Сочинение

Сочинение на тему Мастацкія асаблівасці паэмы Энеіда на-выварат.

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-05-26

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 23.11.2024


Энеіда навыварат" была напісана ў канцы дзесятых гадоў дзевятнаццатага стагоддзя. На такую думку наводзіць наступнае параўнанне ў творы: пасля пагроз Нептуна вятры ўцякаюць з мора, "як ад Кутуза Банапарт". Да нас дайшла толькі палова першай часткі паэмы.
Беларускі аўтар травесційна "пераказаў".твор старажытнарымскага паэта Вергілія "Энеіда". Героі, якіх у свой час узнёсла апяваў Вергілій, пераалрануліся ў простае адзенне, сваімі рысамі характару і паводзінамі сталі падобныя да простых людзей:
Венера з кірмашу вярнулась...
Андрак з насоўкай апранула, 3 падплётам ўздзела кавярзні, Анучкі рабыя абула, Як быццам войта селязні...
З'яўленне ў літаратуры розных варыянтаў "Энеіды..." сведчылапрабарацьбу дэмакратычных пісьмен-нікаў з эстэтыкай дваранскага класіцызму, цалкам адарванага ад народнай культуры. Паэма доўгі час лічылася ананімнай. У сучасным літаратуразнаўстве аўтарам "Энеіды навыварат" лічыцца Вікенцій Равінскі.
У вядомую літаратурную форму беларускі аўтар уклаў арыгінальны змест. Антычнасць у творы - мастацкая ўмоўнасць. Сапраўднымі героямі паэмы з'яўляюцца беларускія паны і прыгонныя сяляне. Так, зусім не як вольныя людзі паводзяць сябе траянцы пры сустрэчы з Дыдонай. На каленях просяць яе "запісаць у крэпасць", абяцаюць сумленна працаваць на паншчыне, узгадваюць, якім рамяством кожны з іх валодае. Спадарожнікі Энея маюць тыповыя беларускія імёны: Піліп наш лепіць гарлачы, Пракоп жа ступы, таўкачы, А Саўка зелле ўсяка знае...
У "Энеідзе" Вергілія траянцы былі "сударскімі", .Значыць царскімі, уцяклі з Троі і просяцца да Дыдоны. Праз іх "гісторыю" ў паэме "Энеіда навыварат"
паказваецца тыповая пасля далучэння Беларусі да Расіі з'ява, калі былыя дзяржаўныя фальваркі аддаваліся царскім саноўнікам. Становішча сялян пагаршалася, і яны нярэдка ўцякалі ад сваіх гаспадароў, але выму-шаны былі шукаць новых, бо дзейнічаў указ аб асед-ласці. На гэты ўказ намякае Дыдона:
Я й так дэесяцкага прыбіла, Што ён распраўшчыны не знае Ды без пашпортаў усіх пускае.
Знайшло адлюстраванне ў творы зараджэнне капіталістычных адносінаў у вёсцы. Траянцы, пералічваючы свае ўмельствы, не згадваюць пра традыцыйную для селяніна працу на зямлі. Яны ведаюць кавальскую, ганчарскую, бондарскую і іншыя справы.
"Энеіда навыварат" раскрывала эстэтычныя магчы-масці беларускай мовы, якая ў той час лічылася сялянскай, "хамскай". У першым вялікім па памеры беларускамоўным творы роднае слова прадстаўлена пакуль аднабакова, як размоўнабытавое, грубаватакамічнае, але яно здольнае на гаворку і пра сур'ёзныя, важныя падзеі літаратурнага жыцця.










1. Реферат Суть та види відтворення
2. Реферат Найдя разгадку мудрый старец
3. Сочинение на тему Островский а. н. - отцы и дети в пьесе а. н. островского свои люди сочтемся
4. Сочинение на тему Сердечная недостаточность - это болезнь нашего времени по произведениям АГ Алексина
5. Реферат План развития предприятия
6. Реферат на тему Ликвидация последствий чрезвычайных ситуаций
7. Курсовая на тему Аудит валютных операций
8. Курсовая на тему Дидактические возможности информационнокоммуникационных технологий в процессе знакомства дошкольников
9. Реферат Пенсионная реформа в РФ на современном этапе развития
10. Реферат на тему UnH1d Essay Research Paper Cancer is a