Реферат

Реферат Развитие культуры Беларуси в 16-17 века

Работа добавлена на сайт bukvasha.net: 2015-10-28

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 25.12.2024




Уводзіны
      Эпоха Адраджэння на Беларусі — у асноўным XVI першая палова XVII ст. - час уздыму рамяства, росту гарадоў і складання ўнутранага рынку, развіцця беларускай мовы, нацыянальнай пісьменнасці, літаратуры, грамадска-палітычнай думкі і ўвогуле беларускай культуры. У гэты перыяд выдаваліся першыя буквары, граматычныя слоўнікі, былі створаны выдатныя помнікі грамадска-прававой думкі- Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 гг.                                                                                                                                                         Ідэі адраджэння на беларускіх землях знайшлі сваё адлюстраванне ў развіцці адукацыі, кнігадрукавання, архітэктуры, мастацтва, права, што паставіла беларусаў у тыя часы на адно з першых месцаў сярод усходнеславянскіх народаў. Менавіта у эпоху адраджэння народ даведаўся аб такіх таленавітых людзях як Францыск Скарына і Сымон Будны. У гэты час у Кракаве выдаюцца першыя кнігі на беларускай мове, з’яўляецца першая беларуская друкарня.

     Мэта рэферата - разглядзець і прааналізаваць  жыццёвы шлях і творчасць пачынальнікаў беларускага Адраджэння,першых беларускіх кнігадрукароў – Францыска Скарыны і Сымона Буднага. 

      Суадносна з мэтай былі пастаўлены пастаўлены наступныя задачы:

   - Разглядзець, прааналізаваць дзейнасць Францыска Скарыны і яго уклад у развіццё кнігадрукавання на Беларусі.

   - Разглядзець, прааналізаваць творчасць Сымона Буднага і яго уклад у развіццё кнігадрукавання на Беларусі.

Праблема адраджэння добра распрацавана у беларускай гістарыяграфіі Беларусі. Многія гісторыкі даследвалі жыццё і творцасць першадрукароў Беларусі.Сярод іх : Галенчанка Г.Я.,Касцюк М.П., Ісаенка У.Ф., Лойка П.А.,Лыч Л., Новік Я.К. , Неміроўскі Я. Л., Прашковіч М.
       Шмат звестак змешчаюць абагульняючыя працы па гісторыі Беларусі (Нарысы па гісторыі Беларусі) і Энцыклапедыя Гісторыі Беларусі.

Рэферат складаецца з двух частак.

                У першай частке паведамляецца пра жыццё і творчасць Францыска Скарыны, пра яго ўклад у развіццё беларускай літаратуры, мовы і культуры.

                У другой частцы паведамляецца пра жыццё і творчасць прадаўжальніка Францыска Скарына – Сымона Буднага.
Францішак Скарына
       Нарадзіўся ў сям'і полацкага купца Лукаша. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Полацку. У 1504—1506 гг. вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, дзе атрымаў вучоную ступень бакалаўра свабодных навук (граматыкі, рыторыкі, логікі, арыфметыкі, геаметрыі, астраноміі, музыкі). У далейшым лёс звязвае яго з Італіяй, дзе ў 1512 г. у Падуанскім універсітэце ён бліскуча вытрымлівае экзамены на годнасць доктара лекарскіх навук. На працягу 1517—1519 гг. у Празе выдаў 22 кнігі Бібліі, перакладзеныя на зразумелую тады для большасці насельніцтва старабеларускую мову.[1]  Каля 1520г.Ф.Скарына прыехаў у Вільню, дзе заснаваў першую ва Усходняй Еўропе друкарню і выдаў «Малую падарожную кніжыцу» (1522) і «Апостал» (1525). У канцы 20-х гг. паспрабаваў зацікавіць сваімі выданнямі маскоўскае грамадства, але тады асветніка ніхто не падтрымаў, а кнігі яго былі публічна спалены як ерэтычныя. Працаваў у прускага герцага Альбрэхта, некаторы час служыў лекарам і сакратаром у віленскага біскупа. 3 1535г. Ф.Скарына жыве ў Празе, працуе вучоным садоўнікам у каралеўскім батанічным садзе. Памёр каля 1551г. у Празе.[2]

      Пра людзей мы мяркуем па справах, якія яны здзейснілі, па спадчыне, якую яны пакінулі сваім нашчадкам.  І наш славуты зямляк Францішак Скарына — у гэтым сэнсе найярчэйшы прыклад. Ён з'яўляецца сімвалам усёй беларускай культуры эпохі Рэнесансу. Гэты час называюць Адраджэннем, бо менавіта тады адраджаліся цэлыя народы і нацыянальныя культуры, рабіліся вялікія геаграфічныя і творчыя адкрыцці. У эпоху Адраджэння Калумб адкрыў Амерыку, а Магелан здзейсніў першае кругасветнае падарожжа. Сучаснікамі Скарыны былі Капернік, Галілей, Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Рафаэль, Петрарка, Шэкспір, Дантэ, Сервантэс і іншыя волаты духу — вучоныя, мастакі, пісьменнікі. Беларускія землі ўваходзілі тады ў склад Вялікага княства Літоўскага, дзе беларуская мова выконвала ролю дзяржаўнай (афіцыйна да 1696 г.).

Эпоха Адраджэння нарадзіла і Ф. Скарыну — чалавека невычэрпнай энергіі і ініцыятывы, першадрукара, вучонага-энцыклапедыста, асветніка-патрыёта і гуманіста, паэта, медыка, батаніка, астранома. Добра разумеючы ролю кнігі ў грамадстве, Ф. Скарына бачыў у ёй адзін з найважнейшых сродкаў культурнага прагрэсу і нацыянальнага Адраджэння. Яго кнігі на роднай мове сталі той паходняй, якая ўказвала людзям сапраўдны шлях у будучае, тым знічам, які саграваў і асвятляў людское жыццё ў непагадзь і завею. Для свайго вялікага пачыну — выдавецкай дзейнасці — Ф. Скарына выбраў Біблію, найбольш папулярную ў хрысціянскім свеце кнігу, у якой людзі імкнуліся знайсці адказы на самыя розныя жыццёвыя пытанні. Біблію асветнік параўноўваў з дзівоснай ракой, бачыў у ёй кодэкс хрысціянскай веры і маралі, крыніцу разнастайных ведаў. Гэты цудоўны помнік старажытнага пісьменства і сусветнай культуры ствараўся на працягу XIII ст. да н. э. — II ст. н. э. на старажытнаяўрэйскай і старажытнагрэчаскай мовах. Складаецца Біблія з дзвюх частак: Старога і Новага Запаветаў. У Старым Запавеце апавядаецца пра стварэнне свету (паходжанне зямлі, вады, неба, расліннага і жывёльнага свету, чалавека), гісторыю ізраільскага народа, прарокаў і прароцтвы. Поўны тэкст Старога Запавету ў католікаў і праваслаўных уключае 50 кніг, у іудаістаў і пратэстантаў — 39. Гэта пяць кніг Майсея (Быццё, Выхад, Левіт, Лічбы, Другазаконне), кнігі Прарокаў (Ісуса Навіна, Суддзяў, Царстваў і інш.) і Пісанні (Псалтыр, Прытчы, Хронікі, Песні).
     Новы Запавет, які складаецца з 27 кніг, аб'ядноўвае чатыры евангеллі (ад Мацвея, Марка, Лукі, Іаана), пасланні апосталаў, “Адкрыццё Іаана Багаслова”. Кнігі Новага Запавету прысвечаны жыццю і дзейнасці Ісуса Хрыста (нараджэнне, пакуты, смерць, уваскрэсенне) і яго апосталаў. У “Адкрыцці Іаана Багаслова” апісваюцца карціны канца свету і Страшнага Суда. Усе пераклады кніг Бібліі Ф. Скарына прысвяціў “людем посполитым к доброму научению”. Ён хацеў пашырыць асвету сярод суайчыннікаў, дапамагчы простым людзям пазнаць мудрасць і навуку. 3 гэтай мэтай кожную з кніг Ф. Скарына суправаджаў прадмовамі і пасляслоўямі, якія складаюць аснову яго літаратурна-публіцыстычнай спадчыны. У іх першадрукар выказваў свае грамадскія і асветніцкія погляды, заклікаў да ўмацавання правапарадку, да стварэння справядлівых заканадаўчых кодэксаў аб дзяржаве, войску, зямлі, тлумачыў незразумелыя словы і звароты, змяшчаў рэлігійныя легенды, а таксама розныя звесткі па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі, філасофіі , астраноміі. Так, у “Малой падарожнай кніжыцы”,якая з’яўляецца малітоўнікам, Ф.Скарына змясціў позныя каляндарныя і астранамічныя звесткі (беларускія назвы месяцаў, знакаў задыяка) — усё тое, што неабходна было чалавеку ў дарозе. У гэтых адносінах паказальнай з’яўляецца апошняя, пятая частка “Малой падарожнай кніжыцы” – “Последование”, у якім змешчаны астранамічны какляндар. Пры яго выданні Скарына абапіраўся на чэшскія і польскія ўзоры. Напрыклад, 12 чэрвеня “быва день надолши, годин 17, отселе начнет нощ прибывает” ,14 верасня “солнце входит во знамя небесное вага, и быва ровен день с нощию”і інш. А ў канцы гэтай часткі Скарына гаворыць: “К тому есть ли бы которого году была гибель месецева или затемнение солнцево, то при поскали знайдеш тогож году месец, день или годину неомылно написану тое гибели месецевы или затмения солнцева.” З гэтых слоў відаць, што Скарына не толькі даваў сваім чытачам розныя звесткі, але і прапагандаваў іх. 


        Вялікім поспехам карыстаўся сярод чытачоў - “Псалтыр” - зборнік 150 псалмоў, па якіх у сярэднявеччы вучыліся грамаце. Аўтар зразумеў, што гэтая кніга самая вядомая сярод іншых кніг “Бібліі”і што трэба пачынаць з гэтай кнігі. Яго Ф. Скарына адрасаваў «дзецям малым як пачатак усякай добрай навукі», а таксама дарослым у якасці настольнай кнігі, душавыратавальнага чытання. Псалмы “Псалтыра”, лічыць Ф.Скарына, — “гэта скарб, безліч каштоўных каменняў! Яны розную немач духоўную і цялесную выганяюць! Душу і розум прасвятляюць! Гнеў і лютасць уціхамірваюць! Мір і пакой чыняць! Смутак і скруху адганяюць! Пачуцці ў малітвах даюць! Людзей зычлівымі робяць! Ласку і міласць мацуюць! Д'ябла праганяюць, анёлаў на дапамогу заклікаюць!”          Кніга “Іоў”, эпіграф да якой напісаны сілабічным вершам, — гэта “зерцала доўгацярпення. Усе словы ў ёй поўныя розуму. Вершамі і загадкамі запісана. І аб уваскрасенні цел нашых з мёртвых у ёй ёсць”. Па “Пеўніцах”, на думку Ф. Скарыны, можна бы ло навучыцца музыцы. Засвоіць арыфметыку можна па кнігах Майсеевых, геаметрыю і астраномію — па кнізе Ісуса Навіна. [3]
         Немалаважнае значэнне ў кнігах адводзілася тэме любові да роднай зямлі. Асветнік быў патрыетам Айчыны, роднай мовы, таму і праславіў ён біблейскую гераіню Юдзіф, якая выратавала свой народ, адсекшы галаву начальніку чужаземнага войска Алаферну. Скарына рэкамендуе чытаць такую кнігу, каб “яко зеръцало, жену сию преславную пред очима имеюще, в добрых делех и в любви отчины не толико жены, но и мужи наследовали и всякого тружания и скарбов для отчины своея не лютовали”. У сувязі з гэтай легендай Скарына выказвае свае думкі пра патрыятычны абавязак кожнага чалавека перад сваім народам, вернасць радзіме, пра бескарыслівае служэнне грамадскаму дабру, пра глыбокую прывязанасць чалавека да зямлі, на якой ён нарадзіўся. Да свайго роднага кутка, да свайго народа, які называў “братия моя, Русь, люди посполитые”, Скарына заўсёды ставіўся з вялікай пашанай. У прадмове да кнігі “Юдзіф” ён выказвае гэтыя ўзнёслыя думкі: “Звери, ходящие в пустыни, знают ямы своя; птицы, летающие по воздуху, ведают гнёзды своя; рыбы, плывущие по морю и в реках, чуют виры своя; пчелы и тым подобная боронять ульев своих. Тако ж и люди, игде зродилися и ускормлены суть по Бозе, к тому месту великую ласку имають”. У сучаснай інтэрпрэтацыі С. Панізніка гэтыя цудоўныя словы гучаць так:


Ад нараджэння звяры,
што ў чашчобах блукаюць, —
ведаюць ямы свае;
Птушкі, паветра свідруючы, —
Гнёзды свае не губляюць;
Рыбы ў морах бурлівых —
Чуюць свой вір без памылкі;
Пчолы і іншая жыўнасць —
Вуллі бароняць заўжды.
Гэтак і людзі: дзе нарадзіла іх маці,
На шчасце ўскарміўшы, —
Ласку да месца таго берагуць заўсягды!


     Выданні Ф. Скарыны з боку тэхнічнай дасканаласці, з боку мастацкасці апрацоўкі выкананы на ўзроўні лепшых еўрапейскіх выданняў XVI ст.. Высокі паліграфічны ўзровень кніг доўгі час не маглі пераўзысці галандскія і германскія друкары. Ф. Скарына ўводзіць у свае выданні ілюстрацыі як сродак раскрыцця ў мастацкіх вобразах зместу кнігі. Усіх ілюстрацый (акрамя арнаментыкі і ініцыялаў) — 51. Гэта — гравюры, партрэты, кампазіцыі і ілюстрацыі прыкладнога характару. Шмат якія гравюры і застаўкі Ф. Скарына пазначыў асабістым знакам-сігнетам, своеасаблівым гербам — выявамі сонца і сярпа месяца: чалавечымі тварамі, што сімвалізавалі кнігу як крыніцу мудрасці, ведаў і асветы. Упершыню ў гісторыі ўсходнеславянскага друкавання асветнік увёў тытульны ліст, тлумачальныя падзагалоўкі, пааркушавую нумарацыю, абзацы, г. зн. прыдаў кнізе сучасны выгляд. Па гэтай прычыне кнігі шырока распаўсюджваліся ў Еўропе і мелі вялізны ўплыў на чытачоў у многіх краінах свету. [4]
     “Напісанае застаецца”, — гаварылі старажытныя рымляне. Ф.Скарына пакінуў нашчадкам кнігі, у якіх засталіся самыя патаемныя, выпакутаваныя яго думкі. Гэтыя кнігі вялікага беларуса ўспрымаюцца сёння як самая дарагая нацыянальная рэліквія, як духоўны скарб, нацыянальная святыня, як сімвал усёй тысячагадовай беларускай культуры. Як запавет нашчадкам даносяцца да нас з XVI стагоддзя пранікнёныя і мудрыя словы Ф. Скарыны: “Любіце кнігу, бо яна — крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы”. [5]
                                                                                                                                                                                                                                                                                                                           У сакавіку 1525г. Францыск Скарына надрукаваў сваю апошнюю кнігу – “Апостал”. “Дзяянні і пасланні апосталаў” — ананімны раннехрысціянскі твор, уключаны ў склад Новага запавету Бібліі пасля тэкстаў кананічных евангелляў.

У гэтым помніку расказваецца аб распаўсюджванні хрысціянства пасля смерці Ісуса Хрыста. У цэнтры яго першай часткі дзейнасць іерусалімскіх вучняў Хрыста, у другой частцы — пропаведзь апостала Паўла, выказаная ў форме яго 14 пасланняў да розных асоб і народаў.

 Гэта была першая дакладна датаваная кніга, надрукаваная на тэрыторыі нашай краіны. Яна была адзінай у друкарскай практыцы Скарыны кнігай без ілюстрацый, аднак у ей змешчана вялікая колькасць заставак, канцовак, гравіраваных буквіц. Іх арнаментацыя сугучная венецыянскай арнаментацыі эпохі Адраджэння. У адрозненне ад пражскіх выданняў віленскія, каб пашырьщь кола чытачоў і на Беларусі, і ў іншых славянскіх землях, былі ціснуты на царкоўна-славянскай мове. Што да «Апостала», то перакладчык імкнецца тут наблізіць царкоўнаславянскую мову да звычайнай гутарковай. Гэта яшчэ раз падкрэслівае, што і «Апостал» прызначаўся Скарынай не для літургічных патрэб, а для дамашняга чытання. Другое выданне «Апостала» на царкоўнаславянскай мове праз 39 гадоў пасля Скарыны здзейсняць у Маскве нашы землякі Іван Федараў (Хведаровіч) і Петр Мсціславец. Цяжка сказаць, што адбылося у жьщці Скарыны, толькі «Апостал» стаў апошняю яго кніжкай, выдадзенай у Вільні.

Распачатае Ф. Скарынам кнігадрукаванне хутка пашырылася на іншыя гарады Беларусі. Выдатнымі прадаўжальнікамі асветніцкіх традыцый Ф. Скарыны сталі Сымон Будны (1530—1593) і Васіль Цяпінскі (1540—1603). Гуманіст, тэолаг, рэлігійны рэфарматар, філолаг, гісторык, С. Будны заснаваў у Нясвіжы друкарню і выдаў у 1562 г. на беларускай мове “Катэхізіс” (кнігу аб хрысціянскіх дагматах у пытаннях і адказах) і трактат “Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам”. Дзеяч рэфармацыйнага руху, пісьменнік, гуманіст-асветнік, В. Цяпінскі заснаваў у сваім радавым маёнтку Цяпіна друкарню і ў 1580 г. выдаў “Евангелле”, тэкст якога надрукаваны ў два слупкі на старабеларускай і царкоўнаславянскай мовах. Да “Евангелля” В. Цяпінскі напісаў палымяную патрыятычную прадмову.
 На Беларусі працягвалі сваю выдавецкую дзейнасць пасля ад'езду з Масквы Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец. Спачатку яны працавалі ў мястэчку Заблудаве. Потым Іван Фёдараў пераехаў на Украіну, а Пётр Мсцілавец у Вільню, дзе ў доме беларускіх купцоў Мамонічаў заснаваў новую друкарню. 3 друкарні Мамонічаў выйшлі першыя друкаваныя помнікі беларускага і літоўскага заканадаўства “Трыбунал” і “Статут Вялікага княства Літоўскага”. У Вільні таксама дзейнічала брацкая друкарня, якая выдавала падручнікі, палемічныя артыкулы. У XVII ст. шырока разгарнулася кнігадрукаванне і ва Усходняй Беларусі:
     У Магілёве і мястэчку Куцейна пад Оршай. Тут з 1630 г. працаваў вядомы друкар Спірыдон Собаль, які выпускаў танныя кнігі для пачатковага навучання і хатняга чытання. У Магілёве ў канцы XVII ст. працавалі вядомыя друкары Максім Вашчанка і яго сын Васіль. Яны выдавалі танныя, але пры гэтым багата ілюстраваныя кнігі. Друкарні існавалі таксама ў Брэсце, Бялынічах, Ашмянах, Лоску, Любчы, Слуцку, Полацку, Шклове, Слоніме і іншых гарадах і мястэчках Беларусі. [6]


Такім чынам, Францішак Скарына – чалавек невычарпальнай энергіі і ініцыятывы, першадрукар, асветнік, паэт, гуманіст, медык, батанік, астраном. Ён з’яўляецца сімвалам беларускай культуры эпохі Адраджэння – ён стварыў першую беларускую друкаваную кнігу, заклаў асновы беларускай мовы і літаратуры. Скарына ўвайшоў у гісторыю беларускай культуры не толькі як кнігавыдавец, але і як філосаф, пісьменнік, вучоны, медык, астраном. Ён падыходзіў да кніг з адукацыйнымі мэтамі, разглядаў іх як найважнейшы сродак культурнага прагрэсу і нацыянальнага Адраджэння.







Сымон Будны
Нарадзіўся беларускі мысліцель-гуманіст эпохі Адраджэння, рэлігійны рэфарматар, тэолаг, філолаг, гісторык, паэт, філосаф, педагог, прадаўжальнік культурна-асветніцкай, нацыянальна-патрыятычнай і філасофскай традыцыі Ф.Скарыны каля 1530 года ў вёсцы Буда, даследчыкі схіляюцца да думкі, што на тэрыторыі Беларусі.

Каля 1544 Сымон паступіў на факультэт свабодных мастацтваў Кракаўскага універсітэта, дзе атрымаў грунтоўную гуманітарную і багаслоўскую адукацыю. У яго творах сустракаюцца імёны Арыстоцеля, Платона, Гамера, Дэмасфена, Вергілія, Тэрэнцыя, Сенекі, Цыцэрона, Плінія Старэйшага, Ціта Лівія, Салюстыя, Аўгусціна, Фамы Аквінскага, Ларэнца Валы, Эразма Ратэрдамскага, Скарыны, М.Лютэра, Ж.Кальвіна, М.Сервета і інш. філосафаў, вучоных, пісьменнікаў, багасловаў. Магчыма, пасля Кракава ён працягваў вучобу ў Базельскім пратэстанцкім універсітэце. У 1558 Будны прыехаў у сталіцу Вялікага княства Літоўскага - Вільню, дзе заняў пасаду катэхізіста (настаўніка пратэстанцкай беларускай суполкі) з абавязкам выкладаць асновы кальвінісцкага вучэння дзецям і дарослым. У выніку гэтай дзейнасці, якая працягвалася 2 гады, склалася яго першая праца на беларускай мове – “Катэхізіс”. Гэта - аргумент на карысць беларускага паходжання філосафа: каб адразу выкладаць на беларускай мове, неабходна было добра яе ведаць. У 1560 ён прызначаны прапаведнікам у Клецк.[7] [8]Сумесна з нясвіжскім намеснікам Мацеем Кавячынскім і яго братамі, а таксама з кальвінісцкім міністрам Лаўрэнціем Крышкоўскім Будны заснаваў у Нясвіжы друкарню, пры якой была пабудавана і паперня. Падтрымку, фінансавую, беларускім кнігавыдаўцам аказвалі ўладальнік Нясвіжа Мікалай Радзівіл Чорны і будучы канцлер Вялікага княства Літоўскага Астафій Валовіч. Па загадзе апошняга з Вільні ў Нясвіж былі перавезены шрыфты Ф.Скарыны.8

10 чэрвеня 1562 у Нясвіжскай друкарні выйшла першая кніга – “Катэхізіс”. Аўтарамі гэтай кнігі лічацца Будны, Кавячынскі і Крышкоўскі, аднак галоўная роля ў яе напісанні належала Сымону Буднаму. У кастрычніку 1562 у Нясвіжскай друкарні выйшаў другі беларускі твор таго ж аўтарскага калектыву “Об оправдании грешного человека перед Богом”. Яшчэ ў пач. 19 стагоддзя яго трымаў у руках В.С.Сопікаў, аднак да нашага часу ён не захаваўся. [9]

Аўтар належаў да памяркоўнай рэлігійна-рэфармацыйнай плыні, блізкай да кальвінізму, якая на Беларусі і ў Літве называлася евангелічнай. Але ў пач. 1560-х гадоў у яго ўзніклі сумненні наконт трактоўкі асноўных палажэнняў хрысціянскай дагматыкі - догмата Тройцы і прыроды Хрыста. 18 красавіка 1563 ён накіраваў з Клецка вядомаму цюрыхскаму тэолагу Генрыху Булінгеру ліст, у якім ставіў пад сумненне догмат Тройцы ў каталіцкай і кальвінісцкай інтэрпрэтацыі і крытыкаваў яго з пазіцый фармальнай логікі. Спробай пераацэнкі хрысціянскага веравучэння тлумачыцца зварот Буднага да вывучэння патрыстычнай літаратуры, г.зн. рэлігійнай філасофіі таго перыяду, калі хрысціянства яшчэ не было дагматызавана. У 1564 сумесна з Крышкоўскім Сымон пераклаў на польскую мову і выдаў у Нясвіжы “Гутаркі святога Юсціна, філосафа і пакутніка з Трыфанам-іўдзеем”. [10]

У 1565, пасля смерці Мікалая Радзівіла Чорнага, Сымон Будны пакінуў Клецк і пераехаў у Холхла, куды яго запрасіла Ганна Кішка - удава віцебскага ваяводы. У гэты час у асяроддзі беларускіх і літоўскіх антытрынітарыяў узмацнілася дыскусія аб адносінах да феадальнага грамадства і дзяржавы, уласнасці, прыгоннага права, вайны і г.д. Як ідэолаг правага крыла літоўскіх братоў (беларускіх і літоўскіх антытрынітарыяў) Будны займаў у спрэчках памяркоўна-гуманістычную пазіцыю. Апраўдваючы грамадскія і дзяржаўныя асновы Вялікага княства Літоўскага, ён у той жа час патрабаваў змякчэння феадальнай эксплуатацыі, рэфармавання сацыяльна-палітычных інстытутаў: заканадаўства, судаводства, школьнай адукацыі, царкоўнага жыцця і да т.п. Пра змест гэтых дыскусій сведчыць сінод у Іўі, які адбыўся ў студзені 1568. Але галоўнымі ў яго творчай дзейнасці гэтага часу былі пераклад на польскую мову і крытычнае даследаванне Бібліі. У пошуках яе аўтэнтычнага тэксту і сэнсу яму давялося вывучыць і супаставіць паміж сабою вялікую колькасць біблейскіх кніг, напісаных на старажытнаяўрэйскай, старажытнагрэчаскай, лацінскай, царкоўнаславянскай, польскай, чэшскай, нямецкай, французскай, беларускай (“Біблія” Скарыны) мовах, тэалагічных і філасофскіх трактатаў многіх старажытных, сярэдневяковых і рэнесансавых аўтараў. Гэта істотна пашырыла яго эрудыцыю і паўплывала на рэлігійна-філасофскія погляды.

На думку польскага даследчыка Г. Мерчынга, Новы запавет з прадмовай і каментарыямі быў гатовы ўжо да 1570 і пачаў друкавацца ў Нясвіжскай друкарні. Аднак у сувязі з тым, што Нясвіж у 1571 перайшоў у валоданне каталіцкага біскупа Мікалая Радзівіла Сіроткі, Кавячынскі перавёз Нясвіжскую друкарню ў свой маёнтак Узда (Слуцкі павет). У 1572 Будны з Холхла пераехаў у Заслаўе (пад Мінскам), бліжэй да месца выдання Бібліі. У гэтым жа годзе Біблія ў поўным аб’ёме выйшла ў свет. Месца выдання на ёй не пазначана. Прадмова Кавячынскага пазначана Уздой, прадмова Буднага - Заслаўем, і таму яе можна назваць нясвіжска-ўздзенска-заслаўскай Бібліяй. Аднак выдаўцы браты Кавячынскія, а таксама рэдактары Л.Крышкоўскі і Л.Вінклер не змясцілі "Прадмовы" і "Каментарыяў" да Новага запавету, у якіх быў навукова-крытычны аналіз біблейскіх тэкстаў. Акрамя таго, яны ўнеслі значныя змены, ў аўтарскі пераклад, не дапусцілі перастаноўкі некаторых частак Бібліі і інш. Рэдактарскае самавольства абясцэніла шматгадовую працу Сымона Буднага, пазбавіла яго пераклад наватарскай тэалагічнай і філасофскай інтэрпрэтацыі. Усё гэта прымусіла аўтара адмовіцца ад аўтарства, і творчы саюз яго з сааўтарамі распаўся.

У гэты перыяд у лесе Буднага адбыўся пералом. Ён знайшоў новага мецэната ў асобе беларускага магната-арыяніна Яна Кішкі. Восенню 1573 Ян прапанаваў яму пасаду міністра (прапаведніка) у Лоску, заснаваў там друкарню і аддаў яе ў поўнае распараджэнне Буднаму. У 1574 у Лоскай друкарні выйшаў Новы запавет з прадмовай і каментарыямі Сымона, што былі апушчаны ў нясвіжска-ўздзенска-заслаўскай Бібліі. Вялікая прадмова, у якой аўтар выказаў ідэі прынцыповага метадалагічнага значэння, грунтоўныя каментарыі да евангельскіх тэкстаў зрабілі гэта выданне ўнікальным, выдатным помнікам не толькі беларускай, але і еўрапейскай думкі. Будны не імкнуўся да адмаўлення хрысціянства і аўтарытэту Бібліі. Наадварот, яго мэтай было аднаўленне ісціннага хрысціянскага веравучэння, першапачатковага, сапраўднага сэнсу Свяшчэннага пісання. Аднак радыкалізм яго вывадаў, рацыяналістычныя, натуралістычныя і атэістычныя тэндэнцыі, якія ў іх прысутнічалі, падрывалі асновы рэлігійна-тэалагічнага светапогляду.

Выхад у свет з Лоскай друкарні Новага запавету з прадмовай і каментарыямі Буднага выклікаў бурную рэакцыю ў асяроддзі тэолагаў і рэлігійных філосафаў усіх кірункаў - ад каталіцкіх і пратэстанцкіх да яўрэйскіх. Крытыкавалі Буднага за тое, што ён “не імкнецца спасцігнуць сэнс Свяшчэннага пісання з яго самога, але прыносіць у яго сваё індывідуальнае разуменне”. Да Свяшчэннага пісання, сцвярджаў тэолаг, нельга дастасоўваць прыродазнаўчыя і філасофскія аргументы, яно не падуладна філасофскаму аналізу. У той жа час рэлігійна-філасофскія ідэі Буднага падтрымалі многія беларускія антытрынітарыі, у прыватнасці яго сябра Васіль Цяпінскі. [11]

Вялікае значэнне Будны надаваў прапагандзе сваіх рэлігійна-філасофскіх ідэй і на Захадзе. На працягу 1574 ён выдаў у Лоскай друкарні на лацінскай мове некалькі твораў: “Аб дзвюх прыродах Хрыста”, “З нагоды аргументаў Сімлера”, “Кароткі доказ, што Хрыстос не з’яўляецца такім жа богам, як бацька” і інш. Вясной 1574 Буднага у Лоску наведаў купец з Англіі Ральф Рытэр. Ён павёз з сабой ліст да вядомага англійскага тэолага і гісторыка Джона Фокса, у якім беларускі мысліцель выкладаў асноўныя палажэнні сваей дактрыны.

У 1576 у Лоску выйшаў у свет галоўны рэлігійна-філасофскі твор Буднага “Пра найважнейшыя палажэнні хрысціянскай веры”, у якім ён абагульніў свае радыкальныя ідэі. Ва ўводзінах да гэтага выдання Буднага паведамляў, што трактат ён стварыў па просьбе “нейкай суполкі”, якая прапанавала яму выкласці свае меркаванні адносна галоўных догматаў хрысціянскай веры – “адзінага Бога і яго Сына”. Меркавалася (Г.Мерчынг), што гэтай суполкай была віленская абшчына беларускіх пратэстантаў, у якой раней Будны працаваў катэхізістам. Аднак, як даказаў сучасны польскі даследчык прафесар Л.Шчуцкі, гэта была кальвінісцкая суполка ў Заслаўі, дзе Будны жыў з 1571 па 1573 і рыхтаваў да друку Біблію. Там ён пасябраваў з уладальнікам Заслаўя кашталянам мінскім кальвіністам Янам Глябовічам, які падараваў яму некалькі вёсак. Менавіта Глябовічу і прысвяціў Сымон свой твор “З нагоды аргументаў Сімлера”.

У гэтым жа 1576 у Лоскай друкарні ў перакладзе філосафа выйшла ў свет кніга Э.Фрыза (сапраўднае імя - Франсуа Гетман, французскі правазнавец і публіцыст) “Пра фурыі, або Вар’яцтвы французскія”, у якой апісаны падзеі Варфаламееўскай ночы. На думку аўтара, гэтыя падзеі павінны былі паслужыць перасцярогай феадальнаму грамадству Вялікага княства Літоўскага, паказаць, да якіх крывавых падзей могуць прывесці рэлігійная нецярпімасць, ганенні на іншадумцаў. Верагодна, Сымон быў ініцыятарам выдання ў Лоску твора А.Фрыча Маджэўскага “Аб удасканаленні Рэчы Паспалітай” (1577) і аўтарам прадмовы да яго. [12]

Да 1956 дакладная дата смерці Буднага не была вядома. Яе ўстанавіў Станіслаў Кот. У каралеўскай бібліятэцы Капенгагена ён знайшоў выдадзены ў 1603 у Вільні Міхалам Алясніцкім твор, накіраваны супраць антытрынітарыяў. Аўтар піша: "Смерць Сымона Буднага, правадыра і кіраўніка перахрышчэнцаў Літвы, якая наступіла 13 студзеня 1593 у Вішневе, была жудаснай і агіднай. Істотны момант рэлігійна-філасофскіх поглядаў Сымона - натуралістычная інтэрпрэтацыя біблейскіх цудаў, адмаўленне замагільнага свету і бессмяротнасці душы. “Многія вучоныя людзі, - пісаў ён у трактаце “Пра найважнейшыя палажэнні хрысціянскай веры”, - лічаць, што пасля смерці душа чалавека будзе прыпадобнена цялеснай субстанцыі, якая ці пераносіць пакуты, ці зазнае асалоду, вандруючы з месца на месца, але гэта паганская, яўрэйская і паэтычная памылковая думка... мёртвыя не валодаюць ведамі, паколькі душы пасля смерці нічога не адчуваюць. Пасля смерці кожнага чалавека, як святога, так і бязбожніка, душа яго нічога не ведае ні аб сабе, ні аб кім-небудзь іншым, нічога не адчувае, не пераносіць ні пакуты, ні ўцехі... Памылковай з’яўляецца агульнапрынятае ўяўленне людзей пра душы, быццам яны жывуць пасля смерці, пераносяць пакуты ці маюць асалоду. Душа - гэта не што іншае, як чалавечае жыццё...”. Гэта была матэрыялістычная трактоўка псіхафізічнай праблемы, уласцівая шэрагу філосафаў эпохі Адраджэння - П’етра Пампанацы, Гжэгажа Паўла з Бжэзін і інш. [13]

Такім чынам, Сымон Будны - таленавіты празаік, паэт, перакладчык; пісаў на беларускай, польскай і лацінскай мовах. Абгрунтоўваў думку пра пазнавальнае значэнне мастацтва і яго маральна-выхаваўчую ролю. У палеміцы з Арцеміем ён адстойваў прынцып рэнесансавага рэалізму. Разуменне Будным прыгожага мела рацыяналістычны характар: прыгожае тое, што ісціннае. Ён аддаваў перавагу прыгажосці зместу перад прыгажосцю формы. Лічыў, што толькі на аснове свабоды магчыма поўнае самавыяўленне асобы, росквіт яе здольнасцей.

Заключэнне
Гісторыя беларускай культуры багатая і самабытная. Яна з’яўляецца не толькі нашым неацэнным скарбам, але важнай і неад’емнай часткай гісторыі славянства, здабыткам еўрапейскай і сусветнай цывілізацыі.  Вялікую працу зрабілі беларускія першадрукары – Скарына і Будны.                                                   Выдавецкая дзейнасць Ф.Скарыны і С.Буднага мае вялікае значэнне для літаратуры і культуры Беларусі. Яны распачалі кнігадрукаванне. Да іх ніхто не ведаў пра напісанне кніг, народ першы раз убачыў Біблію на роднай беларускай мове. Скарына і Будны дамагаліся, каб кнігі, асвета, здабыткі навукі належылі простым людзям, служылі размнажэнню мудрасці. Дзякуючы

гэтакім волатам духу беларуская культура ўзнялася да еўрапейскіх вышыняў.Яны вельмі многа зрабілі для развіцця і ўзбагачэння беларускай літаратуры, мовы, перакладалі кнігі на беларускую мову. Менавіта яны далі людзям : Біблію, “Малую падарожную кнігу”, “Апостал”, “Псалтыры”, “Катэхізіс”, “Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам”, “,Аб дзвюх прыродах Хрыста” і інш.
Францішак Скарына – выдатны асветнік, першадрукар, вучоны, гуманіст, медык, паэт першай паловы XVI ст., вялікі сын беларускага народа. Ён стварыў беларускую друкаваную кнігу, заклаў асновы беларускай літаратурнай мовы, крыніцай для якой паслужыла мова народа, увёў тыульны ліст, пааркушавую нумарацыю, абзацы, тлумачальныя падзагалоўкі, г. зн. прыдаў кнізе сучасны выгляд.

Сымон Будны – выдатны беларускі пісьменнік, філосаф, рэфармацыйны дзеяч, гісторык. Ён адыграў досыць вялікую ролю ў пашырэнні кнігадрукавання, арганізаваў друкарню ў Нясвіжы, выдаў “Катэхізіс”, трактат “Пра апраўдання грэшнага чалавека перад Богам”і інш.
Спіс літаратуры
 1.    Касцюк М.П., Ісаенка У.Ф., Лойка П.А. “Нарысы гісторыі Беларусі”1995г.(частка 1)

 2.    Лыч Л. “Гісторыя культуры Беларусі” 1996г.

 3.     Новік Я.К.  “Гісторыя Беларусі” 2000г.

 4.     Паноў С.В.  “Матэрыялы па гісторыі Беларусі”1998г.

 5. Прашковіч М. “Францішак Скарына – беларускі першадрукар.” 

 6.Савучанка І.В. “Сымон Будны – гуманіст і рэфарматар”1993г.

 7.    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі 1996г.(том 6)
Змест
Уводзіны. Характарыстыка эпохі Адраджэння.

1.Францішак Скарына:

     1)Жыццёвы шлях Францыска Скарыны.

     2)“Народу свайму паслугуючы. ”

     3)Выдавецкая дзейнасць.

     4)Спадчына Скарыны

2.Сымон Будны – прадаўжальнік Францыска Скарыны.

     1)Жыццёвы шлях Сымона Буднага.

     2)Выдавецкая дзейнасць

3. Заключэнне.
                         
                        Навасёлкаўскі ВПК ДС – СШ
“Тытаны беларускага Адраджэння :

Францыск Скарына і Сымон Будны.”
Выканала

Красуцкая Кацярына Аляксандраўна

 вучаніца 11’ класа
                                        
                                          В.Навасёлкі

                                                 2009г. 



[1] “Францыск Скарына і яго час”с.15-17

[2] “Гісторыя культуры Беларусі”с.38-39

[3] “Францыск Скарына і яго час”с.19-22

[4] “Энцыклапедыя гісторыі Беларусі”с.174-176

[5] “Нарысы гісторыі Беларусі”с.184-186

[6] “Матэрыялы па гісторыі Беларусі”с.83-85

[7]“Нарысы гісторыі Беларусі”с.187-189



8 “Энцыклапедыя гісторыі Беларусі”с.198-200

9”Гісторыя Беларускай літаратуры. Старажытны перыяд”с.66-69

10”Сымон Будны – рэфарматар і асветнік”с.26-29

[11] “Энцыклапедыя гісторыі Беларусі”с.201-202

[12] “Сымон Будны – рэфарматар і асветнік”с.31-33

[13] “Матэрыялы па гісторыі Беларусі”с.87-89

1. Реферат на тему Society Essay Research Paper Shelley Abernethy April
2. Реферат на тему Garfield Is Cool Essay Research Paper Exploring
3. Реферат Правовое положение индивидуального предпринимателя 2
4. Реферат на тему Shakespeare Essay Research Paper The authors achievement
5. Курсовая на тему Ответственность за нарушения законодательства о рекламе
6. Курсовая Системный подход в управлении 2
7. Реферат на тему Мікроструктура зносостійких чавунів для виготовлення промислових мелючих куль
8. Реферат на тему Twelfth Night Essay Research Paper There are
9. Реферат на тему Российское общество 19-20 веков
10. Реферат на тему Ceriodaphnia Essay Research Paper