Реферат

Реферат Рэлігія ў першабытным грамадстве

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-10-28

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 27.12.2024



Рэлігія ў першабытным грамадстве

ЗМЕСТ

1 Праблема ўзнікнення рэлігіі

2 Элементарныя формы рэлігійнага жыцця

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1 Праблема ўзнікнення рэлігіі

Праблема ўзнікнення рэлігіі з’яўляецца вельмі складанай, бо пры яе даследаванні неабходна звяртацца да самага ранняга перыяду ў гісторыі чалавецтва, звесткі аб якім маюць фрагментарны і гіпатэтычны характар. Таму паміж даследчыкамі няма адзінства ў адказах на пытанне як узнікла рэлігія. Больш таго, у сучасным рэлігіязнаўстве прызнаецца, што ні адзін з існуючых адказаў не з’яўляецца дастаткова абгрунтаваным і можа разглядацца толькі як адна з верагодных гіпотэз.

Падыходы да вырашэння пытання аб узнікненні рэлігіі могуць ажыццяўляцца як з рэлігійных, так і з нерэлігійных пазіцый. У першым выпадку пытанне вырашаецца значна прасцей, чым у другім. Для веруючых рэлігія мае звышнатуральнае паходжанне, і менавіта да гэтага ў канчатковым выніку зводзіцца адказ на пытанне аб яе ўзнікненні. У большасці рэлігій лічыцца, што гэта багі ўстанавілі сувязь паміж сабой і людзьмі і навучылі людзей шанаваць сябе. Канкрэтныя формы гэтай сувязі і шанавання залежаць ад спецыфікі той ці іншай рэлігіі. Напрыклад, з пункту погляду хрысціянства, рэлігія дадзена людзям Богам дзеля іх выратавання.

Зараз большасць хрысціянскіх багасловаў зыходзіць з таго, што рэлігія развівалася ў гісторыіадныя яе формы змяняліся іншымі, і самое хрысціянства узнікла на акрэсленым этапе гістарычнага развіцця. Адны багасловы кіруюцца з так званай тэорыі "прамонатэізму", згодна з якой, спачатку ў людзей была вера ў адзінага Бога, рэшткі чаго можна зараз заўважыць у вельмі розных, нават самых прымітыўных, рэлігіях. Гэтая вера паступова развівалася і атрымала сваё канчатковае ўвасабленне ў хрысціянстве. Трэба адзначыць, што палажэнне аб існаванні прамонатэістычнага этапу ў развіцці рэлігіі хаця і пацвярджаецца некаторымі этнаграфічнымі даследаваннямі, але з'яўляецца вельмі слаба абгрунтаваным.

Другія хрысціянскія багасловы проста выходзяць з прынцыпу, што людзі ўспрымалі Бога ў адпаведнасці са сваім культурным і разумовым узроўнем. Таму рэлігія ў сваім развіцці прайшда праз стадыі першабытных культаў, політэізму, монатэізму і атрымала завяршэнне ў хрысціянстве.

Калі ж пытанне аб узнікненні рэлігіі вырашаецца з нерэлігійных пазіцый, дык на яго даюцца самыя разнастайныя адказы. Прычым, трэба адзначыць, што не заўседы яны з'яўляюцца навукова абгрунтаванымі. Значная частка з іхчыста разумовыя канструкцыі, напрыклад, канцэпцыя аб тым, што рэлігія ўзнікла ў выніку падману.

Мы разгледзім толькі тыя канцэпцыі ўзнікнення рэлігіі, якія адпавядаюць навуковым крытэрыям і абапіраюцца на этнаграфічныя і археалагічныя даследаванні.

Большасць вучоных лічыць, што рэлігія ўзнікла прыкладна 40 тысяч год таму назад у выніку так званай "палеалітычнай рэвалюцыі", калі фарміруецца чалавек сучаснага тыпу (homo sapiens), а таксама ўзнікае культура як спецыфічна чалавечы спосаб жыццядзейнасці. Археалагічныя даследаванні сведчаць, што ў гэты перыяд ужо існавала практыка пахаванняў, пры якіх выконваліся пэўныя абрады: целы памёрлых пакрываліся чырвонвй фарбай, арыентаваліся адносна бакоў свету, побач з імі клалі зброю і прадметы дамашняга побыту. Былі знойдзены наскальныя малюнкі людзей, апранутых у скуры звяроў, а таксама напалову звяроў напалову людзей. На падставе гэтых знаходак даследчыкі зрабілі выснову аб наяўнасці ў перыяд верхняга палеаліту рэлігіі.

Такім чынам, вядома, калі ўзнікла рэлігія. Але існуе пытанне наконт таго, чаму і як гэта адбылося. Адказ на пытанне чаму ўзнікла рэлігія большасць сучасных даследчыкаў звязвае з пераходам ад малпы да чалавека і з'яўленнем культуры як спецыфічнага спосабу чалавечай жыццядзейнасці. Жывёлы карыстаюцца наборам інстыктыўных рэакцый, у іх псіхіцы, запісана асноўная праграма будучых паводзін. У чалавека такой праграмы няма, і ён сам выпрацоўвае спосабы сваіх дзеянняў, выходзячы з канкрэтнай сітуацыі. Для гэтага яму трэба асэнсаваць навакольны свет, з'арыентавацца ў ім. Культура ўзнікае як вынік дзейнаснай прыроды чалавека. Спецыфіка рэлігіі ў тым, што яна асэнсоўвае свет з пункту погляду яго фундаментальных прычын і мэт і тым самым дае чалавеку асноўныя арыенціры для дзейнасці. У залежнасці ад крытычнага альбо станоўчага падыходу да аналізу рэлігіі гэтыя арыенціры могуць разглядацца як ілюзорныя, і тым самым шкодныя для чалавека, альбо як адпавядаючыя челавечай сутнасці і неабходныя для нармальнага жыцця.

Адказы на пытанне як узнікла рэлігія зводзяцца да пошуку яе першаэлемента, гэта значыць, той формы рэлігіі, якая ўзнікла спачатку і складае аснову ўсіх рэлігій. Зараз вядомы -чатыры асноўных адказы на пытанне як узнікла рэлігія, і, адпаведна, называюцца чатыры элементатныя формы рэлігійнага жыцця.

2 Элементарныя формы рэлігійнага жыцця

Татэмізм – вера ў звышнатуральную роднасць паміж этнічнай групай людзей і якой-іўнебудзь жывёлай, раслінай альбо (значна радзей) іншым аб'ектам прыроды. Канцэпцья татэмізму як элементарнай формы рэлігійнага жыцця была распрацавана французскім сацыёлагам Э. Дюркгеймам у працы "Элементарныя формы рэлігійнага жыцця. Татэмісцкія сістэмы Аўстраліі (І9І2). Сам тэрмін "татэмізм" запазычаны з мовы паўночнаамерыканскага племені ожыбвэ і азначае "ягоны род". Асноўнай адзнакай гэтай формы рэлігійнага жыцця з'яўляецца тое, што татэм лічыцца пачынальнікам і апекуном дадзенага этнасу, а таксама кроўным родзічам для ўсіх ягоных членаў. Татэм выконваў функцыю сімвала, які аддзяляў дадзеную групу людзей ад іншых. Тэтэмісцкія ўяўленні адыгралі вялікую ролю ў фарміраванні рода-племяннога грамадства. На іх падставе адбываецца падзел усіх людзей на сваіх і чужых. Толькі на суродзічаў распаўсюджваюцца нормы і звычаі, выпрацаваныя звышнатуральнымі продкамі, астатнія людзі энаходзяцца па-за іх межамі. Таму менавіта з татэмізмам звязаны вызначаныя абмежаванні ў дзейнасці і зносінах. Указваецца, што можна рабіць, а чаго рабіць нельга, з кім можна кантактаваць, а э кімне. Напрыклад, існаваў звычай, згодна з якім мужчыны і жанчыны адной татэмнай групы не маглі паміж сабой уступаць у шлюб. Такім чынам, на падставе татэмізму фарміруецца сістэма забаронаўтабу. Яны маглі тычыцца ўжывання ў ежу мяса якой-небудзь жывёлы (як правіла, татэма), кантактаў з замужняй жанчынай, працы ў акрэсленыя дні тыдня і г.д.

У працэсе ажыццяўлення татэмісцкай абраднасці, на думку Дзюркгейма, адбывалася сацыялізацыя індывіда, засваенне ім звычаяў і традыцый свайго этнасу, асноўнымі з якіх з'яўляліся недатыкальнасць жыцця суродзічаў, недаступнасць прынятых у дадзеным родзе абрадаў для прадстаўнікоў іншых татэмаў, правілы палавой рэгламентацыі, парадак перадачы татэма па мужчынскай альбо жаночай лініі.

Анімізм (ад лац. anima – душа, animus – дух)вера ў існаванне ў прадметаў і працэсаў звышнатуральных двайнікоў: духаў у прыродзе і душы ў чалавека. Сам тэрмін быў уведзены англійскім этнографам Э.Тэйларам у працы "Першабытная культура" (1871). Ён сцвярджаў, што аніміам з'яўляецца першапачатковай элементарнай формай рэлігіі, з якой у працэсе гістарычнага развіцця ўзніклі ўсе астатнія вераванні і абрады. У далейшым гэтае палажэнне было раскрытыкавана. Даследаванні паказалі, што многія вераванні не ўяўляюць звышнатуральныя сілы ў выглядзе душы. Таму анімізм зараз разглядаецца як адна з элементарных форм рэлігйнага жыцця.

Некаторыя гісторыкі рэлігіі лічаць, што пачаткі анімічтычных уяўленняў узніклі вельмі даўно, верагодна яшчэ да ўзнікннення радавых калектываў і фарміравання татэмізму. Аднак як сістэма дастаткова асэнсаваных і ўстойлівых поглядаў анімізм сфарміраваўся паралельна з татэмізмам.

Найбольш ранняй формай анімізму лічыцца вера ў духаў, якія для першабытнага чалавека з'яўляліся ўвасабленнем сілы, кіруючай той ці іншай прыроднай з'явай. Анімістычныя ўяўленні ўзніклі ў выніку прыпісвання раслінам і нежывым прадметам прыроды чалавечых якасцяў. Прычым яны, як правіла, прыпісваліся тым прыродным з'явам, ад якіх залежала жыццядзейнасць чалавека і самое ягонае існаванне, таму ён спрабаваў наладзіць з імі своеасаблівы дыялог.

Трэба адзначыць, што перадумовы анімістычнага светапогляду захаваліся да гэтага часу і адлюстроўваюцца ў штодзённай і (асабліва) паэтычнай мовах. Напрыклад, мы кажам, што завіруха злуецца, сонца ласкавае, луг упрыгожыўся кветкамі і тым самым прыпісваем гэтым з'явам чыста чалавечыя якасці. У першабытнага ж чалавека імкненне разглядаць наваколле па аналогіі з сабой было значна больш моцным.

Напрыклад, племя жыло на беразе возера, лавіла рыбу, і ад гэтага залежыла ягонае існаванне. Возера магло ''даць'' альбо "не даць" рыбы, і трэба было неяк паўплываць на яго, каб атрымаць добры ўлоў: звярнуцца з прсьбай, правесці абрад, прынесці ахвяру і г.д.

Такім чынам, анімістычныя ўяўленні ўзнікаюць са штодзеннай жыццядэейнасці людзей, пераважна працоўнай. Матэрыялам жа для іх фарміравання паслужылі такія аптычныя і акустычныя з'явы як цені, эха, адлюстраванні ў вадзе і г.д. У ходзе іх ўспрымання і асэнсавання першабытны чалавек зрабіў выснову, што ў свеце побач з бачнымі прадметамі ёсць яшчэ шэраг з'яў, якія маюць якасць быць няўлоўнымі ў сваей цялеснасці. На гэтай падставе сфарміраваліся ўяўленнх аб духах. Трэба адзначыць, што для першабытнага чалавака духі не былі чымсьці звышнатуральным, бо ён няогул не адрозніваў натуральнага ад звышнатуральнага, яны належылі да таго ж заканамернага ва ўяўленні першабытных людзей парадку прыроды, як і іншыя прадметы і з'явы. Характэрнай іх адзнакай лічылася тое, што яны могуць быць няўлоўнымі і прымаць выгляд іншых прадметаў: дрэў, камянёў і г.д. У ходзе гістарычнага развцця духі робяцца ўсё больш антрапаморфнымі, набываюць чалавечыя рысы і якасці.

Больш позняй і вышэйшай формай анімізму лічыцца вера ў адносна самастойнае існаванне душы, уяўленне аб якой cфарміравалася ў выніку ўвасаблення жыццёвых працэсаў чалавечага арганізма, такіх як сон, непрытомнасць, крывацёкі, дыханне. Перад першабытнымі людзьмі паўставала пытанне, што забяспечвае жыццядзейнасць чалавека, чаму чалавек з'яўляецца жывым, і што адбываецца, калі ён памірае. Значыць, у целе чалавека ёсць нешта, што робіць яго жывьм. Гэтае "нешта" спачатку трактавалася чыста матэрыяльна і атаясамлівалася з крывёю. Заўважылі, што калі чалавек альбо жывёла губляюць шмат крыві, дык паміраюць, таму ў многіх рэлігіях забаронена ўжываюць у ежу кроў жывёл, каб не праглынуць разам з ей іх душу. Душу таксама атаясамлівалі з дыханнем. Бачылі, што мёртвы чалавек адрозніваецца ад жывога перш за ўсё тым, што не дыхае. Многія народы лічылі, што душа пакідае цела паміраючага чалавека разам з яго апошнім выдахам. На атаясамліванне душы і дыхання ўказвае нават сугучнасць гэтых слоў. Душа ўяўлялася большасцю народаў у выглядзе нейкай паветранай матэрыяльнай субстанцыі, накшталт дыму алъбо пару.

Вельмі істотны ўплыў на фарміраванне ўяўленняў першабытных людзей аб душы аказалі назіранні за працэсам сну. Сон знешне вельмі падобны на смерць: чалавек не рухаецца, нічога не чуе, ягонае дыханн,е робіцца павольным, а калі яго раптоўна разбудзіць, нейкі час прыходзіць у сябе. Апроч таго, людзі бачаць сны: не рухаючыся з месца, як быццам бы пераносяцца на сотні кіламетраў, перажываюць мінулыя, а часам і зусім незвычайныя, падзеі, сустракаюцца са знаёмымі, з памерлымі і г.д. Вельмі натуральна прыйсці да высновы, што ў чалавека ёсць нейкі двайнік, які пакідае ягонае цела ў час сну і ўдзельнічае ва ўсіх тых падзеях, што чалавек сніць. Такім двайніком лічылася душа, менавіта яна, па ўяўленнях першабытных лгодзей, забяспечвала ўсе жыццёвыя працэсы. Таму чалавека нельга было раптоўна будзіць, каб душа паспела вярнуцца са сваіх падарожжаў. Калі яна канчаткова адлятае ад целанадыходзіць смерць. Аде і тут выкарыстоўваліся аналогіі са сном. Лічылася, што пасля смерці душа не знікае, а накіроўваецца ў нейкае іншае месца і вядзе там далейшае існаванне. На гэтай падставе склаліся ўяўленні аб замагільным свеце. Існаванне там спачатку лічылася аднолькавым для ўсіх людзей, незалежна ад іх папярэдніх маральных учынкаў, і трактавалася па-рознаму: як шчаслівае і бесклапотнае, як сумнае і нуднае, альбо як поўная аналогія жыцця ў гэтым свеце.

Чалавека рыхтавалі да замагільнага існавання. Ужо у самых ранніх пахаваннях, якія адносяцца да перыяду палеаліту, археолагі знаходзяць зброю, предметы пабыту, упрыгожванні. Усе гэта павінна было служыць памёрлым на тым свеце. У далейшым на падставе прымітыўных першабытных уяўленняў аб лёсе душы чалавека пасля смерці фарміраваліся складаныя пахавальныя культы, як, напрыклад, у Старажытным Егіпце.

Вельмі часта душы памерлых продкаў ператвараліся ў духаў і ўспрымаліся як апекуны сваіх нашчадкаў. Да іх звярталіся з просьбамі, прасілі аб парадзе. Ім прьпісваліся звышнатуральныя якасці: яны лічыліся магутнымі, мудрымі, заснавальнікамі роду і творцамі правіл гаспадарчай дзейнасці і маральных паводзін. Таму апошнія асвячаліся аўтарытэтам продкаў.

Уяўленне аб тым, што душы памерлых працягваюць сваё існаванне у форме духаў і могуць аказваць уплыў на лёс жывых, з'яўляецца элементам, які аб'ядноўвае анімізм і татэмізм. Толькі ў першым продак уяўляўся не ў выглядзе расліны альбо жывелы, а як дух памерлага. Але ў абедзвюх гэтых формах элементарнага рэлігійнага жыцця неабходна было распрацаваць спосабы ўзаемадзеяння са звышнатуральнымі продкамі, каб дабіцца іх дапамогі і апякунства. Гэта з'явілася арной з падстаў фарміравання магіі.

Магія (ад грэч. mageia вядзьмарства, чараўніцтва) - прыпісванне звышнатуральнага значэння чалавечым дзеянням. Першае даследаванне магіі з навуковых пазіцый было дадзена англійскім этнографам Дж.Дж. Фрэзерам у працы ''Залатая галіна" (1890). Ён лічыў, што магія і рэлігія з'яўляюцца супрацьлеглымі культурнымі феноменамі. Магія, на думку Фрэзера, папярэднічае рэлігіі і ўзнікае як вынік спроб першабытнага чалавека энайсці рацыянальныя сродкі для тлумачэння свету і арыентацыі ў ім. Фрэзер разглядаў магію як элементарную форму мыслення, прымітыўную навуку. Рэлігія ўзнікае тады, калі магія сябе зжывае. У рэлігіі, і гэтым, на думку Фрэзера, яна адрозніваецца ад магіі, чалавек ужо шануе звышнатуральныя сілы і падпарадкоўваецца ім. У магіі ён гэтага не рабіў, цалкам спадзяючыся на вынікі сваіх уласных дзеянняў.

У далейшым пункт погляду Фрэзера быў раскрытыкаваны. Указвалася, што, як і любая форма рэлігіі, магія абапіраецца на веру ў звышнатуральнае. Для тых, хто робіць магічныя даеянні, эфектыўнасць апошніх звязана не з імі самімі як матэрыяльнымі маніпуляцыямі, а з верай у іх звышнатуральнае ўздзеянне. Як правіла, магічныя ўяўленні і дзеянні ўзнікаюць тады, калі чалавек не ўпэўнены ў сваіх уласных сілах, сутыкаючыся з праблемамі, вырашэнне якіх залежыць не столькі ад яго самога, колькі ад мноства зменлівых фактараў. Таму магія ўжывалася ў найбольш адказныя моманты чалавечай жыццядзейнасці: пры паляванні на буйнога звера, сяўбе, ваенных дзеяннях, лячэнні хваробы г.д.

Магія займала вельмі важнае месца ў жыцці першабытных людзей і пранізвала ўсе яго сферы. Існуе шмат яе класіфікацый у залежнасці ад розных крытэрыяў.

Так па мэтах, на дасягненне якіх яна была накіравана, магія па-дзяляецца на шкодную і спрыяльную.

Шкодная (чорная) магія накіравана на прычыненне іншаму чалавеку альбо групе людзей якога-небудзь зла: хваробы, смерці, неўраджаю, падзяжу скаціны і г.д.

Спрыяльная (белая) магія накіравана на забеспячэнне поспеху ў якім-небудзь відзе чалавечай жьщцядзейнасці: вайне, паляванні, каханні і г.д., альбо стварэнне спрыяльных умоў жыцця: здароўя, дабрабыту, добрага надвор'я і г.д.

У залежнасці ад спосабаў уздзеяння магія падзяляецца на кантактную, ініцыяльную, парцыяльную, імітатыўную, катартычную, апатрапеічную і вербальную.

Пры кантактнай магіі адбываецца непасрэднае судакрананве паміж аб'ектам уздеяння і носьбітам звышнатуральнай сілы. Гэта можа быць нашэнне амулетаў, дакрананне да вызначаных прадметаў альбо людзей, амавенне з магічнымі мэтамі і г.д.

Пры ініцыяльнай магіі чалавек пачынае той працес, якога ён дабіваецца, як быццам бы скранае справу з месца, праяўляе ініцыятыву. Напрыклад, верылі, што калі выстраліць з лука ў бок паселішча варожага племені, гэта прывядзе да таго, што яго мужчыны будуць паміраць ад стрэл.

Пры парцыяльнай магіі ўздзеянне накіроўвалася не на сам аб'ект, а на яго частку. Напрыклад, для ўплыву на чалавека выкарыстоўваліся ягоныя валасы, абрэзкі пазногцяў, пот і г.д.

Пры імітатыўнай магіі адбывалася імітацыя пажаданых працэсаў, альбо ўздзеянне накіроўвалася не на сам аб'ект, а на ягонага намесніка. Напрыклад, перад выхадам на паляванне мужчыны імітавалі, як яны будуць забіваць звера. Пры гэтым у якасці намесніка апошняга магло выступаць ягонае чучала.

Пры катартычнай магіі пажаданая мэта дасягаецца праз рытуальнае ачышчэнне чалавека. Напрыклад, пасля нараджэння дзіцяці жанчына лічылася нячыстай. 3 мэтай ачышчэння яе абмывалі ў вадзе, акурвалі дымам і г.д.

Пры апатрапеічнай магіі мэта дасягалася праз выгнанне злых сіл, альбо ўстрыманне ад вызначаных дзеянняў. Напрыклад, перад паляваннем альбо вайной мужчыны ўстрымліваліся ад палавых кантактаў ,каб не страціць сваю моц.

Пры вербальнай магіі мэта дасягалася праз уздзеянне словам. Сюды адносяцца замовы, заклінанні і праклёны.

У залежнасціад сферы ўздзеяння вылучаюць вытворчую, ваенную, лячэбную, любоўную, метэрыалагічную і г.д. магію.

Вытворчая магія накіравана на забеспячэнне поспеху ў якой-небудзь галіне працоўнай дзейнасці: паляванні, земляробстве, будаўніцтве і г.д.

Ваенная магія накравана на забеспячэнне перамогі ў ваенных дзеяннях. Мае дваісты характар: а) спрыяльнымагічныя абрады ажыццяўляюцца з мэтай дапамагчы сваім воінам, а таксама надаць ім смеласць, моц, спрытнасць і г.д.; б) шкодны - мэта магічных дзеянняўпрынесці шкоду ворагам, а таксама аслабіць іх баявыя якасці.

Лячэбная магія накіравана на вылечванне розных хвароб альбо іх прадухіленне. Да гэтага віду таксама адносяцца абрады, якія павінны забяспечыць паспяховыя роды ў жанчыны.

Любоўная (эратычная) магія накіравана на сферу кахання. Як правіла , яе мэтавыклікаць прыхільнасць у прадстаўніка супрацьлеглага полу, але таксама яна можа быць накіравана на знішчэнне сімпатыі да выканаўца абрада альбо да саперніка (саперніцы), забеспячэнне ўдалага палавога акту, прадухленне альбо спрыянне цяжарнасці, стварэнне моцнай сям”і і г.д.

Метэрыалагічная магія накіравана на змену надвор'я. Можа быць як спрыяльнайзабеспячэнне добрых прыродных умоу для сваей дзейнасці, так і шкоднайстварэнне дрэнных умоў для ворагаў.

Фетышызм (ад партуг. feitico --амулет, вядзьмарства)прыпіcванне звышнатуральных якасцей матэрыяльным прадметам. Тэрмін быў уведзены ў навуковае словаўжыванне ў пачатку ХVIII стагоддзя галандскім падарожнікам В.Босманам.

У якасці фетышаў могуць выступаць самыя розныя прадметы, як створаныя чалавекам, так і прыродныя. Прычынай узнікнення фетышызму, як і астатніх форм элементарнага рэлігійнага жыцця, з'яўляецца тое, што першабытны чалевек не аддзяляў сябе ад наваколля і прыпісваў рэчам і з'явам чалавечыя якасці.

3 аб'ектаў прыроды звычайна фетышамі рабіліся тыя, якія мелі незвычайную форму і таму аказалі ўплыў на ўражанне людзей. Гэта мог быць дуб, абпалены маланкай, камень, які нагадвае чалавека альбо звера і г.д. Таксама ў якасці фетышаў маглі ўспрымацца прадметы, якія адыгралі нейкую ролю у чалавечым жыцці: дрэва, што дапамагло схавацца ад ворагаў, крыніца, якая давала племені ваду і г.д. Звышнатуральныя якасці маглі прыпісвацца агню, вадзе, зямлі і іншым прыродным аб'ектам і з'вам. У гэтым выпадку яны ператвараліся ў фетышы.

Найчасцей ролю фетышаў выконвалі чалавечыя вырабы. У залежнасці ад свайго звышнатуральнага прызначэння яны падзяляюцца на амулеты, талісманы і ідалы.

Амулеты - прадметы, якія павінны былі засцерагчы чалавека ад розных няшчасцяў: сурокаў, хваробы, смерці, падману і г.д. Як правіла, у якасці амулетаў выкарыстоўваліся прадметы невялікіх памераў, якія чалавек мог пастаянна мець пры сабе: адведным чынам апрацаваныя каменьчыкі, часткі раслін адьбо жывёл, розныя ўпрыгожанні. Функцыю амулета магла выконваць татуіроўка.

Талісманы - прадметы, якія павінны былі забяспечыць здароўе і дабрабыт чалавека, а таксама поспех у розных відах дзейнасці. У якасці талісманаў выкарыстоўваліся тыя ж вырабы, што і ў якасці амулетаў.

Ідал - прадмет, якому нададзена форма чалавека альбо жывёлы і які можа выконваць просьбы і пажаданні. У адрозненне ад амулетаў і талісманаў, якія ажыццяўлялі свае звышнатуральныя функцыі аўтаматычна, проста ў сілу іх ужывання, ідалаў трэба было прасіць і, адпаведна, дзякваць ім за выкананне просьбы.

Матэрыяльным предметам маглі прыпісвацца не толькі станоўчыя, але і адмоўныя звышнатуральныя якасці. Апошнімі, як правіла, валодаў труп чалавека. Таму яго трэба было хаваць і ачышчацца пасля кантактавання з ім.

Неабходна падкрэсліць адрозненне паміж разгледжанымі вышэй элементарнымі формамі рэлігійнага жыцця і тымі абрадамі і рытуаламі, якія выконваюцца ў рэлігіях, узнікшых на больш позніх этапах гістарычнага развіцця, такіх як іудаізм, будызм, хрысціянства, іслам і іншых. У гэтых рэлігіях адбываецца звяртанне да звышнатуральнага, падпарадкаванне і служэнне яму. Таму абрады і рытуалы, а таксама рэчы, якія пры гэтым выкарыстоўваюцца маюць тут, строга кажучы, чыста сімвалічны сэнс. Усе яны указваюць на звышнатуральнае, якое знаходзіцца "па-за" імі. Напрыклад, калі хрысціяне шануюць крыжы і іконы, гэта зусім не значыць, што звышнатуральныя якасці прыпісваюцца дадзеным кавалкам металу альбо дрэва: усе гэтыя прадметы – толькі знакі прысутнасці Бога. Альбо калі мусульманін становіцца на калені, кланяецца і просіць аб нечым Алаха, гэта не значыць, што ён звязвае выкананне сваей просьбы непасрэдна з тымі рухамі, якія робіць. Мусульманін звяртаецца да Алаха, дэманструе Яму пакорлівасць, і толькі ад Яго залежыць векананне просьбы.

Першабытны ж чалавек не адрозніваў натуральнага ад звышнатуральнага, і тое і другое з’яўлялася часткай яго непасрэднага жыццёвага асяроддзя. Таму у фетышызме звышнатуральныя якасці прыпісваліся самому матэрыяльнаму предмету, магічныя дзеянні самі па сабе, толькі ў сілу іх выканання, павінны былі забяспечыць патрэбны вынік, душа ў анімізме звязвалася з крывёй і даханнем, а татэм успрымаўся як рэальны продак кожнага члена роду.

Зараз элементарная формы рэлігійнага жыцця захаваліся ў народаў, якія знаходзяцца на першабытна-абшчыннай ступені развіцця, як другасныя і ўстарэлыя элементы ў некаторых рэлігійных накірунках, а таксама ў якасці забабонаў штодзеннага жыцця.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Круглов А.А. Основы религиоведения. – Мн.: ТетраСистемс, 2002. – 192с.

2. Религиоведение: Хрестоматия: Учеб. пособ. / Автор-сост. П.И. Костюкович. – Мн.: Новое знание, 2000. – 480с.

3. Адзіночанка В.А. Рэлігіязнауства: вучэбны дапаможнік для ВНУ / В.А.Адзіночанка. - Минск : Універсітэцкае, 2001. - 240 с.

4. Поликарпов В.С. История религий: лекции и хрестоматия. – М.: "Гардарика", "Экспертное бюро", 1997. – 312с.


1. Реферат на тему Evil Of Isolation (On The Scarlet Letter)
2. Курсовая Валютная политика России
3. Монография на тему Технология мышления
4. Курсовая Внешнеторговые отношения России и Вьетнама
5. Реферат Анализ обеспеченности производства запасами ТМЦ, анализ эффективности использования материальны
6. Реферат на тему StreetcarVirginia Woolf Essay Research Paper In both
7. Реферат на тему Unwritten Rules Essay Research Paper Unwritten Rules
8. Реферат на тему Gilgamesh Flood Story Vs. Biblical Flood Story
9. Реферат на тему The Concept Of Freedom During The Civil
10. Реферат на тему Body Image Essay Research Paper Body ImageMillions