэты тып. I як неабходна ўжыць належныя захады, каб яго абяшкодзіць». Зусім вывеў Башлыкова з раўнавагі Ігнат Глушак. Ён прапанаваў яму стаць старшынёй, тады пойдзе ў калгас. Ад Дубадзела Башлыкоў даведаўся, як Ігната арыштавалі за супраціўленне камісіі, што мерала зямлю пад калгас, і як Гайліс яго адпусціў. Сакратар райкома пераканаўся, што ў Алешніцкім сельсавеце кіраўніцтва не на ўзроўні, «займае апартуністычную лінію, не вядзе належнай барацьбы з антыкалгаснымі, кулацкімі праявамі». Ён прыйшоў да вываду, што Гайліса і Міканора Глушака трэба прыцягнуць да суровай адказнасці, пакараць з усёй строгасцю.
   Успамінаў гнілую, цесную хату Дзятла Васіля і пякла злосць: «... Было б за што чапляцца! Быў бы не тое што рай, а было б хоць чалавечае жыццё... А то ж — беднасць, галеча, цемра, бруд, смурод. І ўсё адно — «асмеліцца трудно!»

Частка трэцяя

   Башлыкоў заехаў у Глінішчы. У хаце была адна Ганна. Пераадольваючы сябе, сваю прынцыповасць, трывогу, сакратар райкома прызначыў ёй спатканне. Ганна, пагадзіўшыся, адчула віну і ніякаватасць перад Параскай. Яна чула, што Башлыкоў быццам быў неабыякавы да настаўніцы. Але Параска супакоіла: «Нічога не было... Разы тры заехаў. Увесь грэх». Ганна разумее, што яны не пара: «Што дуб і лаза... Не дацягнешся... Каб і можна було...»
   У навагоднюю ноч 1930 года Башлыкоў нагадаў Апейку пра выступленне Сталіна, дзе «ўсё — па палічках раскладзена». Звыклы верыць правадыру, Апейка ўбіраў думку за думкай, пакуль не зачапіўся за радок: «У нас няма... рабскай прывязанасці селяніна да шматка зямлі... якая ёсць на Захадзе...» Гэта пярэчыла ўсяму вопыту Апейкавага жыцця, таму, што нарадзілася з незлічоных сустрэч з людзьмі. Як стрэмка, упіліся ў памяць словы Сталіна «Смешнае пытанне!» Пытанне тычылася палітыкі раскулачвання. «Не менш смешным, — гаварыў далей Сталін, — здаецца другое пытанне: ці можна пусціць кулака ў калгас?.. Нельга, бо ён з'яўляецца заклятым ворагам калгаснага руху...»
   Тое ў дакладзе, што выклікала нязгоду, непаразуменне, занепакоенасць Апейкі, якраз вельмі спадабалася Башлыкову. Ён, «зуцехай знаходзіў усё новыя доказы правільнасці сваіх меркаванняў... Ён, Башлыкоў, не памыляўся, бачачы небяспечную шкоду ў Апейкавых павучаннях пра «псіхалогію» і нейкі спецыяльны падыход да селяніна... Асабліва хвалявала і радавала тая частка прамовы Сталіна, дзе ён аб'яўляў аб пераходзе ад палітыкі абмежавання кулацтва як класа да раскулачвання». Башлыкоў «вычытаў» і тое, што было адкрыта не сказана, але вынікала з усяго зместу: «...Раскулачванне... мае значэнне не толькі як справядлівая дзея супраць кулака... Раскулачванне дасць адчуць іншым, што Савецкая ўлада не збіраецца доўга ўгаворваць. Не збіраецца цырымоніцца надта. Дасць адчуць не толькі кулакам, а і астатнім сялянам».
   Побач з думкамі пра палітыку, калектывізацыю жыло адчуванне сустрэчы. Але радасць, нецярплівасць змянялі трывога, одум. Згадвалася нават яе становішча: школьная тэхнічка, прыбіральшчыца, ды тут жа ўзнікала нязгода. Злаваў на сябе, чаму гэта жанчына займела над ім такую ўладу...
   У першую сустрэчу яны нядоўга пасядзелі ў вазку сярод поля. Поты Башлыкоў паехаў на сход у Загаллі. У наступную — ён завёз Ганну ў Нароўлю. Павячэралі ў сталоўцы. Вяртацца дамоў было позна, папрасіліся ў незнаёмую хату пераначаваць.
   Калі пад'ехалі да Глінішчаў, Ганна «асмелілася на тое, што гняло і што баялася адкрыць». Сказала, што яе муж Глушак Яўхім. «Твар Башлыкова раптам вачавідкі пашарэў. Твар гэты працяла трывога». Ганна нейкі момант глядзела на яго, быццам нечага чакала. «Тады штосьці ўскінулася ў ёй. Хутка, парыўна ступіла да яго, сціснула, пацалавала. Аддала пацалунку, здалося, усю сябе». Пайшла, разумеючы, што ідзе назаўсёды.

















1. Реферат на тему Jackaroo Essay Research Paper Gwyn Versus Tad
2. Курсовая Понятие и виды принудительных мер медицинского характера
3. Курсовая Несостоятельность банкротство кредитных организаций
4. Реферат Визначення функцій в Ліспі
5. Книга Боевые повреждения конечностей
6. Реферат на тему Surfacing
7. Реферат на тему Территориальная проблема Курильских островов
8. Контрольная работа Содержание и особенности античной культуры
9. Реферат на тему The Me Inside The Mirror Essay Research
10. Магистерская_работа на тему Літературний розвиток молодших школярів засобами дитячої художньої книжки