Сочинение

Сочинение на тему Матывы трагізму ў драматычных паэмах Янкі Купалы Адвечная песня і Сон на кургане.

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-26

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 12.5.2025


У драматычных паэмах Янкі Купалы "Адвечная песня" і "Сон на кургане" ў найболып канцэнтраваным вы-глядзе выявіліся элементы трагічнага: трагедыя духоўна актыўнай і крытычна думаючай асобы, адчужэнне паміж героем і народам, супярэчлівы разлад мары з жыццём, жорсткасць рэчаіснасці, здольнай забіць у чалавеку ўсё чалавечае. Паэма "Адвечная песня" ў структурным плане складаецца з 12 раздзелаў-праяў, якія даволі поўна раскрываюць жыццё чалавека ад нараджэння да смерці. На хрэсьбіны сялянскага сына злятаюцца цені Жыцця, Долі, Бяды, Холаду і Голаду, якія даюць хлопчыку імя Мужык. Цень Жыцця прарочыць нованароджанаму, што ён стане царом прыроды:

Пад уладай сваёй будзе меці
Як ёсць усё чыста на свеце;
Ён будзе ўсіх чыста дужэй,
Ён будзе ўсіх чыста мудрэй.
І рэкі, і долы, і горы
Яго будуць слухаць з пакорай.

На самой жа справе лёс чалавека склаўся інакш. Мужык становіцца не царом, а пакутнікам, ахвярай варожых сацыяльных сіл, якія зрабілі яго гаротным, цёмным і бяспраўным. У пошуках кавалка хлеба герой твора ўладкоўваецца на працу ў лесе і там гіне пад спілаванай ім жа сасной. У апошняй сцэне над магілай узнімаецца цень Мужыка, якому хочацца даведацца аб падзеях, што адбыліся пасля яго смерці. Але яго зноў чакае расчараванне: няма "сцежкі к прасвету", усё "чахне без сіл". У такой сітуацыі для Мужыка лепш быць у магіле, чым жыць. І таму ён усклікае: "Раскрыйся нанова магіла: страшней цябе людзі і свет". У паэме, такім чынам, асуджаецца тагачасная рэчаіснасць, дзе чалавеку лепш памерці, чым цягнуць ярмо адвечнай пакуты і прадаўжаць спрадвечна-трагічны кругазварот жыцця. Галоўным героем паэмы "Сон на кургане" з'яўляецца Сам — рамантычна настроены праўдашукальнік, бунтар-адзіночка, які хоча змяніць, перайначыць жыццё, але не ведае канкрэтных шляхоў да здзяйснення намечанага: "хаджу і блуджу я ўжо колькі гадзін, і, дзе ні ступлю я, не бачу пуцін". Згубіўшы ў лесе дарогу, ён прылёг на кургане. Вакол яго сабраліся русалкі і ў фантастычна-казачным плане паказалі "казку долі" яго. Гэта казка — страшны сон, сімвал безвыходнасці, бездапаможнасці ў барацьбе. Дарэмнымі аказаліся яго імкненні знайсці ў руінах старога замка скарбы. Вакол Сама — змрочныя варожыя сілы (увасабленне рэакцыі), ахвярай якіх ён становіцца. Дзеянне ў паэме паступова пераходзіць у рэальнае жыццё. Сам накіроўваецца ў родную вёску, дзе здараецца пажар. Ён бег ратаваць ахопленую пажарам вёску, але яго абвінавацілі ў падпале; па сведчанні аднавяскоўцаў, Сам быццам бы бег са смолкай, саломай і сякерай з мэтай падпаліць вёску. Безумоўна, пажар — алегарычны вобраз рэвалюцыі 1905 г. Далейшае жыццё Сама яшчэ больш трагічнае: за рэвалюцыйную дзейнасць ён трапляе ў турму і Сібір, памірае яго жонка, а сын, здрадзіўшы бацькоўскаму запавету, перакідваецца ў варожы стан. На прыкладзе Сама Я. Купала хацеў паказаць не толькі асабістую драму рэвалюцыянера-адраджэнца, але і цяжкі, пакутлівы шлях беларускага народа да свайго самавызначэння, да найвялікшага скарбу — свабоды і незалежнасці. Паэмы Янкі Купалы "Адвечная песня" і "Сон на кургане" насычаны ўмоўнымі персанажамі, дэманічнымі і міфічнымі фігурамі. Праз сімвалічныя і фантастычныя карціны паэт паказвае тыпова рамантычную, пазбаўленую гістарычнай канкрэтнасці карціну жыцця ў буржуазным грамадстве з яго бесчалавечнымі, варожымі законамі і парадкамі.







1. Реферат О способах обучения младших подростков математике
2. Реферат на тему Concerns Facing The United States In The
3. Реферат Прекращение уголовного дела на стадии предварительного расследования
4. Реферат на тему Точность систем автоматического управления
5. Контрольная_работа на тему Алгоритмічні мови програмування мова С
6. Реферат Деньги и денежное обращение
7. Реферат Коммерческая тайна 6
8. Реферат на тему Augustine Essay Research Paper Midterm ExamApproaches to
9. Реферат на тему Природа человеческих способностей
10. Реферат Діяльність Києво-Могилянської академії