Реферат на тему Трансфармацыя інфармацыйнай прасторы Польшчы
Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2014-12-22Поможем написать учебную работу
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
от 25%
договор
БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТ
кафедра замежнай журналістыкі і літаратуры
РЭФЕРАТ
на тэму:
«ТРАНСФАРМАЦЫЯ ІНФАРМАЦЫЙНАЙ ПРАСТОРЫ ПОЛЬШЧЫ»
МИНСК, 2008
Перыяд пачатку палітычных пераўтварэнняў, якія пазней спарадзілі трансфармацыю інфармацыйнай прасторы, прынята датаваць 1978–1979 гадамі, калі ўпершыню ў гісторыі каталіцкай царквы папай рымскім быў абраны паляк Караль Войтыла, які прыняў імя Яна-Паўла Другога. Яго абранне і яго візіт паслужылі не толькі падставай для рэзкага ўздыму пачуцця нацыянальнага гонару, але і моцным штуршком антыкамуністычным настроям. З таго ж часу Ватыкан узмацніў фінансавую падтрымку не толькі клерыкальнага друку, які меў у Польшчы глыбокія карані ў параўнанні з іншымі краінамі рэгіёна, але і друку прафсаюзнага руху «Салідарнасць».
Вынікам такой палітыкі стаў рост тыражоў клерыкальных выданняў. Напрыклад, кракаўская штотыднёвая газета «Штогоднік прыхаджаніна», якая выдавалася каталіцкім таварыствам «Знак», дзякуючы рэзкай палеміцы з органам ЦК Аб'яднанай рабочай партыі Польшчы «Народная трыбуна» толькі за1980 г . павялічыла свой тыраж з 50 да 100 тыс. экз. Клерыкальны друк Польшчы, звыш 40 газет і часопісаў, вітаў падпісанне ў 1985 г . Дамовы аб завярэнні ва ўзаемаразуменні ўрада Польскай Народнай Рэспублікі і Епіскапата Польскага Касцёла і адначасова расцаніў гэтае пагадненне як прызнанне камуністамі перавагі царквы ва ўплыве на грамадства.
Аднак з 1980–1981 гг. значна большы ўплыў на грамадскую свядомасць аказваў не касцёл, а прафсаюзны рух «Салідарнасць», вакол якога гуртаваліся 9 млн працоўных. Менавіта нелегальныя СМІ «Салідарнасці» фарміравалі грамадскую думку ў сярэдзіне 1980-х гг., падрыхтоўвалі бескровапралітны варыянт палітычных пераўтварэнняў. Трэба зазначыць, аднак, што шырокая знешнепалітычная вядомасць «Салідарнасці» была дасягнута не столькі дзякуючы ўласнаму прафсаюзнаму друку, колькі плённаму супрацоўніцтву з 14 амерыканскімі і заходнееўрапейскімі тэлеканаламі. Наладжванню гэтых стасункаў прэс-службе «Салідарнасці» пад кіраўніцтвам Ежы Урбана дапамагалі амерыканскія кансультанты, якія, як прызнаў праз пяць гадоў сам Урбан, былі супрацоўнікамі ЦРУ.
Пасля ўвядзення ваеннага становішча ў краіне ў1981 г ., надзвычайнай папулярнасцю карысталася падпольнае радыё забароненага руху «Салідарнасць». Яго перадачы доўжыліся 10 хв. у тыдзень і ўяўлялі не столькі інфармацыйныя выпускі, колькі антыкамуністычныя агітацыйныя звароты да насельніцтва. З 1982 г . ў краіне нелегальна распаўсюджваўся бюлетэнь апазіцыі «Штогоднік Салідарнасці» (галоўны рэдактар – будучы прэм'ер-міністр «пастярузэльскай» Польшчы Тадэвуш Мазавецкі). Змест матэрыялаў выдання таксама вызначаўся характэрным прапагандысцкім накірункам. Наогул фарміраванне «прэсы пратэсту» ў 1980-я гг. адбывалася па законах канспірацыі часоў другой сусветнай вайны – мелі месца падпольныя явачныя кватэры, замаскіраваныя тыпаграфіі, тайныя каналы перапраўкі з-за мяжы грошай, паперы і абсталявання.
Дзяржаўны польскі друк у 1980-я гг. працягваў актыўную агітацыйную дзейнасць, накіраваную на выхавання грамадзян у духу камуністычных ідэалаў. Друкаваныя і электронныя СМІ ПНР засяроджвалі ўвагу на дасягненнях гаспадаркі дзякуючы дапамозе ў межах Савета эканамічнай узаемадапамогі, пашыралі прапаганду ідэй пралетарскага інтэрнацыяналізму.
У перыяд з 1980 па1989 г . колькасць газет павялічылася з 88 да 96 назваў. Адначасова назіралася падзенне цікавасці палякаў да афіцыйнага друку – згодна статыстыцы, гадавы тыраж на аднаго чалавека знізіўся з 73,8 экз. да 57,1 экз. Масавую аўдыторыю не здавальняла якасць афіцыйнага друку, які падкрэсліваў выключна станоўчыя бакі ў дзейнасці ўрада Ярузэльскага. Здаралася, акрэдытаваныя пры Сейме карэспандэнты цэнтральных выданняў горача ўхвалялі працу дэпутатаў над законапраектамі задоўга да пачатку самой гэтай працы. Шмат увагі надавалася падзеям у краінах сацыялістычнага блоку. Безумоўна, ім спадарожнічалі крытычныя матэрыялы, якія тычыліся падзей у капіталістычных краінах. Аднак, нягледзячы на ідэалагічную заангажаванасць, артыкулы на гэтыя тэмы ў газетах «Палітыка» або «Народная трыбуна» вызначаліся глыбінёй аналітычнага асэнсавання падзей. Наогул жа ў польскіх журналістаў назіралася куды менш варожае стаўленне да капіталістычнага ладу жыцця, чым у іх савецкіх калег.
У параўнанні з беларускім савецкім друкам таго перыяду у друку ПНР мелася значна больш крытычных артыкулаў, якія тычыліся ўнутранай сацыяльна-эканамічнай палітыкі. Аднак у лепшых традыцыях сацыялістычнай прэсы асуджалася пераважна мясцовае кіраўніцтва, цэнтральная ўлада не закраналася. Напрыклад, вядомы журналіст «Народная трыбуна» Ян Падоскі ў артыкуле «Яшчэ шмат марнатраўства» сцвярджаў, што галоўнай прычынай інфляцыі з'яўлялася не заганная эканамічная палітыка ўраду, а марнатраўства рэгіянальных чыноўнікаў. Аднак, сустракаліся і матэрыялы, якія наводзілі чытача на сур'ёзны роздум. Напрыклад, у артыкуле карэспандэнта газеты «Штандар моладзі» Зоф'і Кшыжаноўскай «Вучыцца, каб шукаць» узгадваліся тыя часы, калі прафесія інжынера лічылася прэстыжнай і высока аплачвалася, чаго, маўляў, нельга сказаць пра бягучы час. Выснова напрошвалася сама сабой – дзяржава не заахвочвае атрымання маладымі людзьмі вышэйшай адукацыі, а нізкі заробак зніжае кваліфікацыйны ўзровень спецыялістаў. Адпаведна, маўляў, такія спецыялісты будуць спрыяць з'яўленню спецыялістаў з яшчэ больш нізкім прафесійным узроўнем.
У датрансфармацыйны перыяд ні цэнтральны, ні рэгіянальны польскі друк не ўзгадвалі апазіцыю, нібыта яе наогул не існавала. Аднак нават у галоўным органе ЦК ПАРП газеце «Народная трыбуна» ўжо з'яўляліся артыкулы, у якіх усведамлялася непапулярнасць камуністычных ідэй сярод палякаў, напрыклад, «Новыя сярод нас» Тадэвушы Струмфа, «Думкі пра інтэлігенцыю» Вітальда Наўроцкага.
Шмат увагі надавалася дасягненням у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, навукі і культуры. Ім прысвячаліся адпаведныя рубрыкі ў газетах «Гаспадарчае жыццё», «Культура», «Літаратурнае жыццё», «Культурны штогоднік» і г. д. Досыць часта змест гэтых матэрыялаў падаваў спрошчаную карціну рэальнасці, паказваў толькі станоўчы бок падзей.
Самым папулярным спартыўным выданнем ПНР была спецыялізаваная газета «Спорт». Якасны ўзровень матэрыялаў яе журналістаў зрабіў гэтае выданне агульнанацыянальным.
Як сведчылі даследаванні Кракаўскага цэнтра вывучэння сродкаў камунікацыі, толькі кожны сёмы журналіст трапляў пад катэгорыю «маладога спецыяліста» (г. зн. да 50 гадоў). 60 % журналістаў былі жанчыны. 80 % – беспартыйныя. Даследаванні сведчылі пра нізкі прэстыж прафесіі журналіста ў грамадстве з-за празмернай падпарадкавання ідэалогіі, слабых умоў для творчай рэалізацыі, нізкай матэрыяльнай і сацыяльнай забяспечанасці. Такім чынам, аснову журналісцкага корпуса складалі энтузіясты, для якіх служэнне грамадскасці было вышэйшым за матэрыяльную ўзнагароду.
Тым не менш, напрыканцы 1980-х гг. нават журналісцкі энтузіязм не мог спыніць падзенне грамадскага даверу да дзяржаўнага друку і росту даверу «прэсе пратэсту» — выданням «Салідарнасці» і каталіцкіх згуртаванняў, якія, прынамсі, па змесце матэрыялаў досыць нязначна адрозніваліся.
Асобна трэба адзначыць і такую сферу друку ПНР, як рускамоўныя выданні. Часцей за ўсё гэта былі галіновыя часопісы, якія рыхтаваліся на базе польскіх міністэрстваў і ведамстваў: «Вестник польской экономики», «Журнал польской Академии наук», «Польские новые книги», «Польский экономический обзор», «Польский экспорт-импорт», «Современное польское право», «Обзор польской техники», «Современная польская школа», а таксама агульнатэматычныя часопісы «Польское обозрение», «Современная Польша». Праз гэтыя выданні ўлады ПНР, зацікаўленыя ў эканамічным супрацоўніцтве з СССР, імкнуліся падтрымліваць добрыя інфармацыйныя стасункі з ЦК КПСС. Адначасова вышэйзгаданыя рускамоўныя выданні выконвалі рэкламныя функцыі, маючы мэтай зацікавіць савецкіх спецыялістаў распрацоўкамі польскіх навукоўцаў і, як вынік, працягнуць эканамічнае супрацоўніцтва на новым узроўні.
Мелася ў ПНР і адзінае беларускамоўнае выданне — газета «Ніва» (аналаг беларускай газеце «Голас Радзімы»).
Такім чынам, у ПНР у датрансфармацыйны перыяд выдавалася 87 штодзённых газет агульным тыражом 10 млн экз. і 2850 штотыдёвікаў, штомесячнікаў, бюлетэняў ды іншых перыядычных выданняў агульным тыражом 30 млн экз. Важнейшыя газеты выдаваліся ў Варшаве. Да іх належалі: орган ЦК ПАРП «Народная трыбуна» (тыраж — 633 тыс. экз.), орган Цэнтральнага савета прафсаюзаў «Голас працоўных» (165 тыс. экз.), орган Галоўнага камітэта Аб'яднанай сялянскай партыі «Дзённік народны» (180 тыс. экз.), орган Міністэрства нацыянальнай абароны «Жаўнер вольнасці» (100 тыс. экз.), «Спартыўны агляд» (205 тыс. экз.), орган польскіх харцэраў (піянераў) «Свет моладзі» (420 тыс. экз.), орган Федэрацыі сацыялістычных саюзаў польскай моладзі «Штандар маладых» (207 тыс. экз.). Буйнейшыя штотыднёвікі з'яўляліся пераважна органамі тых ці іншых дзяржаўных устаноў. Да іх належылі: "Палітыка" (245 тыс. экз.), "Культура" (110 тыс. экз.), орган Галоўнага палітычнага упраўлення Войска Польскага «Жаўнер польскі» (114 тыс. экз.), орган Таварыства польска-савецкага сяброўства «Узаемнасць» (120 тыс. экз.). Буйнейшым штомесячным часопісамі лічыўся тэарэтычны орган ЦК ПАРП «Новыя дарогі» (80 тыс. экз.). Галоўнай крыніцай унутранай і міжнароднай інфармацыі было Польскае агенцтва друку, заснаванае ў1944 г . Інфармацыю пра палітычнае, эканамічнае і культурнае жыццё краіны перадавала за мяжу Польскае агенцтва Інтэрпрэс, заснаванае ў 1967 г .
Што ж тычыцца аўдыёвізуальных СМІ ПНР, дык іх структуру нельга назваць занадта складанай. Функцыянаваннем радыё і тэлебачання кіраваў Дзяржаўны камітэт па справах польскага радыё і тэлебачання, які з1986 г . быў пераведзены на самафінансаванне. Прынамсі, развіццё тэле- і радыёіндустрыі з'яўлялася падставай для гонару польскага ўрада, бо па колькасці тэлевізараў і радыёпрыёмнікаў на душу насельніцтва ПНР абганяла астатнія сацыялістычныя краіны, за выключэннем СССР. Польскае тэлебачанне мела 2 праграмы і 19 тэлестанцый, радыёвяшчанне — 3 праграмы і 36 радыёстанцый.
На пачатку1990 г . краіна ўвайшла ў перыяд трансфармацыі, які стаў заканамерным вынікам палітычных рашэнняў «Круглага стала» паміж прадстаўнікамі «Салідарнасці» і ўрадам ПНР (гэтыя паседжанні палітолагі называлі польскай «аксамітнай рэвалюцыяй»). У галіне СМІ першым вынікам дамоўленасці паміж апазіцыяй і ўрадам стала рашэнне аб роспуску буйнейшага выдавецкага кааператыва «Праца-Кніга-Рух», які друкаваў 90 % перыядычных выданняў. Кааператыў (прынамсі, аналагічны па сваіх магутнасцях беларускаму Дому друку) валодаў 19 тыпаграфіямі і 18 прадпрыемствамі распаўсюджвання прэсы. Па сутнасці, кааператыў з'яўляўся адным з істотных каналаў палітычнай улады ў краіне. Дык не дзіва, што апазіцыя, якая рвалася да ўлады, найперш наносіла ўдар па «Праца-Кніга-Рух».
Наступны ўдар быў нанесены па цэнзуры, якая ў часы ПНР была выключна дзейсным і непасрэдным рэгулятарам прэсы. Так, згодна дэкрэта1946 г ., цэнзура мела прызначэнне не толькі перашкаджаць навінам і меркаванням, якія пагражалі б грамадзянскім інтарэсам, але і знішчаць фальшывую інфармацыю. Вызначэнне, што адпавядае грамадскім інтарэсам, а што — не, дый якая інфармацыя праўдзівая, а якая — паклёп, было прэрагатывай партыйных органаў. Дзяржаўным актам 11 красавіка 1990 г . ліквідаваліся органы цэнзуры. З мэтай дэпалітызацыі друкаваных СМІ пры Сейме была ўтворана Ліквідацыйная камісія. Польскае тэлебачанне перайшло на сістэму "РАL", якая значна пашырала магчымасці тэлевяшчання ў адрозненне ад прынятай у краінах Варшаўскай Дамовы сістэму «SЕКАМ».
У той перыяд прэзідэнт Асацыяцыі польскіх журналістаў (аналаг недзяржаўнай Беларускай асацыяцыі журналістаў) Стэфан Браткоўскі, выступаючы на пасяджэнні Сусветнага камітэта свабоды слова, звярнуўся за дапамогай да замежных інвестараў: «Мы заваявалі свабоду слова. Цяпер для Польшчы патрэбны інтэлектуальны план Маршала настолькі ж старанна распрацаваны, як і план высадкі на Месяц. Патрэбны выкладчыкі, кансультанты, падручнікі, бібліятэкі, друкарскае абсталяванне...»
Рашэнні «Круглага стала» не толькі паспрыялі скасаванню ранейшай назвы дзяржавы — Польская Народная Рэспубліка і прыняццю новай — Рэспубліка Польшча. Яны знаменавалі і фактычны сыход з палітычнай арэны кіруючай Польскай аб'яднанай рабочай партыі. Разам з ПАРП спыніў сваё існаванне і партыйны друк — каля 100 выданняў, якія складалі палавіну агульнаганацыянальнага тыражу. Захаваліся толькі тыя газеты, якія заўсёды арыентаваліся ў сваіх матэрыялах на шырокія колы насельніцтва – «Рабочая трыбуна» (Катовіцы), «Газета Кракаўская» (Кракаў) і «Газета Познаньская» (Познань). Цяпер, праўда, яны выходзяць без сімвала партыйнай прыналежнасці на першай паласе — «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!».
Цэнтральны орган ПАРП газета «Народная трыбуна», якая лічылася найбольш інфармацыйным і аналітычным выданнем у краіне, зачынілася з-за спынення крыніц фінансавання. У яе апошнім нумары на першай паласе быў змешчаны выразны слоган "Без грошай няма прэсы". Амаль адразу з'явілася газета, якую прынята лічыць яе пераемніцай, – «Трыбуна», рэдакцыя якой таксама дакляравала сваю палітычную прыхільнасць сацыялістычным ідэалам. Аднак якасны ўзровень матэрыялаў «Трыбуны» значна саступаў яе папярэдніцы.
Пасля закрыцця Галоўнага ўпраўлення па кантролю за друкам, публікацыямі і відовішчамі, пасля ліквідацыі цэнзурнага нагляду ў краіне пачаўся сапраўдны інфармацыйны «бум». Толькі зімой 1989–1990 гг. з'явілася больш за 600 выданняў, пераважна камерцыйнага характару. Першапачаткова камерцыйная прэса прыносіла вялікія прыбыткі пры мізэрных высілках выдаўцоў на яе стварэнне. Стомлены за гады «сацыялістычнага будаўніцтва» аднастайнай прэсай, польскі чытач ахвотна набываў порнавыданні і «жоўтыя» газеты. Сярод тэхнічнай інтэлігенцыі значным попытам карыстаўся спецыялізаваны друк, найперш выданні, прысвечаныя камп'ютэрным сістэмам. Менавіта тое, што спецыялізаваны друк заняў сваю нішу і займеў трывалую аўдыторыю, дапамагло яму перажыць крызіс 1992–1993 гг., спароджаны скарачэннем паставак расійскай паперы ў выдавецтвы і адпаведна ростам яе кошту.
Наогул, як адзначаў у сваіх артыкулах вядомы журналіст-аналітык газеты «Рэха Кракава» Рафал Скапскі, пасля абвяшчэння свабоды слова падача навін у польскім друку набыла адценне празмернай камерцыйнасці, пагоні за сенсацыяй. Рэдакцыйная палітыка засяроджваецца на дасягненні любымі сродкамі дзвюх задачах – пашырэнне чытацкай аўдыторыі і павелічэнне рэкламных паступленняў. І хоць сцвярджалася, што такім чынам польскі друк набліжаецца да амерыканскай і заходнееўрапейскай мадэлі, яе адцуранне ў шырокіх колах грамадства фіксавалася сацыялагічнымі апытаннямі. Нездарма карэспандэнт газеты «Трыбуна» Марэк Крупа ў артыкуле «Тут ляжыць пахаваны цэнзар» даказваў, што праявы свабоды слова накладваюць на журналіста дадатковыя этычныя абавязкі.
Яшчэ большы рэзананс у грамадстве выклікаў артыкул прафесара Йельскага універсітэта, амерыканца польскага паходжання Томаша Глобана-Класа «Паміж цэнзурай і свабодай» у газеце «Палітыка». З пункту гледжання Глобана-Класа, каб пераадолець хаос, які ахапіў польскі друк пасля вызвалення ад камуністычнага і адначасова ад маральнага кантролю, неабходна выпрацаваць кодэкс гонару журналіста. За ўзор прапаноўваўся кодэкс фінскіх журналістаў. Гэты збор уключаў 12 правілаў:
«1. Твой абавязак – служэнне праўдзе і справядлівасці.
2. Паважай рэпутацыю, гонар і правы кожнага чалавека.
3. Трымайся фактаў, нават калі яны не вельмі прыемныя.
4. Адрознівай каментарый ад інфармацыі.
5. Не рабі агульных высноў, памятай пра сваю адказнасць за словы і абразы.
6. Памятай: абвінавачванне – не прысуд, а ты не суддзя.
7. Памятай аб правільным напісанні імёнаў і прозвішчаў.
8. Захоўвай сям'ю.
9. Абараняй свабоду збора і распаўсюджвання інфармацыі.
10. Не пішы супраць сваіх перакананняў.
11. Памятай, што паводле тваіх паводзін людзі будуць меркаваць пра ўсю прафесію.
12. Думай! Узважай! Правярай!»
На жаль, і па сённяшні дзень у Польшчы афіцыйна не зацверджаны кодэкс паводзін журналіста. Але нефармальна дзясяткі рэдакцый у сваёй дзейнасці прытрымліваюцца кодэкса, прапанаванага Томашам Глобанам-Класам. Ва ўсялякім выпадку, няма сумненняў, што на прапанаваны варыянт кодэкса звярнулі сур'ёзную ўвагу рэдакцыі тых выданняў, якія здолелі захаваць сваю аўдыторыю ў цяжкі перыяд трансфармацыі, найперш «Газета выбарчая», «Палітыка», «Рэспубліка» і інш.
кафедра замежнай журналістыкі і літаратуры
РЭФЕРАТ
на тэму:
«ТРАНСФАРМАЦЫЯ ІНФАРМАЦЫЙНАЙ ПРАСТОРЫ ПОЛЬШЧЫ»
МИНСК, 2008
Перыяд пачатку палітычных пераўтварэнняў, якія пазней спарадзілі трансфармацыю інфармацыйнай прасторы, прынята датаваць 1978–1979 гадамі, калі ўпершыню ў гісторыі каталіцкай царквы папай рымскім быў абраны паляк Караль Войтыла, які прыняў імя Яна-Паўла Другога. Яго абранне і яго візіт паслужылі не толькі падставай для рэзкага ўздыму пачуцця нацыянальнага гонару, але і моцным штуршком антыкамуністычным настроям. З таго ж часу Ватыкан узмацніў фінансавую падтрымку не толькі клерыкальнага друку, які меў у Польшчы глыбокія карані ў параўнанні з іншымі краінамі рэгіёна, але і друку прафсаюзнага руху «Салідарнасць».
Вынікам такой палітыкі стаў рост тыражоў клерыкальных выданняў. Напрыклад, кракаўская штотыднёвая газета «Штогоднік прыхаджаніна», якая выдавалася каталіцкім таварыствам «Знак», дзякуючы рэзкай палеміцы з органам ЦК Аб'яднанай рабочай партыі Польшчы «Народная трыбуна» толькі за
Аднак з 1980–1981 гг. значна большы ўплыў на грамадскую свядомасць аказваў не касцёл, а прафсаюзны рух «Салідарнасць», вакол якога гуртаваліся 9 млн працоўных. Менавіта нелегальныя СМІ «Салідарнасці» фарміравалі грамадскую думку ў сярэдзіне 1980-х гг., падрыхтоўвалі бескровапралітны варыянт палітычных пераўтварэнняў. Трэба зазначыць, аднак, што шырокая знешнепалітычная вядомасць «Салідарнасці» была дасягнута не столькі дзякуючы ўласнаму прафсаюзнаму друку, колькі плённаму супрацоўніцтву з 14 амерыканскімі і заходнееўрапейскімі тэлеканаламі. Наладжванню гэтых стасункаў прэс-службе «Салідарнасці» пад кіраўніцтвам Ежы Урбана дапамагалі амерыканскія кансультанты, якія, як прызнаў праз пяць гадоў сам Урбан, былі супрацоўнікамі ЦРУ.
Пасля ўвядзення ваеннага становішча ў краіне ў
Дзяржаўны польскі друк у 1980-я гг. працягваў актыўную агітацыйную дзейнасць, накіраваную на выхавання грамадзян у духу камуністычных ідэалаў. Друкаваныя і электронныя СМІ ПНР засяроджвалі ўвагу на дасягненнях гаспадаркі дзякуючы дапамозе ў межах Савета эканамічнай узаемадапамогі, пашыралі прапаганду ідэй пралетарскага інтэрнацыяналізму.
У перыяд з 1980 па
У параўнанні з беларускім савецкім друкам таго перыяду у друку ПНР мелася значна больш крытычных артыкулаў, якія тычыліся ўнутранай сацыяльна-эканамічнай палітыкі. Аднак у лепшых традыцыях сацыялістычнай прэсы асуджалася пераважна мясцовае кіраўніцтва, цэнтральная ўлада не закраналася. Напрыклад, вядомы журналіст «Народная трыбуна» Ян Падоскі ў артыкуле «Яшчэ шмат марнатраўства» сцвярджаў, што галоўнай прычынай інфляцыі з'яўлялася не заганная эканамічная палітыка ўраду, а марнатраўства рэгіянальных чыноўнікаў. Аднак, сустракаліся і матэрыялы, якія наводзілі чытача на сур'ёзны роздум. Напрыклад, у артыкуле карэспандэнта газеты «Штандар моладзі» Зоф'і Кшыжаноўскай «Вучыцца, каб шукаць» узгадваліся тыя часы, калі прафесія інжынера лічылася прэстыжнай і высока аплачвалася, чаго, маўляў, нельга сказаць пра бягучы час. Выснова напрошвалася сама сабой – дзяржава не заахвочвае атрымання маладымі людзьмі вышэйшай адукацыі, а нізкі заробак зніжае кваліфікацыйны ўзровень спецыялістаў. Адпаведна, маўляў, такія спецыялісты будуць спрыяць з'яўленню спецыялістаў з яшчэ больш нізкім прафесійным узроўнем.
У датрансфармацыйны перыяд ні цэнтральны, ні рэгіянальны польскі друк не ўзгадвалі апазіцыю, нібыта яе наогул не існавала. Аднак нават у галоўным органе ЦК ПАРП газеце «Народная трыбуна» ўжо з'яўляліся артыкулы, у якіх усведамлялася непапулярнасць камуністычных ідэй сярод палякаў, напрыклад, «Новыя сярод нас» Тадэвушы Струмфа, «Думкі пра інтэлігенцыю» Вітальда Наўроцкага.
Шмат увагі надавалася дасягненням у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, навукі і культуры. Ім прысвячаліся адпаведныя рубрыкі ў газетах «Гаспадарчае жыццё», «Культура», «Літаратурнае жыццё», «Культурны штогоднік» і г. д. Досыць часта змест гэтых матэрыялаў падаваў спрошчаную карціну рэальнасці, паказваў толькі станоўчы бок падзей.
Самым папулярным спартыўным выданнем ПНР была спецыялізаваная газета «Спорт». Якасны ўзровень матэрыялаў яе журналістаў зрабіў гэтае выданне агульнанацыянальным.
Як сведчылі даследаванні Кракаўскага цэнтра вывучэння сродкаў камунікацыі, толькі кожны сёмы журналіст трапляў пад катэгорыю «маладога спецыяліста» (г. зн. да 50 гадоў). 60 % журналістаў былі жанчыны. 80 % – беспартыйныя. Даследаванні сведчылі пра нізкі прэстыж прафесіі журналіста ў грамадстве з-за празмернай падпарадкавання ідэалогіі, слабых умоў для творчай рэалізацыі, нізкай матэрыяльнай і сацыяльнай забяспечанасці. Такім чынам, аснову журналісцкага корпуса складалі энтузіясты, для якіх служэнне грамадскасці было вышэйшым за матэрыяльную ўзнагароду.
Тым не менш, напрыканцы 1980-х гг. нават журналісцкі энтузіязм не мог спыніць падзенне грамадскага даверу да дзяржаўнага друку і росту даверу «прэсе пратэсту» — выданням «Салідарнасці» і каталіцкіх згуртаванняў, якія, прынамсі, па змесце матэрыялаў досыць нязначна адрозніваліся.
Асобна трэба адзначыць і такую сферу друку ПНР, як рускамоўныя выданні. Часцей за ўсё гэта былі галіновыя часопісы, якія рыхтаваліся на базе польскіх міністэрстваў і ведамстваў: «Вестник польской экономики», «Журнал польской Академии наук», «Польские новые книги», «Польский экономический обзор», «Польский экспорт-импорт», «Современное польское право», «Обзор польской техники», «Современная польская школа», а таксама агульнатэматычныя часопісы «Польское обозрение», «Современная Польша». Праз гэтыя выданні ўлады ПНР, зацікаўленыя ў эканамічным супрацоўніцтве з СССР, імкнуліся падтрымліваць добрыя інфармацыйныя стасункі з ЦК КПСС. Адначасова вышэйзгаданыя рускамоўныя выданні выконвалі рэкламныя функцыі, маючы мэтай зацікавіць савецкіх спецыялістаў распрацоўкамі польскіх навукоўцаў і, як вынік, працягнуць эканамічнае супрацоўніцтва на новым узроўні.
Мелася ў ПНР і адзінае беларускамоўнае выданне — газета «Ніва» (аналаг беларускай газеце «Голас Радзімы»).
Такім чынам, у ПНР у датрансфармацыйны перыяд выдавалася 87 штодзённых газет агульным тыражом 10 млн экз. і 2850 штотыдёвікаў, штомесячнікаў, бюлетэняў ды іншых перыядычных выданняў агульным тыражом 30 млн экз. Важнейшыя газеты выдаваліся ў Варшаве. Да іх належалі: орган ЦК ПАРП «Народная трыбуна» (тыраж — 633 тыс. экз.), орган Цэнтральнага савета прафсаюзаў «Голас працоўных» (165 тыс. экз.), орган Галоўнага камітэта Аб'яднанай сялянскай партыі «Дзённік народны» (180 тыс. экз.), орган Міністэрства нацыянальнай абароны «Жаўнер вольнасці» (100 тыс. экз.), «Спартыўны агляд» (205 тыс. экз.), орган польскіх харцэраў (піянераў) «Свет моладзі» (420 тыс. экз.), орган Федэрацыі сацыялістычных саюзаў польскай моладзі «Штандар маладых» (207 тыс. экз.). Буйнейшыя штотыднёвікі з'яўляліся пераважна органамі тых ці іншых дзяржаўных устаноў. Да іх належылі: "Палітыка" (245 тыс. экз.), "Культура" (110 тыс. экз.), орган Галоўнага палітычнага упраўлення Войска Польскага «Жаўнер польскі» (114 тыс. экз.), орган Таварыства польска-савецкага сяброўства «Узаемнасць» (120 тыс. экз.). Буйнейшым штомесячным часопісамі лічыўся тэарэтычны орган ЦК ПАРП «Новыя дарогі» (80 тыс. экз.). Галоўнай крыніцай унутранай і міжнароднай інфармацыі было Польскае агенцтва друку, заснаванае ў
Што ж тычыцца аўдыёвізуальных СМІ ПНР, дык іх структуру нельга назваць занадта складанай. Функцыянаваннем радыё і тэлебачання кіраваў Дзяржаўны камітэт па справах польскага радыё і тэлебачання, які з
На пачатку
Наступны ўдар быў нанесены па цэнзуры, якая ў часы ПНР была выключна дзейсным і непасрэдным рэгулятарам прэсы. Так, згодна дэкрэта
У той перыяд прэзідэнт Асацыяцыі польскіх журналістаў (аналаг недзяржаўнай Беларускай асацыяцыі журналістаў) Стэфан Браткоўскі, выступаючы на пасяджэнні Сусветнага камітэта свабоды слова, звярнуўся за дапамогай да замежных інвестараў: «Мы заваявалі свабоду слова. Цяпер для Польшчы патрэбны інтэлектуальны план Маршала настолькі ж старанна распрацаваны, як і план высадкі на Месяц. Патрэбны выкладчыкі, кансультанты, падручнікі, бібліятэкі, друкарскае абсталяванне...»
Рашэнні «Круглага стала» не толькі паспрыялі скасаванню ранейшай назвы дзяржавы — Польская Народная Рэспубліка і прыняццю новай — Рэспубліка Польшча. Яны знаменавалі і фактычны сыход з палітычнай арэны кіруючай Польскай аб'яднанай рабочай партыі. Разам з ПАРП спыніў сваё існаванне і партыйны друк — каля 100 выданняў, якія складалі палавіну агульнаганацыянальнага тыражу. Захаваліся толькі тыя газеты, якія заўсёды арыентаваліся ў сваіх матэрыялах на шырокія колы насельніцтва – «Рабочая трыбуна» (Катовіцы), «Газета Кракаўская» (Кракаў) і «Газета Познаньская» (Познань). Цяпер, праўда, яны выходзяць без сімвала партыйнай прыналежнасці на першай паласе — «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!».
Цэнтральны орган ПАРП газета «Народная трыбуна», якая лічылася найбольш інфармацыйным і аналітычным выданнем у краіне, зачынілася з-за спынення крыніц фінансавання. У яе апошнім нумары на першай паласе быў змешчаны выразны слоган "Без грошай няма прэсы". Амаль адразу з'явілася газета, якую прынята лічыць яе пераемніцай, – «Трыбуна», рэдакцыя якой таксама дакляравала сваю палітычную прыхільнасць сацыялістычным ідэалам. Аднак якасны ўзровень матэрыялаў «Трыбуны» значна саступаў яе папярэдніцы.
Пасля закрыцця Галоўнага ўпраўлення па кантролю за друкам, публікацыямі і відовішчамі, пасля ліквідацыі цэнзурнага нагляду ў краіне пачаўся сапраўдны інфармацыйны «бум». Толькі зімой 1989–1990 гг. з'явілася больш за 600 выданняў, пераважна камерцыйнага характару. Першапачаткова камерцыйная прэса прыносіла вялікія прыбыткі пры мізэрных высілках выдаўцоў на яе стварэнне. Стомлены за гады «сацыялістычнага будаўніцтва» аднастайнай прэсай, польскі чытач ахвотна набываў порнавыданні і «жоўтыя» газеты. Сярод тэхнічнай інтэлігенцыі значным попытам карыстаўся спецыялізаваны друк, найперш выданні, прысвечаныя камп'ютэрным сістэмам. Менавіта тое, што спецыялізаваны друк заняў сваю нішу і займеў трывалую аўдыторыю, дапамагло яму перажыць крызіс 1992–1993 гг., спароджаны скарачэннем паставак расійскай паперы ў выдавецтвы і адпаведна ростам яе кошту.
Наогул, як адзначаў у сваіх артыкулах вядомы журналіст-аналітык газеты «Рэха Кракава» Рафал Скапскі, пасля абвяшчэння свабоды слова падача навін у польскім друку набыла адценне празмернай камерцыйнасці, пагоні за сенсацыяй. Рэдакцыйная палітыка засяроджваецца на дасягненні любымі сродкамі дзвюх задачах – пашырэнне чытацкай аўдыторыі і павелічэнне рэкламных паступленняў. І хоць сцвярджалася, што такім чынам польскі друк набліжаецца да амерыканскай і заходнееўрапейскай мадэлі, яе адцуранне ў шырокіх колах грамадства фіксавалася сацыялагічнымі апытаннямі. Нездарма карэспандэнт газеты «Трыбуна» Марэк Крупа ў артыкуле «Тут ляжыць пахаваны цэнзар» даказваў, што праявы свабоды слова накладваюць на журналіста дадатковыя этычныя абавязкі.
Яшчэ большы рэзананс у грамадстве выклікаў артыкул прафесара Йельскага універсітэта, амерыканца польскага паходжання Томаша Глобана-Класа «Паміж цэнзурай і свабодай» у газеце «Палітыка». З пункту гледжання Глобана-Класа, каб пераадолець хаос, які ахапіў польскі друк пасля вызвалення ад камуністычнага і адначасова ад маральнага кантролю, неабходна выпрацаваць кодэкс гонару журналіста. За ўзор прапаноўваўся кодэкс фінскіх журналістаў. Гэты збор уключаў 12 правілаў:
«1. Твой абавязак – служэнне праўдзе і справядлівасці.
2. Паважай рэпутацыю, гонар і правы кожнага чалавека.
3. Трымайся фактаў, нават калі яны не вельмі прыемныя.
4. Адрознівай каментарый ад інфармацыі.
5. Не рабі агульных высноў, памятай пра сваю адказнасць за словы і абразы.
6. Памятай: абвінавачванне – не прысуд, а ты не суддзя.
7. Памятай аб правільным напісанні імёнаў і прозвішчаў.
8. Захоўвай сям'ю.
9. Абараняй свабоду збора і распаўсюджвання інфармацыі.
10. Не пішы супраць сваіх перакананняў.
11. Памятай, што паводле тваіх паводзін людзі будуць меркаваць пра ўсю прафесію.
12. Думай! Узважай! Правярай!»
На жаль, і па сённяшні дзень у Польшчы афіцыйна не зацверджаны кодэкс паводзін журналіста. Але нефармальна дзясяткі рэдакцый у сваёй дзейнасці прытрымліваюцца кодэкса, прапанаванага Томашам Глобанам-Класам. Ва ўсялякім выпадку, няма сумненняў, што на прапанаваны варыянт кодэкса звярнулі сур'ёзную ўвагу рэдакцыі тых выданняў, якія здолелі захаваць сваю аўдыторыю ў цяжкі перыяд трансфармацыі, найперш «Газета выбарчая», «Палітыка», «Рэспубліка» і інш.
Адначасова з палітычнай легалізацыяй «Салідарнасці» атрымалі магчымасць выйсці з падполля і яе шматлікія выданні. У 1991–1994 гг. яны складалі аснову друкаваных СМІ. У гэты перыяд імі мэтанакіравана праводзілася палітыка «гістарычнай рэвізіі», згодна якой чатыры дзесяцігоддзя ПНР аналізаваліся як эпоха «нацыянальных бедстваў». Самым папулярным патрабаваннем журналістаў, якія сімпатызавалі «Салідарнасці», у той перыяд было – асудзіць на турэмнае зняволенне былога кіраўніка ПНР Войцэха Ярузэльскага за ўвядзенне ў 1981 г . ваеннага становішча. Таму падрабязна асвятляліся юрыдычныя працэдуры прыцягнення Ярузэльскага да судовай адказнасці. І хаця рэальных вынікаў тыя працэдуры не далі, але стваралі ў краіне атмасферу «рэальнай помсты» ўсім, хто меў хоць нейкае дачыненне да ПАРП і тагачасных польскіх спецслужбаў.
Але ўжо ў першай палавіне 1990-х гг. адбываецца раскол сярод лідэраў «Салідарнасці». Абраны прэзідэнтам Лех Валенса пакрысе аддаляецца ад былых паплечнікаў. Яго рупарам стала старэйшая газета прафсаюза «Штогоднік Салідарнасці». Былы рэдактар гэтай газеты Тадэвуш Мазавецкі быў абраны прэм'ер-міністрам, а пасля сваёй адстаўкі перайшоў у апазіцыю да Валенсы і абраў сваім рупарам газету «Рэспубліка». А колішнія дарадцы Валенсы Адам Міхнік, Іржы Курань і Браніслаў Герэмек згуртаваліся вакол выдання «Газета выбарчая».
У1992 г . спыніўся друк значнай часткі рускамоўных выданняў. Засталіся тыя, існаванне якіх не фінансавалася і не заахвочвалася дзяржавай, – пераважна органы праваслаўных згуртаванняў. Затое павялічылася колькасць беларускамоўных выданняў. Акрамя «Нівы», з'явіліся «Беларускія навіны» (бюлетэнь Беларускага дэмакратычнага аб'яднання), «Праваслаўе ў Беларусі і ў свеце», «ФОС» (штоквартальны часопіс Брацтва праваслаўнай моладзі Беластоцка-Гданьскай епархіі).
Пасля заканчэння першага перыяду трансфармацыі інфармацыйнай прасторы, які польскі даследчыкі датуюць1994 г ., высветлілася, што такія грамадска-палітычныя штотыднёвікі як «Палітыка», «Наўпрост», «Права і жыццё» не толькі не страцілі сваёй аўдыторыі ў параўнанні з папярэднім перыядам, але і павялічылі тыраж. Павялічыўся тыраж і ў «старых» часопісаў для жанчын – «Сяброўка» (да 1,5 млн экз.), «Кабета і жыццё» (да 400 тыс. экз.). Практычна нязменным застаўся тыраж цэнтральнага органа Войска Польскага «Польшча ўзброеная» (50 тыс. экз., аналаг беларускай газеты «Во славу Родины», да 1991 г . меў назву «Жаўнер вольнасці»).
Сёння ў Польшчы зарэгістравана каля 1000 выданняў. Гэта на 200 адзінак менш, чым на Беларусі, пры тым што па колькасці насельніцтва Польшчы пераважае ў 4 разы. У мінулым годзе, згодна даследаванням аўтарытэтнага Цэнтра друказнаўства Ягелонскага універсітэта, рэйтынг папулярнасці газет і часопісаў вызначаўся наступным чынам.
Газеты:
1. «Газета выбарчая».
2. «Рэспубліка».
3. «Штадар моладзі».
4. «Суперэкспрэс».
5. «Жыццё Варшавы».
6. «Экспрэс вячэрні».
7. «Трыбуна».
8. «Кур'ер Польскі».
9. «Грамада».
Штотыднёвікі:
1. «Сяброўка».
2. «Параднік хатні».
3. «Ціна».
4. «Не!»
5. «Кабета і жыццё».
6. «Наўпрост».
7. «Твой стыль».
8. «Палітыка».
9. «Брава!»
10. «Тэлетыдзень».
Штодзённы друк, агульнанацыянальныя і рэгіянальныя газеты, налічвае 83 назвы і мае агульны тыраж 4 млн экз.
Лідэр рэйтынгу папулярнасці – «Газета выбарчая» – выдаецца з 8 мая1989 г . Агульны тыраж 700 тыс. экз. Газета мае тры выпускі – агульнанацыянальны, для Варшавы, для 17 буйнешых гарадоў краіны – а таксама дадатковыя каляровыя выданні: «Газета на уік-энд», «Газета святочная», «Газета тэлевізійная», «Газета камп'ютэрная». У будні яе выпуск складае 22 паласы, на уік-энд – 100 палос. Яе рэдактар – Адам Міхнік – належаў да заснавальнікаў «Салідарнасці», доўгі час быў дарадцам Леха Валенсы, а пасля пераходу ў апазіцыю – адзін з лідэраў партыі Унія дэмакратычна. Да гонару яе кіраўніцтва, «Газета выбарчая» функцыянуе без удзелу замежнага капіталу. Перадольваць фінансавыя складанасці дапамагае ўтворанае ёй акцыянернае таварыства «Асора», якое, акрамя выпуску газеты, займаецца разнастайнай выдавецкай дзейнасцю. «Газета выбарчая» першая ў краіне ўкараніла камп'ютэрнае абсталяванне. Штат налічвае 300 журналістаў. Рэдакцыя мае ўласных карэспандэнтаў у еўрапейскіх сталіцах, а таксама Нью-Йорку, Каіры і Тэль-Авіве.
Другое месца ў рэйтэнгу займае газета «Рэспубліка», якая ў сваіх матэрыялах адлюстроўвае пазіцыі партыі «Паразуменне цэнтр». Галоўны рэдактар – Даніэль Фікус. Фарматам, шрыфтам, вёрсткай і тэматыкай выданне нагадвае «Белорусскую деловую газету». «Рэспубліка» пачала выдавацца як урадавы веснік у часы ваеннага становішча, аднак з 14 студзеня1992 г ., калі рэдакцыйны склад кардынальна змяніўся, газета змяніла ідэйны накірунак і сёння з'яўляецца недзяржаўным выданнем цэнтрысцкай арыентацыі. Газета выпускае дадаткі, якія ўкладаюцца непасрэдна ў нумар: «Эканоміка і рынак», «Заўтра ў суботу», «Навука і тэхніка», «Турызм і кантакты». Яны лічацца бясплатнымі дадаткамі, для больш зручнага карыстання газетай дадатак кожнай тэматыкі мае свой колер. Дарэчы, такім чынам рэдакцыя эканоміць грашовыя сродкі, бо рознакаляровая газетная папера ў польскіх друкарнях каштуе значна танней за белую. Са студзеня 1994 г . газета займела яшчэ адзін дадатак часопіснага тыпу – «Арс Эротыка».
Варта зазначыць і некаторыя своеасаблівасці іншых газет, якія займаюць высокія пазіцыі ў рэйтынгу. Так, «Штандар моладзі» – аналаг беларускай газеты «Переходный возраст», але выдаецца штодзень. «Жыццё Варшавы» – аналаг «Вечернего Мінска». Газета выходзіць з1945 г ., мае 4 штодзённых рэгіянальных дадаткі, агульны тыраж – 9 млн экз. «Экспрэс вячэрні» – аналаг беларускай газеты «Рэспубліка». Яе штодзённы тыраж – 150 тыс. экз., а ў суботу і нядзелю – 400 тыс. экз. Гэтая агульнанацыянальная газета была куплена ў 1991 г . прафсаюзам «Салідарнасць» і сёння выдаецца яго Фондам Прэсы.
Што тычыцца штотыднёвікаў, дык сёння ў Польшчы выдаецца 188 нацыянальных і рэгіянальных выданняў такога тыпу агульным тыражом 11 млн экз. Кожнае з выданняў, якія займаюць першыя пазіцыі ў рэйтынгу папулярнасці, таксама мае пэўныя аналагі. Напрыклад, штотыднёвік «Сяброўка» фарматам, вёрсткай і тэматыкай нагадвае амерыканскі часопіс для дзяўчат-падлеткаў «Seventeen» («Сямнаццаць»). «Параднік хатні» — аналаг германскага часопіса «Бурда».
Ілюстраваны часопіс «Не!» (рэдактар – журналіст Ежы Урбан, які займаў пасаду прэс-сакратара ў «Салідарнасці» і ва ўрадзе Мечыслава Ракоўскага) відавочна мае за ўзор французскі сатырычны штотыднёвік «Канар Аншэнэ». Пазіцыя журналістаў «Не!» грунтуецца на пастаянных выступленнях супраць каталіцкага клерыкалізму, гвалту любой ідэалогіі, крытыцы палітыкі ўрада і прэзідэнта. Часопіс быў заснаваны ў1990 г ., яго тыраж — 1 млн экз.
Аналітычныя выданні «Наўпрост» і «Палітыка» амаль не адрозніваюцца фарматам і вёрсткай ад амерыканскага часопіса «Тіmе» («Час»). Гэта элітарныя часопісы, разлічаныя на інтэлектуальнага чытача, які цікавіцца актуальнымі пытаннямі палітыкі, эканомікі, культуры, філасофіі.
Часопіс «Палітыка» быў заснаваны ў1956 г . пастановай ЦК ПАРП з мэтай пераадолення «крызісных з'яў у журналістыцы». Яго лідэрства на газетна-часопісным рынку абумоўлена высокай якасцю матэрыялаў, сярод якіх асабліва вызначаюцца артыкулы Даніэля Пасэта, Кшыштафа Цепліца, Ежы Вальдарфа. Праблематыка выдання мае крытычную скіраванасць, разам з тым ёй уласцівы канструктыўны прагматызм. Правакуючы дыскусіі з урадавымі чыноўнікамі, выданне не апускаецца да ўзроўню збіральніцы плётак і скандалаў. Рэклама займае 10–15 % часопіснай плошчы. Тыраж «Палітыкі» апошнія гады практычна не змяняецца і складае каля 320 тыс. экз.
Рэдакцыя часопіса «Наўпрост» у праблематыцы сваіх публікацый болей арыентуецца на дзелавых людзей, якія імкнуцца самастойна зразумець сутнасць і механізм перамен у палітыцы і эканоміцы. Галоўная рубрыка – «Бізнес, людзі, грошы», у якой чытача знаёмяць як з асобамі найбольш паспяховых бізнесменаў, так і з вопытам па наладжванню прыватнага прадпрымальніцтва. У часопісе працуюць такія добра вядомыя ў Польшчы журналісты, як Аляксандра Якубоўскі і Стэфана Кісілеўскі. Асноўная крыніца фінансавання — рэклама, якая займае да 50 % часопіснай плошчы.
Не займаюць высокія пазіцыі ў рэйтынгу папулярнасці, але маюць значную аўдыторыю выданні так званай «хобі-прэсы». Да іх належаць штодзённыя газеты «Папкорн» (маладзёжная, 545 тыс. экз.) і «Плёткі-анекдоткі» (30 тыс. экз.). Сюды ж далучаюць выданні, прысвечаныя пытанням парапсіхалогіі – часопісы «Невядомы свет» (70 тыс. экз.), «Не з той зямлі» (220 тыс. экз.). Так званая «эратычная прэса» налічвае звыш 20 выданняў – у асноўным гэта філіялы нямецкіх часопісаў.
Асобнае месца сярод «хобі-прэсы» займаюць выданні, арыентаваныя на чытачоў з асяродка так званых «новых палякаў» — гэта ілюстраваныя часопісы для мужчын «Міліярдэр», «Аўта», «Глоб-24», часопісы для жанчын «Луіза», «Дыяна» і інш. Невялікія тыражы (30–35 тыс. экз.) маюць спецыялізаваныя інфармацыйна-фінансавыя штотыднёвыя газеты «Газета банкаўская», «Гелда», «Бізнэс-рынкі ўсходнія». Акрамя іх, выходзіць каля 100 інфармацыйна-рэкламных газет і бюлетэняў.
Трывалыя пазіцыі займае ў інфармацыйнай прасторы Польшчы рэгіянальны друк. У той час, як за 10 гадоў трансфармацыі адбылося скарачэнне агульнанацыянальных выданняў (на 10–15 %), колькасць штодзённых рэгіянальных газет, наадварот, павялічылася – з 38 у1990 г . да 46 у 2000 г . Не ў апошнюю чаргу звязана гэта з тым, што ў Польшчы не назіраецца рэзкага дысбалансу ва ўзроўні культурнага жыцця і дабрабыту паміж сталіцай і перыферыяй. Таму сталічныя журналісты не лічаць для сябе заганным пераходзіць на працу ў правінцыйнае выданне. Сёння самая масавая штодзённая рэгіянальная газета – «Газета Кракаўская» (90 тыс. экз.).
Трансфармацыя інфармацыйнай прасторы практычна не закранула каталіцкі друк, які па-ранейшаму налічвае звыш 40 выданняў. У першай палавіне 1990-х гг. яго ўплыў у грамадстве адчуваўся досыць значна. Напрыклад, калі ў студзені1993 г . Сейм прыняў закон, які забараняе аборты, многія палітычныя назіральнікі палічылі гэтую падзею яўнай перамогай касцёла і каталіцкага друку. Аднак паколькі апазіцыйныя думкі, якія былі актуальнымі ў часы «ваеннага становішча», пасля абрання Леха Валенсы ў 1990 г . прэзідэнтам сталі афіцыйнымі, цікавасць да каталіцкіх выданняў рэзка зменшылася. Шырокую грамадскасць больш не цікавіла ў каталіцкім друку тое, што яна магла прачытаць на старонках свецкіх газет. У выніку колькасць падпісчыкаў істотна скарацілася. Каб вярнуць колішнюю папулярнасць, выдаўцы і журналісты каталіцкіх выданняў паспрабавалі ўжыць прыём, які забяспечваў ім поспех раней — пачалі крытыкаваць урад і прэзідэнта Валенсу. Вынікам такой палітыкі стала паражэнне правых на выбарах 1995 г . і абранне прэзідэнтам былога камуніста Аляксандра Кваснеўскага.
У адпаведнасці з новымі ўказаннямі Ватыкана ў другой палавіне 1990-х гг. каталіцкі друк змякчыў сваё стаўленне да ўлады. Быў выпрацаваны новы курс – яго абвясціла рэдакцыя тыднёвай газеты «Штогоднік прыхаджаніна», якая дакляравала неўмяшальніцтва ў палітычнае жыццё краіны і засяроджанасць на духоўным развіцці звычайнага прыхажаніна. «Штогоднік прыхаджаніна» быў невыпадкова абраны Ватыканам для такой ролі. Гэтае выданне – флагман каталіцкага друку Польшчы. Яно ўтварылася ў1945 г . у Кракаве. Амаль 50 гадоў яго ўзначальвае Ежы Туровіч – блізкі сябра Папы Рымскага. Артыкулы газеты прысвечаны сацыяльным праблемам, пытанням гісторыі, культуры і рэлігіі. Сёння яго тыраж складае 150 тыс. экз.
Дзякуючы новай палітыцы Ватыкана каталіцкія выданні, якія перанялі курс «Штогодніка прыхаджаніна», не змяняючы істотна фармат і афармленне сваіх нумароў, за кошт тэматыкі забяспечылі сабе трывалую аўдыторыю. Найбольшых поспехаў дамаглася штодзённая газета «Дзённік каталіцкі» (тыраж – 60 тыс. экз., на уік-энд – 140 тыс. экз.).
Не пахіснуліся пазіцыі і спартыўных выданняў. Яны змянілі ўладальнікаў — замест дзяржаўных устаноў цяпер належаць розным акцыянерным таварыствам. У іх дадалося ілюстрацый. Як на пачатку перыяду трансфармацыі, так і цяпер вялікай папулярнасцю карыстаюцца штодзённыя газеты «Футбол», «Спартсмен», «Бокс», «Геркулес», рэгіянальныя часопісы «Спорт» (Катовіцы), «Спартыўны агляд» (Варшава).
Напрыканцы 1990-х гг. у польскім грамадстве стала назірацца падзенне цікавасці да штодзённай прэсы. Гэты сумны працэс назіраецца і па сённяшні дзень. Прааналізаваўшы шматлікія сацыялагічныя апытанні, прафесар Сілезскага універсітэта (Катовіцы) Марыян Геруль вызначыў чатыры асноўныя прычыны, з-за якіх адбываецца гэты працэс.
Па-першае, збядненне значнай часткі насельніцтва ў выніку эканамічных пераўтварэнняў і адначасвы рост кошту на газеты.
Па-другое, актыўная канкурэнцыя за аўдыторыю з боку электронных СМІ. Інфармацыя па радыё і тэлебачанні, як меркавалі многія рэспандэнты, нічога не каштуе, да таго ж, маўляў, абывацелі не любяць, калі прымушаюць думаць, яны любяць, каб іх забаўлялі, а ў тэле- і радыёканалаў для гэтага непараўнальна больш магчымасцяў, чым у друкаваных СМІ.
Па-трэцяе, новыя ўмовы працы на капіталістычным прадпрыемстве зменшылі колькасць вольнага часу, які раней людзі адводзілі на чытанне газет.
Па-чацвёртае, пры вялікім выбары выданняў пераважная большасць з іх змяшчае неглыбокую малацікавую інфармацыю. А таксама рэспандэнтаў раздражняе празмерная колькасць рэкламы на старонках выданняў.
Не дзіва, што ва ўмовах падзення цікавасці да айчынных СМІ ў замежных інвестараў з'яўляецца больш магчымасцяў для ўсталявання кантролю над інфармацыйнай прасторай Польшчы. Першапачаткова пранікненне замежнага капіталу ў польскія СМІ адбывалася ў рамках «працэса інтэрнацыяналізацыі». Першым яго праектам стала выданне новага эканамічнага штотыднёвіка «Газета банкаўская» (35 тыс. экз.) сумесна з французскім агенцтвам фінансава-эканамічнай інфармацыі «Еўраэкспансія».
У1991 г . ўрад, сфармаваны з прадстаўнікоў «Салідарнасці», добра ўсведамляючы значнасць кантролю над друкам для палітычнай стабільнасці ў краіне і добра памятаючы вопыт сваёй барацьбы за ўладу, прыняў рашэнне, якое павінна было застрахаваць польскія СМІ ад замежнага кантролю. Ім была вызначана доля – не больш 33 % – валодання замежнымі інвестарамі акцый сродкаў масавай інфармацыі.
Але, як засведчыў пазнейшы вопыт, эйфарыя ад такога рашэння аказалася неабгрунтаванай. Замежны капітал знайшоў магчымасць абысці гэтую перашкоду – здзелкі заключаліся праз падстаўных асоб, якія мелі польскае грамадзянства.
Менавіта такім чынам быў створаны ў1992 г . выдавецкі кааператыў «Фенікс Інтэрмедыя» ў Вроцлаве. Хаця гэты кааператыў, згодна статута, узначальваюць палякі, яны цалкам падначальваюцца замежным інвестарам. «Фенікс Інтэрмедыя» спецыалізуецца на выданні ілюстраваных часопісаў для жанчын і моладзі, а таксама рэкламных праспектаў. Іх самы паспяховы праект – тыднёвік «Дзяўчына» (тыраж – 500 тыс. экз.).
У сярэдзіне 1990-х гг. пад кантроль французскага медыямагната Эрсана трапілі буйнейшыя выдавецтвы «Рэспубліка» і «Агора». Акрамя таго, пры значным удзеле капіталаў выдавецкага Дома Эрсана арганізавана фірма «Польская прэса», якая выдае папулярныя рэгіянальныя газеты: у Кракаве «Тэмп» (75 тыс. экз.), у Лодзі «Дзённік Лодзкі» (63 тыс. экз.) і «Экспрэс ілюстраваны» (50 тыс. экз.), у Гданьску «Дзённік Балцкі» (80 тыс. экз.) і «Вечар узбярэжжа» ( 45 тыс. экз.), у Катовіцах «Дзённік заходні» (31 тыс. экз.).
Гэтыя тыражы, вядома, цяжка параўнаць з тыражамі штотыднёвікаў «Тэлемагазін» (2 млн 100 тыс. экз.) і «Тэлетыдзень» (1 млн экз.), якія належаць нямецкаму канцэрну Бартэльсмана, або штотыднёвіка «Супер ТБ» (1 млн 900 тыс. экз.), які змяшчае праграмы кабельнага тэлебачання і належыць германскаму канцэрну Баўэра.
Амерыканскія інвестары пранікалі на газетна-часопісны рынак Польшчы першапачаткова з дабрачыннымі мэтамі — яны за свой кошт стваралі найноўшыя тыпаграфіі шматкаляровага друку, як, напрыклад, фірма «Дэнэлі і Санз» у Кракаве. Інвестарамі прызначаліся расцэнкі за паслугі, згодна якім польскім выданням было выгадней друкавацца ў іх тыпаграфіях. Але праз пару гадоў, калі пазачыняліся польскія тыпаграфіі, знік канкурэнтны фактар, замежныя выдавецтвы павысілі кошты на свае паслугі. Каб аплаціць іх, рэдакцыі выданняў былі вымушаны пакрысе перадаваць частку сваіх акцый амерыканскім інвестарам. Адпаведна новыя ўладальнікі акцый атрымалі магчымасць істотна ўплываць на рэдакцыйную палітыку амаль усіх аўтарытэтных выданняў Польшчы. Такім чынам, напрыканцы перыяду трансфармацыі, як пісаў у артыкуле «Сем хвілін з гадзіны» карэспандэнт «Газеты выбарчай» Марэк Рудзінскі, кіраванне галоўнымі рычагамі фарміравання грамадскай думкі аказалася далёка за межамі Польшчы.
Акрамя набыцця акцый выданняў, кантроль над інфармацыйнай прасторай Польшчы ажыццяўляўся і праз выданне польскамоўных версій папулярных замежных часопісаў. Напрыклад, ілюстраваныя часопісы для жанчын «Ціна» (тыраж – 1 млн 600 тыс. экз.) і «Най» (1 млн 300 тыс. экз.) – гэта версіі нямецкіх часопісаў, якія выдаюцца канцэрнам Бартэльсмана. Акупляюцца польскамоўныя версіі за кошт рэкламы, бо, напрыклад, фотаздымак на вокладчы «Най» каштуе 11 тыс. дол.
Крыху іншай была схема, згодна якой замежныя інвестары атрымалі кантроль над значнай часткай аўдыёвізуальных СМІ. Бо яны не горш за польскае палітычнае кіраўніцтва разумеюць, што электронныя СМІ – гэта не толькі моцны сродак прапаганды, але і камерцыйнага поспеху. Не дзіва, што за кантроль над гэтай сферай інфармацыйнай прасторы адбывалася жорсткая барацьба. Для замежных інвестараў гэтая задача палегчылася тым, што са студзеня1990 г ., з афіцыйна абвешчанага пераходу да рынкавай эканомікі, польскія радыё і тэлебачанне пазбавіліся дзяржаўных датацый. Пазней рэзка знізіліся паступленні ад абанентскай платы ў сувязі з падзеннем даходаў пераважнай часткі насельніцтва. Змушанае да радыкальнай эканоміі, кіраўніцтва польскага тэлебачання адмовілася ад вытворчасці мастацкіх фільмаў і серыялаў, утрымання васьмі аркестраў, сеткі ўласных карэспандэнтаў за мяжой, студыі дакументальных фільмаў.
У другой палавіне1990 г . Сейм даў дазвол на продаж 49 % акцый ад агульнага капіталу тэлебачання і на павелічэнне аб'ёму рэкламы ў эфіры. Пачала ўкараняцца новая канцэпцыя, заснаваная на падзеле статуса і функцый двух тэлеканалаў: першы, дзяржаўны, прымае на сябе інфармацыйныя, культурныя і асветніцкія функцыі; другі, камерцыйны, выконвае забаўляльныя функцыі і за кошт размяшчэння рэкламы зарабляе як на сваю дзейнасць, так і першага канала. Пачынаецца продаж эфірнага часу другога канала, на ім з'яўляюцца праграмы, аплачаныя спонсарамі. Ахвотнікаў інвеставаць сродкі ў тэлебачанне з'явілася столькі, што за першы год трансляцыі другога канала яго вяшчанне павялічылася з 5 гадзін у суткі да 17.
Самымі папулярнымі, згодна сацыялагічных даследаванняў, перадачамі гэтага перыяду былі: выпуск навін «CNN – Headline News» з сурдаперакладам, 5-хвілінныя заняткі універсальнага курса англійскай мовы, перадача для хатніх гаспадын «Як мы гатуем?» (тэлеверсія рэцэптаў з нямецкага часопіса «Бурда»), выпуск навін для прадстаўнікоў дзелавых колаў (агляд штотыднёвіка «Finansial Times») і вячэрняя інфармацыйнгая праграма «Панарама дня». Акрамя таго, у вячэрнім эфіры трансліраваліся пераважна амерыканскія блакбастэры і англійскія серыялы. Правы на трансляцыю прадстаўляла брытанская тэлекампанія «ЕСІС». Як бачым, ва ўмовах адкрытай канкурэнтнай барацьбе з замежнымі вытворцамі польскія тэлевізіёншчыкі аказаліся нездатнымі абарніць свой эфір ад чужой прадукцыі, стварыць канкурэнтаздольныя інфармацыйныя прадукты. З гэтай нагоды вядомы каментатар газеты «Жыццё Варшавы» Юліуш Венжын напісаў у сваім артыкуле: «Тэлебачанне – гэта залатая жыла. Аднак, замест таго, каб распрацоўваць яе самім, ма саступаем яе англічанам!»
Аднак калі тэлекампанія «ЕСІС» выявіла жаданне набыць кантрольны пакет акцый другога канала, гэтая просьба была адхілена Сеймам. Адмова арументавалася трыма прычынамі: па-першае, у сувязі з пагрозай дыктату замежнага капіталу на неканкурэнтаздольным польскім тэлебачанні, па-другое, з-за перспектывы масавага беспрацоўя (штат польскага тэлебачання ў 4 разы перавышаў колькасць супрацоўнікаў у заходнееўрапейскіх тэлекампаніях адпаведнага статуса, і яго планавалі істотна скараціць), па-трэцяе, продаж канала яшчэ не гарантаваў павышэнне якаснага ўзроўню яго праграм.
Тыя ж аргументы выказваліся і тым, хто пазней спрабаваў набыць кантрольны пакет акцый другога канала –– кіраўніцтву французскай тэлекампаніі «Канал плюс», брытанскаму магнату Руперту Мэрдаку, італьянскаму магнату Альфонсу Краўзе. Супраць Краўзе, які меў намер узяць пад кантроль не толькі электронныя, але і друкаваныя СМІ Польшчы, развярнула газетную кампанію ўплывовая «Газета выбарчая». У кожным яе нумары з'яўляліся артыкулы, у якіх жорстка крытыкавалі італьянскага магната і ўзначаленую ім фінансавую групу. Скончылася гэтая кампанія тады, калі Краўзе афіцыйна паабяцаў, што адмаўляецца ад намеру ўкараніцца на польскім інфармацыйным полі, а таксама, маўляў, падорыць калектыву «Газеты выбарчая» востраў у Міжземным моры, калі журналісты больш не стануць цкаваць яго. Рэдакцыя «Газеты выбарчай» ад падарунка адмовілася, але крытыку Краўзе, якая наносіла сур'ёзную шкоду яго гандлёвым інтарэсам, спыніла.
З нашага пункту гледжання, аргументы польскага Сейма не састарэлі і зараз. І хоць пакуль замежныя інвестары не жадаюць набываць акцыі беларускіх тэлеканалаў, аднак трэба мець на ўвазе, што рана ці позна і нашым заканадаўцам давядзецца сутыкнуцца з той жа праблемай, з якой у свой час сутыкнуліся члены Сейма. Існуе небяспека, што замежныя інвестары стануць набываць тэлеканалы суседніх краін не дзеля таго, каб іх развіваць, але каб ліквідаваць як канкурэнтаў.
Пасля няўдачы з набыццём кантрольнага пакета акцый другога канала замежны наступ на польскія электронныя СМІ спыніўся да другой палавіны 1990-х гг. За гэты час з'явіўся шэраг прыватных недзяржаўных тэлестанцый, якія, дзякуючы замежнай дапамозе, займелі магчымасць спадарожнікавай трансляцыі на іншыя краіны і сталі агульнанацыянальнымі каналамі – «Польсат», «Польсат-2» і інш. Эфірны час гэтых спадарожнікавых каналаў займаюць пераважна серыялы, забаўляльныя ток-шоў і мастацкія фільмы. Спадарожнікавыя каналы знаходзяцца пад кантролем, прамым ці ўскосным, замежных інвестараў, якія ўкладвалі грошы ў іх развіццё з моманту ўтварэння. Сваім вяшчаннем 14 спадарожнікавых каналаў ахопліваюць значна большую аўдыторыю, чым 2 дзяржаўныя тэлеканалы. Значна большую аўдыторыю, чым 3 дзяржаўныя радыёканалы, ахопліваюць 10 прыватных радыёстанцый. Кантрольныя пакеты акцый усіх недзяржаўных радыёстанцый належаць прадстаўнікам (вядома, польскага паходжання і грамадзянства) замежных інвестараў. Такім чынам, ёсць падставы сцвярджаць, што значная частка польскіх аўдыёвізуальных СМІ знаходзіцца пад замежным кантролем.
Што тычыцца польскага радыёвяшчання, дык тут жорсткая барацьба ў перыяд трансфармацыі адбывалася не за формы кантролю, а за размеркаванне на FM-хвалях. На пачатку 1990-х гг. на кожную радыёхвалю прэтэндавалі мінімум 3 рыдыёстанцыі, прычым ніводная з іх не мела ліцэнзіі на вяшчанне і дзейнічала «пірацкі». Паколькі органы дзяржаўнага кантролю пачалі барацьбу з «пірацтвам» у радыёэфіры, дык напрыканцы 1990-х гг. радыёхвалі размеркаваліся паміж тымі рэгіянальнымі FM-станцыямі, якія пагадзіліся набыць ліцэнзію. На пачатку сваёй дзейнасці камерцыйныя радыёстанцыі вытрымлівалі жорсткую канкурэнцыю з боку 3 дзяржаўных радыёканалаў, якія слухалі 80 % усёй радыёаўдыторыі. Аднак ужо ў1993 г . дзяржаўнае радыё слухалі 59 % усёй аўдыторыі, а ў 1998 г . – 31 %. Як бачым, гэтая тэндэнцыя нагадвае сітуацыю і ў беларускім радывёвяшчанні –– у барацьбе за аўдыторыю паміж дзяржаўным радыё і FM-станцыямі перамога пакуль засталася за апошнімі.
На пачатак2002 г . у рэйтынг папулярных польскіх радыёстанцый уваходзілі дзяржаўныя «Радыё Біс», «Голас харцараў», «Радыё Варшавы», а таксама камерцыйныя «Радыё Зэт», «Радыё WАWА», «Радыё Моцарт» (усе – Варшава), «Радыё RМF» (Кракаў), «Радыё Флэш» (Катовіцы), «Радыё Меркурый» (Познань). Перадачы FM-станцый разлічаны пераважна на моладзь і падлеткаў, але ёсць тут і свае выключэнні, напрыклад, варшаўскае «Радыё Моцарт» арыентуецца на аматараў класічнай музыкі. Дзяржаўныя ж радыёканалы слухаюць пераважна людзі сярэдняга і сталага ўзросту.
Падсумоўваючы, можна зазначыць, што змены, якія адбыліся ў выніку трансфармацыі інфармацыйнай прасторы Польшчы на працягу апошніх гадоў, безумоўна ўражваюць. Разам з тым неабходна прызнаць, што пасля ўваходжання Польшчы ў Еўрапейскі Саюз яе друкаваныя і аўдыёвізуальныя СМІ знаходзяцця на тым этапе развіцця, калі верагодны новыя пераўтварэнні ў сувязі з націскам замежных інвестараў. І па-ранейшаму застаецца актуальным пытанне, ці здолее Польшча абараніць свой «інфармацыйны суверэнітэт».
ЛІТАРАТУРА
1. Беккер Ё. О соотношении подцензурной и коммерциализированной гласности в системе перемен в Восточной Европе // Вестн. Моск. ун-та. Сер. 10. 2003. № 1.
2. Вятр Е. Польша: пять лет после перелома // Свободная мысль. 1994. № 12.
3. Дапаможнік для журналістаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Мн., 1995.
4. Евсеева Л. Средства массовой информации Польши в 1989-1994 годах // Вестн. Моск. ун-та. Сер. 10. 1994. № 4.
5. Евсеева Л. Средства массовой информации Польши // Вестн. Моск. ун-та. Сер. 10. 1996. № 4.
6. Katalog prasy Polskej. Krakow, 1996.
7. Transformacja prasy Polskej. Warszawa, 2005.
Але ўжо ў першай палавіне 1990-х гг. адбываецца раскол сярод лідэраў «Салідарнасці». Абраны прэзідэнтам Лех Валенса пакрысе аддаляецца ад былых паплечнікаў. Яго рупарам стала старэйшая газета прафсаюза «Штогоднік Салідарнасці». Былы рэдактар гэтай газеты Тадэвуш Мазавецкі быў абраны прэм'ер-міністрам, а пасля сваёй адстаўкі перайшоў у апазіцыю да Валенсы і абраў сваім рупарам газету «Рэспубліка». А колішнія дарадцы Валенсы Адам Міхнік, Іржы Курань і Браніслаў Герэмек згуртаваліся вакол выдання «Газета выбарчая».
У
Пасля заканчэння першага перыяду трансфармацыі інфармацыйнай прасторы, які польскі даследчыкі датуюць
Сёння ў Польшчы зарэгістравана каля 1000 выданняў. Гэта на 200 адзінак менш, чым на Беларусі, пры тым што па колькасці насельніцтва Польшчы пераважае ў 4 разы. У мінулым годзе, згодна даследаванням аўтарытэтнага Цэнтра друказнаўства Ягелонскага універсітэта, рэйтынг папулярнасці газет і часопісаў вызначаўся наступным чынам.
Газеты:
1. «Газета выбарчая».
2. «Рэспубліка».
3. «Штадар моладзі».
4. «Суперэкспрэс».
5. «Жыццё Варшавы».
6. «Экспрэс вячэрні».
7. «Трыбуна».
8. «Кур'ер Польскі».
9. «Грамада».
Штотыднёвікі:
1. «Сяброўка».
2. «Параднік хатні».
3. «Ціна».
4. «Не!»
5. «Кабета і жыццё».
6. «Наўпрост».
7. «Твой стыль».
8. «Палітыка».
9. «Брава!»
10. «Тэлетыдзень».
Штодзённы друк, агульнанацыянальныя і рэгіянальныя газеты, налічвае 83 назвы і мае агульны тыраж 4 млн экз.
Лідэр рэйтынгу папулярнасці – «Газета выбарчая» – выдаецца з 8 мая
Другое месца ў рэйтэнгу займае газета «Рэспубліка», якая ў сваіх матэрыялах адлюстроўвае пазіцыі партыі «Паразуменне цэнтр». Галоўны рэдактар – Даніэль Фікус. Фарматам, шрыфтам, вёрсткай і тэматыкай выданне нагадвае «Белорусскую деловую газету». «Рэспубліка» пачала выдавацца як урадавы веснік у часы ваеннага становішча, аднак з 14 студзеня
Варта зазначыць і некаторыя своеасаблівасці іншых газет, якія займаюць высокія пазіцыі ў рэйтынгу. Так, «Штандар моладзі» – аналаг беларускай газеты «Переходный возраст», але выдаецца штодзень. «Жыццё Варшавы» – аналаг «Вечернего Мінска». Газета выходзіць з
Што тычыцца штотыднёвікаў, дык сёння ў Польшчы выдаецца 188 нацыянальных і рэгіянальных выданняў такога тыпу агульным тыражом 11 млн экз. Кожнае з выданняў, якія займаюць першыя пазіцыі ў рэйтынгу папулярнасці, таксама мае пэўныя аналагі. Напрыклад, штотыднёвік «Сяброўка» фарматам, вёрсткай і тэматыкай нагадвае амерыканскі часопіс для дзяўчат-падлеткаў «Seventeen» («Сямнаццаць»). «Параднік хатні» — аналаг германскага часопіса «Бурда».
Ілюстраваны часопіс «Не!» (рэдактар – журналіст Ежы Урбан, які займаў пасаду прэс-сакратара ў «Салідарнасці» і ва ўрадзе Мечыслава Ракоўскага) відавочна мае за ўзор французскі сатырычны штотыднёвік «Канар Аншэнэ». Пазіцыя журналістаў «Не!» грунтуецца на пастаянных выступленнях супраць каталіцкага клерыкалізму, гвалту любой ідэалогіі, крытыцы палітыкі ўрада і прэзідэнта. Часопіс быў заснаваны ў
Аналітычныя выданні «Наўпрост» і «Палітыка» амаль не адрозніваюцца фарматам і вёрсткай ад амерыканскага часопіса «Тіmе» («Час»). Гэта элітарныя часопісы, разлічаныя на інтэлектуальнага чытача, які цікавіцца актуальнымі пытаннямі палітыкі, эканомікі, культуры, філасофіі.
Часопіс «Палітыка» быў заснаваны ў
Рэдакцыя часопіса «Наўпрост» у праблематыцы сваіх публікацый болей арыентуецца на дзелавых людзей, якія імкнуцца самастойна зразумець сутнасць і механізм перамен у палітыцы і эканоміцы. Галоўная рубрыка – «Бізнес, людзі, грошы», у якой чытача знаёмяць як з асобамі найбольш паспяховых бізнесменаў, так і з вопытам па наладжванню прыватнага прадпрымальніцтва. У часопісе працуюць такія добра вядомыя ў Польшчы журналісты, як Аляксандра Якубоўскі і Стэфана Кісілеўскі. Асноўная крыніца фінансавання — рэклама, якая займае да 50 % часопіснай плошчы.
Не займаюць высокія пазіцыі ў рэйтынгу папулярнасці, але маюць значную аўдыторыю выданні так званай «хобі-прэсы». Да іх належаць штодзённыя газеты «Папкорн» (маладзёжная, 545 тыс. экз.) і «Плёткі-анекдоткі» (30 тыс. экз.). Сюды ж далучаюць выданні, прысвечаныя пытанням парапсіхалогіі – часопісы «Невядомы свет» (70 тыс. экз.), «Не з той зямлі» (220 тыс. экз.). Так званая «эратычная прэса» налічвае звыш 20 выданняў – у асноўным гэта філіялы нямецкіх часопісаў.
Асобнае месца сярод «хобі-прэсы» займаюць выданні, арыентаваныя на чытачоў з асяродка так званых «новых палякаў» — гэта ілюстраваныя часопісы для мужчын «Міліярдэр», «Аўта», «Глоб-24», часопісы для жанчын «Луіза», «Дыяна» і інш. Невялікія тыражы (30–35 тыс. экз.) маюць спецыялізаваныя інфармацыйна-фінансавыя штотыднёвыя газеты «Газета банкаўская», «Гелда», «Бізнэс-рынкі ўсходнія». Акрамя іх, выходзіць каля 100 інфармацыйна-рэкламных газет і бюлетэняў.
Трывалыя пазіцыі займае ў інфармацыйнай прасторы Польшчы рэгіянальны друк. У той час, як за 10 гадоў трансфармацыі адбылося скарачэнне агульнанацыянальных выданняў (на 10–15 %), колькасць штодзённых рэгіянальных газет, наадварот, павялічылася – з 38 у
Трансфармацыя інфармацыйнай прасторы практычна не закранула каталіцкі друк, які па-ранейшаму налічвае звыш 40 выданняў. У першай палавіне 1990-х гг. яго ўплыў у грамадстве адчуваўся досыць значна. Напрыклад, калі ў студзені
У адпаведнасці з новымі ўказаннямі Ватыкана ў другой палавіне 1990-х гг. каталіцкі друк змякчыў сваё стаўленне да ўлады. Быў выпрацаваны новы курс – яго абвясціла рэдакцыя тыднёвай газеты «Штогоднік прыхаджаніна», якая дакляравала неўмяшальніцтва ў палітычнае жыццё краіны і засяроджанасць на духоўным развіцці звычайнага прыхажаніна. «Штогоднік прыхаджаніна» быў невыпадкова абраны Ватыканам для такой ролі. Гэтае выданне – флагман каталіцкага друку Польшчы. Яно ўтварылася ў
Дзякуючы новай палітыцы Ватыкана каталіцкія выданні, якія перанялі курс «Штогодніка прыхаджаніна», не змяняючы істотна фармат і афармленне сваіх нумароў, за кошт тэматыкі забяспечылі сабе трывалую аўдыторыю. Найбольшых поспехаў дамаглася штодзённая газета «Дзённік каталіцкі» (тыраж – 60 тыс. экз., на уік-энд – 140 тыс. экз.).
Не пахіснуліся пазіцыі і спартыўных выданняў. Яны змянілі ўладальнікаў — замест дзяржаўных устаноў цяпер належаць розным акцыянерным таварыствам. У іх дадалося ілюстрацый. Як на пачатку перыяду трансфармацыі, так і цяпер вялікай папулярнасцю карыстаюцца штодзённыя газеты «Футбол», «Спартсмен», «Бокс», «Геркулес», рэгіянальныя часопісы «Спорт» (Катовіцы), «Спартыўны агляд» (Варшава).
Напрыканцы 1990-х гг. у польскім грамадстве стала назірацца падзенне цікавасці да штодзённай прэсы. Гэты сумны працэс назіраецца і па сённяшні дзень. Прааналізаваўшы шматлікія сацыялагічныя апытанні, прафесар Сілезскага універсітэта (Катовіцы) Марыян Геруль вызначыў чатыры асноўныя прычыны, з-за якіх адбываецца гэты працэс.
Па-першае, збядненне значнай часткі насельніцтва ў выніку эканамічных пераўтварэнняў і адначасвы рост кошту на газеты.
Па-другое, актыўная канкурэнцыя за аўдыторыю з боку электронных СМІ. Інфармацыя па радыё і тэлебачанні, як меркавалі многія рэспандэнты, нічога не каштуе, да таго ж, маўляў, абывацелі не любяць, калі прымушаюць думаць, яны любяць, каб іх забаўлялі, а ў тэле- і радыёканалаў для гэтага непараўнальна больш магчымасцяў, чым у друкаваных СМІ.
Па-трэцяе, новыя ўмовы працы на капіталістычным прадпрыемстве зменшылі колькасць вольнага часу, які раней людзі адводзілі на чытанне газет.
Па-чацвёртае, пры вялікім выбары выданняў пераважная большасць з іх змяшчае неглыбокую малацікавую інфармацыю. А таксама рэспандэнтаў раздражняе празмерная колькасць рэкламы на старонках выданняў.
Не дзіва, што ва ўмовах падзення цікавасці да айчынных СМІ ў замежных інвестараў з'яўляецца больш магчымасцяў для ўсталявання кантролю над інфармацыйнай прасторай Польшчы. Першапачаткова пранікненне замежнага капіталу ў польскія СМІ адбывалася ў рамках «працэса інтэрнацыяналізацыі». Першым яго праектам стала выданне новага эканамічнага штотыднёвіка «Газета банкаўская» (35 тыс. экз.) сумесна з французскім агенцтвам фінансава-эканамічнай інфармацыі «Еўраэкспансія».
У
Але, як засведчыў пазнейшы вопыт, эйфарыя ад такога рашэння аказалася неабгрунтаванай. Замежны капітал знайшоў магчымасць абысці гэтую перашкоду – здзелкі заключаліся праз падстаўных асоб, якія мелі польскае грамадзянства.
Менавіта такім чынам быў створаны ў
У сярэдзіне 1990-х гг. пад кантроль французскага медыямагната Эрсана трапілі буйнейшыя выдавецтвы «Рэспубліка» і «Агора». Акрамя таго, пры значным удзеле капіталаў выдавецкага Дома Эрсана арганізавана фірма «Польская прэса», якая выдае папулярныя рэгіянальныя газеты: у Кракаве «Тэмп» (75 тыс. экз.), у Лодзі «Дзённік Лодзкі» (63 тыс. экз.) і «Экспрэс ілюстраваны» (50 тыс. экз.), у Гданьску «Дзённік Балцкі» (80 тыс. экз.) і «Вечар узбярэжжа» ( 45 тыс. экз.), у Катовіцах «Дзённік заходні» (31 тыс. экз.).
Гэтыя тыражы, вядома, цяжка параўнаць з тыражамі штотыднёвікаў «Тэлемагазін» (2 млн 100 тыс. экз.) і «Тэлетыдзень» (1 млн экз.), якія належаць нямецкаму канцэрну Бартэльсмана, або штотыднёвіка «Супер ТБ» (1 млн 900 тыс. экз.), які змяшчае праграмы кабельнага тэлебачання і належыць германскаму канцэрну Баўэра.
Амерыканскія інвестары пранікалі на газетна-часопісны рынак Польшчы першапачаткова з дабрачыннымі мэтамі — яны за свой кошт стваралі найноўшыя тыпаграфіі шматкаляровага друку, як, напрыклад, фірма «Дэнэлі і Санз» у Кракаве. Інвестарамі прызначаліся расцэнкі за паслугі, згодна якім польскім выданням было выгадней друкавацца ў іх тыпаграфіях. Але праз пару гадоў, калі пазачыняліся польскія тыпаграфіі, знік канкурэнтны фактар, замежныя выдавецтвы павысілі кошты на свае паслугі. Каб аплаціць іх, рэдакцыі выданняў былі вымушаны пакрысе перадаваць частку сваіх акцый амерыканскім інвестарам. Адпаведна новыя ўладальнікі акцый атрымалі магчымасць істотна ўплываць на рэдакцыйную палітыку амаль усіх аўтарытэтных выданняў Польшчы. Такім чынам, напрыканцы перыяду трансфармацыі, як пісаў у артыкуле «Сем хвілін з гадзіны» карэспандэнт «Газеты выбарчай» Марэк Рудзінскі, кіраванне галоўнымі рычагамі фарміравання грамадскай думкі аказалася далёка за межамі Польшчы.
Акрамя набыцця акцый выданняў, кантроль над інфармацыйнай прасторай Польшчы ажыццяўляўся і праз выданне польскамоўных версій папулярных замежных часопісаў. Напрыклад, ілюстраваныя часопісы для жанчын «Ціна» (тыраж – 1 млн 600 тыс. экз.) і «Най» (1 млн 300 тыс. экз.) – гэта версіі нямецкіх часопісаў, якія выдаюцца канцэрнам Бартэльсмана. Акупляюцца польскамоўныя версіі за кошт рэкламы, бо, напрыклад, фотаздымак на вокладчы «Най» каштуе 11 тыс. дол.
Крыху іншай была схема, згодна якой замежныя інвестары атрымалі кантроль над значнай часткай аўдыёвізуальных СМІ. Бо яны не горш за польскае палітычнае кіраўніцтва разумеюць, што электронныя СМІ – гэта не толькі моцны сродак прапаганды, але і камерцыйнага поспеху. Не дзіва, што за кантроль над гэтай сферай інфармацыйнай прасторы адбывалася жорсткая барацьба. Для замежных інвестараў гэтая задача палегчылася тым, што са студзеня
У другой палавіне
Самымі папулярнымі, згодна сацыялагічных даследаванняў, перадачамі гэтага перыяду былі: выпуск навін «CNN – Headline News» з сурдаперакладам, 5-хвілінныя заняткі універсальнага курса англійскай мовы, перадача для хатніх гаспадын «Як мы гатуем?» (тэлеверсія рэцэптаў з нямецкага часопіса «Бурда»), выпуск навін для прадстаўнікоў дзелавых колаў (агляд штотыднёвіка «Finansial Times») і вячэрняя інфармацыйнгая праграма «Панарама дня». Акрамя таго, у вячэрнім эфіры трансліраваліся пераважна амерыканскія блакбастэры і англійскія серыялы. Правы на трансляцыю прадстаўляла брытанская тэлекампанія «ЕСІС». Як бачым, ва ўмовах адкрытай канкурэнтнай барацьбе з замежнымі вытворцамі польскія тэлевізіёншчыкі аказаліся нездатнымі абарніць свой эфір ад чужой прадукцыі, стварыць канкурэнтаздольныя інфармацыйныя прадукты. З гэтай нагоды вядомы каментатар газеты «Жыццё Варшавы» Юліуш Венжын напісаў у сваім артыкуле: «Тэлебачанне – гэта залатая жыла. Аднак, замест таго, каб распрацоўваць яе самім, ма саступаем яе англічанам!»
Аднак калі тэлекампанія «ЕСІС» выявіла жаданне набыць кантрольны пакет акцый другога канала, гэтая просьба была адхілена Сеймам. Адмова арументавалася трыма прычынамі: па-першае, у сувязі з пагрозай дыктату замежнага капіталу на неканкурэнтаздольным польскім тэлебачанні, па-другое, з-за перспектывы масавага беспрацоўя (штат польскага тэлебачання ў 4 разы перавышаў колькасць супрацоўнікаў у заходнееўрапейскіх тэлекампаніях адпаведнага статуса, і яго планавалі істотна скараціць), па-трэцяе, продаж канала яшчэ не гарантаваў павышэнне якаснага ўзроўню яго праграм.
Тыя ж аргументы выказваліся і тым, хто пазней спрабаваў набыць кантрольны пакет акцый другога канала –– кіраўніцтву французскай тэлекампаніі «Канал плюс», брытанскаму магнату Руперту Мэрдаку, італьянскаму магнату Альфонсу Краўзе. Супраць Краўзе, які меў намер узяць пад кантроль не толькі электронныя, але і друкаваныя СМІ Польшчы, развярнула газетную кампанію ўплывовая «Газета выбарчая». У кожным яе нумары з'яўляліся артыкулы, у якіх жорстка крытыкавалі італьянскага магната і ўзначаленую ім фінансавую групу. Скончылася гэтая кампанія тады, калі Краўзе афіцыйна паабяцаў, што адмаўляецца ад намеру ўкараніцца на польскім інфармацыйным полі, а таксама, маўляў, падорыць калектыву «Газеты выбарчая» востраў у Міжземным моры, калі журналісты больш не стануць цкаваць яго. Рэдакцыя «Газеты выбарчай» ад падарунка адмовілася, але крытыку Краўзе, якая наносіла сур'ёзную шкоду яго гандлёвым інтарэсам, спыніла.
З нашага пункту гледжання, аргументы польскага Сейма не састарэлі і зараз. І хоць пакуль замежныя інвестары не жадаюць набываць акцыі беларускіх тэлеканалаў, аднак трэба мець на ўвазе, што рана ці позна і нашым заканадаўцам давядзецца сутыкнуцца з той жа праблемай, з якой у свой час сутыкнуліся члены Сейма. Існуе небяспека, што замежныя інвестары стануць набываць тэлеканалы суседніх краін не дзеля таго, каб іх развіваць, але каб ліквідаваць як канкурэнтаў.
Пасля няўдачы з набыццём кантрольнага пакета акцый другога канала замежны наступ на польскія электронныя СМІ спыніўся да другой палавіны 1990-х гг. За гэты час з'явіўся шэраг прыватных недзяржаўных тэлестанцый, якія, дзякуючы замежнай дапамозе, займелі магчымасць спадарожнікавай трансляцыі на іншыя краіны і сталі агульнанацыянальнымі каналамі – «Польсат», «Польсат-2» і інш. Эфірны час гэтых спадарожнікавых каналаў займаюць пераважна серыялы, забаўляльныя ток-шоў і мастацкія фільмы. Спадарожнікавыя каналы знаходзяцца пад кантролем, прамым ці ўскосным, замежных інвестараў, якія ўкладвалі грошы ў іх развіццё з моманту ўтварэння. Сваім вяшчаннем 14 спадарожнікавых каналаў ахопліваюць значна большую аўдыторыю, чым 2 дзяржаўныя тэлеканалы. Значна большую аўдыторыю, чым 3 дзяржаўныя радыёканалы, ахопліваюць 10 прыватных радыёстанцый. Кантрольныя пакеты акцый усіх недзяржаўных радыёстанцый належаць прадстаўнікам (вядома, польскага паходжання і грамадзянства) замежных інвестараў. Такім чынам, ёсць падставы сцвярджаць, што значная частка польскіх аўдыёвізуальных СМІ знаходзіцца пад замежным кантролем.
Што тычыцца польскага радыёвяшчання, дык тут жорсткая барацьба ў перыяд трансфармацыі адбывалася не за формы кантролю, а за размеркаванне на FM-хвалях. На пачатку 1990-х гг. на кожную радыёхвалю прэтэндавалі мінімум 3 рыдыёстанцыі, прычым ніводная з іх не мела ліцэнзіі на вяшчанне і дзейнічала «пірацкі». Паколькі органы дзяржаўнага кантролю пачалі барацьбу з «пірацтвам» у радыёэфіры, дык напрыканцы 1990-х гг. радыёхвалі размеркаваліся паміж тымі рэгіянальнымі FM-станцыямі, якія пагадзіліся набыць ліцэнзію. На пачатку сваёй дзейнасці камерцыйныя радыёстанцыі вытрымлівалі жорсткую канкурэнцыю з боку 3 дзяржаўных радыёканалаў, якія слухалі 80 % усёй радыёаўдыторыі. Аднак ужо ў
На пачатак