Сочинение

Сочинение на тему Палемічная літаратура канец ХVI - пачатак XVII ст..

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-26

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 30.3.2025


Да палемiчнай лiтаратуры адносяцца памфлеты, звароты, адкрытыя лiсты, трактаты, адозвы i iншыя вiды творчасцi, тэматычна звязаныя з актывiзацыяй палемiкi вакол пытання пра аб'яднанне царквы i касцёла пад вяршынствам папы рымскага, так званай iдэi унii. Лiтаратурная палемiка пачалася пасля выхаду кнiгi Бенядзiкта Гербеста "Указанне шляху", у якой ставiлася пытанне аб неабходнасцi царкоўнай унii з Рымам у iнтарэсах праваслаўнай царквы Вялiкага княства Лiтоўскага. Гэту iдэю падхапiў i развiў вядомы рэлiгiйны i палiтычны дзеяч Пётр Скарга, якi iмкнуўся даказаць, што сапраўднае веравызнанне iдзе ад рымска-каталiцкай царквы — пераемнiцы i носьбiта апостальскiх традыцый. Адказам на выказваннi П. Скаргi сталi ананiмныя творы "Пасланне да латын з iх жа кнiг", "На багамерзкую на паганую лацiну", шматлiкiя памфлеты. Iх аўтары выступалi ў абарону праваслаўнай царквы, узнiмалi вострыя сацыяльныя праблемы таго часу, праяўлялi заклапочанасць жыццём селянiна, выказвалiся за права народа мець свае погляды ў пытаннях рэлiгii. Актывiзацыя палемiчнай лiтаратуры пачалася пасля Брэсцкай унii 1596 г., паводле якой праваслаўная царква прызнала вяршэнства папы рымскага i прыняла сiмвал веры ў каталiцкiм разуменнi, але захавала сваю мову богаслужэння i сваю абраднасць. У абарону унii акрамя вышэй названага П. Скаргi выступiў сенатар Рэчы Паспалiтай Уладзiмiра-Брэсцкi епiскап Iпацiй Пацей. Ён таксама трактаваў унiю як праяўленне бескарыслiвай апекi папы рымскага над занядбалым праваслаўным людам. Супраць унiяцтва паўсталi царкоўныя дзеячы Стэфан Зiзанiй, Хрыстафор Фiлалет i Лявонцiй Карповiч, якiя сцвярджалi, што унiя была абумоўлена своекарыслiвай палiтыкай католiкаў i вышэйшага праваслаўнага духавенства, iх мэтай было дамагчыся матэрыяльных выгод, рэлiгiйных прывiлеяў, палiтычных правоў. Апаненты унii падкрэслiвалi, што знявага iнтарэсаў праваслаўнай апазiцыi можа прывесцi да класавага антаганiзму, адстойвалi традыцыi i культурныя дасягненнi ўсходнеславянскiх народаў. Адным з яркiх прадстаўнiкоў палемiчнай лiтаратуры з'яўляўся грамадска-палiтычны i царкоўны дзеяч Мялецiй Сматрыцкi (аўтар вядомых твораў "Антыграфi', "Трэнас, альбо Плач святой усходняй царквы", "Грамматики славенския правилное синтагма" i iнш.), якi пад нацiскам жыццёвых абставiн прайшоў складаны шлях ад прызнання i абароны праваслаўя да яго адмаўлення. Прадстаўнiком апошняга этапу ў развiццi палемiчнай лiтаратуры быў Афанасiй Фiлiповiч — змагар, барацьбiт, непахiсны абаронца нацыянальных i рэлiгiйных правоў беларускага народа, аўтар вядомага "Дыярыуша". У жанравых адносiнах "Дыярыуш" — сiнкрэтычны твор, якi спалучае рысы i асаблiвасцi публiцыстычна-палемiчнай, гiсторыка-мемуарнай i дакументальнай лiтаратуры. У склад яго ўвайшлi дарожныя i тлумачальныя запiскi, успамiны i дзённiкi, легенды, мiстычныя прывiды i бачаннi, пасланнi, лiсты, выкрывальныя прамовы, памфлеты, фiласофскiя трактаты, аўтабiяграфiчны нарыс, а таксама вершы i нотныя запiсы музыкi да iх. Са старонак "Дыярыуша" паўстае праўдзiвы змагар, барацьбiт, ваяўнiчы абаронца роднага краю, яго святы пакутнiк. Ён выступае супраць пануючых у дзяржаве каталiцкай i унiяцкай цэркваў, знешняй i ўнутранай палiтыкi Рэчы Паспалiтай, якая, блаславiўшы "праклятую унiю", зрабiла ворагамi, сутыкнула "в князствах, поветах, в местах, в местечках и в селах селян з селянамн, мешчан з мешчанами, жолнеров з жолнерами, панов з поддаными, родичов з детками, духовных з духовными". "Дыярыуш" з'яўляецца адным з найбольш яркiх i значных помнiкаў палемiчнай лiтаратуры XVII ст., у якiм праўдзiва адлюстравалася барацьба беларускага народа за свае нацыянальныя i рэлiгiйныя правы, звычаi, традыцыi i культуру.

1. Реферат на тему Информатика техническое обеспечение
2. Реферат на тему Lyrical Analysis Of The End Essay Research
3. Реферат на тему Affliction Essay Research Paper The character Wade
4. Курсовая Особенности нарушения психологического пространства личности в юношеском возрасте
5. Реферат Свойства и получение цинка
6. Реферат на тему The Young And The Hyperactive Essay Research
7. Реферат Вплив антропогенних факторів на здоров я людини 2
8. Реферат на тему Andrew Marvell
9. Контрольная работа на тему Взаимодействие законодательной и исполнительной власти
10. Статья О когнитивной лингвистике и семантике термина когнитивный