Сочинение

Сочинение на тему Каханне ў рамане У. Караткевіча Каласы пад сярпом тваім

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-26

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 22.6.2025


 Раман Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» — адзін з буйных твораў сучаснай літаратуры і, на маю думку, адзін з самых цікавых. Галоўнай дзей-най асобай гэтай кнігі з'яўляецца Алесь Загорскі — сын князя Юрыя Загорскага. У пачатку рамана мы знаёмімся з малым дванаццацігадовым хлапчуком, і, паступова чытаючы далей, з яго жыццём да таго часу, пакуль ён не становіцца сапраўдным мужчынам. Што ж здарылася за гэты час? Якія змены адбыліся ў жыцці і характары Алеся? Пра ўсё гэта можна даведацца са старонак кнігі. А я звярну ўвагу на тое, чаму пісьменнік адвёў значную частку рамана каханню, асабліва ка-ханню Алеся Загорскага і Міхаліны Раўбіч.
Першая сустрэча хлопчыка і дзяўчынкі адбылася ў хаце Алеся ў час яго пострыгу. Ужо тады ў сэрца Але-ся запала маленькая, прыгожая дзяўчынка з вост-ранькім языком, з худзенькімі, як пруцікі, ручкамі. Увесь той вечар яны былі разам: танчылі, гулялі, раз-маўлялі... Пакляліся адно аднаму, што назаўсёды бу-дуць братам і сястрою. Калі развітваліся, Майка на-ват падаравала Алесю медальён са сваімі прыгожымі валасамі. Пазней яны сустракаліся на каляды, а по-тым абодва вучыліся і доўга не бачыліся. I вось пер-шы ў жыцці Майкі і Алеся баль, на які Майка збірала-ся вельмі старанна. Цяпер Уладзімір Караткевіч паказвае нам не дзяцей, а дарослых людзей. Майка — сапраўдная дзяўчына, а Алесь — юнак. Яны, як заўсё-ды, былі разам, але на першы погляд магло падацца, што Майка яго не кахае, бо яна ўсё рабіла для таго, каб прымусіць Алеся злаваць і крыўдзіцца. Але яна па-сапраўднаму яго кахала. Ды і як такога хлопца мож-на было не кахаць? Прыгожы, добра выхаваны, пава-жае дарослых, шануе сваю радзіму... Чым не ідэал?Таму і было ў Міхаліны шмат саперніц: Ядзенька, Сабіна, потым Гелена. Але Алесь аддаваў перавагу толькі Майцы. Тое лета было для іх летам шчасця. Яны шмат былі разам, ездзілі адно да аднаго ў госці. Але іх каханне з-за непаразумення ледзь-ледзь не за-гінула. Справа ў тым, што па маёнтку папаўзлі пра Алеся плёткі. Майка гэтым плёткам паверыла і заба-раніла Алесю прыходзіць да яе. Хіба ж, калі сапраўды кахаеш, можна верыць хлусні? Безумоўна, не. А вось дзяўчына паверыла, і гэта вера плёткам ледзь не ста-ла самай вялікай памылкай у яе жыцці. Пасля ўсяго Міхаліна вырашыла выходзіць замуж за другога, які яе вельмі кахаў, не думаючы пра тое, ці кахае яго яна. А Алесь пачаў болын займацца гаспадаркай, каб за-быцца на ўсё. I вось тут, я думаю, адбываецца немагчы-мае: Алеся спакушае другая. Безумоўна, тая другая, Гелена, яму падабалася, але яна была за яго старэйшая, з болыным вопытам жыцця, ужо жанчына, а ён жа яшчэ юнак... Нечакана для абоіх Гелена зацяжарала. Здавалася б, усё: Алесь павінен будзе з ёй ажаніцца. Але Гасподзь убачыў, каго на самай справе кахае Алесь, і не дапусціў таго, каб ён быў з Геленай. Гелена сама пайшла да Майкі і прымусіла тую не злаваць на Але-ся, а ісці да яго і прасіць прабачэння, бо потым такога выпадку можа і не быць: Алесь ад'язджае надоўга. Майка так і зрабіла — пайшла да Алеся, яны паміры-ліся, і можна Гелене падзякаваць за яе добры ўчынак. Безумоўна, Гелену шкада, бо яна засталася адна з дваімі дзецьмі і, мабыць, хацела, каб Алесь быў разам з імі, але разабралася, каго ж кахае хлопец.
Алесь дараваў Майцы, але яны па-ранейшаму не маглі адкрыта сустракацца. У гэты час бацька Міха-ліны вырашае, што вяселле дачкі з Хаданскім адбу-дзецца ў самым хуткім часе. Тут Алесь дзейнічае як сапраўдны мужчына: крадзе каханую і вянчаецца з ёй. Вось і ўсё, скончыліся іх пакуты, ужо ніхто і нішто не парушыць іх шчасце: ні Яраш Раўбіч, ні дуэль паміж Алесем і Франсам Раўбічам.
Бясспрэчна, у жыцці будзе шмат іншых праблем, але Алесь і Майка кахаюць адно аднаго, а гэта — самае вялікае шчасце. Каханне дапаможа ім перанесці ўсё цяжкасці жыцця, бо маладыя людзі знайшлі ў сабе сілы перамагчы ўсялякія спакусы лёсу і застацца ра-зам, каб яшчэ раз даказаць усяму свету: ёсць яно на зямлі, каханне! Ёсць!



1. Сочинение Нужно ли изучать язык в старших классах
2. Курсовая на тему Регіональний розвиток соціальної інфраструктури України
3. Контрольная_работа на тему Составление ведомости по расчету заработной платы средствами MS Excel
4. Реферат Анализ эффективности финансово-хозяйственной деятельности организации энергетики
5. Реферат на тему Dealing With AntiSemitism Essay Research Paper Lorretta
6. Реферат на тему Ancient Roman Art Essay Research Paper Early
7. Реферат Физиологическая характеристика развития физических качеств у подростков при тренировках разной н
8. Курсовая на тему Древнегреческий обряд погребения
9. Реферат Роль и возможности электронных средств информации при осуществлении связей с общественностью
10. Реферат Государственное регулирование земельных отношений в условиях рыночной и трансформационной эконом